• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    У кнізе «Старажытны Наваградак» сьцісла пададзена гісторыя археалагічнага вывучэньня старажытнага гораду2. Спынімся на ёй болып падрабязна, уключыўшы гісторыю вывучэньня помнікаў Наваградскага навакольля.
    Першыя звесткі аб курганах Наваградчыны з’явіліся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя і звязаны з імёнамі А.І. Дзьмітрыева і К. Тышкевіча3. У сувязі з падрыхтоўкай да IX Археалагічнага з’езду, М.П. Аверыюс у 1890 г. раскапаў тры курганы каля в. Маруліны, а М.А. Цыбішаў у 1892 г. даследаваў два курганы на Карэліцкім тракце паблізу гораду і яшчэ два курганы каля вёскі Гардзілоўка (тады яе называлі Гарадзілаўка)4.
    1 Гуревич Ф.Д. Древний Новогрудок (ПосадОкольный город). Л., 1981. (далей: ДН. Спіс скарачэнняў глядзі ў канцы кнігі.).
    2ДН. С. 45.
    ИАО. 1859. Т 1. С. 307308; Тышкевич К. О курганах в Литве и Западной Руси. Вильно, 1865. С. 61.
    4 Авериус Н.П. Заметка о раскопках в минской губернии // Труды Виленского отделения Предварительного комитета по устройству IX АС. — Вильно. — 1893. — С. 4243; Цыбишев М.А. Раскопка в конце 1892 г. некоторых курганов близ г. Новогрудка Минской губернии // Каталог предметов, доставленных на археологическую выставку пры IX АЗ в Вильно в 1893 г.  Вильно.  1893. С. 7376.
    42
    Уводзіны
    Глухія звесткі аб раскопках курганных магільнікаў паблізу Наваградка існуюць для 20—30х гг. нашага стагоддзя, калі ён уваходзіў у склад другой Рэчыпаспалітай. Шукалі скарбы: каля вёскі Гарадзечна і, па ўсёй верагоднасьці, каля вёсак Каменка і Кашалева1.
    Славутасьцю Наваградка з’яўляецца яго Замкавая тара, на якой да сярэдзіны 20х гг. нашага стагоддзя былі дзве каменныя вежы — Шчытоўка і Касьцельная2. У 1906 годзе абрушылася Касьцельная вежа. Намаганьнямі мясцовага краязнаўцы Т. Карвана, яна ў 19091910 гг. была ўмацавана. Падчас Першай сусветнай вайны абвалілася паўднёвая сьцяна Шчытоўкі3. Гэта стала прычынай звароту мінскага губернатара (Наваградак уваходзіў у склад Мінскай губерні) да наваградскай гарадской управы з просьбай вылучыць сродкі для падтрыманьня «редкого памятника истории прошлого»"1. Аднак, Замкавую тару ўзялі пад ахову толькі ў 1922 г. Тады ж была эскарпіравана Касьцельная
    Мал. 1. Замкавая гара. вежа5.
    Вежа "Шчытоўка". Значныя работы па рэстаўрацыі і кансервацыі наваградскай Замкавай
    тары былі праведзены польскімі даследчыкамірэстаўратарамі пад кіраўніцтвам С. Лорэнца і Ю. Рэмера. Вынікі гэтых работ каротка прадстаўлены ў кнізе аб пасадзевакольным горадзе Наваградка. Яны заслугоўваюць таго, каб спыніцца на іх больш падрабязна.
    Работы па рэстаўрацыі і кансервацыі Замкавай гары пачаліся ў сувязі з тым, што на суседнім узвышшы Малы Замак, дзе пазней былі адкрыты рэшткі пасадавакольнага гораду старажытнага Наваградка, пачалі насыпаць памятны курган Адаму Міцкевічу. Зямлю для яго бралі з пляцоўкі Замкавай гары, што была ў XIX стаг. месцам гарадской звалкі. Пры зямляных работах на Замкавай гары былі адкрыты раней невядомыя помнікі ма
    1 Поболь Л.Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Минск, 1979. С. 126, 131,132.
    2 ^migrodzki J. Nowogrddek i okolice. Nowogrddek, 1931. S. 24; Ткачоў M.A. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIIIXVIII ст. Мінск, 1978. С. 52.
    3 fmigrodzki J. Op. Cit. S. 24.
    4 ИЛК. 1914. Вып. 56. С. 95. (Прибавления).
    5 ^migrodzkij. Op. Cit. S. 24.
