• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    3 больш позніх сведчаньняў, якія прадстаўляюць цікавасьць для ўзнаўленьня гісторыі старажытнага Наваградка, заслугоўвае ўвагі ўпамінаньне ў «Спісе гарадоў бліжніх і дальніх» — помніку XIV стагоддзя, дзе ён успамянуты ў ліку літоўскіх гарадоў1. Пётр Дюсбург — крыжацкі святар, піша, што ў 1314 г. магістр Генрых фон Плоцке аблажыў і спрабаваў узяць горад Ногардзію, які знаходзіцца ў краіне крывічоў2. Цікавае пасланьне князя Гедыміна, які ў 1323 г. запрашае на Літву жыхароў Любека, Штральзенда і іншых нямецкіх гарадоў. Абяцаючы ім свабоду веравызнаньня, князь паведамляе, што ён пабудаваў храмы Ордэну мінарытаў у Вільні і Наваградку3.
    Не пазбаўлены цікавасьці звесткі аб старажытным Наваградку, прыведзеныя ў познім летапісаньні і ў польскага храніста Мацея Стрыйкоўскага (XVI ст.). Гэтыя помнікі, канечне не могуць быць крыніцай для зацікавіўшага нас часу, але ў іх маглі захавацца водгукі старадаўніх падзей, якімі можна карыстацца пры крытычных да іх адносінах.
    У адным з заходнерускіх летапісаў XVI ст. паведамляецца аб міфічным князі, які са сваім войскам « ...перешли реку Немон и нашли в четырех милях от реки Немна гору красноую и сподобалася имъ и вчинили на ней город и назвали его Новъгородокъ и вчинил собе князь великий в нем столець и назвался княземъ великим Новъгородским»4.
    Прыкладна такімі самымі фразамі апісвае падзеі М. Стрыйкоўскі: «I так пераправіліся праз Нёман і знайшлі ў чатырох мілях гору красную і высокую, на якой знаходзіўся першы сталічны горад рускага княства Наваградак, што разбураны царом Батыям. Там Эрдзівіл залажыў сваю сталіцу... і без праліцьця крыві (небыло каму абараняць) заняў большую частку рускай зямлі, пачаў называцца Вялікім князям Наваградскім»5.
    3 абодвух апісаньняў відавочна, што гутарка ідзе менавіта аб Наваградку, які ляжыць ў 28 км ад Нёмана (чатыры мілі) і размешчаны на высокіх узгорках. Несумненна таксама, што горад па сваім значэньні вылучаўся сярод іншых гарадоў Панямоньня, што вынікала і са сведчаньняў ГаліцкаВалынскага летапісу.
    1 НПЛ. МЛ., 1950. С. 476.
    2 Scriptores Rerum Prussicarum. Т. 1. Leipzig. С. 180181.
    3 Пашуто В.Т., Шталь И.В. Послания Гедемина. Вильнюс, 1966. С. 30.
    4 ПСРЛ, Т. XVII, СПб. 1907, стб. 231.
    5 Stryjkowski М. Kronika Polska, Litewska, ^modska i wszystkiej Rusi. T. 1. Warzavawa, 1846. S. 235.
    50
    Пісьмовыя крыніцы і іх атрыбуцыя ў працах гісторыкаў
    У Густынскім летапісе (XVII ст.), у перпіай частцы якога маецца шмат запазычаньняў з Іпацеўскага летапісу пад 1252 г. паведамляецца: «Въ то жъ лето велйкій князь Лйтовскій Миндовг коронован бысть на кролевство Литовское въ Новогродку за благословеніем папы Йнокентія презъ Генрика бискупа Хелмского, въ Прусехъ кардинала Папежского»1.
    Прадстаўленьні аб пісьмовых крыніцах, з якімі некаторыя вучоныя звязвалі Наваградак былі б не поўныя, калі не ўспомніць IV Ноўгародскі і Сафійскі летапісы, у якіх пад 1044 г. гаворыцца: «Ходи Ярослав на Литву, а на весну заложі Новгород и сделал и»2.
    Пісьмовыя звесткі аб Наваградку выкарыстоўвалі рускія даследчыкі як у агульных працах па гісторыі Расіі, так і ў спецыяльных работах аб заходнерускіх землях. Гэта быў галоўным чынам выклад летапісных і іншых дадзеных, радзей аналіз і высновы, што зробленыя на падставе іх вывучэньня.
