Лебедзі паміраюць разам  Сяргей Егарэйчанка

Лебедзі паміраюць разам

Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
33.16 МБ
ваціць камісарыят, але ўсё ж я троху баяўся гэтай установы. НКУС у народзе сапраўды паважалі і баяліся. Ніхто не ведаў, дзе межы магчымасцяў яго супрацоўнікаў, але ні ў каго не выклікаў сумненняў той факт, што лепш ніколі не станавіцца ў іх на дарозе.
На вуліцы зусім сцямнела. Я асцярожна прабіраўся паміж лужынаў, якія пакрывалі ўсю шырыню дарогі. Пару разоў мне не пашанцавала і я-такі ўступіў у халодную ваду. Натуральна, настрой мне гэта не падняло, але ходу я прыбавіў. Хацелася аднаго дайсці дадому і ўрэшце рэшт сагрэцца ля гарачай печкі, паставіць сушыцца мокрыя боты.
Але больш за ўсё мне хацелася ўбачыць Таню.
Міма мяне з грукатам праехала ў напрамку выезду з вёскі вялікая чорная машына. Я бачыў такія і раней, але даволі рэдка. Машына была не грузавой, але й не пасажырскай. Шырокі чорны кузаў ня меў аніводнага вакенца, таму заставалася толькі здагадвацца, што мог везці такі борт. Напэўна, я б і не зацікавіўся зусім гэтай машынай, каб не той факт, што ехала яна не ў бок горада, а наадварот у накірунку выезду да лесу. Туды ішла зусім дрэнная сцежка, я ведаў, што яна вяла ўздоўж лесу да глухой вёсачкі, якая месцілася прыкладна за дзесяць кіламетраў ад нашага райцэнтру. Што забыўся кіроўца на гэтай дароге? Мне падумалася, штоён, верагодна, проста пераблытаў дарогу.
3 задумлівасці мяне вывеў струмень халоднай вады і бруду, што выляцеў з-пад колаў машыны і абдаў мяне па самую шыю. I без таго не лепшы настрой у мяне зусім сапсаваўся, і я, лаючыся пра сябе на няўважлівага кіроўцу, пачаў далонямі счышчаць з сябе бруднае месіва, якое прыліпла да вопраткі. Калі ж болып-менш ачысціў старую куртку і штаны, я падняў галаву машына ўжо схавалася за паваротам ля лесу.
Я вырашыў, што хопіць займаць свой розум непатрэбнымі думкамі і зноўку пашыбаваў ў накірунку свайго дому.
Свет у хаце не гарэў, таму я ціхенька скінуў на ганку боты ізазірнуўу пакой. Таня спала на ложку, па-дзіцячы падклаўшы пад галаву далоні. Насуперак кепскаму настрою я ўсміхнуўся, потым выйшаў, каб прынесці крыху дроваў і распаліць печку у хаце адчувальна халадала. 3 ранку, калі я тапіў печку апошні раз, усё цяпло паспела выйсці, і зараз паветра ў памяшканні было не нашмат цяплейшым, чым на ганку.
Сухія бярозавыя паленні я склаў ля печкі, спрабуючы рабіць як мага менш шуму. Потым я запаліў агонь і ўжо праз дзесяць хвілін языкі полымя весела аблізвалі дрэва.
Я паставіў грэцца імбрык і сеў за стол. Святло запальваць я не хацеў, каб не абудзіць Таню; спаць мне таксама не хацелася. У выніку я проста сядзеў і глядзеў у вакно. Думак у галаве не было зусім, можна сказаць, што я сам прымусіў сабе больш не думаць сёння пра тыя пытанні, якія ўвесь дзень турбавалі мяне.
3 гэтага трансу мяне мяне вывеў кашаль маёй жонкі. Таня не спала, а, павярнуўшы галаву, глядзела на мяне. Толькі прыступ кашлю выдаў, што яна прачнулася.
Прывітанне! I даўно ты ўжо так шпіёніш за мной?
Хвілін дваццаць. Я не спала ўжо калі ты разводзіў агонь. Але я вырашыла проста паляжаць так, нічога не кажучы табе. Мне было так прыемна ляжаць ў цёплым ложку і зусім нічога не рабіць, нават не казаць нічога!..
Я пачынаю табе зайздросціць!
Было б чаму, яна зноўку закашляла. Ты таксама хочаш ляжаць з хворым горлам і тэмпературай?
He, прызнаўся я. Я толькі хачу ляжаць дома і нічога не рабіць!
Дык кладзіся, засмяялася Таня.
Яўстаўзкрэслаі, падышоўшы даложка, нахіліўся, каб абняць яе.