    43
    Уводзіны
    нументальнага дойлідства. У паўднёвай частцы пляцоўкі гэта мураваная Брамная вежа, арганічна звязаная з адкрытай каменнай сьцяной, што атачае пляцоўку. На паўднёвым схіле Замкавай гары знаходзіліся рэшткі Калодзезнай вежы, што прыкрывала праход да вады. 3 замкам яе звязвала сьцяна. У паўночназаходняй частцы пляцоўкі адкрыліся рэшткі Вуглавой вежы.
    У вьшіку зямляных работ паміж Шчытоўкай і Касьцельнай вежай былі расчышчаны камяні фундаменту палаца, які архітэктары датавалі канцом XVI альбо начаткам XVII стст. На паўднёвы захад ад Шчытоўкі знаходзіўся развал царквы і руіны касьцёлу XVII ст., аб якім вядома, што ён яшчэ ў 1850 г. стаяў без даху.
    У выніку даследваньня Шчытоўкі былі адкрыты рэшткі больш раныіяй вежы, якая пабудавана, па мяркаваньню даследчыкаў, адначасова з царквой. Знайдзеныя абвугленыя бярвеньні дазволілі прыйсьці да высновы, што першапачаткова Замкавая тара мела драўляную сьцяну і адну вежу.
    Польскія архітэктары рэстаўравалі Касьцельную вежу, па сутнасьці, пераклаўшы яе нанова і ўмацавалі абарончую каменную сьцяну, вышыня якой складае 2,40 м.
    Па краях і ў цэнтры пляцоўкі былі закладзены шэсьць траншэй і выяўлена наступная стратыграфія: на глыбіню да 1,90 м прасочваўся гліністапяшчаны слой з развалам цэглы. Пад ім адзначана цёмная зямля з невялікім развалам цэглы, а яшчэ ніжэй (на глыбіні да 3,20 м) ляжала шэрая зямля з рэшткамі гарэлага і гнілога дрэва. Знаходкі манетаў і каменных ядраў прывялі даследчыкаў да заключэньня, што ў гісторыі Замкавай гары вылучаюцца два этапы, першы з якіх адносіцца да першай паловы XV стаг., а другі да пачатку XVI стаг.1.
    Работы польскіх архітэктараўрэстаўратараў заслугоўваюць самай высокай адзнакі. Дзякуючы іх працы Замкавая гара Наваградка выглядае як магутнае шматвежавае абарончае збудаваньне, а кансервацыя вежаў і сьцяны захавала іх ад делейшага разбурэньня. Разам з тым гэтыя даследваньні давалі ўяўленьне толькі аб Замку позняга Сярэднявечча. Ніякіх дадзеных аб больш раньнім існаваньні гэтага помніка не было зафіксавана.
    У 1956 г. у Наваградку начала працаваць археалагічная экспедыцыя ЛАІА (на той час — Ленінградскага аддзяленьня Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры). На тэрыторыі Замкавай гары была зачышчана сьцяна ямы, што знаходзілася на 10 м на поўдзень ад камянёў фундаменту палаца. Зачыстка выявіла такую ж стратыграфію, якая была зафіксавана спецыялістамі з Польшчы. Калі ж на глыбіні 3 м паказаліся негарэлыя дошкі, сярод якіх знаходзіліся кераміка, сякера і іншыя рэаліі ХІІХІІІ стст., можна было з упэўненасьцю сьцвярджаць, што на Замкавай гары існавала
    1 Gurtler R. Roboty konserwatorske na Gorze Zamkowej w Nowogrddku (sprawozdanie ogolne). Ochrona zabytkdw sztuki, 19301931, S. 181188.
    44
    Уводзіны
    пасяленьне гэтага часу. Тады ж быў адкрыты культурны слой на ўзвышшы Малы Замак1. Вынікі гэтых раскопак вакладзены ў кнізе «Старажытны Наваградак».
    У1959 г. на Замкавай тары, паблізу Брамнай вежы, быў закладзены раскоп плошчай 24 кв. м. Культурны слой магутнасьцю да 5 м быў даследваны толькі ў 1962 г. Па меры паглыбленьня раскоп паступова скарачаўся і на ўзроўні мацерыка работы выконвалі на вельмі абмежаванай плошчы. Тым не менш, на матэрыяле гэтага раскопа падцвердзілася заключэньне, што зрабілі пры зачыстцы сьценкі ямы ў 1956 г. Рэшткі будаўніцтва і знаходкі рэчаў сведчылі на карысьць таго, што тут існавала пасяленьне старажытнарускага часу2.
