• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    Кожны даследчык, які вывучае станаўленьне таго ці іншага гораду прагне паказаць, што ўяўляла з сябе тэрыторыя, на якой ён паўстаў. Нажаль, Наваградская зямля, у гэтым плане, дае вельмі мала. Археалагічныя матэрыялы першага тысячагоддзя н.э. і асабліва яго трэцяй чвэрці і IXX стст., папярэднія ўзнікненьню Наваградка, вядомыя толькі па дадзеных разведанных работ. У гэтым плане Наваградская зямля, як і іншыя землі Беларускага Панямоньня, значна саступае другім старажытнарускім тэрыторыям.
    Некаторае ўяўленьне аб старажытнасьцях гэтай зямлі, датаваных 1м тысячагоддзем н.э., даюць матэрыялы селішча Чарэшля, што размешчана каля зліцьця ракі Беланожкі з Нёманам. На паўночнай ускраіне вёскі, ва
    1 Куза А.В. Op. cit. С. 15.
    2 Гуревич Ф.Д. К истории Новогрудка // Культура и искусство Древннай Руси. Л., 1967. С. 2630.; Детинец и окольный город древнеруского Новогрудка в свете археологических работ 19561977 гг. // СА.  1980.  Вып. 4.  С. 87100; Формирование городов Черной Руси по данным археологии. // СА. — 1983. — Вып. 3. — С. 6164.
    3 Тихомиров М.Н. Древнерусские города. М., 1956. С. 42.
    57
    Глава II
    ўрочышчы «Замэчэк» знаходзіцца пасяленьне. Раскоп плошчай 16 кв. м, закладзены нашай экспедыцыяй, меў культурны слой са штрыхаванай керамікай ад рабрыстых пасудзін, абломкі шэрахаватай керамікі, паралелі якой вядомыя на паселішчах Літвы, фрагменты ляпных прафіляваных гаршкоў і патэльняў, падобных да славянскай керамікі VIII—IX стст. і старажытнарускія кружальныя гаршкі з рыфленьнем, часам ў спалучэньні з хваляй. Узноўлены гаршчок з гэтага паселішча, мае падабенства да керамікі X ст. з Наваградка1. На паселішчы Чарэшля таксама працаваў археолаг Л.Д. Побаль, які адзначае там кераміку, характэрную для позняга этапа Зарубінецкай культуры і для Банцэраўскай культуры2.
    Кераміка з Чарэшлі ў розных спалучэньнях вядомая ў розных пунктах Наваградскай акругі. Так нітрыхаваная кераміка, фрагменты познезарубінецкіх пасудзін і посуду Банцэраўскай культуры знайдзены каля в. Талкуны. Ляпная кераміка VIIIX стст. каля вв. Агароднікі, Гарадкі, Скрундзі і інш. Такая ж кераміка ў спалучэньні з раньнекружальным посудам у паселішчах ля вв. Радагошча, Селішча, Маруліна і інш.3.
    Спынімся больш падрабязна на двух помніках, што знаходзяцца паблізу Наваградка. Адзін з іх, гэта гарадзішчы каля в. Байкі, 6 км на паўночны захад ад гораду. У 1 км ад вёскі на высокім узгорку, які не меў абарончых збудаваньняў, адкрыты культурны слой таўшчынёй 30 см. У ім знайдзены адзінкавыя абломкі штрыхованай керамікі. Вялікая частка знаходак належала да керамікі Банцэраўскай культуры. Тут былі абломкі цюльпанападобных пасудзін і фрагмент пасудзіны з заглажаным рабром.
    Другі помнік звязаны з даследваньнямі мінулага стагоддзя. Звесткі аб ім урыўкавыя, але прадстаўляюць вялікую цікавасьць. У 1892 г. М.А. Цыбішаў адзначыў каля Карэліцкага тракту, на ўсходняй ускраіне Наваградка, прадаўгаватыя і круглыя курганы, з якіх ён раскапаў два прадаўгаватыя. На грунце адкрытыя кастрышчы, кальцыніраваныя косьці і абломкі посуду. У адным з курганоў, у насыпе стаялі дзевяць ляпных пасудзін, у адной з іх ляжалі чалавечыя косьці, у другой — косьці каня. У курганах знайдзены таксама: нож з тоўстым абушком, ножніцы, тачыльны камень, красалы, спражка, бронзавая спіралька і бубеньчык*. Важнасьць гэтых матэрыялаў заключаецца ў тым, што паблізу гораду, акрамя круглых курганоў, былі падоўжаныя, несумненна больш раньнія за першыя. Набор рэчаў з жалеза і бронзы падобны да інвентара першапачатковага паселішча ў На
    1	Гуревич Ф.Д. Древности Белорусского Понеманьня. Л., 1962. С. 151.
