Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Сёння я спазніўся на заняткі, напэўна, у першы раз, за ўвесь час, як я працаваў настаўнікам турботы з захварэлай Таняй аднялі ў мяне дваццаць хвілін часу. Пад дзвярамі сабраўся ўжо досыць вялікі натоўп вучняў, як маіх, так і тых, у якіх настаўнічала Таня. Выбачыўшыся за спазненне, я паведаміў, што Таццяна Віктараўна сёння не можа прыйсці, бо вельмі моцна хварэе. Па тварах дзяцей я не мог зразумець, чаго ў іх больш шкадавання сваёй настаўніцы, якую дзеці вельмі любілі, альбо радасці, што заняткаў для іх сёння хутчэй за ўсё не будзе. Гэтыя дыяметральна супрацьлеглыя эмоцыі адначасова спалучаліся ў дзіцячых вачах.
Я ўздыхнуў і з адмысловым жалем у голасе сказаў, што вымушаны адпусціць дадому тых, хто навучаецца ў Тані. Толькі самых маленькіх я вырашыў пакінуць у школе, каб яны не заміналі дома бацькам.
Дзіцячы натоўп адразу разбіўся на дзве групы: з аднаго боку тыя, хто з сумным ад неабходнасці правесці некалькі гадзін у школе выглядам пацягнуліся праз дзверы ў класны пакой, і тыя, якія з вясёлымі крыкамі накіраваліся ледзве не бегам дадому.
Прайшло каля трох гадзін. Я займаўся з самымі малодшымі дзеткамі каля дошкі стаяў сямігадовы Ясік і напружана ўспамінаў, як пішуцца літары “я” ды “ў”. Хлопчык толькі пачаў вучыцца у школу ён хадзіў крыху менш за два месяцы. Ясік быў сынам кіраўніка раённага парткама. Гэты светлы хлопчык смешна хмурыўся і адчайна чырванеў, але ўспомніць тое, што я ад яго патрабаваў, ніяк не мог.
Дзве хвіліны я з лёгкай усмешкай назіраў за Ясем. Потым я вырашыў, што не варта больш катаваць беднае дзіця і дазволіў яму сесці на сваё месца.
Заўтра, Ясь, ты павінен прынесці мне сшытак з дамашняй работай. Кожную літару, якую ты сёння не ўспомніў, напішы пропісам на паўстаронкі. Пішы акуратна ды ўважліва, бо інакш я прымушу цябе зноўку перапісаць усё.
Чырвоны, як рак, хлапчук пачаў хутка ківаць мне сваёй белабрысай галавою. Яму было вельмі сорамна ад таго, што ён расчараваў мяне. Да таго ж ён вельмі хваляваўся, што я раскажу ўсё ягонаму бацьку чалавеку жорсткаму, хоць і не пазбаўленаму пачуцця справядлівасці.
Я б не стаў расказваць. Я ніколі не рабіў так, бо лічыў, штоўсё, што адбываецца ў будынку школы, тычыццатолькі маіх вучняў і мяне.
Нечакана ў дзверы пагрукалі. Даволі асцярожна, але з упэўненасцю. У клас ўвайшоў высокі чалавек у форме афіцэра НКУС. На выгляд яму было гадоў сорак, можа крыху нават меней. Чалавек быў высокі і з добрай выпраўкай яна адчувалася нават пры тым, што ён стараўся трымацца як мага больш вольна. Ягоныя блакітныя вочы аббеглі дзяцей, потым спыніліся на мне. Твар быў досыць строгім, але гэтую строгасць псавалі (альбо наадварот?) нейкія дзіцячыя ямачкі на шчоках, якія надавалі твару добрыя рысы.
Я падняўся з крэсла, на якім сядзеў побач з купкай ста-
рэйшых вучняў і падышоў да дзвярэй, каб павітаць візітоўцу.
— Маёр Віктар Леанідавіч Раманаў, Камісарыят Унутраных Спраў, прадставіўся той і працягнуў мне руку. Я пяціснуў яе і таксама назваў сябе. Маёр кіўнуў і, нібы пытаючыся дазволу, паказаў вачыма на месца за маім сталом.
Так, канешне, прашу сядаць, нельга казаць, каб я быў рады госцю з гэтага ведамства ў маёй школе, але ніякага жадання псаваць адносіны з Камісарыятам я не меў.
Я падцягнуў да стала другое крэсла і сеў побач з афіцэрам. У класе сталаціха; нягледзячы натое, што ваўсіх вучняў было заданне, зараз яны з асцярожнай цікавасцю назіралі за мной і маім госцем. Але я адразу вырашыў, што ім не варта слухаць нашыя размовы.
