Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
яго я таксама ў Бога верыць стаў, хоць і не так упэўнена, як ён...
Дзеду Юрась, а калі ты ў Беларусь прыехаў?
О, сынку, я сюды прыехаў у час першае рэвалюцыі ў Петраградзе, пяты год то быў... Ці не рэвалюцыяй гэта зараз бальшавікі клічуць, га? Заблытаўся я ў гэтых азначэннях... Ды не ў тым справа. Голадна нам было на роднай Украіне, сынку, вельмі голадна. Нашыя мясціны тады, не пад Расіяй, праўда, былі, пад Аўстрыяй, але нам, люду простаму, ад таго не лягчэй было зусім. Як паміралі з голаду тады, так і зараз паміраем... Верыш, Максімка, як цяжка было нам з жонкай з’ехаць адтуль! Нават не з-за перашкодаў ўсіх збеглі мы па-сутнасці з гэтай Аўстрыі. Цяжка з-за таго, што было нам тады шмат гадоў я на шосты дзясятак пайшоў, жонка мая сарака двух год ад нараджэння была... Вось і ўяві сабе, як у такім узросце адважыцца на невядомае. Але адважыліся, проста з-за таго, што не было іншага выйсця, толькі галодная смерць.
Але, дзякуй Пану Богу, абышлося, аселі тут, гаспадарку нейкую завялі... Пан Бог-та мяне сілай не пакрыўдзіў, і пасля пятага дзясятка я з усім спраўляўся, ды й зараз спраўляюся, як бачыш. Але не з-за гэтага ўсё атрымалася. Ты б толькі ведаў, сынку, колькі разоў у мяне рукі апускаліся, кінуць усё хацелася, не верыў я, што пражывём мы. I толькі адно мяне ратавала усмешка жонкі маёй даражэнькай... Я калі яе бачыў, прымушаў сябе далей працаваць, і разам з ёй усміхацца. Бо жыва я сабе ўяўляў, што калі здамся я, жоначка мая адна не пражыве. Так і жыў...
Вы мне, дзіцяткі, вельмі моцна падабаецеся. Ты мне, Максім, нагадваеш мяне самога пяцьдзесят год таму, а Танечка твая маю Аксанку. Проста гляджу я на вас і сябе з ёй бачу. I нават слёзы ў мяне, Максімка на твары з’яўляюц-
ца, толькі вы іх не бачыце, бо не хачу я, каб вы іх бачылі. He павінен, сынку, ніхто мужыцкіх слёз бачыць, бо калі мужык плача, значыць ён здаўся. А здавацца мужыку ніколі нельга, бо на ім усё трымаецца ў жыцці, стары кінуў папяросу ў спецыяльную сметніцу, якая стаяла ў яго тут жа, акурат для такіх выпадкаў, і паглядзеў кудысьці ў бок лесу.
А потым аказалася, што тут ніяк не лепш, чым было там, ва Украіне... Толькі мы тут умацаваліся, як пайшлопаехала ўсё... чые толькі па гэтай зямлі боты не хадзілі: і палякі, і рускія, і немцы, і паўстанцы-беларусы... шмат каго бачыла гэтая зямля. Шмат каго бачыла і шмат каго трывала. Трывала і аддавала нам апошняе, што магла аддаць. Ды толькі скончыліся і яе сілы. Памерла мая Аксанка ад голаду і хваробы ў васемнаццатым годзе, памерла і нічога я зрабіць не змог. 3 тых пор я люта ненавіджу ўсіх, хто зброяй дзвініць. Яны, яны, Максімка, адабралі ў нас апошні хлеб і апошнюю надзею. Усе гэтыя жаўнеры розных арміяў, якія толькі можна сабе памысліць.
Ззаду ціха падышла Таня. Яна таксама ўважліва слухала дзеда, а дзед працягваў, не заўважаючы яе:
Вось тады толькі, Максімка, маё жыццё спынілася пасапраўднаму. Гэта зараз я так, па звычцы існую. Менавіта не жыву, а існую. Бо з апошнім подыхам Аксанкі маёй і мая душа нібыта адляцела, дзед зноўку спыніўся, каб скруціць яшчэ адну цыгарку. Ты беражы яе, чуеш, сынку, беражы і барані! Калі прыйдзецца цела сваё за яе пакласці, ды што там цела душу аддаць не сумнявайся ні хвіліны! Бо нельга так жыць без кахання, вер мне, нельга. Я-та гэта разумею, як ніхто іншы.
Дзед змоўк, потым павярнуў твар да нас. Заўважыўшы, што Таня стаіць побач, Стары засмучана гэкнуў і з незадаволеным выглядам зноўку адвярнуўся да лесу.