    2	Поболь Л.Д. Археологические памятники Белоруссии. Железный век. Минск 1983. С. 329.
    3	Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 169, 170, 173, 175.; Поболь Л.Д. Op. cit. С. 318319.
    ’	Цыбишев М.А. Раскопка в конце 1892 г. некоторых курганов паблизости г. Новогрудка Минской губернии. // Каталог предметов доставленных на археологическую выставку при IX Археологическом съезде в Вильно. Вильно 1893 С. 7374.
    58
    Аб паходжаньні Наваградка і яго раньняй гісторыі ваградку і толькі вялікая колькасьць ляпнога посуду адрознівае курганны комплекс ад той керамікі, якая характэрна для раньняга Наваградка.
    Робячы спробу вызначыць склад насельніцтва на тых тэрыторыях, якія пазней назавуць Наваградчынай, трэба даць этнічную атрыбуцыю наяўпым археалагічным матэрыялам 1 тысячагоддзя н.э. Вышэй адзначана знайдзеная на гэтай тэрыторыі славянская ляпная кераміка. Што ж тычыць керамікі Банцэраўскай культуры VVII, а часам і VIII стст., то шмат хто з даследчыкаў (П.М. Трэцякоў, А.Г. Мітрафанаў, У.В. Сядоў), звязвае яе з балцкім насельніцтвам. Разам з тым У.В. Сядоў лічыць, што на землі, занятыя носьбітамі Банцэраўскай культуры і роднаснай ёй ТушэмлінскаКалочынскай, пачынаючы з VI ст. пранікаюць групы славянскага насельпіцтва'. Іншага погляду трымаецца Л.Д. Побаль, які лічыць, што помнікі Банцэраўскай культуры блізкія славянскім2.
    Мяркуючы па археалагічных дадзеных, землі Наваградчыны ў другой палове і апошпіх стагоддзях 1 тысячагоддзя н.э. не пуставалі. Малая колькасьць помнікаў, канечне, не адлюстроўвае сапраўднай карціны засяленьня гэтай тэрыторыі ў разгледжаны час і яшчэ раз сведчыць аб малой вывучанасьці гэтай часткі Панямоньня. У правілыіасьці гэтай высновы можна пераканацца, звярнуўшыся да археалагічнай карты суседняй Слонімшчыны, дзе ў выніку актыўных і сістэматычных работ археолага В.Р. Супруна, выяўлена шмат помнікаў VIIX стст. у басейне всрхняга і сярэдняга цячэньня ракі Шчары, сярод якіх было багата старажытнарускіх паселішчаў канца 1 і пачатку II тысячагоддзяў3.
    Позняе ўспамінаньне Наваградка ў летапісе і беднасьць археалагічных дадзеных аб наваградскай зямлі ў 1 тысячагоддзі н.э., вымушае ставіць праблему паходжаньня нашага гораду, выключна, на падставе дадзеных самога гораду, яго магільніка і помнікаў Наваградскай акругі X—XI стст.
    Археалагічныя работы паказалі, штоз канца X і ў першай палове XI стст., былі заселены тры ўзвышшы ў паўночнай частцы сучаснага гораду. Гэта ўзвышшы — Замкавая гара і Малы Замак, дзе сярод раньнекружальнага посуду знайдзена ляпная кераміка, а таксама некаторыя формы пацерак, у тым ліку мазаічныя пранізкі, якія датуюцца ІХХ ст.4 і ўзвышша на паўднёвы захад ад Малага Замка.
    У паселішчы на Замкавай тары — самым высокім узвышшы, пад старажытным, пазней перанесеным валам быў адкрыты культурны слой з керамікай, якая з’явілася на тэрыторыі Малага Замка не раней першай паловы XI ст. Гэта акалічнасьць быццам бы дае мапымасть мяркаваць, што пасе
    1	Третьяков П.Н. Финноугры, балты и славяне на Днепре и Волге. Л., 1966. С. 280; Митрофанов А.Г. Жалезный век средней Белоруссии. Минск, 1978. С. 152; Седов В.В. Восточные славяне в VIXIII вв. М., 1982. С. 3940.
    2	Поболь Л.Д. Op. cit. С. 5354.
    3	Поболь Л.Д. Op. cit. С. 333341.
    4	дн„ с. и.
