Лебедзі паміраюць разам  Сяргей Егарэйчанка

Лебедзі паміраюць разам

Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
33.16 МБ
Максім Леанідавіч, яма насамрэч дыхала. Альбо дыхала ТОЕ, ШТО БЫЛО Ў ЁЙ. Ледзве заўважна зямля падымалася і апускалася, зусім трошачку, але мы бачылі гэта і нам гэта не падалося! А яшчэ над ямай падымася пар! Максім Леанідавіч, такая яма была там не адна. Навокал, колькі мы маглі бачыць па зямлі былі раскіданыя такія плямы нядаўна засыпанай глебы. Але тая была зусім свежая, відаць яе толькі-толькі закапалі.
Так... што было далей?
Далей? Нічога. Мы пастаялі там яшчэ хвілін двацаць, пачакалі, каб сышла большая частка людзей. Яма дыхала яшчэ хвілін пяць потым гэта скончылася і толькі пар працягваў падымацца над ёй. А потым мы асцярожненька пайшлі амаль што папаўзлі да нашага лазу. Мы вельмі спужаліся, а яшчэ нам было страшна, што нас хтосьці заўважыць.
He заўважылі, дакладна?
-He.
Я памаўчаў хвіліну, збіраючыся з думкамі.
Каму вы яшчэ распавядалі пра гэта?
Нікому, Ясік катэгарычна паматаў галавой.
А ты, Валя?
Я... таксама... плакаць дзяўчынка ўжо скончыла, але вусны ў яе ўсё яшчэ дрыжэлі і размаўляць ёй было цяжка.
Гэта добра. Слухайце мяне. Нікому, чуеце, нікому больш не распавядайце пра тое, што былі за плотам, і тым больш пра тое, што вы там бачылі. Нават сваім бацькам пра гэта не кажыце. Вам зразумела?
Яны заківалі галовамі.
А самі... самі пастарайцеся пра ўсё забыць, хоць, канешне, гэта будзе досыць складана, і, галоўнае, ніколі больш не хадзіце да таго плота, дамовіліся?
Зноўку энэргічнае ківанне.
Ідзіце дадому, і памятайце тое, што я вам сказаў аніводнага слова нікому!
Яны падняліся.
Максім Леанідавіч... дзякуй вам.
За што?
За тое, што выслухалі нас і не сталі лаяцца. Мы вельмі хваляваліся што вы раззлуецеся.
Мне няма чыннікаў на вас злавацца. Бяжыце да хаты. Заўтра заняткі, як звычайна, а восьмай рана. Да пабачэння.
Да пабачэння!
Дзеці збеглі, а я ў задуменні пачаў апранацца. Што ж яны бачылі на самой справе? Што было ў гэтых таямнічых ямах, і ці былі ямы наогул, альбо дзеці ўсё прыдумалі з перапуду?
Шмат пытанняў, на якія у мяне не было адказу. Адзінае я ведаў дакладна вельмі добра дзеці зрабілі, што не сталі
распавядаць пра свае прыгоды нікому больш, апроч мяне. Невядома яшчэ, чым бы скончыліся такія размовы, асабліва з бацькам Валі маёрам НКУС.
Я зачыніў дзверы школы і паціху пайшоў да хаты. Галава была занятая загадкамі і мажлівымі іх вырашэннямі.
Міма мяне праехала машына, абдаўшы цэлым фантанам брудных кропель з-пад колаў. Гэта вывела мяне з трансу. Я падняў галаву і ўжо адкрыў рот, каб не вельмі прыстойна выказацца наконт майстэрства кіроўцы, які забрудзіў мне ўсю вопратку.
...і замоўк на паўслове. Па размытай дарозе ў бок лесу цяжка ехаў чорны грузавік, які і абліў мяне.
3 поля наляцеў халодны вецер і раптам я затрэсся.
Але не ад холаду. Ад нечаканага страху.
Палігон
Я збіраўся нядоўга. На маё шчасце, Тані дома не было яна выправілася ў госці да дзеда Юрася. Гэта вызваліла мяне ад непрыемных тлумачэнняў. Прынамсі, гэтых тлумачэнняў я не змог бы даць самому сабе, не тое, што камусьці яшчэ.
А сапраўды, навошта мне гэта трэба? Нахалеры я іду да таго лесу, да таго плоту?
Адказаў у мяне не было. Я ведаў толькі тое, што спакою мне дзіцячы аповед не дасць, пакуль я сам не ўбачу ўсё сваімі вачыма і не разбяруся, у чым жа там справа. Між тым, я цудоўна разумеў, што, калі не вырашуся на гэта сёння, наўрад ці ўжо калісьці ў мяне хопіць мужнасці для гэткай разведкі.
