Лебедзі паміраюць разам
Сяргей Егарэйчанка
Выдавец: Логвінаў
Памер: 192с.
Мінск 2011
У дзверы нечакана пастукалі.
- Уваходзьце, крыкнулаТаня.
Я нават не здзівіўся і не спалохаўся, калі ўбачыў Звягінцава. Апошнім часам ён з’яўляўся ў школе занадта часта нягледзячы на тое, што Валя даўно ведала дарогу і не было аніякай патрэбы праводзіць яе. Дарэчы, дзяўчынка стаяла за спінай афіцэра, сарамліва пераступаючы з нагі на нагу па-за дзвярамі школьнага будынка.
- Добрага ранку, са сваёй звычайнай халоднай усмешкай павітаўся лейтэнант.
- 1 вам добрага ранку, з лёгкай напружанасцю адказала Таня. Я прамаўчаў. Звягінцаў зрабіў выгляд, быццам не заўважыў гэтага.
Рады зноўку бачыць вас на працоўным месцы, Максім Леанідавіч. Віншую з хуткім выздараўленнем.
Я выдавіў з сябе нешта, што з некаторай нацяжкай можна было б назваць словамі ўдзячнасці. Лейтэнант знову прапусціў гэта міма вушэй.
Дарэчы, шаноўны Максім Віктаравіч, а што ж з вамі такое сталася, што вы не змаглі выйсці на працу?
Я атруціўся, у мяне не было аніякага жадання завязваць са Звягінцавым доўгую размову, таму я адказваў як мага болып коратка.
Ммда? Цікава. Чаму ж тады Таццяна Віктараўна сказала, што вы захварэлі на грып?
Таццяна рэзка збялела і адвяла вочы ад НКУСаўца.
Я прымусіў сябе расцягнуць вусны ў натужнай ўсмешцы.
Ды, ведаеце, спадар Звягінцаў, адно на другое наклалася. Я сам учора не мог дакладна разабраць, што адыграла вырашальную ролю. Прыйшоў да высновы, што і тое і тое вінавата ў роўнай ступені. Мне ўчора-заўчора было настолькі дрэнна, што не мог проста з ложка падняцца. Дзякуй Богу, сёння я ўжо больш-менш у норме, з ног на занятках зваліцца не павінны.
Ну што ж, тады тым больш віншую з такім хуткім выздараўленнем, Звягінцаў насмешліва глядзеў на мяне. Канешне, ён мне не верыў ані на грош, але пакуль ў яго не было аніякіх падставаў паказваць гэты недавер. Дарэчы, я сёння да вас па справе.
Я напружыўся.
Слухаю вас.
Наколькі я ведаю, Максім Віктаравіч, маёр Раманаў размаўляў з вамі ў свой час наконт хлопчыка Ясіка Самахвалава, сына мясцовага партыйнага кіраўніка.
Была такая размова. Штосьці здарылася?
Ммм, ды як вам сказаць... пакуль шчэ нічога не здарылася, але можа здарыцца ў бліжэйшы час. Мне прыйдзецца сёння забраць малога з сабой.
На якой такой падставе, лейтэнант?
Таварыш Савіцкі, на вашым месцы я б размаўляў з афіцэрам НКУС з большай павагай, у голасе Звягінцава прарэзаўся метал. Смею вас запэўніць, што ў мяне ёсць для гэтага вельмі важкія чыннікі.
Я нечакана асмялеў.
Спадар Звягінцаў, нагадаю вам, што мы, як настаўнікі і загадчыкі гэтай навучальнай ўстановы, нясем адказнасць за кожнага з дзяцей, якія знаходзяцца ў сценах школы. Мы не маем права ні з кім адпускаць хлопчыка без наяўнасці адпаведнага дакумента, калі толькі, канешне, яго не прыйдзе забіраць сам бацька, альбо хтосьці са сваякоў. Таму я папрашу вас альбо прадставіць альбо распіску ад спадара Самахвалава, альбо пакінуць школу. Праз пяць хвілін пачынаецца занятак, і мне б вельмі не хацелася каб на ім прысутнічалі людзі, якія не маюць да яго дачынення.
Максім Леанідавіч, пакіньце ваш настаўніцкі тон для вашых вучняў, я школу скончыў даўно. Вы забыліся, якую арганізацыю я прадстаўляю і якія паўнамоцтвы ёсць у мяне.
Вашых паўнамоцтваў я не ведаю, таварыш старшы лейтэнант. Я сказаў без адпаведнай паперы ад спадара Самахвалава я не адпушчу хлопчыка ні з кім.
У размову нечакана ўмяшалася Таня.
Можа быць вы ўсё ж такі скажыце нам, на якой падставе і куды вы забіраеце хлопчыка?