Прашу ўсіх вяртацца да працы. Праз дзесяць хвілін я падыду да ўсіх і праверу што вы паспелі зрабіць, самым строгім голасам, на які быў здольны, сказаў я. Па класе пракаціўся цяжкі ўздых і дзеці паціху пачалі вяртацца да сваёй працы.
Можа гарбаты? асцярожна прапанаваў я.
Дзякуй, не адмоўлюся, дабрадушна ўсміхнуўся афіцэр. He магу сказаць чаму, але ягоныя паводзіны выклікалі прыхільнасць і мая насцярожанасць пакрысе пачала знікаць.
У школе стаяла буржуйка, каб дзеці не замёрзлі ўзімку. На ёй жа я час ад часу заварваў гарбату для сябе і дзяцей, калі было зусім холадна. Я наліў у заварнік трохі вады і паставіў яе на агонь.
Чым абавязаны?
Ды як вам сказаць... Ёсць у мяне да вас невялічкая справа, але аб ёй потым. Наколькі я ведаю, вы не так даўно тут?
Адносна нядаўна. Крыху больш за паўгады.
А што здарылася з папярэднім настаўнікам? Вы мяне прабачце, што задаю шмат пытанняў прафесія такая, з нейкай вінаватай усмешкай апраўдаўся ён. He здзіўляйцеся, што не ведаю, я сам не так даўно на гэтай пасадзе, прыслалі са Смаленска...
Ну што вы! заўсміхаўся й я. Хіба ж тут ёсць штосьці, што можна было б хаваць? Мой папярэднік проста па ўзросце ўжо не спраўляўся са сваімі абавязкамі. Яму далёка за семдзесят, ды са здароўем у яго вялікія праблемы, наколькі я ведаю...
Ах вось яно што... Дарэчы, мне казалі, што вы працуеце не адзін разам з жонкай, так?
Я пацвердзіў.
Гэта, канешне, добрае рашэнне, даслаць яшчэ аднаго настаўніка... Дзетак апошнія два гады стала куды больш у школку хадзіць, адзін бы вы дакладна не здолелі б за ўсімі даглядзець. Толькі дзе ж яна, жонка вашая?
На жаль, захварэла. Сёння ёй было вельмі дрэнна, не магла нават з ложка падняцца. Прыйшлося ёй застацца дома. Ведаеце, слабое здароўе ў маёй Таццянкі.
Гэта вельмі непрыемна. Я пра задроўе, канешне, а не пра тое, што яе няма, вы не падумайце. А вось імя вельмі прыгожае, маё любімае. Беражыце жонку. Пакуль не ачуняе, не пускайце на працу, бо тут вельмі лёгка зусім здароўе згубіць, самі ж разумееце.
Нягледзячы на тое, што гэты чалавек прадстаўляў установу, назву якой народ вымаўляў толькі шэптам, ён пачынаў мне падабацца ўсё больш ды больш. Ягоны адкрыты позірк і добрыя словы абудзілі давер да яго. Але я вырашыў для сабе пакуль не рабіць хуткіх высноў і паспрабаваць пазнаёміцца з ім крыху бліжэй.
Тым часам мой візітоўца працягваў размову.
Скажыце, можа вам што патрэбна тут? Калі што, толькі дайце мне даведацца, магчымасцяў у мяне шмат, адразу здабуду неабходнае. Каму-каму, а для настаўніка нічога не шкада. Усё ж-такі нашых дзетак вучыце будучыню краіны.
Я адважыўся на пытанне.
Скажыце, а якая ў вас пасада?
Мой суразмоўцасхапіўся.
Хіба я не сказаў адразу? Я ўзначальваю мясцовы аддзел Камісарыяту.
Вось дык нумар! Мой новы знаёмы кіраўнік аддзелу НКУС. He тое, каб я быў вельмі рады такому сяброўству, але ж і адмаўляцца ад яго я не спяшаўся з такімі сувязямі можна было нічога не баяцца.
— Дык вось, вернемся да той самай маленькай справы, аб якой я казаў напачатку нашай размовы.
Я крыху напружыўся.
Слухаю вас.
Ёсць у мяне дачушка, Валя, дзевяць гадоў ёй. Ведаеце, першапачаткова мяне павінны былі накіраваць на працу ў Віцебск, а потым нечакана перакінулі сюды. Мы тут толькі месяц, жонкі ў мяне няма, а сам я вельмі заняты... Вось толькі зараз час знайшоўся, каб з вамі паразмаўляць. He прымеце дачушачку маю ў сваю школку? У Віцебску ў мяне сувязі ёсць, там я ўжо ўсё зрабіў, і ў школку дзіцятка маё вызначыў, а вось бач ты, якўсё склалася...
