Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
4 Тимофеев Е.И. Расселение ЮгоЗападной группы восточных славян по материалам могильников ХХШ вв. // СА. — 1961. — Вып. 3. — С. 65.
5 Спицын А. А. Расселение древнерусских племен по археологическим данным. // Журнал Министерства народного просвещения. 1899. Вып. VIII. С. 120121.
6 Успенская А.В. Курганы Южной Белоруссии ХХШ вв. // Труды ГИМ. 1953. Вып. 22. С. 120121.
7 Седов В.В. Op. cit. С. 114.
8 Павлова К.В. Погребальные памятники... С. 80; Поболь Л.Д. Op. cit. Мал. 81,59.
9 ДН. Мал. 66, 6.
65
Глава II
на тэрыторыі Малага Замка па краніалагічных асаблівасьцях і памерах падобныя на антрапалагічныя паказчыкі дрыгавічоў1.
Этнавызначальным прыкметам дрыгавічоў не супярэчаць наваградскія наземныя жылыя дамы з глінабітнымі печкамі альбо печкамікаменкамі.
Пры безумоўнай перавазе славянскага насельніцтва, якое па сваёй культуры было нашчадкамі дрыгавічоў, у раннім Наваградку захаваліся сляды перабывання іншых груп славянскага насельніцтва. Да такіх належаць рэшткі заглыбленых пабудоў і патэльняў — навершшаў печак, якія ўласьцівыя паўднёвым групам усходняга насельніцтва, а таксама кераміка, блізкая да валынскай. Гэтыя акалічнасьці трэба звязаць з пранікненнем у Наваградак пэўнай часткі насельніцтва з Ваўкавыска, які стаіць на 100 км на паўдзённы захад ад нашага помніка. У Ваўкавыску ў другой палове X ст. аселі выхадцы з паўдзённазаходніх земляў, адзінай формай домабудаўніцтва якіх да канца XI ст. былі паўзямлянкі з печкамі каменкамі. На старажытнейшым паселішчы Ваўкавыска «Шведскай гары» вядучым тыпам керамікі ў другой палове X — пачатку XI стст. былі гаршкі валынскага тыпу2.
У невялікай колькасьці ў Наваградак трапляе кераміка, арнаментаваная штампам і характэрная для заходніх славян. Адзінкавыя фрагменты гаршкоў так званага драгічынскага тыпу, з’яўленне якіх М.У. Малеўская звязвае альбо з жыхарамі Валыні, альбо Бужскага Падляшша, дзе такі посуд характэрны для помнікаў ІХХІ стст.3.
Некаторыя матэрыялы даюць падставу бачыць у акруге Наваградка сляды перабывання крывічоў. У гэтым плане цікавы курганны магільнік на Карэліцкім тракце, аб якім гаварылася вышэй. Як вядома, доўгія курганы, раскапаныя ў гэтым пункце, уласьцівыя пахавальным помнікам крывічоў. У кургане 10га наваградскага магільніка кальцыніраваныя косьці ляжалі ў прамавугольнай яме, вырытай амаль у цэнтры курганнай пляцоўкі4. У дрыгавічоў падобная форма абраду трупаспалення невядомая, але ў крывічоў яна сустракаецца5. Некаторае падабенства з магільнікам у Заслаўлі, галоўная частка якога належала крывічам6. У апошнім, у адрозненне ад магільнікаў дрыгавічоў, пахаваных абкладалі камянямі. Камяні змяшчалі таксама блізка вяршыні курганаў7.
1 Казей Л.Н. К вопросу о физическом развитии жителей Новогрудчины XIXIII веков новой эры. // ЭБ. С. 9598; Саливон И.И. Краниологична характеристика середньовичного населения м. Новогрудка. // Материали з антропологіі' Украінй. Кйів, 1971. С. 100.
2 Зверуго Я.Г. Древний Волковыск. Минск, 1975. С. 2224, 69.
3 Малевская М.В. Op. cit. С. 19; Малевская М.В. некоторые исторические связи городов Черной Руси в XXI вв. (Материалы изучения керамики)// ЭБ. С. 39.
4 Седов В.В. Op. cit. С. 44.
5 Павлова К. В. Раскопки могильника... С. 100.
6 Заяц Ю.А. Курганны могильник Изяславля. // ДГС. С. 40.
7 Заяц Ю.А. Op. cit. С. 38.
66
Аб паходжаньні Наваградка і яго раньняй гісгорыі
Звяртаюць на сябе ўвагу бронзавыя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі з кургана Гардзілоўка 1’. Гэта памепьшапыя копіі крывіцкіх бранзалетападобных калец. Падобныя ўпрыгожанні знайдзены таксама ў другой і трэцяй трупе магільніка ў Заслаўлі2.