    Сістэматычныя раскопкі на Замкавай гары пачаліся ў 1968 г. Раскоп плошчай 320 кв. м быў закладзены ў 20 м на захад ад Шчытоўкі. ПаўднёваЗаходнюю частку раскопа займалі руіны познесярэдневяковых манументальных помнікаў, у тым ліку царквы. Гэта вымагала прырэзаць да раскопу яшчэ 104 кв. м, у выніку чаго ён стаў шчыльна прыточаны да валу і яго каменнай сьцяны.
    Даследваньні гэтага паўночнага раскопу працягвалася да 1973 г. Падчас работ прыходзілася прыразаць асобныя кавалкі. У выніку, там была раскапана тэрыторыя плошчай 1250 кв. м, з якіх 850 кв. м займалі рэшткі архітэктурных збудаваньняў познесярэдневяковага гораду3.
    У 1974 г. у паўднёвай частцы пляцоўкі, у 20 м на ўсход ад раскопаў 1959 і 1962 гг. быў закладзены раскоп плошчай 140 кв. м, даследваньне якога закончылася ў 1977 г. Культурны слой старажытнарускага часу там быў разбураны позняй забудовай. Яго існаваньне падцвярджалася знаходкамі масавай керамікі, абломкамі амфар, фрагментам! шкляных бранзалетаў і іншымі характэрнымі рэчамі4.
    Пасля значнага перапынку, работа Наваградскай экспедыцыі аднавілася ў 1983 г. сумесна з Аддзелам археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР, пры ўдзеле беларускага археолага Л.Г. Панічавай. Побач з раскопамі 1974 і 1977 гг. быў закладзены раскоп плошчай 100 кв. м. Старажытнарускі слой гэтага раскопу даследваўся пад кіраўніцтвам аўтара у 19841985 гг.5.
    Акрамя нашых работ, на тэрыторыі Замкавай гары Наваградка працавалі і іншыя даследчыкіархеолагі; яны вывучалі абарончыя збудаваньні і
    1 Гуревич Ф.Д. К истории древнего Новогрудка. Smiatowit. Warszawa, 1962, XXIV, С. 558559, 564.
    2 Зильманович И.Д. Раскопки детинца в Новогрудке в 1962 г. //КСИА. — 1965. — Вып. 104.  С. 9398.
    3 Гуревич Ф.Д. Некоторые результаты археологического исследования детинца древнего Новогрудка // КСИА. — 1974. — Вып. 139. С. 94: мал. 32.
    4 Гуревич Ф.Д., Ковальская К.Т., Николаев Н.В., Пономарева Т.С. Новогрудская экспедиция // АО 1974 года. — 1975. — С. 384385; Гуревич Ф.Д., Николаев Н.В., Паничева. Новогрудская экспедиция//АО 1977 года. — 1978. — С. 411412.
    5 Паничева Л.Г. Раскопки в Новогрудке // АО 1983 года. — 1985. — С. 402; Гуревич Ф.Д. Работы в Новогрудке // АО 1984 года. — 1986. — С. 340; Гуревич Ф.Д. Новогрудская экспедиция // АО 1985 года. — 1987. — С. 447.
    45
    Уводзіты
    помнікі манументальнага дойлідства. У 1959 г. П.А. Рапапорт прарэзаў вал у паўночнай частцы пляцоўкі1 , а ў 19691970 гг. М.А. Ткачоў даследаваў абарончыя збудаваньні, істотна дапоўніўшы назіраньні польскіх архітэктараў2. У пачатку 70х гадоў са складу Наваградскай экспедыцыі вылучыўся архітэктурны атрад пад кіраўніцтвам М.У. Малеўскай. Гэты атрад раскапаў рэшткі царквы XIV ст. і храма XVII ст. Надзвычай цікавыя рэшткі грамадзянскай пабудовы другой паловы XIV ст. — адзінае для гэтага часу манументальнае жыльлё феадала на тэрыторыі Беларусі3.
    На тэрыторыі Наваградка даследваньні праводзіліся таксама на ўзвышшы, што прылягае да Малага Замка з паўднёвага захаду. Тут у 1961,1962 і 1965 гг. М.К. Каргер адкрыў і раскапаў рэшткі старажытнарускага храма, якія знаходзіліся пад царквой Баріса і Глеба, пабудаванай у XVI ст.4.
    За гады, пакуль праводзілася даследваньне Наваградка, выяўляліся і раскапваліся археалагічныя помнікі паблізу гораду5. Вялікая праца па вывучэньню курганаў Наваградскай акругі зроблена К.В. Паўлавай. 3 1963 па 1972 гг. пад яе кіраўніцтвам раскапаны 75 курганоў у магільніках каля вёсак Гардзілоўка, Сялец, Мольнічы, Суляцічы і Батароўка6.