Я апрануў цёплы мехавы тулуп, хоць на вуліцы было не асабліва халодна, высокія боты і шчыльныя рукавіцы. У карман сунуў пачак запалак наўсякі выпадак. Потым падумаў і паклаў туды ж невялікі нож у скураным чахле. Нахалеры мне спатрэбіўся нож я так і не зразумеў, але з ім было троху спакойней на душы.
Я выйшаў з хаты і зачыніў дзверы. Неўзабаве да мяне дайшло, на якое рызыкоўнае мерапрыемства я іду, і я пачаў хвалявацца.
Праўда, хваляванне я задушыў у сабе адразу калі б я даў яму волю, у мяне б ніколі не хапіла духу здзейсніць задуманае.
Я яшчэ раз падзякаваў небу за тое, што Тані не было дома.
Я выйшаў з-за брамы і пакрочыў паціху па шырокай двухкалейнай сцежцы, якая вяла да лесу. Я не хаваўся хвалявацца не было чаго ніякіх падазрэнняў я ні ў кога
выклікаць не мог, прынамсі да тых часоў, пакуль не выйшаў бы за межы вёскі.
Навокал было яшчэ светла вясна паціху прымала кіраванне прыродай. Яшчэ ляжаў глыбокі снег, але паветра было ўжо іншым вясновым, прыемна-лагодным.
Я ішоў і з задавальненнем дыхаў. Пах вясны дзіўным чынам супакоіў мяне і схаваў мае страхі, таму я ішоў, нічога не баючыся.
Дарога ішла проста, не збочваючы, да самага апошняга дома ў вёсцы. Потым яна рэзка мяняла напрамак наўсход, дзе ўзвышаліся высокія дрэвы першыя вартавыя нашага лесу. Яны высіліся амаль перад самай вёскай, але па-сапраўднаму лес пачынаўся толькі праз дзесяць хвілін пешшу ў бок ад дамоў.
Я дайшоў да павароту і адразу звярнуў з дарогі. Усё, жарты скончыліся, тут ужо лепш быць асцярожным з’яўленне чалавека на дарозе, якая вядзе толькі да таямнічай брамы, дзе неслі ахову НКУСаўцы, не магло выклікаць нічога больш акрамя непрыемных пытанняў.
Першы ж крок у бок ад дарогі прынес непрыемнасці. Ногі праваліліся па калена ў глыбокія сумёты вясновага снегу, якія паціху пачалі падтайваць, яшчэ, праўда, не настолькі, каб пераўтварыцца ў вадкае месіва. Я пра сябе аблаяў усе прыродныя катаклізмы, але выбраўся і паціху пачаў ісці паралельна сцежцы ў бок брамы, стараючыся не вытыркацца з-за дрэваў, каб не быць заўважаным выпадковым ахоўнікам.
Хвілін праз дзесяць я заглыбіўся ў лес настолькі, што не бачыў ні вёскі, ні нават дарогі. Гэта цудоўна адпавядала маім планам. Зараз трэба было не заблукаць і выйсці акурат да плота.
Апошні з’явіўся перад вачыма яшчэ праз пятнаццаць хвілін падарожжа. Я падышоў да яго, крануў дошкі рукой,
пасля павярнуў і пайшоў у бок ад брамы. Як там сказаў Ясік, за кіламетр? Невядома яшчэ, ці змагу я праціснуцца як-небудзь у лаз, можа, ён сапраўды настолькі вузкі, што пралезці праз яго ў мяне няма аніводнага шанца... Тым не менш, я вырашыў паспрабаваць.
Праз метраў дзвесце я раптам пачуў нейкія гукі. Я рэзка спыніўся і прыслухаўся. He, мне не магло гэта проста падацца, наперадзе рычаў матор машыны! Што за д’ябал?
Я стаяў так, навастрыўшы вушы яшчэ хвіліну. Потым да мяне данесліся галасы. Немагчыма было разабраць, пра што ідзе гаворка, ды мяне гэта й не цікавіла. Відавочным было тое, што я памыліўся звярнуў не ў той бок, і зараз я ішоў акурат на ахоўваемую браму, замест таго, каб ісці прэч ад яе!
Я развярнуўся і рвануў назад па сваіх слядах, тымчасова ўспамінаючы самыя непрыемныя словы ў свой адрас. Ну, дурань, ёлуп, ледзьве не трапіў па-дурному ў лапы ахоўнікаў! Дыверасант недароблены, яшчэ б хвіліну, і я б даваў тлумачэнні ўзброеным НКУСаўцам, а ў іх, як вядома, размова доўгай не бывае.