3 неархеалагічных матэрыялаў аб пранікненні крывічоў на тэрыторыю Наваградчыны наказвае назва вёскі «Крывічы» недалёка Немана3. Іакі тапонім выдзяляе этнічны склад гэтага паселелішча ад карэннага насельніцтва зямлі. Нагадаем таксама звесткі Пятра Дюсбурга аб тым, што магістр Ордэну спрабаваў захапіць Наваградак, які аўтар змяшчае ў краіне крывічоў. Гэтыя словы напісаны чалавекам недастаткова дасведчаным у тым, што прадстаўляла з сябе насельніцтва Панямоння, куды прыйшлі крыжакі. Аднак цікава, пгто яшчэ ў XIV ст. да храі ііста дайшлі нейкія звесткі аб прабыванні ў гатых зямлях крывічоў.
Прылічваючы наваградскія курганныя маітльнікі да помнікаў дрыгавічоў, У.В. Сядоў лічыць, што ў Верхнім Панямонні яны не склалі галоўнаго ядра насельніцтва і за лінгвістамі (К. Буга, Я. Развадоўскі, В. Тапароў і інш.) адзначае, што прышлыя славяне засталі на гэтай тэрыторыі балтаў1. Ці жылі па ранніх паселішчах Наваградка і ў яго вясковым навакольлі балты? У пахавальных помніках Наваградчыны няма знакаў іх прабывання. Бліжэйшыя ўсходнелітоўскія курганы зафіксаваны толькі на правым беразе Немана. Каменный курганы, у якіх У.В. Сядоў бачыць славянізаваных нашчадкаў яцьвягаў, таксама сканцэнтраваны досыць далёка ад цікавых нам зямляў5. Магчыма, што балтам належалі курганы, раскапаныя пад Наваградкам у мінулым стагоддзі. У іх былі знойдзены гаршкі, наканечнікі коп’яў, серп, срэбная пляцёная грыўна, пласцінкавы абруч і нярсьцёнак6. Аб блізкасьці да каменных курганаў сведчыць пакроў з камянёў аднаго з ку[)ганаў маіільніка каля в. Суляцічы пял Наваградкам і асобныя камяні на пахавальных пляцоўках7.
Больш падставаў бачыць уплыў балтаў у культуры паселішчаў Наваградка і, у першую чаргу, у распаўсюджанні ўпрыгожанняў і прадметаў убору. Побач з вырабам агульнаславянскіх і некаторых спецыфічна наваградскіх рэчаў (скроневыя кольцы са спіральным завітком), залатары выраблялі ўпрыгожанні, уласьцівыя Прыбалтыцы. Гэта падковападобныя спражкі, спіралькі, трапецэпадобныя прывескі і інш.8. Не выключана, што гэта адлюстроўвае прысутнасьць у раннім Наваградку выхадцаў з Прыбалтыкі, у першую чаргу з Літвы.
1 Гуревич Ф.Д. Древности... Мал. 90, 7, 8.
2 Заяц Ю.А. Op. cit. Мал. 9.
3 Гуревич Ф.Д. Древности... С. 209.
4 Седов В.В. Op. cit. С. 119.
5 Седов В.В. Op. cit. Карта 15.
6 Тышкевич К. О курганах в Литве и Западной Руси. Вильно, 1865. С. 61.
7 Гуревич Ф.Д. Древности... С. 204; Павлова К.В. Балтские элементы в погребальном обряде курганов окрестностей Новогрудка.// ПИЭБ. С. 3840.
8ДН.С. 128.
67
Глава It
На пытанні паходжання і ранняй гісторыі Наваградка, у святле наяўных матэрыялаў, можна на сённяшні час адказаць насту иным чынам: паселішчы, што ўзніклі на наваградскіх узвышшах у канцы X і ў пачатку XI ст. трэба звязваць з дрыгавіцкім насельніцтвам, у складзе якога былі невялікія трупы другога славянскага насельніцтва — крывічы, валыняне, жыхары Падляшша і Мазовіі. Тут на Наваградчыне заканчваўся іх pyx з усходу, захаду і паўднёвага захаду. Што тычыцца карэннага насельніцтва — дрыгавічоў, то застаецца няясна наколькі іх культура канца 1 тысячагоддзя н.э. звязана з культурай тых нешматлікіх паселішчаў са славянскай ляпной керамікай, аб якой успаміналася напачатку гэтай главы. Немагчыма патлумачыць вытокі культуры балтаў, што праяўляюцца ў ранніх паселішчах. Толькі пры больш поўным вывучэнні помнікаў трэцяй чвэрці 1 тысячагоддзя н.э. і ІХХ стст. можна будзе вырашыць дадзеныя пытанні.
