Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
Дзед Юрась а менавіта такое было ў яго імя заўжды быў рады даць параду, і дужа не клапаціўся, ці мае яна хоць якую небудзь практычную каштоўнасць. Дзед лічыў сябе апошняй інстанцыяй ва ўсіх пытаннях. I хоць усе ведалі, што прыслухоўвацца да прамоваў старога Юрася зусім неабавязкова, але, тым не менш, калі ў жыцці вяскоўцаў здаралася якая-небудзь непрыемнасць, усе ішлі менавіта ў гэтую хату. Бадай, каб паслухаць жыццярадасны голас, выпіць чарку дзедавай самагонкі, выліць старому сваё гора. Пасля такога візіту людзі звычайна сыходзілі дадому, ўпэўненыя ў тым, што ўсё сапраўды наладзіцца.
Часам дзед дапамагаў не толькі словамі, але і справай, калі сам бачыў, што абставіны насамрэч складаныя.
Словам, для гэтай вёскі дзед быў бясспрэчным аўтарытэтам, чалавекам, якогазаўсёды прынята выслухацьі з якім варта пагадзіцца хоць на словах.
Здароў, дзеду! адгукнуўся я. Як маешся?
Спіна клятая, баліць ды баліць, і нічым яе не сцішыць, паскардзіўся дзед. Зрабіў ён гэта, праўда, са сваёй фірмовай хітрай усмешкай на твары, з чаго можна было зрабіць выснову, што гэтым фактам ён падзяліўся з намі не столькі з-за таго, што ў яго было жаданне сапраўды пажаліцца, а таму, што яму проста хацелася паразмаўляць з намі, зацягнуць на кубак гарбаты ці самагону, у залежнасці ад таго, які настрой лірычны ці, наадварот, іранічна-баявы быў у яго. Па ўсім было відаць, што сёння дзед быў у гуморы і проста так ад яго будзе не адбіцца. Захадзіце да мяне, раскажыце хоць якія навіны ў свеце, а то ж ведаеце, дзед тут жыве адзін, хутка так і ногі працягне ад адзіноты.
— Ой, дзеду, каму-каму, а ўжо табе смерць ад адзіноты ніяк не пагражае, смеючыся адказала Таня. Калі б людзі паміралі толькі ад гэтага, гатова спрачацца, што ты б перажыў не толькі ўсю нашую вёску, але й палову краіны дакладна.
Мілая-светлая пані! Хто ж, як не ты, можа так упэўніць у заўтрашнім дні? засмяяўся й дзед. Ну чаго вы, так і будзеце стаяць пад брамай, га? Запрасіў жа, заходзьце, будзеце жаданымі госцікамі. Да мяне людзі звычайна ідуць без запрашэння, калі хочуць мяне пачуць, а я час ад часу хачу сам кагосьці запрасіць, каб у гэтай хаце з’яўляліся сапраўды чаканыя людзі. Дзед адчыніў веснічкі і прапусціў спачатку Таню, а потым і мяне. Пасля гэтага ён зноў акуратна зачыніў браму і шырокім жэстам запрасіў нас у хату.
Мы ўтрох зайшлі ў светлы пакой. Чаго-чаго, а вось гаспадарчай дбайнасці старому дакладна не бракавала. Нягледзячы на тое, што ягоная жонка памерла яшчэ ў рэвалюцыйныя гады, дзед з лёгкасцю адзін спраўляўся са ўсёй гаспадаркай, пры гэтым знаходзячы яшчэ й час, каб дапамагаць суседзям. Хата знутры была прыгожая і дагледжаная, на печы амаль у вайсковым парадку роўнымі шэрагамі стаялі патэльні, імбрыкі і заварнікі, вокны свяціліся чыста вымытым шклом, а на падлозе ляжаў хоць і просты, але акуратны і прыгожы дыван.
Стары ніколі не дазваляў сабе ні хвіліны разгубленасці, ён справядліва лічыў, што слабіна для яго будзе азначаць хуткую смерць, а паміраць ён пакуль не збіраўся. Часам складвалася ўражанне, што дзед адчувае на сабе адказнасць за кожнага жыхара гэтай вёскі. Прынамсі, нават мне падавалася, што калі раптам не стане дзеда, вёска таксама пакрысе разваліцца, знікне. Магчыма, гэта было проста песімістычнай фантазіяй, але пэўная доля верагоднасці тут была.
Дзед пасадзіў нас на ложак, які стаяў у яго побач са сталом, а сам прыняўся бегаць па хаце, збіраючы на стол посуд і простую закуску. У мяне ўжо не засталося ніякіх сумневаў, што фінальным акордам на стале з’явіцца менавіта мутнаваты напой, якім дзед частаваў самых жаданых гасцей.
Нарэшце наш добры гаспадар скончыў насіцца па пакоі і прысеў побач з намі на крэсла.
