Лебедзі паміраюць разам  Сяргей Егарэйчанка

Лебедзі паміраюць разам

Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
33.16 МБ
Самы час было прыняць канчатковае рашэнне. Раптам мне расхацелася лезці ў гэты чорны пралом. У галаве настойліва круцілася думка аб тым, што дзеці ўсё прыдумалі, і нічога звышнатуральнага за гэтым плотам няма.
А яшчэ праз секунду я зразумеў, што мне проста стала страшна. Халера ведае, чаго я больш баяўся, магчымых наступстваў, калі мяне раптам заўважыць ахова НКУС, альбо непасрэдна таго, што хаваў за сабой гэты плот.
Я адвярнуўся ад плоту. Лезці вельмі не хацелася. Я зрабіў крок ў бок вёскі. Адзін, другі.
Потым я рэзка павярнуўся і пакрочыў да лаза. Лёг на снег, падпоўз да непрыемна-чорнай адтуліны ў дошках. Прасунуў галаву, потым плячо... Другое плячо ўпарта не пралазіла ў адтуліну.
Спакойна. Выдыхнуў, я шэптам падбадзёрыў сябе. Рраз!
Плячо праціснулася.
Далей было зусім нескладана. Праз хвіліну я быў ўжо па іншы бок дошак.
Я ўстаў, паатрасаўся, правёў далонню па твары, счысціўшы снег. Адпляваўся. Зараз трэба было вырашыць, куды ісці. Як назло, я забыўся спытацца ў дзяцей, у якім напрамку яны ішлі ад лаза. 3 аднолькавай паспяховасцю можна было ісці наперад альбо ўздоўж забора да брамы, ці наадварот ад яе.
Я пайшоў у бок брамы, увесь час кранаючы пальцамі дошкі забора, каб не згубіць напрамак. Навокал было зусім цёмна. Месяц схаваўся за хмарамі, нават снег, падавалася, перастаў блішчэць за агароджай. Мне зрабілася зусім няўтульна.
Хвілін дзесяць я ішоў, нічога не заўважаючы навокал. Было зусім ціха, нават сумёты пад нагамі рыпелі неяк прыглушана, нібыта не хацелі парушаць трывожнай цішыні.
Потым я зноўку пачуў грукат рухавіка машыны. Я спыніўся і прыглядзеўся ў цемру.
Метрах у пяцідзесяці ад мяне ў адчыненую браму заяжджалі адразу некалькі буйных грузавікоў. Фары ў іх былі ўключаны і я міжволі прыціснуўся да дошак, каб промні свету не слізнулі па мне, адкрыўшы маю прысутнасць.
Грузавікі праехалі браму і рушылі ўглыб тэрыторыі. Я разглядзеў нават дарогу, па ягой яны ехалі. Адзін, два, тры... яшчэ адзін... Чатырыгрузавікістолькі запар я яшчэ
не бачыў, звычайна яны праязджалі па вёсцы па адным — зрэдку па два. Цікава...
Я асцярожна пайшоў за машынамі, хаваючыся за дрэвамі і трымаючыся на досыць вялікай адлегласці ад дарогі. Светлы кажух, які я апрануў перад выхадам, даваў мне адносна добрую маскіроўку ў заснежаным лесе, таму я не асабліва хваляваўся.
Ісці прыйшлося хвілін пятнаццаць, грузавікі адарваліся далёка наперад і адзін раз я ледзьве не спужаўся, што згублю накірунак, але ў наступны момант зноўку ўбачыў чорны кузаў і супакоіўся.
Раптоўна машыны спыніліся. Паміж мной і імі было метраў сто пяцьдзесят і я вырашыў асцярожна прабрацца як мага бліжэй, бо на такой адлегласці нельга было нічога ні ўбачыць, ні пачуць. Потым ужо я вельмі шкадаваў аб гэтым рашэнні, але было позна.
Шматгадовыя елкі добра хавалі мяне сваімі магутнымі стваламі, так, асцярожна перабіраючыся ад аднаго дрэва да другога, я прайшоў метраў сто. Далей гэтак ісці было небяспечнаія, апусціўшыся наснег, папоўз па-пластунскудалей.
Я поўз, як мне падавалася, вельмі ціха, хоць, напэўна, на самой справе, гэта было далёка не так.
Метрах у дваццаці да бліжэйшага грузавіка я спыніўся за чарговай елкай і падняў галаву.
Мда. He прыдумалі нічога Ясік з Валяй.
Акурат за машынамі зямля нібыта разгарнула сваю папічу буйной, трохі няроўна разрытай траншэяй, памерамі прыкладна два метрьі на дзесяць. Глыбіні яміны я не бачыў, але, напэўна, зямля была раскапана не менш чым на паўтары метры ўніз.