Можа быць і скажу, Таццяна Віктараўна, калі, канешне, ваш муж зменіць тон, якім ён са мной размаўляе, спрэчка відавочна забаўляла чэкіста. Ён зноўку халодна ўсміхнуўся.
У школу паціху падыходзілі дзеці. Яны глядзелі на нас, абсалютна нічога не разумеючы.
Таварыш Звягінцаў, я прашу вас патлумачыць мне з якой нагоды вы просіце ад мяне таго, з чым вы прыйшлі, -
я перасіліў сябе і панізіў голас. Гэта было выклікана нават не патрабаваннем лейтэнанта, проста я не хацеў на павышаных танах спрачацца пры дзецях.
Вось гэтак-та куды лепш. А вось, дарэчы, і Ясік. Добрай раніцы, хлопча.
Малы здзіўлена паглядаў то на мяне, то на лейтэнанта.
Добрай раніцы.
Ясік, табе прыйдзецца пайсці са мной. На жаль, заняткі ты сёння прапусціш.
Я не вытрымаў. Схапіўшы Звягінцава за руку я пацягнуў яго да выхаду. Лейтэнант рэзка вырваўся, але пайшоў за мной. Я чуў як Таня за маёй спіной сказала дзецям, каб яны сядалі на месцы і чакалі нас. Потым грукнулі дзверы, і жонка выйшла за намі.
На вуліцы я спыніўся.
Спадар Звягінцаў, апошні раз я паўтараю вам, што я не адпушчу хлопчыка з вамі без тлумачэння прычын. Калі ласка, альбо растлумачце ўсё, альбо я папрашу вас сысці і не турбаваць нас больш. Мне патрэбная папера ад таварыша Самахвалава з просьбай адпусціць хлопчыка з вамі.
Чэкіст расплыўся ў шырокай усмешцы.
Папера, кажаце? Ну-ну. Дык вось, таварыш Савіцкі, я не хацеў бы нічога тлумачыць, больш таго, я фактычна не маю на гэта права, але калі вы так настойліва гэтага патрабуеце... Таварыша Самахвалава сёння арыштавалі мае калегі па абвінавачванні ў... ды няма ніякай для вас розніцы, у чым яго вінавацяць, гэта вас зусім не датычыцца. Скажу толькі адно: калі вы не жадаеце сабе праблемаў, вы павінны адпусціць хлопчыка са мной. У адваротным выпадку гэтыя самыя праблемы я вам гарантую. Паверце, Максім Леанідавіч, вы далёка не анёл, я знайду магчымасць зладзіць вам вясёлае жыццё.
Таня спахмурнела.
— Адно пытанне, лейтэнант, няўжо вы думаеце, што вы настолькі ўсемагутны? Што вы можаце нам зрабіць? Нават вашая прыналежнасць да Камісарыяту Унутраных Спраў не дае вам права рабіць усё, што вам хочацца. Я прашу вас ісці адсюль, і не вяртацца без адпаведнай паперы, хай і не ад бацькі Ясіка, дык ад вашага начальства.
Мне надакучыла гэтая бессэнсоўная спрэчка. Я заняты чалавек, спадарства, і ў мяне сёння яшчэ шмат спраў.
Забіраць іншых бязвінных? Таня раптам перайшла на злы шэпт. Вінаваціць людзей ў тым, што яны не рабілі? Калечыць сем’і і ламаць лёсы?
Таня!
Ідзіце прэч, лейтэнант, хлопчыка мы не адпусцім. Шукайце сабе занятак у іншым месцы.
Звягінцаў са злосцю сплюнуў сабе пад ногі.
Вы, здаецца, не разумееце, Таццяна Віктараўна, з кім і як размаўляеце. Ваш доўгі язык можа сыграць з вамі вельмі злы жарт. Адыдзіце ў бок.
-He.
Замест адказу чэкіст зрабіў крок у бок класа. Таня стала на ўваходзе і закрыла яго сабой. Звягінцаў схапіў Таню і сілай паспрабаваў зварушыць яе з месца.
Прыбярыце рукі, лейтэнант! я працягнуў руку, каб вырваць Таню з лапаў чэкіста.
Той ніяк не адрэагаваў на мой выклік. Рэзкім рухам ён штурхнуў Таню ў бок. Ён яўна разлічваў на тое, што жанчына, калі не ўпадзе на падлогу, то хоць саступіць праход. Але Таню ён яўна недаацэніў. Жонка засталася на месцы.
Прэч рукі, скрозь зубы працэдзіла яна. Паколькі лейтэнант працягваў трымаць яе, Таня вызваліла адну руку і нечакана для ўсіх гулка пляснула чэкіста па шчацэ.