Ну раскажыце хоць старому, як жывецца вам. Ці не трэба якая мая дапамога? Ці не крыўдзіць вас хто?
Мы пераглянуліся з Таняй і зноў ўсміхнуліся. Вядома ж, што тут проста не было каму нас крыўдзіць, жылі мы ў вёсцы, як сапраўдныя каралі, атуленыя з усіх бакоў павагай і любоўю, аб чым мы й паведамілі дзеду Юрасю.
Вось і выдатна, усміхнуўся дзед. А тое ў жыцці ўсялякае ж здараецца... а раптам хто на вас нейкую злобу затоіць? Бачу-бачу па тварах, не верыце вы мне, ды й сапраўды, з-за чаго б? А я вам вось як скажу ды проста ні з-за чаго. Альбо хоць з-за таго, што вы такія маладыя, прыгожыя, паважаныя. Ведаеце, сяляне ж цёмны народ, непісьменны збольшага. Зайдзрасць на пустым месцы для іх нармалёвая з’ява, ніхто іх не вучыў, што зайздросціць грэх... Дзед паглядзеў на нас сур’ёзнымі вачыма, пасля гэтага зноўку расцягнуў вусны ў шырокай усмешцы. Вось уяві, Максім, тыдзень таму зайшоў да мяне Сашко-сусед, ты яго павінен ведаць сынок ягоны ў цябе вучыцца. Прыйшоў, значыць, і кажа... АХ ТЫ КУРВА!!!
3-пад нагі дзеда раптам выскачыў агромністы руды кот, які яўна не чакаў нічога добрага ад свайго гаспадара. Працягваючы бурна лаяцца, дзед Юрась сцягнуў з нагі стары тапак і запусціў ім услед жывёліне. Ад пагрозы кот схаваўся пад шырокай шафай, тапак жа грукнуўся ў сцену, пасля чаго зваліўся на падлогу, акурат перад тварам кашака, які, здавалася, быў цалкам задаволены жыццём і сваім учынкам.
He, ну вы толькі ўявіце, якая курва! шалеў дзед. Узяў я яго два гады таму, маленечкім кацянём, думаў будзе мне пацукоўлавіцьу хаце, як усе нармалёвыя каты, аён! Вымахаў, пачвара гэткая, нахабны стаў проста ратавання няма! Узяў сабе звычку: падбіраецца да маіх ног асцярожненька, а потым хваць зубамі! Гэта ён так весяліцца, значыць. Больш заняцца яму няма чым, бач ты! Паглядзіце, якая морда задаволеная! У, ты, халера скурвелая! прыгразіў дзед кулаком у бок шафы.
Слухай, дзеду, а дзе ты такой лаянцы навучыўся? Апроч як ад цябе я ў вёсцы больш нідзе такой не чуў, не вытрымаў я.
Эээ, Максім, стары зноўку ўсміхнуўся. Я ж такі чалавек... Шмат усяго ўва мне намяшана. Маці-та мая сапраўдная ўкраінка, малароска, як зараз бальшавікі завуцьё і як раней царскія начальнікі звалі. А вось бацька натуральны паляк, нарадзіўся, значыцца, у польскай вёсцы Віскідкі, што пад Варшавай. Добры ён чалавек быў, бацька-та. Шмат чаго пра Радзіму сваю мне распавядаў, калі я дзіцёнкам быў. I пра жыццё польскае і пра гісторыю іх. I пра касцёл у Віскідках, куды ён яшчэ малым хадзіў кожную нядзелю. Стары, казаў, касцёл, нават старажытны, я зараз забыўся-та, якога стагоддзя, ніколі я гэтыя стагоддзі не ўмеў у памяці трымаць, я ж чалавек просты. Усё бацька хацеў нас з маці да сябе забраць у Польшчу мы тады пад Ільвовам жылі. Хацеў ён, значыцца, хацеў, ды узяў і памёр раптам. Мне тады дзесяць гадоў было, як зараз памятаю, плакала маці моцна. Прыгожая яна была, мая маці, як сапраўдная паненка, дарам, што з сялян. Такіх прыгожых зараз-та і не засталося на свеце, можа толькі ты, пані Таццянка, прыгажэйшая. I бацьку яна любіла вельмі.
