Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Знешнія сувязі першых пасяленцаў праявіліся ў асобных металічных знаходках з Прыбалтыкі і шкляных пацерках усходняга паходжаньня2.
Пры даволі разнастайным інвентары, мясцовыя жыхары амаль не мелі зброі. Адзінай знаходкай гэтага віду, з’яўляецца абкоўка ад калчана, знайдзенная ў адной з наібольш старажытных пабудоў3.
Пахавальным помнікам жыхароў канца X ст. з’яўляўся курганны магільнік у 1,5 км на паўночны ўсход ад сучаснага гораду. Пахаваньні гэтага часу зроблены на абраду трупаспаленьня на месцы альбо на старане. Ад спаленьняў на месцы захаваліся рэшткі пахавальнага кастра, у якім знаходзіліся кальцыніраваныя косьці, кераміка і абломкі жалезных і бронзавых вырабаў. Пры спаленьні на старане, перапаленыя косьці ляжалі ў ямцы, якая вырыта ў мацерыку*.
Такой была матэрыяльная культура над час засяленьня тэрыторыі Наваградка ў канцы X ст., яна ўзнаўляецца па комплексах і асобных знаходках паселішча на Малым Замку і наібольш старажытным пахаваньням курганнага магільніка. У пачатку XI ст. засяляецца Замкавая тара, аб чым сведчыць культурны слой пад першапачатковым валам і матэрыялы ўзвышша на паўднёвы захад ад Малага Замка.
У другой палове XI ст. на паселішчы Замкавай тары насыпалі вал, які ператварыў яе ў дзяцінец, а Малы Замак і суседняе ўзвышша зрабіліся пасадамі. На змену паселішчам дагарадскога характару з’яўляецца горад, у матэрыяльнай культуры якога прасочваюцца галоўныя рысы. Занятак бронзаліцействам перамясціўся ў жылыя памяшканні, што стане асаблівасьцю гэтага віда рамяства ў пазнейшы час. З’явіліся новыя тыпы ўпрыгожанняў, у прыватнасьці бронзавыя і срэбныя скроневыя кольцы са спіральным завітком5. Сярод жыхароў распаўсюджваюцца прадметы ўзбраення, галоўным чынам, жалезныя наканечнікі ўтульчатых стрэлаў. У ліку пастаўшчыкоў прывазных вырабаў фігуруе Кіеўская зямля, адтуль прывозяць шыферныя прасліцы6.
Ад крэмацыі жыхары перайшлі да абраду трупаспалення. У адным з курганоў гэты пераход зазначаны тым, што касьцяк, які ляжаў на грунце галавой на Захад, был часткова абпалены. У астатніх пахаваннях па абраду
'ДН. С. 1112.
2ДН. С. 11.
’ДН.С. 20.
4 Павлова К.В. Погребальные памятники окрестностей Новогрудка. // КСИА. — 1981,Вып. 166.С. 79.
5ДН. С. 20, 4.
6ДН. С. 148.
62
Аб паходжаньні Наваградка і яго раньняй гісторыі
інгумацыі, шкілеты знаходіліся ў тым жа становішчы, на ўзроўні старажытнай паверхні. Рукі іх выцягнутыя, альбо складзены на грудзях. На пахавальных пляцоўках засталіся плямы попелу і вугельчыкі, часам камяні, якія ляжаць безпарадкава. Каля ног пахаваных, альбо побач з імі стаялі гаршкі. Астатні інвентар прадстаўлены ўпрыгожваннямі альбо некаторай колькасьцю бытавых рэчаў. У адным з курганаў знайдзена баявая сякера1.
3 пачаткам засялення наваградскіх узгоркаў актыўна фарміруецца яго акруга. Па берагах безымяннай рэчкі, што ўпадае ў раку Валоўку, у 34х км ад Наваградка вядомыя наступныя помнікі: 1) курганны магільнік каля в. Сялец, складаецца з 50 курганоў дыяметрам 610 м; 2) селішча на беразе рэчкі каля в. Гардзілоўка, што займала плошчу 130x125 м і 13 курганоў паблізу ад яго дыяметрам 512 м (Гардзілоўка 1); 3) курганны магільнік, складаўся з 42 курганаў дыяметрам 510 м на захад ад магільніка пры паселішчы (Гардзілоўка II); 4) гарадзішчы каля в. Гарадзечна на правым беразе рэчкі. Пляцоўка яго, што ўзвышалася на 3,54 м густа зарасла лесам; 5) на заходняй ускраіне вёскі, на полі відаць сляды разпаханых курганаў. Верагодна з гэтых курганаў паходзяць рэчы, што захоўваюцца ў Археалагічным музее Кракава2.
