Лебедзі паміраюць разам  Сяргей Егарэйчанка

Лебедзі паміраюць разам

Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
33.16 МБ
Пазней. Акрамя вас у хаце нікога нямя?
Вядома, не! Слухайце... я сапраўды пачаў злавацца.
Правер, старэйшы з іх кіўнуў таму, які трымаў павадок з сабакам.
Ды што вы сабе...
Максім Леанідавіч і Таццяна Віктараўна, у раёне вашай вёскі збег вельмі апасны злачынец, які этапаваўся канвоем НКУС разам з іншымі ворагамі. Мы правяраем ўсе хатыў вёсцы, вы не адны такія. Прашу мяне выбачыць, але ў нас інструкцыя.
Я хацеў быў пачаць спрачацца з ім, але Таня паклала мне руку на плячо і лёгка пахітала галавою, маўляў, не трэба. Я заткнуўся.
3 хаты паказаўся другі чэкіст.
• Чыста.
Першы кароценька казырнуў.
Яшчэ раз прашу нас выбачыць. Калі вы заўважыце кагосьці незнаёмага ці падазронага ў вёсцы, вельмі прашу паведаміць аб гэтым. Усяго найлепшага. Дабранач.
Чэкісты рэзка развярнуліся і амаль бегма выляцелі з двара, да наступнай хаты, наколькі я зразумеў.
Мы моўчкі вярнуліся ў хату. Я старана зачыніў дзверы, потым залез у яшчэ цёплы ложак і стаў глядзець кудысці на страху. Мяне калаціла не ад холаду, хоць я вельмі змерз пакуль мы размаўлялі ў дзвярах. Проста мяне надта напалохалі гэтыя чорныя людзі са зброяй.
Упершыню я адчуў, што гэта такое, калі ўначы да цябе ў хату ломяцца чэкісты.
Да раніцы я ўжо так і не заснуў.
Нашыя часы, Інстытут Гісторыі НАН РБ
А што вось гэта?
Цяжка сказаць... Хутчэй за ўсё нейкі фрагмент скураногапартманэта, вось паглядзісюды, нават манетаў пяць капеек паміж кускамі матэрыі захавалася. Але нельга выключыць і той магчымасці, што яна трапіла сюды цалкам выпадкова.і ніякі гэта на самой справе не партманэт...
Вацлаў Міхайлавіч Міраноўскі прыгладзіў адной рукой напаўсівыя валасы. Археолагу ішоў пяцьдзесят шосты год. Менавіта ён і кіраваў тымі самымі раскопкамі, падчас якіх былі знойдзеныя пахаванні расстраляных. Незвычайныя знаходкі ён дэманстраваў свайму вучню аспіранту Акадэміі, дваццацітрохгадоваму хлопцу, які стаяў побач з ім і з вялікай цікавасцю разглядаў прадметы, выцягнутыя ягоным настаўнікам з пластыкавых пакетаў.
Вось паглядзі сюды. Партсігар алюмініевы, цікавая знаходка. Большасць расстраляных яўна паходзіла з простых людзей — сялян, ну, можа, вясковай інтэлегенцыі. A вось гэта ўжо хутчэй за ўсё належыла камусьці з больш высокім сацыяльным статусам. Але самае цікавае не гэта паглядзі сюды, археолаг адчыніў створкі партсігара. Бачыш, вось тут. Уяўляеш, нават захавалася папяросная папера! Тытунь, вядома, даўно высыпаўся і сатлеў, а вось папера, чамусьці, захавалася. Цікава, прынамсі, тое, што такая рэч захавалася ў магіле і яе не аднялі перад выкананнем. Як ты думаеш, чаму?
Ну... магчыма таму, што ўладальніка расстралялі пазасудова, проста з месца арышту павезлі адразу на расстрэльны палігон... Можа такое быць?
Можа, канешне. Такое таксама здралася, хоць і не вельмі часта. Але часцей за ўсё так адбывалася з самымі беднымі сялянамі, якіх мала хто лічыў. Разумееш, увесь абсурд сітуацыі ў тым, што ў канцы трыццатых гадоў рассстрэльная параноя дасягнула найвышэйшай кропкі, апагею. Дык вось, мясцовым органам НКУС “зверху” даваўся загад расстраляць пэўную колькасць “ворагаў”. Вось і здаралася так, што калі пад канец справаздачнага перыяду НКУС не выконваў пастаўленых планам лічбаў, па цёмных і глыбокіх вёсках гойсаў “чорны варанок”, які забіраў ні ў чым не вінаватых людзей, выцягваў іх з хаты, і адразу на палігон. “Збірайце рэчы, вы арыштаваныя За што? Там растлумачаць”. Ніхто нічога нікому не тлумачыў, вядома, звычайна ўжо праз некалькі гадзін небарака ляжаў у яме з маленькай дзірачкай на патыліцы і агромністай дзіркай на ілбе. Чэкісты задаволеныя па паперах план выканалі, часам, такімі метадамі й перавыконвалі план.
