• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    4 Тамсама, с. 234235.
    5 Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли. Минск, 1978. С. 83; Заяц Ю.А. Курганны могильник Изяславля. ДГС, С. 3640.
    6 Седов В.В. Восточные славяне в VIXIII вв. М., С. 113119.
    7 Таутавичюс А.З. Восточная Литва в первом тысячелетии н.э. Автореферат канд. Дисс. Вильнюс, 1954. С. 17; ВолкайтеКуликаускене Р.К. Литва накануне образования Литовского государства // Материальная культура литовцев в ІХХІІІ вв. Вильнюс, 1978. С. 125.
    53
    Глава I
    жылі па суседству з Русьсю, сярод якіх былі «Литва, Зимегола, Корсь и Летьгола»1.
    Наваградак нельга разглядаць як горад, што заснаваны ў 40я гг. XI ст. для барацьбы з Літвой яшчэ і таму, што ў тэты час, як паказалі археалагічныя работы, ён складаўся з неўмацаваных паселішчаў, у якіх амаль не было зброі. У пару сваёй раньняй гісторыі Наваградак не быў баявой крэпасьцю2. Сьціплыя паселішчы, якія яго складалі, не маглі быць вядомыя аўтарам Наўгародскага і Сафійскага летапісаў, якія жылі далёка ад Панямоньня.
    Ермаловіч піша, што Ноўгарад XI ст., закладзены ў 1044 г. суадносіў з Наваградкам В.М. Тацішчаў3. Як было наказана вышэй, Тацішчаў схіляўся да думкі, што пад гэтым горадам трэба бачыць Ноўгарад Северскі. Словы Тацішчава аб падзеях 1119 г. «Глеб Минский князь з полочаны паки начал воевать области Владимировых детей Новгородскую и Смоленскую»4 беларускі гісторык трактуе такім чынам, што пад Наўгародскай зямлёй бачыць зямлю Наваградка5. Тая акалічнасьць, што Наўгародская зямля разглядаецца побач са Смаленскай, сведчыць аб тым, што пад землямі Уладзіміравых дзяцей меліся на ўвазе вялікія тэрыторыі і, у першую чаргу, уладаньні Ноўгарада Вялікага.
    Разгледзім яшчэ адно сведчаньне Тацішчава, якое Ермаловіч спрабуе звязаць з гісторыяй Наваградка. У «Гісторыі Расійскай» над ИЗО г. напісана: «Великий князь Мстислав ходил с войском на Литву и разоря многие жилища со многим полоном возвратился в Новгород и заложил в пирагосчи церковь святые Богородице. А оттуда пришел в Киев»6. На думку Ермаловіча, гутарка тут ідзе аб Наваградку, а царква, аб якой піша Тацішчаў, гэта, па ўсёй верагоднасьці, храм, рэшткі якога былі адкрыты і даследваны М.К. Каргерам7 . Словы Тацішчава, датычныя апісаных падзей таксама да Наваградка дачыненьня не маюць. У тэкст гісторыка трапіла памылка. Царква Багародзіцы Пірагошчай была пабудавана не ў Ноўгарадзе, а ў Кіеве. «В се же лето (пад 1132 г. Ф.Г.) заложена бы црква камяна святая Богородица, рекомая Пирогоща»8. Раскопкі гэтага храма рабілі ў Кіеве ў 19761979 гг.9.
    Як можна пераканацца, крыніцы не падцвярджаюць імкненьне М.І. Ермаловіча знайсьці ўспамінаньне аб Наваградку ў летапісах, калі гутарка ідзе аб падзеях XI і XII ст. Мы падрабязна разабралі артыкул беларускага гісторыка таму, што гэта адна з нешматлікіх работ, прысвечаных гісторыі цікавага нам гораду. Да таго ж, у пачатку 70х гадоў, калі быў над
    'ПСРЛ. М„ 1962.Т. І.Стб. 4.
    2 Гл.: гл. 2.
    3 Ермолович Н.І4. Из истории... С. 343.
    1 Татищев В.Н. Op. cit. Т. 11. С. 133.
    5 Ермолович Н.И. Op. cit. С. 344.
    6 Татищев В.Н. Op. cit. С. 149.
    7 Ермолович Н.И. Op. cit. С. 344.
    8 ПСРЛ. Т. II. Стб. 294.
    9 Рапапорт П.А. Русская архитектура ХХШ вв. // САИ. — М., — 1982. — С. 19.
    54
    Пісьмовыя крыніцы і іх атрыбуцыя ў працах гісторыкаў
    рукаваны дадзены артыкул, назбіраўся немалы археалагічны матэрыял па Наваградку і яго рэгіёну, які Ермаловіч не выкарыстаў.