У 1 км на поўдзень ад Наваградка існаваў магільнік па абодва бакі рэчкі Чэмярэўкі. У 1956 г. там было 9 курганаў, а ў 5 км на поўнач ад гораду нашай экспедыцыяй былі адкрыты 23 курганы дыяметрам 515 м каля в. Ладзейнікі3.
У радыюсе да 1012 км ад Наваградка вядомыя пасяленні і курганныя магільнікі каля вв. Суляцічы, Мольнічы, Маруліны і шш/.
Археалагічныя работы праводзіліся на селішчы каля в. Гардзілоўка, дзе адкрыта плошча ў 160 кв. м, у невялікай колькасьці сустрэлася ляпная кераміка. Там жа была кераміка кружальнага вырабу. Гэта гаршкі з атагнутым скругленым венчыкам з лінейнахвалістым і хвалістым арнаментам, падобныя ёсьць на раннім пасяленні Наваградка5.
Пры закладцы шурфоў на гарадзішчы каля в. Гарадзечна, у культурным слоі, таўшчынёй да 60 см, у невялікай колькасьці знайдзена ляпная кераміка, але пераважала кружальная6. Такім чынам, дадзенае гарадзішча сінхроннае,
1 Павлова К.В. Раскопки могильника близ Новогрудка. // КСИА. — 1965. — Вып. 104. С. 100105.
2 Гуревич Ф.Д. Древности... С. 184185, 203; Шаблюк В.В. Исследования в Белорусском Понеманьне. //АО 1983 г. 1985. С. 413; Поболь Л.Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Минск, 1979. С. 126. Рэшткі раскапаных курганаў каля в. Гарадзечна адзначыў М.В. Нікалаеў.
3 Гуревич Ф.Д. Древности... С. 194195.
4 Тамсама С. 179, 173,169, 204.
5 Гуревич Ф.Д. Отчет о работе Новогрудской экспедиции в 1984 г. (Архіў ЛАІА. КП 3080, л. 910).
6 Гуревич Ф.Д. Древности... С. 185.
63
Глава II
як да гарадскога паселішча Наваградка, так і гораду, што ўзнік на яго тэрыторыі.
У раскапаных курганах наваградскай ваколіцы пахаванні па абраду трупаспалення адкрыты ў магільніку Гардзілоўка 1 і ў Ладзейніках. Перапаленыя косьці ляжалі, часьцей за ўсё, у насыпе. У Ладзейніках на грунце і ў насыпе былі знайдзены гарэлыя плахі — рэшткі дамавін. У насыпе сустракаліся вуглі і камяні. Мяркуючы па матэрыялах курганаў Гардзілоўка 1, пахаванні па абраду трупаспалення адбываліся там і ў XI ст„ аб чым можна мяркаваць па лірападобнай спражцы і некаторых іншых вешчах. Упускное трупаспаленне адкрыта ў адным з курганаў ля в. Сялец1.
Пераход ад крэмацыі да абраду трупапакладання ў Наваградскай акрузе адзначаецца ў адным з курганаў ля в. Мольнічы, дзе верхняя частка касьцяка была трошку абпалена, а чэрап абвуглены. Звычай паліць нябожчыкаў у сельскай мясцовасьці працягваў існаваць і ў болып позні час. Курганы з кальцыніраванымі касьцямі сустракаюцца ў магільніку каля в. Суляцічы ХІІХІІІ стст.2.
У курганах з абрадам трупапакладання касьцякі ляжалі выцягнутыя, галавой на Захад. Усходняя арыентаванасьць адзначана аднойчы ў кургане каля в. Мольнічы. У гэтым жа магільніку былі рэшткі дамавін з бярвеньняў, накрытых накатам. Часам у курганах сустракаліся камяні. Над пахаванымі і над імі была падсыпка з попелу.
Каля касьцякоў знаходзіліся рэшткі гаршкоў. Нярэдка абломкі керамікі знаходзіліся ў насыпе. Інвентар курганаў не багаты. Гэта бытавыя знаходкі (нажы, рэшткі драўлянага вядра). Цікавымі знаходкамі былі дзьве баявыя сякеры. У жаночых пахаваннях прадметы ўбору і ўпрыгожванні3. Усе вырабы з курганаў Наваградскай акругі, за выключэннем двух пярсьцёнкападобных кольцаў з кургана Гардзілоўка 1, аналагічныя рэчам з наваградскіх паселішчаў. У сельскую мясцовасьць траплялі рэчы, якія альбо зрабілі ў гэтых паселішчах, альбо, калі яны былі прывазныя, праз пасяленні на ўзгорках. Яшчэ не стаўшы горадам, пасяленні зрабіліся эканамічным цэнтрам акругі, фарміраванне якой праходзіла сінхронна з засяленнем наваградскіх узвышшаў.