    59
    Глава II
    Мал. 2. Наваградак, Замкавая гара. Bid з пауднёвага заходу.
    Мал. 3. Узвышшы з паўночнай часткі Наваградка:
    1 — Замкавая гара, 2 — Малы Замак, 3 — узвышша на
    паўднёвы захад ад Малага Замка, 4 — ніжні вал.
    60
    Аб паходжаньні Наваградка і яго раньняй гісторыі
    лішча на Малым Замку існавала паперад паселішча Замкавай тары. Разам з тым, на Замкавай тары, у перадмацерыковым слоі знайдзены ляпны слабапрафіліраваны гаршчок — адзіны цэлы ляпны гаршчок у Наваградку.
    Трэцяе паселішча было адкрыта на ўзвышшы, што на паўднёвы захад ад Малога Замка, на якім у XII ст. была пабудавана царква. У закладзеным там шурфе адкрыты культурны слой магутнасьцю да 1 м з камянямі і глінянай абмазкай. Сярод керамікі сустракаюцца абломкі пасудзін са штампаваным арнаментам ХХІ стст. Кераміка XI ст. была знайдзена ў культурным слоі, пры раскопках храма. Сярод іншых знаходак — утульчаты двушыпны наканечнік жалезнай страды1.
    Узвышшы Наваградка, такім чынам, былі заселены адначасова і складалі своеасаблівае гняздо з трох паселішчаў. Пры гэтым Малы Замак быў заселены як па краях так і ў цэнтры, у той час як Замкавая тара напачатку засялялася толькі па краях пляцоўкі.
    Hi адно з трох паселішчаў у тэты раньні перыяд не мела абарончых збудаваньняў. Іх бяспека забяспечвалася вышынёй узгоркаў, сярод якіх вылучалася Замкавая тара, якая ўзвышалася над далінай па 20 м і належыць да наібольш высокіх кропак Наваградскага ўзвышша. У першыя дзесяцігоддзі другой паловы XI ст. на ёй быў узведзены вал, пабудаваны ў 10 м ад краю пляцоўкі. Значыць, больш як паўстагоддзя на наваградскіх паселішчах штучныя ўмацаваньні адсутнічалі, што не дае падстаў лічыць іх у тэты час гарадскімі.
    У насельніцтва, якое засяляла наваградскія ўзвышшы, была ўжо добра сфарміраваная культура. Рэшткі домабудаўніцтва на Малым Замку дазваляюць мяркаваць, што там пераважалі наземныя зрубныя пабудовы, хаця сустракаліся і заглыбленыя. Сярод керамікі пераважалі гаршкі з адагнутым венчыкам, некаторыя з іх былі толькі ў верхняй частцы абточаны на ганчарным крузе. Сярод шматлікіх знаходак ляпнога посуду цікавыя фрагменты тоўстасьценных патэльняў, якія служылі навершыям печаў2.
    Першыя насельнікі Малага Замка займаліся і металургіяй жалеза. Выплаўка яго практыкавалася ў гаршках у межах жылых пабудоў. Знаходкі крыц, а таксама разнастайных жалезных вырабаў (прылады працы і побыту, прадметы ўбора), дазваляюць адзначыць пэўнае развіцьцё кавальства і слясарства3.
    3	апрацоўкай каляровых металаў першымі пасялснцамі Наваградка дазваляюць азнаёміцца ямы, адкрытыя ў паўднёвай частцы пляцоўкі Малага Замка. У іх захаваліся сляды выплаўкі бронзы. Многія з ямаў мелі гаспадарчае прызначэньне і былі запоўнены керамікай і касьцямі жывёлы.
    1 Гуревич Ф.Д. К истории древнего Новогрудка. Switowit, Warszawa, 1962. Вып. XXIV. С. 568; Овсянников О.В. Дневник раскопок церкви Бориса и Глеба в 1965 г. (Архіў ЛАІА ф. 35, КП 1434/182, Л. 12.).
    2 Малевская М.В. Некоторые исторические связи Новогрудка в X в. (По материалам керамики)// КСИА. — 1972. — Вып. 129. — С. 1420.; ДН. С. 1415.
    3 ДН. С. 18, 20.
    61
    Глава II
    У матэрыялах раньняга паселішча на Малым Замку адбіліся зайяткі жыхароў сельскай гаспадаркай і разнастайнымі промысламі, а таксама дамашняй вытворчасьцю. Аб апошнім сведчаць шматлікія гліняныя і больш рэдкія каменныя прасліцы, касьцяныя прылады і іншыя знаходкі1.