Хвілін праз дзесяць я крышачку супакоіўся. Нарэшце, нічога дрэннага не задрылася, анават калі б я трапіўся ахове... Сказаў бы што заблукаў у лесе нічога б яны мне не зрабілі. Напэўна. Паручыцца за свае словы сам перад сабой я, праўда, не мог.
Я прайшоў ужо больш за кіламетр і зноўку занепакоіўся. Са словаў Ясіка, я ўжо павінен быў дайсці да таго самага лазу, а яго ўсё не было й не было. Навокал ўжо фактычна сцямнела, але пакуль я бачыў усё перад сабой. Да таго ж, каб не збіцца са шляху, я адной рукой трымаўся за дошкі плоту.
Нечакана руку пранізаў рэзкі боль. Я ўскрыкнуў і інстынктыўна прыціснуў да сябе далонь. Мая пальчатка засталася пры гэтым вісець на заборы.
Я аглядзеў руку. Яна была добра абадрана, чамусьці адразу нацякло даволі шмат крыві. Адна кропля сарвалася і ўпала ў талы снег. На ім расплылася буйная ярка-пунсовая пляма, добра бачная нават у бедным вячэрнім святле.
Я яшчэ раз аблаяў сябе, зняў з плоту разадраную пальчатку і апрануў на пашкоджаную руку. Пасля гэтага я прыглядзеўся да дошкі, шукаючы прычыну майго ранення.
Яна знайшоўся хутка. Адна дошка была прыбіта неахайна з яе тырчаў доўгі і шырокі цвік, які і разадраў маю далонь. Я апусціў вочы.
Дошка была адсунута са свайго месца, прыкладна сантыметраў на трыццаць, утвараючы ўнізе, амаль ля самога сумёта той самы, напэўна, лаз, пра які казаў Ясік.
Я задумаўся. Насамрэч, лаз быў настолькі вузкі, што праціснуцца ў яго ў мяне не было аніякай магчымасці. Я нават быў здзіўлены, што дзеці, апранутыя ў зімовыя тулупы, здолелі ў яго пралезці.
У пошуках рашэння я азірнуўся навокал. Снег, дрэвы, снег, дрэвы... Стоп!
У метрах дваццаці ад мяне ляжала вялікая бярозавая галіна, якая, напэўна, адламалася ад дрэва пад цяжарам снежнага покрыва. На ёй амаль не было дробных галінак, a тыя, што былі, я мог з лёгкасцю абламаць рукамі. Рашэнне было знойдзена!
Я ўзяўся за сваю знаходку абедзвюма рукамі і перацягнуў яе да лазу. Тут я пачысціў галіну ад тых дубчыкаў, якія маглі перашкодзіць мне, і ўставіў гэткі рычаг у лаз. Пасля гэтага я ўсім целам налёг на супрацьлеглы канец галіны.
Галіна прагнулася пад маёй вагой, але й дошка забору пачала паціху спаўзаць у бок. Яшчэ! Яшчэ!
I тут галіна зламалася.
Я праляцеў метры паўтары, пасля чаго ляпнуўся гала-
вою акурат у сумёт. Напэўна, з боку выглядала гэта досыць камічна, але мне было не да смеху.
Я падняўся, адплёўваючыся ва ўсе бакі, счышчаючы снег з валасоў і выціраючы вочы. Адчуванні былі досыць непрыемныя.
Праз хвіліны тры зрок вярнуўся да залепленых снегам вачэй, і я аглядзеў вынікі сваей працы. Канешне, магло б быць і лепш, але лаз пашырыўся сантыметраў на дваццаць. Яшчэ невялічкае намаганне і я змагу туды пралезці!
Я зноўку узяўся за тое, што засталося ад майго рычага. Бярозавая галіна паменшылася на паўметры, але ўсё яшчэ была прыдатная для карыстання. Зноўку напружыўшыся, я налёг на яе.
На гэты раз мне пашанцавала трохі болып. Галіна паламалася яшчэ раз, але зараз я не паляцеў у снег, а здолеў спыніцца.
Гэта таго каштавала зараз лаз стаўся шырокай адтулінай паміж дошкамі, у якую я мог бы праціснуцца, асабліва нават і не напружваючыся!
Цела ламіла ад такіх эксперыментаў над ім, але я быў задаволены вынікам вось ён шлях у невядомасць!
Я адышоў на некалькі крокаў назад, аглядзеў вынікі маёй працы, даў супакоіцца дыханню.