Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Стары хвілінку памаўчаў.
Танечка, мілая мая дачушачка ты дазволіш мне так цябе зваць? у мяне ёсць для цябе невялічкі падарунак, дзед Юрась падышоў да шуфляды, пакапаўся ў ёй, дастаў невялічкую скрыначку. Адчыні.
Таня ўзяла шкатулку, зазірнула ў яе. Я таксама глядзеў праз яе плячо. Там, на кавалачку ільняной тканіны, ляжаў невялічкі медалік. На ім была выява святой Маткі Боскай Марыі. Па краі медаліка я заўважыў нейкія выгравіраваныя словы. Я не стаў прыглядвацца да дэталяў, таму што Стары працягнуў свой маналог:
Гэты медалік належыў маёй Аксане, а ёй яго падараваў яе бацька ён таксама быў каталіком. Я хачу верыць.
што табе, сонейка, ён прынясе больш шчасця, чым маёй жонцы. Насі яго і ўспамінай пра старога Юрася. Можабыць, калі мяне не стане, толькі ён адзін будзе табе нагадваць пра дзеда.
Таня з удзячнай пяшчотай паглядзела на Старога.
Дзякуй, дзеду, дзякуй вялікі! яна павесіла медалік на шыю і нясмела працягнула. Ведаеш, і ў мяне і ў Максіма бацькі сапраўды даўно памерлі. Для нас ўсё тое, што ты зараз казаў, мае агромністае значэнне. Дазволь жа й нам быць для цябе больш чым сябрамі, быць тваімі дзецьмі! I, хто ведае, можа быць і сапраўды, дасць Бог, у цябе будуць унукі, Таня памаўчала, потым скончыла. Я, прынамсі ў гэта веру.
Стары падышоў да нас і прыціснуў абодвух сваімі магутнымі рукамі да грудзяў. Потым ён адвярнуўся і правёў рукой па вачах.
Пайшлі, Максімка, як у той раз, выйдзем, я папалю. Накінь мой кажух, ён побач з табой ляжыць.
Я не прымусіў Старога доўга чакаць. Разам мы выйшлі на двор. Дзед Юрась, не спяшаючыся, запаліў папяроску.
Тут, Максімка, летам дваццатага году, калі на нашых землях стаялі палякі, здарылася цікавая гісторыя. Польскі жаўнер закахаўся ў мясцовую дзяўчыну. Баявых дзеянняў тады не было, польскі лагер проста стаяў на пазіцыях і хлопец ледзве не кожны вечар праводзіў са сваёй каханкай. Ён быў малады, маладзейшы за цябе, яму было ад сілы гадоў дваццаць. Ён кахаў аддана і шчыра, наўпрост палаў у сваім каханні. А аднойчы яму распавялі, што ягоная каханка здрадзіла яму з ягоным жа сябрам, з якім ён не раз пад кулямі ляжаў у акопнай зямлі. Паляк спачатку адмаўляўся паверыць гэтаму, акалі, нарэшце, паверыў, такраз’юшыўся, што быў гатовы забіць кожнага, хто трапіцца на ягоным
шляху. Ён не шмат бачыў у сваім жыцці боль, страх, смерць больш нічога навокал. I тады, калі ён ужо пачаў верыць у тое, што шчасце, нарэшце, усміхнулася і яму, здрада стала самым страшным, што ён перажыў. Ён бег па гэтай самай дарозе, якая ідзе праз маю хату, бег і крычаў. На бяду ён сустрэў таго самага свайго былога сябра, яны сышліся акурат тут, ля майго двара. Паляк не стаў разбірацца, хто тут вінаваты, а проста падняў сваю вінтоўку і адзіным стрэлам забіў свайго таварыша.
Яго б растралялі свае ж за гэта, так ці інакш, доўга б ён ужо не пражыў. Але ад сваёй польскай кулі яго выратавала рускае наступленне. Літаральна праз паўгадзіны на гэтай зямлі пачалася артпадрыхтоўка, у небе было шмат аэрапланаў, яны скідвалі бомбы па польскіх пазіцыях. Таго, забітага, нават не паспелі прыбраць, а забойцу пасадзіць пад арышт, калі і яго, і ягонага канвойнага накрыла выбухам. Іх абодвух разарвала наўпрост на шматкі. Рускія наступалі так імкліва, што палякам было не да сваіх забітых. Яны адступілі ад вёскі літаральна за гадзіну, і больш ужо ніколі не вярталіся.