Відаць, я крыху памыліўся. Пашча была не адна, іх было дзве. Другую я заўважыў не адразу, яна падавалася троху
больш сціплай па памерах за першую і нібыта хавалася за ёй.
Адвалы былі адкіданы роўнымі валамі ў бок, напэўна для таго, каб потым было лягчэй закопваць. Улічваючы прамерзласць глебы ў гэты час году, было нескладана ўявіць, колькі працы было прыкладзена, каб выкапаць такія яміны.
Навокал былі бачныя старыя раскопы, закапаныя і закіданыя яловымі галінамі, але, тым не менш, добра заўважныя на фоне белага яшчэ снежнага покрыва.
Побач з грузавікамі стаялі дзве легкавушкі. Чамусьці, яны падаваліся мне вельмі недарэчнымі ў гэтым месцы.
Крыху далей ад машын стаяла чалавек дзесяць у форме афіцэраў НКУ С. Яны палілі і аб чымсьці размаўлялі паміж сабой. Я напружыў слых, але здолеў разабраць толькі нязвязаныя абрыўкі іх размовы. Некалькі раз да мяне даляцелі словы “першая партыя” і “Раманаў”. Пару разоў яны пачыналі рагатаць, гучна, уголас. Яны былі гаспадарамі гэтай тэрыторыі, гаспадарамі, якія рабілі тут усё, што заўгодна і нічога не баяліся. Усё тут навокал баялася іх саміх.
Размова цягнулася хвілін пяць-сем. Потым на дарозе паказалася яшчэ адна легкавушка. Яна спынілася побач з першымі дзвума, не пагасіўшы святло фараў. 3 пасажырскага месца выскачыў яшчэ адзін афіцэр...
Опа. Старыя знаёмыя. Новай дзеючай асобай быў ніхто іншы як старшы лейтэнант Звягінцаў, уласнай персонай. Вельмі цікава...
Пры з’яўленні Звягінцава астатнія пакідалі цыгарэткі ў снег і выцягнуліся перад ім у струнку.
Вольна. Здароў, хлопцы, ён падышоў да кожнагаасабіста і кожнаму паціснуў руку. Голас у яго быў вельмі гучны, мне было чуваць яго куды лепш, чым чэкістаў, што размаўлялі да ягонага з’яўлення. Ну што, сёння напружа-
ная ноч, буйная партыя. Заўтра кожнаму з вас я даю дзень адпачынку. Астатняе як звычайна. Боекамплекты праверылі? На ўсіх хапае?
Шэраг нястройна пацвердзіў.
Выдатна. Прапаную добра папрацаваць і хутчэй скончыць, мне самому ня вельмі хочацца сядзець у гэтым клятым лесе да раніцы. Усё, разысціся.
Афіцэры разбегліся. Два з іх сталі да ямаў і пачалі правяраць боекамплект. Яшчэ шэсць чалавек адышлі да грузавікоў. Рэшта засталася стаяць вакол ямаў. Я заўважыў, што рукі яны не здымалі з рэвальвераў, гатовыя ў любы момант ужыць зброю.
Сінхронна чэкісты адчынілі кузавы грузавікоў, па два чалавекі нырнулі ў кожны з іх, яшчэ па адным засталося звонку.
Я затаіўся, баючыся нават варухнуцца. Нечакана мне стала вельмі страшна. Нельга, канешне, сказаць, што дагэтуль я быў абсалютна спакойны, але зараз мяне ахапіў проста панічны страх. Пакуль яшчэ нічога не здарылася, а мяне ўжо фактычна паралізавала гэтым брыдкім і ліпкім пачуццём.
Раптам з грузавікоў я пачуў гукі нейкай валтузні. Праз імгненне з першай машыны паказаліся чэкісты, пад рукі яны валаклі чалавека. Было бачна, што той супраціўляўся з усіх сілаў, імкнуўся вырвацца, нават паспрабаваў пнуць аднаго з канваіраў нагой. Апошні здолеў адхінуццаі ў сваю чаргу рубануў небараку рэбрам далоні па шыі. Чалавек бязвольна павіс на руках чэкістаў. Яго дацагнулі да ямы, пнулі пад калена. Мужчына ўпаў, але чэкісты працягвалі трымаць яго пад рукі, каб ён застаўся стаяць на каленях.
Толькі ў гэты момант я зразумеў, што мусіць зараз адбыцца. Як пацвярджэнне маіх горшых здагадак чэкіст, які стаяў каля ямы, падняў рэвальвер...