    Ацэньваючы звесткі летапісаў аб заснаваньні Яраславам Ноўгараду ў 40я гг. XI ст., першы рускі гісторык В.Н. Тацішчаў піша: «Сіе, разумеетца о литовском Новгородке, но паче мнитца о Северском ибо от сего часу о нем упоминаться началось»3. У Тацішчава ёсьць сумнеў адносна расказа Стрыйкоўскага аб тым, што Наваградак быў заснаваны на месцы разбуранага Батыям гораду, і ён піша: «Батый не токмо в Литве, но и у Смоленска не был»4.
    Асобныя сведчаньні аб Наваградку прыведзены ў капітальнай працы М.М. Карамзіна. «Кім быў пабудаваны Наваградак — задае пытаньне аўтар, — мы не ведаем. Верагодна Расіянамі»5.
    У 8090х гг. мінулага стагоддзя з’яўляецца шэраг прац, у якіх адлюстравана гісторыя заходнерускіх земляў. У іх, як правіла, выкарыстоўваліся крыніцы па гісторыі Наваградка. Некаторыя з іх ацэньваліся крытычна. Так М.П. Барсаў і У.Б. Антановіч не бачылі ў звестках IV Ноўгарадскага і Сафійскага летапісаў за Ноўгарадам Наваградка6. Аптановіч знаходзіў у заходнерускіх летапісах кампілятарскія прыёмы, але верыў у праўдзівасьць сведчаньня Густынскага летапісу аб вянчаньні Міндоўга ў Наваградку ў 1252 г.7.3 гэтым сведчаньнем згодны П.М. Бацюшкаў і П.Д. Бранцаў8. Па зак
    1 ПСРЛ. Т. П, СПб., 1843. С. 342.
    2 Софийская летопись. Л., 1925. Вып. 1. С. 129; Новгородская IV летопись. Петроград, 1915. Вып. 1. С. 116.
    3 Татищев В.Н. История Российская. МЛ., 1963. Т. И. С. 79, 243.
    4 Татищев В.Н. Op. cit. М.Л., 1964. Т. 11. С. 268.
    5 Карамзин Н.М. История государства Российского. СПб, 1842. Т. IV. С. 39,51, 52, 76.
    6 Барсов Н.П. Очерки русской исторической географии. Варшава, 1885. С. 40; Антонович В.Б. Монографии по истории Западной и ЮгоЗападной Руси. Киев, 1885. Т. 1.С. И.
    7 Антонович В.Б. Op. cit. С. 1415, 31.
    8 Батюшков П.Н. Белоруссия и Литва. СПб, 1890. С. 5760; Брянцев П.Д. Очерк истории древней Литвы и Западной России. Вильно, 1891. С. 16.
    51
    Глава I
    лючэньню вядомага гісторыка М.К. Любаўскага, Наваградак становіцца галоўным горадам Чорнай Русі і сталым месцам перабываньня Міндоўга1.
    Пытаньне аб тым, дзе знаходзілася першая сталіца Літвы працягвала займаць гісторыкаў і ў пазнейшы час. У 1910 г., калі У.І. Пічэта пісаў, што гэта быў Наваградак2, прафесар Пецярбургскага універсітэта Э.А. Вольтэр лічыў, што яе трэба шукаць у карэннай Летуве3.
    Сярод даследваняў савецкіх гісторыкаў адзначым мяркаваньні М.Н. Ціхамірава, які адносіў узнікненьне Наваградка да 1212 г. Пад гэтым годам аўтар прыводзіць паведамленьне Іпацеўскага летапісу, у якім паведамляецца: «Лестько же сжалиси о срамоте своей и посла к Новоугороду по Мьстислава и реки брать ми еси поиди и сяди в Галиче»4. Аднак, падзеі, аб якіх гаворыцца ў летапісу адбываюцца ў галіцкай зямлі і гутарка, верагодна, ідзе аб якімсьці іншым Ноўгарадзе.
    Сур’ёзны аналіз пісьмовых крыніц аб Наваградку робіць У.Ц. Пашута, які разгледзеў іх у сувязі з іншымі сведчаньнямі аб Чорнай Русі і яе гарадах. Аўтар адзначае, што Ноўгарад IV Наўгародскага летапісу нельга атаесамляць з Наваградкам. Цікавыя дапушчэньні гісторыка аб тым, што звесткі пра Міндоўга і іншых літоўскіх князях маглі знаходзіцца ў асобым летапісе, які напісаны ў адным з праваслаўных манастыроў Панямоньня, магчыма, у тым, які заснаваў князь Войшалк у Наваградскай зямлі5.
    У 1972 г. выйшаў у свет артыкул беларускага гісторыка М.І. Ермаловіча аб гісторыі раньняга Наваградка, у якім аўтар адраджае адмоўленае ў літаратуры мяркаваньне аб ідэнтычнасьці «Новгорода» IV Наўгародскага і Сафійскага летапісаў і Наваградка. Ермаловіч лічыць, што Яраслаў Мудры заснаваў там горад для барацьбы з Літвой6.