Я пахаваў тады ўсіх, каго мог рускія таксама не асабліваклапаціліся прагэта, яны былі занятыя наступленнем. I я... я падабраў вінтоўкі тых першых трох забітых, падабраў і схаваў у сваёй хаце пад падлогай. He ведаю, навошта я гэта зрабіў, але тады мне чамусьці падавалася гэта вельмі важным. Яны і зараз ляжаць у маім схроне, гэтак жа гатовыя да бою, як і шаснаццаць год таму, і мне хочацца верыць, што яны больш ніколі не пададуць голасу, Ды толькі ўсё ў руках Пана Бога. Калі раптам што здарыцца, я хачу, каб ты ведаў схрон пад маім ложкам, забіты дошкамі падлогі. На ўсялякі выпадак. Ніхто ня ведае, што ў наш век можа здарыцца...
Я крыху здзіўлена нахіліў галаву. Мне было незразумела, навошта стары распавёў мне гэту гісторыю, але спрачацца з ім і дапытвацца я не стаў.
Мы вярнуліся ў хату, а яшчэ праз пару гадзін я і Таня пачалі збірацца дадому. Дзед Юрась вырашыў правадзіць нас да сваёй брамы. Развітваючыся, я задаў Старому пытанне:
Скажы, дзеду, а што напісана на тым медаліку, які ты падараваў Тане?
“О Maryjo Bez Grzechu Pocz^ta, modi si^ za nami, ktorzy si^ do Ciebie uciekajq”, гэта значыць...
O, Марыя, без граха народжаная, маліся за нас, хто ідзе да цябе...
Верна, сынку. Яна моліцца за ўсіх нас. I за вас будзе маліцца. Часам у жыцці дапамагае нават малітва. Вось так...
Як і ў мінулы раз Стары назіраў за намі, пакуль мы не схаваліся за паваротам. Ён глядзеў нам услед, і ягоны пільны позірк супакойваў маю душу. Маладая сям’я атрымала новага бацьку. Я быў амаль шчаслівы тым вечарам.
Пачатак
Гэта пачалося яшчэ ўвосень. Аднекуль з гораду праз нашу вёску пачалі гойсаць вялікія чорныя машыны з крытым кузавам без вакон. Ніхто не ведаў, што возяць у такіх бартах, вяскоўцам заставалася толькі здагадвацца.
Пакрысе гэтыя чорныя грузавікі прабілі праз снег і прамерзлую глебу глыбокую сцежку, каляіны ад колаў машынаў цягнуліся ад канца вёскі, дзе сканчалася нармальная дарога, аж да самага лесу і знікалі ў ім, схаваныя ад вачэй высокімі дрэвамі.
А потым мы чулі глухія хлапкі, якія ледзьве ўлоўлівала вуха. Гэта было падобна, як бы гарох смажылі на патэльні ў далёкім пакоі “пах”, “пах”, “пах” раз за разам, хлапок за хлапком. Яны раздаваліся і партыямі, рана з ранку і позна ўвечары, спачатку па гадзіне, потым ўсё больш ды больш.
Грузавікі таксама з цягам часу пачалі ездзіць часцей. Калі спачатку мы бачылі толькі тры-чатыры машыны на дзень, то ўжо да канца вясны яны мільгалі праз вёску фактычнаадназаадной. Нарэшце, нельгаўжо было заўважыць нейкай сістэмы ў іх руху ад самага рання да позняй ночы, дзень за днём без перапынкаў яны вазілі свой таямнічы груз ў напрамку лесу.
Ніхто не наважваўся хадзіць да лесу, каб паглядзець, у чым насамрэч справа. Гэта было зразумела лясную сцежку, па якой ездзілі машыны, ахоўвалі патрулі ўзброеных вінтоўкамі людзей ў форме НКУС.
А недзе напачатку снежня ў лесе пачалося будаўніцтва. Побач з чорнымі крытымі грузавікамі з’явіліся грузавікі з адкрытымі бартамі, на якіх везлі ў лес апрацаваныя дошкі і будаўнічы матэрыял. Таямнічых будаўнікоў не палохаў
ні мароз ні снег, які ляжаў высокімі гурбамі. Літаральна за два тыдні трохметровы плот абкружыў лес на пяць кіламетраў углыб. Наўездзе ў лес была збітая агромістая брама з цяжкімі створкамі, якія адчыняліся, калі пад’язджалі новыя машыны. Штодзень і штоноч ля брамы неслі варту два шэрагоўцы НКУС.
Тайна лесу станавілася ўсё больш і больш загадкавай.