Незалежна ад вырашэння праблемы пераемнасьці Наваградка і яго акругі з раней існаваўшымі тут помнікамі, несумненна, што карціна, якая ўзнікае на дадзенай тэрыторыі ў канцы X стагоддзя, звязана з карэннымі пераўтварэннямі ў гаспадарцы насельніцтва.
Засяленне наваградскіх узгоркаў і навакольля, верагодна трэба звязываць з прагрэсам земляробства, што прывяло да засваення мясцовых сяредне і многа ападзоленых земляў. Глеба дадзенай тэрыторыі адрозніваецца сваёй урадлівасьцю. Яшчэ ў пачатку XX ст. землі Уселюба, Шчорсаў і іншых мястэчак і вёсак Наваградчыны славіліся сваёй урадлівасьцю’. У канцы X ст. тут адбываецца тое, што характэрна для многіх славянскіх земляў, насельнікі якіх канцэнтраваліся на незанятых лясамі частках, прыдатных для земляробства2. У сувязі з пытанием, у якой меры нашы раннія паселішчы лучацца з помнікамі папярэдняй пары, звяртае на сябе ўвагу, што пад Масквой пераважная частка паселішчаў ХХІ стст. была заснавана на раней неабжытых месцах3.
Культура ранняга гораду, існаваньне якога звязваецца з пабудовай валу на Замкавай тары, шмат чым звязана з культурай дагарадскога паселішча. Гэта праяўляецца ў характары домабудаўніцтва і ў занятках насельніцтва. Месцам пахавання гаражан застаецца стары курганны магільнік, на якім сустрэта нават пахаванне XII ст/. Толькі перад канцом XI ст. у культуры гораду з яўляюцца новыя рысы — вялікія дамы, шкляны посуд, паліваная кераміка і іншыя асаблівасьці, уласьцівыя пазнейшаму Наваградку5.
1 Россия: пад рэд. Семенова В. В. СПб., 1905. Т. IX. С. 230, 429.
Риер Я.Г. Феодальная деревня Могилевского Поднепровья: Автореферат канд. дис. Вильнюс, 1979. С. 14.
3 Розенфельдт Р.Л. Древнейшие города Подмосковья и процесс их возникновения (по археологическим данным) //Русский город. М„ 1979, С. 1011.
3 Павлова К.В. Раскопки... С. 103.
5 ДН. С. 28.
68
Аб паходжаньні Наваградка і яго раньняй гісторыі
Мал. 4
Мал. 4. Наваградак і яго ваколіцы: 1 — Брацянкаэканомія, 2 — Гардзілоўка 1,3 — Гардзілоўка II,
4 — Сялец, 5 — Сялец II, 6 — Мотча, 7 — Суляцічы, 8 — БрольнікіМольнічы, 9 — Ваўковічы, 10 — Карэліцкі тракт, 11 — Корастава, 12 — Батароўка, 13 — Ладзейнікі, 14 — Каменка, 15 — Кашалева, 16 — Радагошча, 17 — Маруліны, 18 — Селішча, 19 — Гарадзечна.
Умоўныя абазначэньні:
I — гарадзішча, II — селішча, III — курганны могільнік.
69
Глава II
У агульнарускай культуры першапачатковых паселішчаў і ранняга гораду прасочваюцца пэўныя архаічныя рысы. Гэта адсутнасьць маёмаснай і сацыяльнай дыферэнцыацыі жыхароў, што праявілася ў абліччы дамоў, інвентары, а таксама пахавальным абрадзе. Сярод курганаў наваградскага магільніка амаль не было пахаванняў, у якіх можна прасочыць прывіліраванае становішча нябожчыка. Да таго ж, наваградскія курганы па наборы і характары рэчаў не адрозніваюцца ад адпаведных пахавальных помнікаў Наваградскай акругі. Вядомае адставанне культуры праяўляецца ў працяглым пабытаванні язычніцтва (да канца XI ст.).
Магчыма, што ў першых паселішчах Наваградка можна ўбачыць племянны цэнтр дрыгавічоў, надобны да Турава, які быў такім з пачатку свайго існавання1. На думку У.В. Сядова, самыя старажытныя гарады на Русі выраслі галоўным чынам з племянных цэнтраў, якія знаходзіліся ў зоне канцэнтрацыі земляробства і з’яўляліся цэнтрамі рамяства і гандлю2. Прыведзеныя вышэй матэрыялы пераконваюць у тым, што паселішчы ў Наваградку ўзнікаюць у зоне ўрадлівых земляў і з’яўляліся пунктамі, дзе былі развіты рамяство і гандль, а таксама былі цэнтрамі сваёй акругі.