Гакія ёсьць археалагічныя матэрыялы, што паказваюць развіцьцё Наваградка ад гнязда паселішчаў дагарадскага тыну канца X першай паловы XI стст. да гораду, існаванне якога пачынаецца з другой паловы XI ст. Дагарадскі перыяд у гісторыі Наваградка был раней недаацэнены аўтарам. Мы вылучылі два этапы існаваньня гораду, з якіх адзін ахопліваў час з канцаХст. (адзаснавання першага паселішча на Малым Замку) да канца XI ст.,
1 Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 186.; Павлова К.В. Раскопки курганов у деревень Селец и Батаровка. //КСИА. 1977. Вып. 148. С. 85.
2 Павлова К. В. Могильники у деревень Мольничи и Сулятичи. // КСИА. 1974. — Вып. 135. — С. 62; Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 204.
3 Павлова К.В. Погребальные памятники... С. 80.
64
Аб паходжаньні Наваградка і яго раньняй гісторыі
а другі прыпадаў на ХПХШ стст.1. У сапраўднасьці, першы этап павінен быць падзелены на два перыяды — дагарадскі (з канца X да сярэдзіны XI ст.) і другі, раннегарадскі, абмежавапы другой паловай XI ст.
Культура помнікаў Наваградка і яго навакольля канца 1 і пачатку II тысячагоддзя н.э. — тыпова славянская, у якой, як мы пісалі раней, захаваліся племянныя асаблівасьці дрыгавічоў2. Этнавызначальныя прыкметы іх праяўляюцца парознаму. У 80я гады мінулага стагоддзя В.З. Завітневіч, які раскапаў наібольшую колькасьць дрыгавіцкіх курганаў, бачыў гэтыя прыкметы ў тым, што хавалі на ўзроўні аснавання курганных насыпаў3. Таксама ў 60я гады напіага стагоддзя лічыў Е.І. Цімафееў4. А.А. Спіцын мяркаваў, што для дрыгавічоў характэрныя драўляныя зрубы і дамкі ў курганах, а ваўборы — пярсьцёнкападобныя скроневыя кольцы і металічныя зярнёныя пацеркі5. А.В. Успенская падтрымлівае погляды Спіцына прымяняльна да ўпрыгожванняў дрыгавічоў6. Па У.В. Сядову самай важнай этнавызначальнай прыкметай дрыгавічоў з’яўляюцца металічныя зярнёныя пацеркі, у той час як іншыя асаблівасьці іх культуры, што прыпісваюць даследчыкі, сустракаюцца і ў іншых славянскіх плямёнаў7.
У наваградскім магільніку і курганах, даследаваных у навакольлі Наваградка, маюцца ўсе рысы культуры дрыгавічоў. У пахаваннях гэта падцвярджаецца размяшчэннем касьцей на грунце і збудаваннем дамавін, а ў інвентары знаходкамі пярсьцёнкападобных скроневых кольцаў (Гардзілоўка II, Мольнічы, Каменка) і металічных зярнёных пацерак. Пацеркі вядомыя ў Наваградскім магільніку, а таксама ў курганах Гардзілоўка II, Гарадзечна, Мольнічы і Каменка8. Асобныя зярнёныя пацеркі паходзяць з культурнага слоя Замкавай гары і Малага Замка9.
Касьцякі наваградскага магільніка і курганоў у ваколіцах гораду вывучала Л.М. Казей у сувязі з фізічным развіцьцём старажытных насельнікаў Наваградчыны. Па дадзеных І.І. Салівон, шкілеты з могілак XII—XIII стст.
1 Гуревич Ф.Д. Два этапа в истории древнерусских городов Понеманьня. // КСИА. 1976. Вып. 146. С. 2526.
2 Гуревич Ф.Д. Об этническом составе населения древнего Новогрудка. // Acta BalticoSlavica. Bialystok, 1969. С. 220.
3 Завитневич В.З. Формы погребальных обрядов в могильных курганах Минской губернии. //Труды IX Археологичного съезда. М., 1895. Т. 1. С. 221—225.