Менавіта ў такіх выпадках асабістыя рэчы ў арыштаваных не забіралі. Яны збіралі самае неабходнае думалі, што едуць на допыт альбо ў турму, а іх везлі адразу на выкананне.
Вацлаў Міхайлавіч задумліва пастукаў асадкай па стале.
А вось і яшчэ адна знаходка цікавая. На гэты раз з шуфляды на свет паказаўся зусім маленькі пакецік. Археолаг адкрыў яго і патрос над далонню аспіранта. 3 паліэтылену выпаў счарнелы металічны кругляш. Адразу нельга было й зразумець, што гэта такое.
Медалік, патлумачыў Вацлаў Міхайлавіч, злавіўшы пытальны погляд свайго вучня. Каталіцкі медалік. Я нават з ксяндзом кансультаваўся наконт яго. Ён сказаў, што гэта даволі пашыраная выява Маці Боскай, такіх раней было шмат. Але гэты куды больш стары, не трыццатых гадоў дакладна, хутчэй ён нават з другой паловы дзевят-
наццатага стагоддзя. Бачыш, вакол абадка лацінскія літары? Тут па-польску напісана “О, Марыя, без граха нарожаная, маліся за нас, хто ідзе да цябе”. Таксама загадка, адкуль гэтая рэч магла з’явіцца ў расстрэльнай яме. Тым больш, што яма гэта, напэўна, адносіцца да пачатку трыццаць сёмага году Заходняя Беларусь яшчэ была пад Польшчай, і каталікоў адтуль сюды вазіць на выкананні не маглі.
Вацлаў Міхайлавіч, аспірант адважыўся на пытанне. А колькі чалавек было ў раскапанай яме?
Калі падлічыць усе фрагменты костак, атрымліваецца, што не менш сарака пяці.
А колькі выяўлена магільных западзін?
-Ах, восьтыдачаго... Мыналічылідзвесцетрынаццаць яўных западзін і яшчэ дзесяць, якія пад пытаннем.
To бок, калі ўзяць за сярэднюю колькасць сорак пяць чалавек у яме, атрымліваецца каля... аспірант моўчкі варушыў вуснамі, падлічваючы пра сябе. ... Дзесяці тысячаўчалавек!!!
Я лічу што ўсё ж такі менш. Па-першае, гэта даволі буйная яма. Ёсць там, канешне, і буйнейшыя, але большая частка западзін менш па памерах. Ну а па-другое... Мы не можам быць упэўненымі, што ва ўсіх ямах ёсць пахаванні. Пэўная частка з іх можа быць пустая. Але на гэтым палігоне, мяркую, ляжыць ня менш за сем восем тысячаў чалавек.
Сем тысячаў... А колькі можа быць такіх месцаў?..
Ніхто не скажа табе зараз, колькі. Адно магу сказаць шмат. Толькі зараз у мяне ёсць звесткі аб дзесяці патэнцыйна не меншых палігонах. Але іх куды больш, я ўпэўнены.
На століку ля вакна раптам зайшоўся залівістым перазвонам тэлефон. Вацлаў Міхайлавіч цяжка падняўся з-за стала і падышоў.
Слухаю.
Вацлаў Міхайлавіч Міраноўскі?
Так.
Вацлаў Міхайлавіч, вам лепей згарнуць вашыя даследванні адносна масавых пахаванняў, якімі вы займаецеся ад мінулага тыдня, і перадаць справу вайсковай пракуратуры.
3 кім я размаўляю? Назавіцеся.
Вацлаў Міхайлавіч, гэта вельмі настойлівая парада. Гэтыя даследванні могуць быць вельмі непажаданымі, а іх вынікі даволі небяспечнымі. Пакуль гэта толькі парада.
Назавіце сябе!
Маёр Камітэту Дзяржбяспекі Міхалевіч.
Маёр Міхалевіч, прашу выслухаць мяне. Ніякіх даследванняў я згортваць не збіраюся, тым больш не збіраюся нікому перадаваць справу, Хай вайсковая пракуратура займаецца сваімі справамі, я як дзяржаўны эксперт, буду займацца сваімі. Нагадаю вам, што па факце масавых пахаванняў невядомага паходжання ўзбуджана крымінальная справа і займацца ёй гэта мой абавязак як эксперта-археолага і як навукоўца. Дзякуй вам за клопат, але ён абсалютна недарэчны.
Падумайце яшчэ раз, Вацлаў Міхайлавіч. Паўтаруся, пакуль гэта толькі парада. Пакуль. Да пабачэння.
Слухаўка выдала порцыю кароткіх гудкоў.
Прыплылі... ціхенькасказаў навукоўца.
Аспірант занепакоена назіраў за збялелым тварам свайго настаўніка.
Штосьці здарылася, Вацлаў Міхайлавіч?
He, пакуль яшчэ не... Прабач мяне, Алесь, на сёння мы скончым, мне лепш пайсці дадому.
Можа вас правесці?