3 хвіліну мы стаялі так, без аніводнага гуку, нікому не хацелася парушаць цішыню.
Раптам дзед зноўку скіраваў на нас свой позірк.
А хочаш, Танечка, я вам спяю?
Хачу, дзеду, ціха адказала Таня.
Гэта старая песня. Яшчэ маці мая яе спявала, мне тады гадоў пятнаццаць было. Людзі казалі, што яе напісаў нейкі паэт украінскі, толькі не ведаю я імя ягонага...
Стары на хвілінку замоўк, глыбока ўздыхнуй і заспяваў:
Ніч яка, Господн! Місячна, зоряна:
Ясно, хоч голкп збнрай...
Внйдн, коханая, працею зморена, Хоч на хвнлнночку в гай!
Сядем укупі мн тут під калнною —
I над панамн я пан...
Глянь, моя рнбонько, срібною хвплею Стелеться полем туман;
Гай чарівннй, нібн променем вснпаннй, Чп загадався, чн спнть?
Он на стрункій та внсокій оснчнні
Лнстя пестлнво тремтнть;
Небо незміряне вснпано зорямн -
ІЦо то за Божа краса!
Перламн-зорямн теж під тополямн
Грае перлнста роса.
Тн не лякайся-но, іцо своі ніженькн
Вмочлш в холодну росу:
Я тебе, вірная, аж до хатннонькн
Сам на руках однесу.
Тн не лякайсь, а іцо змерзнеш, лебедонько:
Тепло ні вітру, ні хмар...
Я прнгорну тебе до свого серденька, Й займеться зразу, мов жар;
Тн не лякайсь, абн тут та підслухалн
Тнху розмову твою:
Нічка поклала всіх, соном окутала Ані шелесне в гаю!
Сплять ворогн твоі, знуджені працею, Нас не сполоха і'х сміх...
Чн ж нам, окрнвдженнм долею клятою, Й хвнля кохання за гріх?1
Таня, чамусьці, плакала. Я адчуваў сябе быццам бы раптам пасталеў гадоў на трыццаць.
- Ну, пані Таня, не трэба плакаць, дзед Юрась асцярожна паклаў руку на яе галаву. Вось дурань стары...
Таццянка, не кажучы ні слова, абхапіла рукамі магутную шыю старога і з ўсіх сіл прыціснула яго да сябе.
- He, дзеду, гэта вы мяне прабачце. Развяла тут багну...
Стары ўсміхнуўся.
- Хадземце, вярнемся ў хату, халодна тут неяк...
Самагон дзед Юрась прыбраў, затое на стале з’явіліся кубкі, у якіх, разносячы прыемны пах па ўсёй хаце, настойвалася гарбата.
3 дазвалення старога, Таня скінула абутак і забралася на ложак з нагамі. Яна сядзела, нібы схаваўшыся ад усяго свету за маёй спінай, паклаўшы рукі мне на плечы і асцярожна дыхаючы ў мае валасы.
Стары сядзеў, моўчкі паглядаючы на нас. Раз-пораз яго вусны кранала лёгкая ўсмешка, ён задумаўся аб чымсьці сваім.
1 Міхал Пятровіч Старыцкі, “Внклнк”, 1870
За вакном стала зусім цёмна, вечар надышоў непрыкметна, на падыходзе была ўжо ранняя кастрычніцкая ноч.
Нам час збірацца, дзеду, парушыў я маўчанне.
Пасядзіце яшчэ паўгадзінкі, папрасіў дзед. Мне з вамі вельмі прыемна. Ведаеце, як пагана заставацца кожную ноч аднаму ў цёмнай хаце? Адчуваеш, нібыта ты усімі кінуты. А вы... вы, дзіцяткі, мнеамаль родныя ўжо, хоцья вас толькі паўгады ведаю, стары пляснуў далонню сабе па галаве. Зусім забыўся. Я як адчуваў, што ў мяне сёння госцікі будуць. Вось, напёк... Як вечар пачаў надыходзіць, дык я думаў ужо, што дарэмна, самому прыйдзеццаўсё есці, а тут як раз вы з’явіліся, ён палез у печку і выцягнуў адтуль талерку з піражкамі. Вось, пані Танечка, для вас. Вы яблычкі любіце? Са сваёй яблынькі апошняй. Абы каго частаваць не стаў бы для звычайных гасцей у мяне самагонка ёсць, ім хапае ніякіх піражкоў не трэба. А вось вас, мілая, я з агромністай радасцю пачастую. Бярыце, бярыце, з гарбаткай-та! Смачна? спытаўся ён з надзеяй.
