Лебедзі паміраюць разам  Сяргей Егарэйчанка

Лебедзі паміраюць разам

Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
33.16 МБ
Як вашае сумленне, Максім Леанідавіч? пытаўся ён. He сорамна за тое, што вы паднялі руку на афіцэра НКУС?
Я адказваў нешта незразумелае і адварочваўся ў іншы бок.
Добра вам, шаноўны настаўнік. Вы-та проста паднялі руку, пры гэтым вы нічога не здолелі зрабіць. А вось вашая жонка ўдарыла афіцэра камісарыята, значыць яна здзейсніла напад на яго. Як вы думаеце, Максім Леанідавіч, што за гэта бывае?
Я наўмысна не адказваў на правакацыю.
Маўчыце? Ну маўчыце і далей. Маўчанне знак згоды са следствам. Вам ёсць што хаваць ад следства, Максім Леанідавіч?
Мне няма чаго хаваць ад следства, таварыш старшы лейтэнант.
Ды што вы. Паверце, усім ёсць што хаваць ад следства, трэба толькі больш уважліва прыглядзецца. Ніхто не святы, Максім Леанідавіч. За кожным ёсць грахі, і нашая задача прымусіць кожнага ў іх пакаяцца. За вамі ёсць адносна невялікі грэх спроба нападу на афіцэра НКУС. Можа быць, ёсць штосьці яшчэ, варта толькі пашукаць. За вашай жонкай грэх больш вялікі за ёй не спроба, а натуральны напад на мяне. Да пэўнага часу я пра гэта маўчу. Можа быць таму, што ў мяне няма чыннікаў для таго, каб даць рух гэтай справе. Можа быць таму, што проста няма для гэтага жадання. Хто ведае? Запомніце, Максім Леанідавіч, толькі ад вас залежыць, ці панясеце вы аднойчы пакаранне за вашыя праступкі. А можа і не толькі ад вас...
Звычайна я нічога не адказваў гэтаму падонку, і ён, патэрарызаваўшы мяне пэўны час, сцішваўся і сыходзіў па сваіх справах. Але аніякай палёгкі мне гэта не прыносіла.
Я баяўся. Баяўся стрэлаў, баяўся Звягінцава, баяўся сваіх успамінаў, баяўся будучыні... Баяўся ўсяго.
Прайшоў сакавік, за ім амаль прайшоў красавік. Сышоў снег, на зямлі паказалася трава, на дрэвах маладыя лісткі. Сонца ўзыходзіла і заходзіла, з захаду вецер прыносіў хмары, і яны выпадалі на зямлю дажджамі, якія паілі зямлю і жывую прыроду.
Мы гулялі з Таняй па-за вёскай, далёка ад леса і ягонай тайны, настолькі далёка, каб нечуць стрэлаў. Толькі так я мог хоць трохі супакоіцца.
Быў цёплы вясновы вечар, па полі разліваўся цьмяны пах маладой травы, ён кружыў галаву і праганяў страхі.
Я задумліва глядзеў у неба, на якім загараліся першыя зоры.
Дзесьці там, за сотні кіламетраў ад нас, не гучаць стрэлы, а дзеці не губляюць бацькоў. Людзі прачынаюцца раніцай пад спевы птушак і пад іх жа засынаюць, не баючыся нічога і нікога. I толькі зоры для іх такія ж, як і для нас. Таня, чаму яны жывуць, а мы выжываем?
Ніхто не ведае. Можа гэта выпрабаванне на трьіваласць, на смеласць, на чалавечнасць? Час прайдзе, і не стане звягінцавых і іх падручных. Яны знікнуць, і нашчадкі будуць з праклёнам успамінаць іх імёны. Яны самі гэтага ня ведаюць, але такі час будзе. А мы... нашыя ўчынкі стануць закладам шчасця нашых дзяцей. Ніхто не вінаваты ў тым, што нам выпала жыць у стагоддзе, калі пануюць боль і страх, калі людзі вымушаны хаваць глыбока ўсё самае лепшае, што ёсць у іх душах, каб проста выжыць. Нашыя душы будуць жыць заўсёды, а нашая кроў... яна напоіць
зямлю і прарасце новымі дрэўцамі для тых, хто прыйдзе пасля нас. Нам нельга шкадаваць, нам няма калі жаліцца мы ня можам ведаць, колькі засталося нам, і ці засталося штосьці ўвогуле.
Я памаўчаў хвіліну.
-	Ты б хацела мець дзяцей?
-	А ты?