Грукнуў стрэл. Ён гучна пранесся па начным лесе. Цела небаракі, нібыта падштурхнутае куляй, само звалілася ў яміну. Канваіры адразу ж падаліся назад, да грузавіка.
Ля суседняй ямы адбывалася тое ж самае. Асуджанага а ці былі гэтыя лудзі асуджаны? падвалаклі да выканаўцы, ударылі пад калена...
Стрэл.
Стрэл.
Стрэл.
Я сплю? Божа, які страшны сон!!! Божая маці, анёла панскі, пан Езус, дайце мне прачнуцца!!! Зараз, зараз я адкрыю вочы і зразумею, што ляжу ў сваім ложку, дрыжу ад страху, абліваюся халодным потам, але мне ўсё гэта толькі прыснілася ў нейкім нерэальным сне!
Стрэл.
Стрэл.
Я не прачынаўся.
Выканаўцы змяніліся. Крывавая вакханаліся працягвалася. Смертнікі часам крычалі. Чэкісты не рэагавалі на крыкі, не прымушалі сцішыцца. Здавалася, што гэтыя нерэальныя енкі і плач ледзьве не прыносілі ім задавальненне!
Тройчы выкананне спынялася на некалькі хвілін чэкісты адпачывалі самі і давалі астыць наганам. Зброя раскалялася ледзьве не да чырвані старыя рэвальверы не вытрымлівалі такіх перагрузак. Некалькі разоў змяняліся выканаўцы, толькі сам Звягінцаў назіраў за выкананнем збоку і не прымаў у ім удзелу.
Мне падавалася, што гэтая бесчалавечная оргія доўжылася ўжо некалькі гадзін, хоць насамрэч прайшло толькі хвілін сорак. Ямы запоўніліся ўжо напалову. Я страціў лік забітым. Колькі ж іх? Дваццаць? Трыццаць? Больш?
Прайшла яшчэ гадзіна. Я заплюшчыў вочы, сціснуў веі з усіх сілаў не бачыць, не бачыць, не бачыць!!! Далонямі я
закрыў вушы, але гэта не дапамагала зусім стрэлы і крыкі разрывалі слых і ледзь не саму душу. Маліцца толькі гэта мне й заставалася і я маліўся, як умеў.
Раптам усё скончылася. Стрэлаў і плачу больш не было, толькі размаўлялі паміж сабой чэкісты. Звягінцаў гучна аддаваў загады.
З’явіўся бульдозер. Ён пачаў засыпаць забітых зямлёй з адвалу, потым трамбаваць ямы. Усё адбывалася неверагодна павольна, быццам хтосьці з садысцкай упартасцю не жадаў, каб сёння гэты кашмар скончыўся. Чэкісты сядалі па машынах, пустыя грузавікі развярнуліся і паехалі да брамы. З’ехаў і Звягінцаў. Праз паўгадзіны на гэтым жудасным месцы не засталося нікога.
Я трохі пасунуўся. Выпрастаў руку, паспрабаваў устаць. Ногі здрадліва адмаўляліся трымаць мяне. Неяк я падняўся на калені і папоўз. Метраў праз дваццаць я паспрабаваў падняцца яшчэ раз. Ледзь не зваліўся, захістаўся ў розныя бакі, схапіўся за нейкае дрэва. Штаны былі мокрыя, ці то ад талага снегу, ці то... Напляваць. Твар таксама быў мокры яго залівалі слёзы, якія я ніяк не мог спыніць. Бегчы адсюль, бегчы! Далей, далей, далей!!! У галаве не было нічога, толькі тупы боль, які біўся там нібыта звон, што звоніць паніхіду па забітым.
Я зрабіў няўпэнены крок. Ногі, нарэшцэ, зноўку падпарадкоўваліся мне. Яшчэ крок, яшчэ. Я пабег, не разбіраючы дарогі. Дзе быў лаз, я не памятаў, толькі верыў, што дабяруся да яго раней, чым мяне схопяць, павалакуць да ямы, прыставяць да галавы наган і спусцяць курок. Напэўна, я вельмі шумеў, ламаў галіны, некалькі разоў падаў падаў і не заўважаў гэтага.
Да лазу я выйшаў калі ўжо страціў усялякую надзею выбрацца з гэтага пекла. Ён чарнеў зусім так жа, як і не-
калькі гадзін таму, калі я пралазіў сюды, робячы, напэўна, галоўнае глупства ў сваім жыцці.
Я пралез пад дошкамі, разарваўшы тулуп аб нейкі дурны, вылезшы так недарэчна, цвік, падхапіўся, зноўку пабег. Куды? Без розніцы, толькі б далей адсюль.