Вельмі! пахваліла Таня. Піражкі сапраўды былі вельмі смачныя, я сам не заўважыў, як з’еў адзін, потым другі... Хацеўбыло ўжо цягнуццаза трэцім, ды раптам стала неяк няёмка.
Дзед засмяяўся.
Ну што ж ты, Максімка? Бяры, бяры яшчэ, я шмат напек!
Заліўшыся фарбай, я ўзяў чарговы піражок. Дзед задаволены назіраў за мной.
Гадзіннік паказваў адзінаццаць. Далей затрымлівацца было не варта, нам яшчэ трэба было ісці амаль з кіламетр дадому. Стары прапанаваў нас правесці, але мы, падзякаваўшы яму за клопат, адмовіліся. He варта было злоўжываць дабрынёй дзеда.
На развітанне дзед Юрась падаў мне некалькі піражкоў, акуратна загорнутых у невялікі ручнічок.
Гэта вам з раніцы пачаставацца. Заняткі-та ў школе будуць заўтра?
Так, дзеду, канешне. Заўтра панядзелак, адказала Таня. Дзякуй вам вялікі за пачастунак! I вы да нас таксама заходзьце. Такіх піражкоў, дзеду, я рабіць не ўмею, на жаль, але ж паспрабую, каб і вы засталіся задаволены нашым пачастункам!
Дзед падзякаваў і выйшаў да брамы, каб развітацца з намі.
Мы адышлі ўжо амаль на сто крокаў, калі я азірнуўся. Стары так і стаяў ля брамы і глядзеў нам услед. Я азіраўся яшчэ некалькі разоў, пакуль фігурка дзеда Юрася і ягоная хата не зніклі ў цемры.
Маёр Раманаў
У школу Таня з раніцы не пайшла. 3 вялікай цяжкасцю ў мяне атрымалася абудзіць яе а сёмай гадзіне у час, калі яна звычайна ўжо сама падымалася і рыхтавала нам дваім сняданак. Адчувала яна сябе вельмі дрэнна: шчокі ў яе палалі, a ў вачах быў характэрны хворы бляск. Учорашні шпацыр пад начным дажджом відавочна не прайшоў без наступстваў.
Я прыклаў руку да яе ілба, пасля чаго сказаў, што нікуды яе з дому не выпушчу. Спачатку яна спрабавала спрачацца, але потым сама зразумела, што ледзьве можа ўстаць на ногі, не тое што дайсці да школы і прабыць там некалькі гадзін.
Я хутка паснедаў дзедавымі піражкамі з малаком, пасля чаго цёпла апрануўся і выйшаў з хаты, загадаўшы Тані нікуды не сыходзіць і чакаць майго вяртання, не ўстаючы з ложку. Перад гэтым я распаліў полымя ў печы і паставіў у яе рондаль з малаком.
Шлях да школы займаў звычайна хвілін дзесяць. Дарога была ўся размыта дажджамі і ісці было даволі складана.
Палова на восьмую гэта час, калі вёска і яе жыхары ўжо паўтары гадзіны як працуюць на калгаснай гаспадарцы. Па дарозе я амаль нікога не сустрэў усе былі занятыя справай. Я чамусьці адчуваў сябе няёмка з-за таго, што магу сабе дазволіць прачынацца а сёмай, а не а пятай, як большасць вяскоўцаў. Праўда, я мог суцяшаць сябе тым, што працоўны дзень селяніна сканчаецца з наступленнем цемры, якая рана апускалася на вёску ўвосень, мой жа працоўны дзень быў ненармаваны спачатку я быў на занятках у школе, потым займаўся арганізацыйнай працай з дакументамі і правяраў сшыткі. Часам гэтая праца сканчалася ўжо
пасля дванаццатай ночы, таму я мог сабе дазволіць гэтую палёгку ў дзве дадатковыя гадзіны сну.
Заняткі ў школе пачыналіся а восьмай збольшага праз тое, што дзецям з навакольных вёсак трэба было па паўтары-дзве гадзіны, а то й больш, каб дабрацца да месца. Я шкадаваў іх і мне было цяжка зразумець, як можна дазволіць сабе марнаваць некалькі гадзін на дзень толькі на дарогу, але іншага выйсця не было, зразумела, што ніякага транспартнага злучэння паміж вёскамі фактычна не існавала. Заставалася толькі радавацца таму, што дарогі пакуль былі годнымі для таго, каб па іх ісці пешшу, без асаблівай небяспекі патануць у багне.