Толькі не надумай мяне цалаваць, не хапала толькі, каб абодва настаўнікі заўтра не прыйшлі да школы, прашаптала яна. Прынамсі, яе словы прайшлі міма мяне, таму што ўжо ў наступны момант я цалаваў яе вусны.
Ну вось... ты ніколі не будзеш мяне слухацца, з найгранай крыўдай сказала яна.
Канешне не буду, таму што я цябе кахаю.
Абдымі мяне, папрасіла яна.
Я лёг на ложак і абняў яе за плечы.
He хварэй, прашу, не хварэй! Мне было так цяжка без цябе!
Яна ткнулася тварам у мае валасы і, чамусьці ціха ўсхліпнула.
Я буду старацца. Абяцаю. Хаця б толькі таму, што мне самой было проста невыносна адной быць у гэтай хаце. Самотна і страшна...
Я асцярожна выцер слёзкі, якія раптам з’явіліся на яе твары.
Хочаш, я заўтра застануся дома з табой? Толькі схаджу да дзяцей, сказаць, што не будзе заняткаў і вярнуся назад?
He. Я сабе не дарую, калі з-за мяне прападзе цэлы дзень заняткаў. Проста... проста не затрымлівайся доўга, абяцаеш?
Я паабяцаў.
Дзякуй... і даруй мне, што кінула цябе сёння. Я слабая...
He, сонейка, ты моцная! Проста і моцным людзям часам патрэбны адпачынак, каб яны не зламаліся. Ты мусіш проста крышачку адпачнуць.
Распавядзі мне, што сёння было ў школе? Як там мае дзеткі?
Вельмі сумавалі па табе, я сказаў чыстую праўду. -
Маленькіх я затрымаў, астатніх адпусціў, я не ведаў, ці распавядаць ёй пра візіт чэкіста. Нарэшце вырашыў, што лепш распавесці.
Яна выслухала мяне з хмурым тварам. Пасля таго, як я скончыў, яна памаўчала хвілінку.
Мне гэта не падабаецца, Максім. Вельмі не падабаецца.
Чаму? У мяне склалася ўражанне, што ён нядрэнны чалавек.
Я не вельмі веру, што сярод чэкістаў ёсць тыя, каго можна сапраўды назваць нядрэнным чалавекам са шчырай душой. Гэта не тая прафесія. Гэтае ўсё гарачае сэрца, халодны розум і чыстыя рукі хлусня і глупства!
Я прамаўчаў. Мне не было чым крыць. Танін бацька быў пад следствам ЧК, калі ёй было толькі дзесяць год. Таня ніколі не распавядала, у чым яго вінавацілі. Я ведаў толькі тое, што ён афіцэр чырвонай арміі не вытрымаў гэтага прэсу з боку Камітэту і скончыў жыццё самагубствам. Але ў мяне проста не мог скласціся ў галаве вобраз маёра Раманава з халодным і бязлітасным катам, які імкнецца вынішчыць усіх, хто хоць якімсьці чынам мог аказацца ворагам савецкай улады.
Распытваў пра бацьку Ясіка, кажаш? I што ты адказаў?
Ды па сутнасці нічога. Сказаў, што мне нічога пра яго невядома, а сам Ясь нічога не распавядаў.
Гэта добра. Заўжды так адказвай. Так прасцей і самому не трапіць пад падазрэнне і не схлусіць пра людзей, якіх ты не ведаеш. Мне вельмі шкада, што мяне самой сёння не было і я не змагла паглядзець на гэтага твайго знаёмца. Можазаўтра...
Заўтраты застанешся ў ложку, Таня, цвёрдасказаў я.
Але...
Ніякіх “але”. Прабач мяне, але я не дазваляю.
Яна кіўнула галавой.
Добра. Заўтра я нікуды не пайду... Здаецца, імбрык ужо закіпеў рэзка змяніла яна тэму. Ты мог бы...
Канешне, зараз, я падняўся з ложка і дастаў кубкі.
Праз хвіліну па хаце разнесся прыемны пах гарачай гарбаты. Я паднёс кубкі да ложка і падаў адзін Тані.
Асяцярожна, гарачы вельмі.
Яна акуратна прыняла кубак і падзякавала мне аднымі вачыма. Я сеў побач з ложкам і зрабіў асцярожны глыток. Напой быў церпкі, але даволі прыемны, асабліва пасля цяжкага дня і шпацыру па лужынах. Я піў, з задавальненнем, цокаючы языком.
Тым часам у хаце стала цяплей. Я зняў кашулю, нават Таня крыху адкінула цёплую коўдру.
Неўзабаве я вырашыў вярнуцца да размовы пра Раманава.