Мая напружанасць адразу знікла і я ўсміхнуўся.
Канешне ж, прыводзьце вашу Валю, прымем яе. Заўтра зможаце прывесці?
Сам не змагу, прашу зразумець справы. Але хтосьці з маіх падначаленых яе прывядзе сама яна дарогі не ведае. Нічога, калі не сам прывяду?
- He, нічога страшнага, аформлю яе са словаў вашага пасыльнага.
- Ну вось і дзякуй вам! Ато я ўжо хваляваўся, што прыйдзецца тэрміновымі справамі ахвяраваць.
Тым часам закіпела вада і я наліў два кубкі гарбаты. Маёр піў яе з нейкім дзіцячым задавальненнем на твары. Напэўна ён даўно ўжо не частаваўся гарбатай так, не ў службовым кабінеце і не спяшаючыся па справах.
Мы крыху паразмаўлялі яшчэ пра тое, як нам з Таней жывецца ў вёсцы, абмеркавалі надзённыя праблемы вяскоўцаў, я распавёў майму суразмоўцу пра тое, што спатрэбіцца ягонай дачцэ ў школе. Неўзабаве маёр падняўся.
Дзякуй вялікі за гарбату, на жаль, час мне бегчы. He праводзіце да выхаду?
Я пагадзіўся і мы разам выйшлі з класа.
У дзвярах маёр падаў мне руку і, паціснуўшы яе, сабраўся ўжо выйсці на вуліцу, як раптам нібыта ўспомніў яшчэ штосьці.
Мне, шчыра кажучы, няёмка пытацца ў вас аб гэтым, але прашу зразумець службовая неабходнасць... Калі не памыляюся, вучыццаўвас такі хлопчык, Ясь Самахвалаў, так?
Я пацвердзіў.
Дык вось, бацька ягоны... партыйны кіраўнік мясцовы, вы ж, напэўна ведаеце?
Я зноўку кіўнуў.
-Паўтаруся, мне няёмкапытаццааб гэтым, яразумею, дзеці, ды ўсё такое... Ясь нічога не распавядаў пра бацьку? Можа, калісьці словы ягоныя пераказваў, ці яшчэ што?
Размова мне адразу перастала падабацца. Але я быў зусім не здзіўлены, ад візіту афіцэра НКУС я, у прынцыпе, чагосьці такога й чакаў.
Я рашуча заматаў галавою.
He, не казаў нічога. Прабачце мне маю цікавасць, а ў чым справа, калі гэта, канешне, не тайна?
Ды так... Ёсць у Камісарыята пэўныя прэтэнзіі да HeeBara бацькі. Вельмі вас прашу, нікому не распавядаць пра гэтае пытанне, добра?
Зразумела, адказаў я.
Вось і дзякуй за разуменне. I яшчэ раз прабачце, што з такімі пытаннямі да вас у школу прыйшоў. Усяго найлепшага.
Ён развярнуўся і хуткім крокам пайшоў па сцежцы, якая вяла ад школы на галоўную вуліцу вёскі.
Я стаяў і разгублена глядзеў яму ўслед. Нягледзячы на гэтую размову, маёр мне падабаўся. Было добра бачна, што яму вельмі не хочацца задаваць мне гэтыя пытанні, ён з павагай ставіўся і да мяне і да школьных сценаў, але праца ўсё ж была вышэй.
Мне было вельмі цікава, як з такім сумленнем гэты чалавек трапіў на пасаду кіраўніка аддзелу Камісарыяту Унутраных Спраў. Можа, гэта быў проста такі стэрыятып, але мне падавалася, што там працуюць зусім іншыя людзі.
Я ў задуменні вярнуўся ў класу. Канешне ж, пакуль мяне не было некалькі хвілін, дзеці паднялі шум і зусім не займаліся справай, якую я ім даручыў. Тым не менш, як толькі адчыніліся дзверы і я ўвайшоў у класу, адразу зноўку стала ціха. Бедлам, які тут быў хвіліну таму, выдавалі толькі чырвоныя твары маіх вучняў. Зараз жа дзіцячыя вочы, як адзін, аддана глядзелі на мяне, хоць ў іх яшчэ блішчалі гарэзлівыя іскрынкі.
Праз чатыры гадзіны я зачыніў дзверы школы і паціху пайшоў дадому. 3 маёй галавы ніяк не ішоў сённяшні візіт Раманава. Па праўдзе, мне няма ў чым было асабіста віна-