Я хачу дачку, якая будзе падобная на цябе тварам, духам і розумам. Тваёй мужнасцю. Тваім сэрцам. Я хачу каб яна таксама гуляла пад зорамі, як мы зараз, але не баялася нічога ў свеце. Ці магчыма гэта зараз... Напэўна не. Я не хачу пакінуць сваёй дачушцы цёмную будучыню, якая яе чакае на гэтай зямлі.
Ты зазірнула мне ў вочы. Абвіла рукамі шыю.
Яна не ўбачыць таго, што бачыў ты. Я веру, што для яе Бог абраў лепшую долю. I нашыя ахвяры гэтаму часу і ёсць расплата за яе. Мы сваімі рукамі здабываем будучыню для сваіх дзяцей, нават калі вынікі нашай працы незаўважныя і на першы погляд нязначныя. Трэба проста сумленна пражыць жыццё, шчыра аддаваць сябе на карысць сваёй працы і пакінуць пасля сябе тых, хто будзе лепш за нас, тых, хто будзе больш чым мы заслугоўваць спакою і шчасця. Ці не ў гэтым сутнасць любові да Радзімы? Нашая зямля, зямля не савецкая, зямля беларуская, стогне разам з намі і разам з намі плача. Дык можа з нашымі дзяцьмі яна будзе радавацца, а не стагнаць?
Глядзі, на нашым небе з’яўляюцца новыя зоркі. Ці гэта не прадказанне таго, што наперадзе новы дзень і новы лёс? Ты хочаш дачку? Я дам яе табе. Вер мне.
Вакол нас дзьмуў ветразь, гойсаючы ў высокіх травах. Вецер зарываўся ў твае валасы і яны плылі ў ім, як па хвалях. Далёка на ўсходзе загараўся новы дзень. Мы не маглі
Але я ўжо нічога не чуў, я бег да ўпраўлення НКУС, якое месцілася праз дзве вуліцы ад нашага дома. Людзі спалохана глядзелі мне ўслед, але мне было не да іх. Хутчэй, хутчэй... Толькі б сэрца не выскачыла з грудзей, толькі б не ўпасці, не дабегшы бегаць я ніколі добра не ўмеў і дыхалка ў мяне не адрознівалася асаблівай вытрымкай. Дом, яшчэ дом... Вось ён, патрэбны будынак. Яшчэ сорак метраў... дваццаць... дзесяць...
У дзверы я ўламаўся, не спыняючыся, наўпрост наляцеў на іх локцем. У пакоі адпачывалі два чэкісты, яны адразу падхапіліся і пацягнулі рукі да кабураў, але, заўважыўшы вясковага настаўніка, супакоіліся і зноўку селі, як сядзелі.
Я адшукаў вачыма дзяжурнага. Ён сядзеў убаку ад увахода і, відавочна, да майго ўварвання корпаўся ў нейкіх паперах. Зараз жа ён здзіўлена і дапытліва глядзеў на мяне. Мне падалося, што ў першы момант ён не пазнаў мяне, але праз секунду ён ужо расплыўся цынічнай пахмылкай.
Ааа, гэта вы, Максім Леанідавіч! Чым магу быць карысным?
Звягінцаў! Дзе ён? я з цяжкасцю прахрыпеў пытанне, усё яшчэ бессэнсоўна змагаючыся з дыхалкай.
— Капітан Звягінцаў, вы маеце на ўвазе?
Як... капітан?! Мне патрэбны старшы лейтэнант... Звягінцаў.
Ну, у нашым аддзеле Звягінцаў толькі адзін, і ад учорашняга дня ён капітан, так што, мяркую, вы шукаеце менавіта яго. На жаль, зараз яго няма на месцы, ён з’ехаў па працы. Можаце мне сказаць, што вы ад яго хацелі?
Мая жонка, ён сёння арыштаваў маю жонку! Я хачу ведаць, на якой падставе, і, галоўнае, дзе яна зараз!
А, Таццяна Віктараўна, калі не памыляюся? Так-так, сёння сапраўды арыштавалі такую. Прашу прабачэння, не
магу вам сказаць прычынаў яе арышту, гэта службовая тайна, вы ж разумееце, і гэтая курва зноўку агаліла свае жоўтыя зубы ў сваёй крысінай пасмешцы.
Дзе яна зараз? Ды скончыш ты лыбіцца, нарэшце? Дзе мая жонка?!
Вашая жонка, шаноўны настаўнік, этапавана па рашэнні пазасудовай тройкі для прыняцця пакарання згодна з артыкулам...Эй! Эй! А ну вярніся!
Куды там. Я зноўку бег, не спыняючыся ні на секунду, але ўжо не адчуваў шалёна лупячага сэрца яно правалілася кудысьці да пятак ад страху. Тройка? Пакаранне? Таня! Танечка!!!