— Так не можа быць, каб усе тыя, хто працуюць у Камісарыяце былі пагалоўна бязлітаснымі катамі. He можа. Інакш які быў бы сэнс ў існаванні чэкістаў? Катаванне толькі дзеля катавання? Я не разумею.
Таня памаўчала. Яна паўсядзела на ложку, сціскаючы кубак з гарбатай абедзвюма рукамі, схаваўшы далоні ў рукавы кашулі, каб было не так горача.
Я не ведаю, Максім. Ведаю толькі тое, што ані разу за свае гады я не бачыла аніводнага добрага ўчынку ад чэкістаў.
He хачу рабіць ніякіхвысноў, Таня, я простарызыкну падумаць, што далёка не ўсё тое, што на першы погляд падаецца злым, не служыць дабру, проста мы можам гэтага не бачыць да пэўнага часу.
Я заблыталася, Таня хмура глядзела кудысьці ў бок,Язусімзаблыталася... Максім, акалізанашаежыццё гэты пэўны час, пра які ты кажаш, ніколі не настане, мы так і
павінны глядзець на зло, суцяшаючы сябе здагадкамі аб тым, што, можа, на самой справе, яно служыць дабру? Пражыць у зле і памерці ў ім? Можа быць, тое дабро зусім не вартае таго зла?
Зараз настала мая чарга глыбока задумацца. Ніякага адказу ў мяне не было, па вялікім рахунку, Таня заблытала мяне самога.
Я не ведаю, Таня. Я нават не ведаю, ці маем мы права рабіць якія-небудзь высновы пра тое, што мы бачым, не ведаючы нічога аб тым, дзеля чаго гэта адбываецца. Можа быць так, што маю рацыю я, можа, што ты. Можа так быць, што мы абодва патроху.
Мы памаўчалі яшчэ дзве хвілінкі. Пасля гэтага Таня разгублена сказала:
Слухай, што мы з табой задурылі сабе голавы з-за нейкага НКВДзіста? Ці яно таго вартае?
Вядома ж, што не вартае! Я дазволіў сабе крыху адысці ад гэтай напружанасці, якая невядома з чаго скавала мяне апошнія хвіліны. I сапраўды, чаму візіт Раманава выклікаў столькі эмоцый і ў мяне, і ў Тані? Я не мог знайсці адказу на гэтае пытанне.
Абдымі мяне, зноўку папрасіла Таня. Мне так не хапае цябе апошнім часам, нават калі ты побач, калі мы з табою разам ў адным будынку, адным пакоі... Праца, праца, праца... яна аддаляе нас з табой адзін ад аднаго, ты не адчуваеш гэтага? Праца замяняе нам адзін аднаго, а так не павіннабыць...
Я прысеў побач.
Я адчуваю, але што мы можам зрабіць? Мы не можам аддаваць менш сіл нашай працы, інакш нашыя намаганні ўвогуле знікнуць дарма.
He можам, пагадзілася яна. Але можам больш ад-
даваць адзін аднаму. Нават праз сілу, нават праз стомленасць і знерваванасць. Толькі так мы захаваем тое, дзеля чаго мы разам. Я не бачу іншага выйсця.
Напэўна яго й няма... Ты маеш рацыю, як заўсёды.
Аведаеш, Максім, я не хачу заўсёды мець рацыю. Мне хочацца часам памыляцца, каб ты мяне паправіў і падтрымаў. Мне хочацца бьіць звычайнай жанчынай, са сваімі дурнотамі, забабонамі, і, галоўнае, сваёй моцнай верай у свайго мужа. Верай і вялікім каханнем. Прынамсі, у мяне ёсць і вера, і каханне. He хапае толькі аднаго я не магу дазволіць сабе быць такой, як мне хочацца. Я ненавіджу Таццяну Віктараўну і я мару быць проста “каханай Танечкай”, як раней. Але я не дазваляю сабе гэтага, проста не ў стане сабе гэта дазволіць. Можа, калісьці праз гады...
He будзе ніякага “праз гады”, Таня. Мы жывём зараз, і толькі зараз мы павінны аддавацца цалкам гэтаму жыццю. Мы павінны палаць і спальваць сябе, не пакідаючы нават попелу. Спальваць працай, і, галоўнае, спальваць каханнем. Мы маладыя пакуль. Потым, разам з маладосцю, скончыцца і ўсё тое, што ёсць зараз каханне, якое б’е праз край, і пачуцці, якія немагчымастрымаць, нават калі моцна гэтага хацець. Потым застанецца толькі звычка, a звычка, Таня, гэта самае страшнае, што можа быць, бо ўжо няма кахання, а пяшчотныя пачуцці да каханага чалавека застаюцца толькі так, хутчэй па інэрцыі. He будзе ніколі гэтага “праз гады”...