    Даўняя тэма аб месцазнаходжаньні першай літоўскай сталіцы не знікла і ў савецкай літаратуры, але стала прадметам зацікаўленьня літоўскіх гісторыкаў і археолагаў, якія лакалізуюць тэту сталіцу на тэрыторыі Літвы1. Пісьмовыя сведчаньні аб Наваградку не абышла сваёй увагай польская гістарычная навука. У 1759 г. у Львове выйшла кніга I. Пазоўскага, у якой па лацінску былі выкладзены звесткі аб гэтам горадзе, узятыя з хронікі Стрыйкоўскага і таксама гісторыка XVII В. А. Каяловіча, які таксама абапіраўся на дадзеныя польскага храніста2.
    Гісторык і публіцыст Т. Нарбут, які выдаваў у 30я гады XIX ст. шматтамовую гісторыю Літвы, для гісторыі Наваградка карыстаўся звесткамі ГаліцкаВалынскага летапісу, мяркуючы, што менавіта ў Наваградку была рэзідэнцыя Міндоўга3.
    Сярод работ польскіх гісторыкаў, у якіх трактуюцца пісьмовыя звесткі аб Наваградку, заслугоўвае ўвагі даследваньне I. Ляткоўскага. Высока ацэньваючы ГаліцкаВалынскі летапіс, ён лічыў летапіс Быхаўца, якім карысталіся многія даследчыкі «блытаным і памылковым». Ляткоўскі імкнуўся адлучыць праўдзівых літоўскіх князёў ад міфічных, да якіх ён, у прыватнасьці, залічаў князя Рынгольда, якога лічаць банькам Міндоўга. На думку аўтара, Наваградак быў адзін з важнейшых гарадоў Міндоўга, але нельга сабе ўявіць каб тут у 1252 г. праходзіла вянчаньне князя, таму што пад гэтым годам адзначаецца паход князя Данііла на гарады Панямоньня. Відавочна дадзенае дзейства праходзіла ў Літве, у Варуне, якая была резідэнцыяй Міндоўга4.
    Работа Ляткоўскага, які рэзонна адмовіў Наваградак як сталіцу Літвы пры Міндоўгу, зрабіла ўплыў на наступныя працы польскіх гісторыкаў, хаця часам, як гэта мела месца ў працы А. Прахаскі, і ў больш позні час, Наваградак аб’яўляўся месцам каранацыі Міндоўга5. Пошукі сталіцы Літвы працягваліся. У. Кентржынскі прапанаваў лічыць за яе ўмацаваньні Уруты ў басейне ракі Дубісы (прыток Нёмана)6. Называлі Кернаў і інпіыя пункты.
    1 Батура Р.К. К вопросу о столице Литвы XIII в. // Труды АН Лит. ССР. 1966.  Сер. А.  С. 141165; Лухтан А.Б., Ушинскас В.А. К вопросу о столице Литвы до 1323 года//ТДСД. С. 132.
    2 Pazowski J. Novogradecum... ex monumentis descriptum. Leopolis, 1759.
    3 Narbut T. Dzieje starozytne narodu Litewskiego. Wilno, 1838. T. 4. C. 100, 128, 162163,180184.	o n e 
    4 Latkowski J. Mendog// Rozprawy Akademii umej?tnosci. Krakdw, 1892. Sena 11.
    S 307 406
    5 Prochaska A. Dwie koronacye.  Przegl^d Historyczny, 1, Warszawa, 1905. S. 274.
    6 Ketrzynski W. Najdawniejsza stolica litewska // Kwartanik historyczny. Lw6w, 1907. XXL S. 604611.
    55
    Глава II
    У 1931 г. у Наваградку была надрукавана невялікая кніжка аб горадзе і яго навакольлі. У ёй прыводзіліся дадзеныя рускіх летапісаў аб легендарных правіцелях гораду. Наібольш каштоўныя ў гэтай кнізе былі звесткі аўтара, інжэнера па спецыяльнасьці, аб ахоўных работах, ніто праводзіліся на Замкавай тары Наваградка да 30х гадоў нашага стагоддзя1.
    Вядомы польскі гісторык Г. Лаўмяньскі яшчэ ў 30я гады выдаў капітальнае даследваньне па гісторыі Літвы. Пэўнае месца ў ім аддадзена старажытнаму Наваградку. Вучоны абвяргае высновы тых даследчыкаў, якія ў Новагорадзе 40х гадоў XI ст., адзначанага ў летапісах, бачылі Наваградак. Аўтар далучаецца да думкі Ляткоўскага аб немагчымасьці каранацыі Міндоўга ў Наваградку і прапануе шукаць сталіцу Міндоўга на ўласна літоўскай зямлі, тым больш, што ў 30я гады XIII ст. Наваградкам кіраваў рускі князь Ізяслаў. Што датычыць гарадоў Чорнай Русі, то Лаўмяньскі лічыў іх старажавымі пунктамі, якія належалі князям Палесся, а тэрыторыю Панямоньня беднай і слаба каланізаванай зямлёй, якая не магла даць Міндоўгу значных сродкаў2.