Ад здзіўлення той адпусціў рукі. На ягоным твары чырванела пляма памерам з маленькую жаночую далонь. Ён быў яўна шакаваны. Я застыў на месцы.
Звягінцаў асцярожна крануў сябе за шчаку. Потым ён рэзка замахнуўся і ўдарыў Таню ў твар. Мая Таццянка павалілася ня зямлю.
Наступныя падзеі разгортваліся вельмі імкліва.
Я таксама замахнуўся, каб са ўсіх сілаў ударыць падонка, але чэкіст дасведчанай рукой перахапіў мой кулак і заламіў руку так, што ў мяне пацямнела ў вачах. Пасля гэтага ён каленам стукнуў мне па жывату, ад чаго ў мяне адразу перахапіла подых. Я паваліўся побач з Таняй. Звягінцаў моцна два разы грукнуў ботам мне ў раён грудзей.
Я з хрыпам пакаціўся па зямлі. Чэкіст зрабіў крок у мой бок. Я скруціўся ў чаканні яшчэ аднаго ўдара, але яго не было. Лейтэнант завіс нада мной.
Ужо толькі аднаго таго, што вы зрабілі, мне хапіла б, каб арыштаваць вас па абвінавачанні ў нападзе не афіцэра НКУС. Ведаеце, спадар Савіцкі, што за гэтабывае?
Я прахрыпеў штосьці не вельмі ветлівае, за што атрымаў яшчэ адзін удар пад дых.
Паляжыце так троху, можа зямля мазгоў дасць хоць троху, ён яшчэ раз дакрануўся да шчакі. Гніды, лейтэнант нахіліўся нада мной. Я яшчэ нявяду пэўныя даведкі наконт тваёй “хваробы”, морда. А зараз я забяру хлопчыка. Мне б хацелася правесці з вамі дадатковую выхаваўчую працу, шкада толькі, што ў мяне зусім няма часу.
Звягінцаў зайшоў у школу. Я асцярожна падняўся і дапамог устаць Тані. Яна ціха плакала. Мы прыхінуліся да сценкі, каб не зваліцца зноў.
3 дзвярэй выйшаў чэкіст з хлопчыкам. Ясік напужана глядзеў на нас і хутка лыпаў вачыма. Раптам ён расплакаўся.
Я не пайду з вамі! Дзе бацька?
Тата з’ехаў па працы. Ты пакуль пажывеш з іншымі дзеткамі. Хадзем.
Хлопчык голасна плакаў. Я адвёў вочы. Мы нічога не маглі зрабіць, і ад гэтага было куды болып балюча, чым ад удараў энкавэдэшнага падонка.
Лейтэнант увёў хлопчыка. Малы ўпіраўся і плакаў, але Звягінцаў не звяртаў на гэта аніякай увагі.
Больш мы ніколі не бачылі ні Ясіка, ні ягонага бацьку.
Супакой
Стрэлы гучалі, не спыняючыся, дзень за днём, гадзіна за гадзінай, хвіліна за хвілінай. Ім не было канца, падавалася, быццам яны былі заўсёды, ад пачатку свету, яны былі такой жа звычайнай з’явай, як спевы птушак і вой ветру.
Ніхто іх не заўважаў. Ніхто іх не хацеў заўважаць. Іх не чулі, з імі проста жылі. Іх чуў толькі я, і толькі я ведаў, што яны азначаюць. Я і мая жонка. Ды яшчэ дзед Юрась.
Праз кожны стрэл мяне кідала ў дрыжыкі. Дзе б я не знаходзіўся дома, на ўроках, у гасцях я нічога не мог з сабой зрабіць. Ніхто не мог зразумець, у чым прычына такой знерваванасці маладога настаўніка.
Разумеў толькі Звягінцаў. Ён стаў з’яўляцца ў школе куды часцей, чым раней; нічым асабліва не займаючыся, ён прыводзіў Валю і потым назіраў за маімі паводзінамі. Кожны раз, калі я пачынаў заўважна дрыжаць ад стрэлаў, ягоныя вусны расцягваліся ў гідкай усмешцы. У такія моманты ён падаваўся мне д’яблам з тонкімі вуснамі і поўнай адсутнасцю міласэрнасці.
Я цудоўна разумеў, што ён не мог ведаць пра тое, што я быў у лесе, і ў той жа час мяне не пакідала адчуванне, быццам бы ён ведае ўсё, да самых нязначных дробязей. Ведае, толькі не падае пакуль выгляду. He прыйшоў час? Для чаго?
Гэты было самай натуральнай паранояй, і я нічога не мог з гэтым зрабіць. Мне хацелася прыдушыць лейтэнанта, але я толькі мацней сціскаў кулакі, каб не паказваць, як я яго ненавіджу. Ён жа толькі смяяўся мне ў твар.