Напэўна, не было ў вёсцы жыхара, які б не меў свайго меркавання наконт таго, што адбывалася ў лесе. Але меркаванні і адкрытыя здагадкі пражылі нядоўга.
Пакуль аднойчы ўначы ў вёсцы не пачалі спыняцца чорныя машыны...
’к'к'к
Заняткі скончыліся дваццаць хвілін таму. Я пакрысе збіраў свае рэчы, перыядычна адказваючы на дзіцячыя словы развітання.
Ля задніх сталоў стаялі і аб чымсьці шапталіся Ясік з Валяй. На дзіва, дзеці пасябравалі, я часта заўважаў, як яны разам сыходзілі са школы, калі за Валяй не заходзіў маёр альбо Звягінцаў. Больш сяброў ні ў хлопчыка, ні ў маёравай дачкі ў класе не было, верагодна гэта таксама адыграла сваю ролю.
Дзеці не спяшаліся сысці, яны яўна чакалі калі з класа выйдзе апошні вучань. Напэўна штосьці яны хацелі сказаць мне, штосьці такое, чаго яны не хацелі данесьці да чужых вушэй.
Я зразумеў іхні намер.
Праз пятнаццаць хвілін класа апусцела, засталіся толькі мы ўтраіх. Дзеці пераступалі з нагі на нагу, было бачна, што ім складана пачаць размову.
А вы чаму не сыходзіце дадому? ветліва запытаўся я. Яны асцярожна наблізілся да мяне, дакладна ўжо пашкадаваўшы, што ўвогуле вырашылі завесці са мной размову.
Максім Леанідавіч... мы...
Мы б хацелі...
Калі ласка, я вас слухаю. У вас штосьці здарылася?
Максім Леанідавіч... мы наконт той высокай брамы ў лесе.
Тааак... жэстам я загадаў ім сесці за стол перада мной, сам пайшоў і зачыніў дзверы ў класны пакой. Думкі блыталіся. Што ж хацелі мне распавесці мае маленькія вучні? Вы хадзілі да брамы?
Так, мы хадзілі. Мы... Голас Валі дрыжаў і зрываўся, было добра бачна, што яна вельмі хвалявалася і ледзве стрымлівалася ад таго, каб не заплакаць.
Ну, маленечкая, што такое? Калі ласка, супакойцеся і распавядзіце мне, усё што з вамі здарылася, а я падумаю, чым бы я мог вам дапамагчы. Але спачатку скажыце мне, навошта вы ўвогуле пайшлі туды?
Размову працягнуў Ясік Валя больш не сказала аніводнага слова.
-Максім Леанідавіч, толькінелайцеся на насІМы... нам няма чаго было рабіць, і мае, і Валіны бацькі затрымліваюцца на працы ажно да ночы, вось мы і бадзяемся разам па вёсцы. Мінулым днём мы вырашылі прайсціся да лесу, проста так, мы не хацелі нічога дурнога! Мы пайшлі і нечакана выйшлі да плоту. Мы вырашылі абысці яго вакол і паглядзець, наколькі далёка ён цягнецца. Прыкладна ў кіламетры ад брамы мы знайшлі лаз дарослы чалавек ніколі б не праціснуўся ў яго, але для нас ён быў акурат па памеры.
-1 вы... залезлі за плот? падсвядома я ўжо здагадваўся, што будзе далей, але пакуль трымаў свае здагадкі пры сябе.
Так.... Мы пралезлі праз гэты лаз і пайшлі асцярожна паміж дрэвамі. Мы не хацелі каб нас хтосьці бачыў, таму ішлі вельмі ціхенька, хаваючыся закожным кусцікам. Прыкладна праз пяць хвілін мы выйшлі да вялікага прагалу. Там было шмат людзей, ўсе ў форме, вельмі падобнай да той, якую носіць бацька Валі. Яны размаўлялі паміж сабой, палілі цыгарэты. Частка з іх збірала нейкія рэчы. А за імі вялікі бульдозер раўняў зачымсьці раскапаную яму яна была ўжо засыпаная, і мы не бачылі што ў ёй, калі там, канешне, увогуле штосьці было. Але галоўнае не гэта. Галоўнае што...
Гэтая яма дыхала! Валя ледзьве не закрычала і па яе шчаках нарэшце пацяклі слёзы.
Цішэй, калі ласка! He крычыце і, галоўнае, ня трэба плакаць. Ясік, што вы на самой справе бачылі?
Хлопец праглынуў ком у горле і зноўку адкрыў момантам перасохлыя вусны.