    Польскі гісторыкэмігрант Г. Пашкевіч лічыў Наваградак цэнтрам, з якога Літва магла рабіць набегі на ПаўдзённаЗаходнюю Русь3.
    Такая, далёка не поўна прадстаўленая атрыбуцыя пісьмовых крыніц аб Наваградку, што фігуе ў гістарычнай літаратуры на працягу амаль стагоддзя. 3за абмежаванасьці пісьмовых дадзеных думкі гісторыкаў засяродзіліся, галоўным чынам, на праблемах адпаведнасьці Наваградка і гораду 40х гадоў XI ст., што ўспамянуты ў летапісах — ці з’яўляецца ён першай літоўскай сталіцай. У рэшце рэшт на абодва пытаньні быў дадзены адмоўны адказ.
    Сапраўднае значэньне Наваградка стала ясным у выніку шматгадовых археалагічных работ, якія праводзіліся на яго тэрыторыі і ў наваколі гораду.
    Глава 2. Аб паходжаньні Наваградка і яго раньняй гісторыі (да канца XI ст.)
    Пытаньне станаўленьня старажытнарускіх гарадоў з’яўляецца прадметам ажыўленых дыскусій гісторыкаў і археолагаў і зрабілася асобным раздзелам савецкай урбаністыкі4. Ацэньваючы дасягненьні савецкай навукі ў вывучэньні паходжаньня старажытнарускіх гарадоў, А. В. Куза лічыў, што
    1 Zmigrodzki J. Nowogrodek і okolice. Nowogrddek, 1931.
    2 Lowmianski H. Studia nad pocz^tkami spoleczeristwa i panstwa Litewskiego Wilna 1932. Kn. 2. S. 109, 272,277,346, 352.
    3 Pazskiewicz H. The origin of Russia. London, 1954. p. 205.
    Куза А.В. О происхождении древнерусских городов (история изучения) // КСИА. — 1982. — Вып. 171. — С. 915; Котляр Н.Ф. Формирование территории и возникновения городов ГалицкоВалынской Руси IXXIII вв. Киев, 1985. С. 517; Происхождение и эволюция раннесредневекового города // ТД СД.  С. 51 77.
    56
    Аб паходжаньні Наваградка і яго раньняй гісторыі
    чарговымі задачам! даследчыкаў з’яўляецца вывучэньне працэсу станаўленьня гарадоў у розныя перыяды і на розных тэрыторыях, выяўленьне агульных заканамернасьцяў і лакальных асаблівасьцяў'.
    Аўтар дадзенай работы не аднойчы звяртаецца да праблемы ўзнікненьня Наваградка2. Аднак, яна такая цяжкая і шматпланавая, што прыходзіцца ізноў звяртацца да яе, абапіраючыся на новыя матэрыялы, а часам па новаму інтэрпрэтуючы раней вядомыя крыніцы.
    Цяжкія пытаньні ўзнікненьня кожнага старажытнарускага гораду. У вывучэньні гісторыі паўстаньня нашага гораду існуюць дадатковыя цяжкасьці. Летапісны Новгородок уваходзіць у групу тых старажытнарускіх гарадоў (М.Н. Ціхаміраў налічвае 47 такіх цэнтраў)3, першы ўспамін аб якіх у пісьмовых крыніцах належыць да XIII ст., г.зн. да таго часу, калі пераважная частка гарадоў Старажытнай Русі была ўжо засведчана помнікамі пісьменства. Па ўскосных дадзеных, як гаварылася ў пачатку нашай работы, аб існаваньні Наваградка можна мяркаваць па ўспамінаньню над 1235 г. князя Ізяслава Новгородского. Непасрэдны ж успамін аб горадзе вядомы пад 1252 г. у сувязі з паходам Данііла Галіцкага ў Панямоньне.
    Па так познім першым успаміне аб Наваградку і іншых чорнарускіх гарадах, для зацікавіўшага нас пытаньня, можна зрабіць выснову, што да сярэдзіны XIII ст. гэта былі значныя і важныя паселішчы, якія вабілі да сябе валынскіх князёў. Асабліва гэта датычыць Наваградка, які Данііл спрабаваў падпарадкаваць і год і тры гады пасля свайго першага паходу на Чорную Русь. Археалагічныя матэрыялы паказалі, што гэта было сапраўды так. Паселішчы на яго тэрыторыі з’яўляюцца ў канцы X ст., і да часу першага ўспаміну Наваградка у летапісе, гэта быў старажытнарускі горад з яркай і самабытнай культурай.