Побач са сваёй хатай я спыніўся. Этапавалі... Канешне, яе адправілі кудысьці адсюль, але з ёй усё будзе добра, яна вернецца, жывая і здаровая. Этапавалі. Ці не ў лес?!
Я застагнаў ад гэтай думкі. Неее. Канешне, не. За што? За тую дурную спробу заляпіць далонню Звягінцаву па мордзе? He можабыць. Немагчыма. Неверагодна. Неверагодна?
Я рэзка рвануў з месца. Думка пра тое, што Таню маглі адвезці ў расстрэльны лес раптам ледзьве не зрабіла з мяне вар’ята.
Зямля магла прыняць каго заўгодна. Расстраляць маглі любога. Майго суседа, бацьку Ясіка, мяне самога. Але ЯЕ?!
Я не бачыў перад сабой нічога, не дзіва, што я не заўважыў буйную галіну, якая валялася пасярод дарогі на выездзе з вёскі. Я зачапіўся за яе ботам і паляцеў у прыдарожны бруд.
Курва... я застагнаў, але не ад болю, а ад прыкрасці. Падхапіўся, пабег далей. Мне падавалася, што зараз з майго рота пойдзе крывавая пена, настолькі балюча было дыхаць, але куды больш балюча мне было ад думкі, што я магу спазніцца, не дапамагчы, не ўратаваць.
Лаз, той самы лаз. Я нырнуў пад яго, з галавой зарыўшыся ў бруд, які застаўся ў яме пасля апошняй залевы. Вырваўся з палону на другім баку, адпляваўся. Хутчэй!
У лесе гучалі стрэлы. Яны пачаліся ўжо некалькі дзесяткаў хвілін таму, але заўважыў я іх толькі пасля таго, як трапіў у сам расстрэльны лес. Што, калі я спазніўся? Што, калі яна тут?
Нее. Я вар’ят, самы натуральны вар’ят, яна не магла трапіць сюды, яе адвезлі далёка адсюль, пасадзілі ў турэмны вагон, этапавалі ў іншы раён, іншую вобласць. Хай бы ёй далі пяць, дзесяць, дваццаць год лагеру, але яна павінна быць жывой!
Яна не тут... яна не тут. He тут!
Я ўпаў на зямлю, папоўз, як змяя. Канешне ж, яна не тут, але я не магу не ўпэўніцца ў гэтым дакладна. Я мушу сам, на свае вочы праверыць гэта, інакш мне ніколі не будзе спакою.
Я спыніўся толькі за дваццаць метраў ад расстрэльнай каманды. Падпаўзці бліжэй было б шаленствам нават для мяне зараз. Мяне й так не заўважылі, толькі дзякуючы таму, што чэкісты былі цалкам занятыя выкананнем.
Я адшукаў вачыма Звягінцава. Гэтая курва, як і ў мінулы раз, не прымала ўдзел у самім расстрэле, ён толькі аддаваў загады, флегматычна назіраючы за працэсам. Ягоныя рукі праціралі элегантны нямецкі вальтэр.
Яма была поўная ўжо амаль напалову. Нават са свайго месца я мог бачыць, што сярод растраляных не было аніводнай жанчыны. У мяне нібыта скала звалілася з плечаў.
Гэтым разам усё было па-іншаму. Я гладзеў, як чэкісты страляюць у патыліцы, назіраў за тым, як яны валакуць чарговага асуджанага да ямы і толькі радаваўся, калі разумеў, што чарговая ахвяра не падобная на маю жонку, на
маю Танечку. Гуманізму няма месца ў сэрцы, якое б’ецца не для ўсіх, а толькі для адной.
Mae вусны лічылі кожнага забітага. Іх колькасць блізілася ўжо да трыццаці чалавек. Па ўсім, хутка партыя павінна была скончыцца, яшчэ чалавек пяць, не больш. Божачкі, Божа, яе няма?
Усё, таварыш капітан, старэйшы з групы хутка адрапартаваў Звягінцаву. Ён казаў штосьці яшчэ, але я не чуў ягоных слоў. Яе няма тут! Няма! Яна жывая, яна будзе жыць! Будзе жыць, мая мілая, мая каханая, мая самая даражэнькая!
, Застаўся толькі адзіны кліент, старшы панізіў голас. Той самы.
Па маіх вушах нібыта молатам грукнулі халодныя словыЗвягінцава.
Вывадзіце.
У грузавік рынуліся два канваіра. Я закусіў вусны, зпад зубоў паказалася кроў.
Цябе нават не вывалаклі выштурхнулі з машыны. Ты білася, білася, як кацяня, на якое навалілася зграя шалёных сабак, нават зараз у цябе засталіся сілы змагацца!