He, дзякуй за клопат, усё на самой справе добра.
Археолаг прыбраў знаходкі, паклаў іх зноўку ў шуфляду і зачыніў яе на ключ. Пасля гэтага ён накінуў паліто і, хутка развітаўшыся з аспірантам, выйшаў у калідор.
Інстытут Гісторыі НАН РБ ужо апусцеў працоўны дзень скончыўся паўгадзіны таму. Вацлаў Міхайлавіч ішоў па мармуравай падлозе і кожны ягоны крок цяжкім грукатам адбіваўся ў калідоры.
Сэрца хутка тахкала не, археолаг не спужаўся гэтай размовы. Па сутнасці, ён чакаў яе, хоць і спадзяваўся, што яна не адбудзецца.
Але размова адбылася. I на душы Вацлава Міхайлавіча было неспакойна амаль так жа неспакойна, як тады, калі з вадкай зямлі пачалі выцягваць чалавечыя косткі.
3 раніцы Таня пачала апранацца разам са мной.
Ты збіраешся выйсці сёння на працу?
Так. Хопіць валяцца на ложку. Тым больш мне вельмі хочацца пазнаёміцца з той самай дачкой маёра, яна ж мая новая вучаніца другі клас, так?
— Так. Можа усё ж такі яшчэ дзень застанешся дома? У цябе твар бледны і вочы блішчаць. Ты яшчэ хворая.
He. Усё добра, Максімка, павер мне. Са мной ўсё ў парадку.
Глядзі сама. Толькі калі раптам адчуеш сябе дрэнна, адразу перадавай мне вучняў і ідзі да дому, добра?
Дамовіліся, яна крыху расцягнула ва ўсмешцы вусны. Дзякуй.
Каляды
Калядная раніца выдалася надзвычай цудоўнай. Нарэшце выпаў снег, якога так чакалі апошні месяц, ён блішчаў на сонцы тысячамі маленькіх дыяментаў, слепячы вочы. Непралазная багна на дарозе была скаваная ільдом, які ў сваю чаргу прыкрыўся пухнатым снежным дываном такім чынам па дарозе зноўку можна было прайсці, не баючыся патануць у брудным месіве.
Дзед Юрась чакаў нас увечары ў сваёй хаце. Вядома ж, Каляды не адносіліся да святаў, якія адзначаліся ў Савецкай краіне, але дзед па старой традыцыі, якую ён пераняў ад свайго бацькі, адзначаў Боскае Нараджэнне, ціха і непрыкметна, каб не прыцягнуць ўвагу.
Дзедава жытло было чыста прыбрана, на стале стаялі яловыя галіны, якія Стары ўпрыгожыў самаробнымі цацкамі. Сціплы пачастунак таксама чакаў нас на святочным белым абрусе.
Мы не спазніліся роўна а дзевятай гадзіне, як і дамаўляліся, я і Таня стаялі ля дзвярэй гасціннага гаспадара.
Стары сустрэў нас задаволенай усмешкай і гучнымі вітаннямі.
Праходзьце, мае даражэнькія, праходзьце! Вас ужо зачакалася святочная курка, калі не лічыць, канешне, што я сам ад раніцы ўсё лічыў час да вашага прыходу!
Стары проста свяціўся радасцю і... напэўна шчасцем. Ён шмат разоў выказваў нам сваё стаўленне да нас з моманту нашагазнаёмства мы адчувалі, што сталі для яго блізкімі і дарагімі.
Сапраўды, гадзінкі праз паўтары святочнага застолля
Стары, троху ўжочырвоны ад уласнай самагонкі, але не згубіўшы цвярозасці розуму, казаў нам:
Ведаеце, мае мілыя, я шмат гадоў жыў адзін, сам-насам са сваёй гаспадаркай, сваім домам і... сваёй адзінотай. Так, так, амаль дваццаць год прайшло з таго часу, як мая Аксаначка пайшла ў лепшы свет, пакінуўшы мяне аднаго тут, чакаць з ёй сустрэчы. Я ніколі не думаў, што зноўку з’явяцца ў маім жыцці людзі, якія стануць для мяне па-сапраўднаму роднымі, дзеля якіх я буду жадаць жыць далей. Пан Бог вырашыў інакш, і ў маім жыцці з’явіліся вы. Шкада толькі што гэта адбылося толькі зараз, калі мае гады ўжо няспынна ідуць да схілу, але я ўдзячны і за гэтае. Вы мае дзеці, і я хацеў бы аддаць ўсё што ў мяне ёсць, толькі каб убачыць вашае шчасце, вашую радасць. Ніколі ў мяне не было дзяцей, і вось, нарэшце, ёсць вы. О, як бы я хацеў каб у мяне з’явіліся яшчэ й унукі! He кажыце, што я прашу ад вас занадта шмат, падаруйце старому яшчэ трошачку шчасця, прашу вас! Я б тады мог сказаць, што мой шлях быў не дарэмны, і што хоць напрыканцы мне ўсміхнулася жыццё.