    Каб умацаваць свае погляды аўтар перамяшчае летапісную Літву з той тэрыторыі, якую яна займала ва ўсходняй частцы Літоўскай ССР да непасрэднага суседства з Наваградкам. «Літва» рускага летапісу, як мяркуе Ермаловіч, жыла на тэрыторыі, абмежаванай з усходу на захад Мінскам і Наваградкам, а з поўначы на поўдзень — Маладзечнам і Ляхавічамі. Перасяленьне «Літвы» не падмацоўваецца ніякім
    1 Любавский М.К. Областное деление и местное управление ЛитовскоРусского государства ко времени издания первого литовского статута. М., 1893. С. 3. Аб назве «Чорная Русь» гл. ДН, С. 34.
    2 Пичета В.И. Литовскорусское государство // Русская история в очерках и статьях. — М. — 1910. — Т. 2. — С. 341.
    3 Вольтер Э.А. Где искать Летовию ХШ в.? // ИОРЯС.  1910  Вып 3 С. 95103.
    4 ПСРЛ. Т. И, стб. 731; Тихомиров М.Н. Древнерусские города. М., 1956. С. 42.
    3 Пашуто В.Т. Образование.., С. 11, 3440, 42, 251 260, 367380.
    6 Ермолович Н.И. Из истории Новогрудка (С середины XI в. до конца ХШ в.) // ВС. — С. 343344.
    52
    Пісьмовыя крыніцы і іх атрыбуцыя ў працах гісторыкаў
    археалагічным матэрыялам. Толькі ў адным выпадку, акрэсліваючы граніцу літоўскарускага памежжа, аўтар адзначае, што лінія тапонімаў супадае з паўднёвай мяжой культуры штрыхаванай керамікі, г.зн. з мяжой рассяленьня балтаў, да якіх належала і «Літва»1. Інакш кажучы, для падзей XI стагоддзя Ермаловіч карыстаецца дадзенымі, датычнымі да першай паловы 1 тысячагоддзя н.э.
    Каб даказаць, што летапісная «Літва» жыла пад Наваградкам, аўтар спрабуе выкарыстоўваць летапісныя дадзеныя аб паходах на яе2. Аднак сведчаньні, на якія ён спасылаецца, адлюстроўваюць накірункі гэтых паходаў. Тэрыторыя, што занята «Літвой» рускага летапісу знаходзіцца не вельмі далёка ад Наваградка, але не па суседству з ім. Гэта відавочна, па словах летапісца аб Войшалку, які пад 1263 г., сабраўшы пінян прыйшоў у Наваградак, «а оттоле, поя з собой новгородце и поиде в Литвоу княжить»3 .
    Цяжка пагадзіцца са сьцвярджэньнем Ермаловіча, што тапонім « Л ітва», які сустракаецца ў Верхнім Панямоньні, паказвае на пражываньне там усёй народнасьці4. На нашу думку гэта сведчыць аб тым, што асобныя трупы балтыйскага насельніцтва, якія там жылі, адрозніваліся ад карэнных жыхароў гэтай зямлі.
    Ермаловіч перасяліў «Літву» 40х гадоў XI ст. на славянскую тэрыторыю. Тут знаходзіўся старажытны Ізяслаўль, аб якім «Повесть временных лет» успамінае канцом X ст. Пад горадам знаходіўся вялікі магільнік (344 курганы), пераважна крывіцкі5. У.В. Сядоў паказвае, што тэрыторыя, адведзеная Ермаловічам «Літве» — гэта славянская зямля, заселеная дрыгавічамі, аб чым сведчаць іх паселішчы і пахавальныя помнікі6. Што датычыць земляў, сапраўды занятых «Літвой», то яны добра акрэсліваюцца па археалагічных матэрыялах усходняй часткі Літоўскай ССР. Даследчыкі А.З. Таўтавічус і Р.К. ВалкайтэКулікаўскене паказалі неперарыўнае засяленьне дадзенай тэрыторыі балтыйскім насельніцтвам, пачынаючы з першых стагоддзяў н.э. да сярэднявечча і аднароднасьць яго матэрыяльнай культуры з культурай латгалаў, земгалаў і іншых балтыйскіх плямёнаў7. Гэта заключэньне добра стасуецца са словамі летапісу аб плямёнах, што
    1 Ермаловіч М.І. Дзе была летапісная Літва? ТДКБ. С. 235.
    2 ПСРЛ. Т. II. Стб.861.
    3 Ермаловіч М.І. Op. cit. С. 233234.