Прынамсі ад яго я й навучыўся гэтай лаянцы. Татка-та заўжды, калі быў чымсьці дужа незадаволены, ўсё “курва” ды “скурвелы” казаў. Мне ён, праўда, забараняў таксама так казаць; памятаю, было мне гадоў сем ну дурань-дурнем яшчэ. Сеў на асу, яна, натуральна, мяне й цапнула. Я ў плач, ды ў крык, бягу да бацькі, раву: “Тата, там нейкая курва мяне ўкусіла!”. А бацька-та як пачуў, дык не толькі не пашкадаваў мяне, а яшчэ й па дупе дадаў сваёй бацькоўскай рукой, каб не паўтараў за ім тое, што не трэба. Дрэнны, праўда, з бацькі настаўнік быў, так я на ўсё жыццё і прызвычаіўся па-польску лаяцца. Зараз усе здзіўляюцца, як ты. Толькі, ведаеш, Максім, не ўсім я распавядаю гэта, яктабезТанечкай. Нелюбяць, ой, не любяць дзед перай-
шоў на шэпт, бальшавікі палякаў, хоць плач. Кожны, хто польскія карані мае, для іх нібы вораг. Ну нельга ж так жыць, Максім, нельга, калі з усіх бакоў ворагі падаюцца. Дзед цяжка ўздыхнуў і зноўку загаварыў сваім звычайным гучным голасам. Давай, Максім, яшчэ табе крыху свайго напою налью, такі ніхто ва ўсім раёне не ўмее рабіць!
Я засмяяўся.
Так, дзеду, такі дакладна ніхто не ўмее, нездарма ж да тваёй хаты людзі так і цягнуцца! Ну, добра, налі яшчэ, толькі самую крышачку, бо жонка мая лаяцца будзе.
Дзед недаверліва паглядзеў на Таню.
Паненачка Таня? Будзе лаяцца? Ды кінь ты, Максімка, жонка твая анёльчык, самы натуральны анёльчык, не ўмее яна лаяцца, на што заўгодна спрачацца гатовы. Так, Таццянка?
Таня таксама пачала смяяцца.
Ой, дзеду Юрась, мяне вы захваліце, амужа майго споіце, дакладна вам кажу! Хто ж пасля гэтага будзе настаўнічаць тут?
He, мая даражэнькая, такіх, як вы, немагчыма сапсаваць! дзед раптам зрабіўся сур’ёзным. Шмат я бачыў людзей на сваім шляху, Таня, і добрых і дрэнных, і разумных і дурных. Ды толькі вы іншыя. Я нават бачу святло, якое ад вас зыходзіць душы гэта вашы свецяцца. А ведаеце, чаму? У звычайных людзей так не бывае. А ў вас, мала таго, што самі вы светлыя, яшчэ й шчасце ёсць. Такіх людзей, Танечка, здалёк бачна: ідуць яны па жыцці і свецяцца, нібы душы сваі дораць усім навакольным. I не захвальваю я вас, бо ведаю, што вы сціплыя занадта, каб вас захваліць. Ведаеш, іншым я б пажадаў заўсёды заставацца ў жыцці такімі ж, вам не жадаю. Проста з-за таго, што ведаю, вы й так не зменіцеся ніколі...
Дзедаў кот мякка скокнуў на ложак, на якім сядзелі мы з Таняй. Без усялякіх цырымоніяў ён забраўся на жончыны калені і завуркатаў, нібы паказваў, што вось, маўляў, ён тут і гатовы прыняць ад яе сеанс пагладжванняў і пачэсванняў за вухам. Таня ласкава ўсміхнулася і паклала рукі на мяккую поўсць.
Стары цяжка падняўся з-за стала.
Пайшлі, Максімка, я папалю... Ты з намі пойдзеш, Танюшка?
He, дзеду, не пайду. He хачу тваю жывёліну зганяць.
Жывёліна гэтая мая зусім сорам страціла, забурчэў стары. Выгнаць яго ўжо даўно трэба за такія паводзіны...
Гэтак дзед працягваў бурчэць ўвесь час, пакуль мы не выйшлі з хаты. На ганку дзед скруціў тонкую папяроску і запаліў.
Ведаеш, Масім, жыву адзін, здавалася б, чаму не паліць у хаце? А вось не магу, не дазваляе сумленне. Нібыта жонка мая жывая, не выносіла яна папяроснага дыму, сынку... Я, як калісьці ўзяў сабе за правіла не паліць у хаце тады, амаль пяцьдзесят год таму, так і не адступаюся ад яго. Звычка...
Усім бы такія звычкі, дзеду, усміхнуўся я.
He, Максімка, усім не трэба. Па-першае, усім лепш увогуле не паліць. Але, паколькі гэта немагчыма, трэба ўлічыць той факт, што людзі з дурнымі звычкамі таксама неабходныя ў жыцці, бо калі не будзе дурных звычак не стане ў прыродзе й добрых, так гэтая самая прырода прыдумана Панам Богам... Стары глыбока зацягнуўся і працягнуў размову. Бацька мой, Максімка, той самы паляк, каталіком ён быў. Веру каталіцкую ў душы трымаў і бараніў яе ад усяго свету. Крыжык ягоны дагэтуль у мяне ляжыць, ён мне яго падараваў на мой дзявяты дзень нараджэння. Ад