Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Апошні этап забудовы старажытнарускага гораду на Замкавай гары прадсгаулены ў раскопе 1 згарэлымі пабудовамі 6, 7/16, 8, 11, 17 і сатлелым насьцілам IV. У раскопе 2 — гэта былі пабудовы 1 і 2, а ў раскопе 3 — пабудова 29 з вымасткай з гліны.
У кераміцы гэтых будынкаў пераважаюць гаршкі IX тыпу, а сярод знаходак шарападобная пацерка з хвалістым роспісам, фрагмент шкляной пасудзіны з Сірыі (Алеппо) і іншыя вырабы, што з’яўляюцца не раней за ХШе ст.
Наібольш познія для старажытнарускага Наваградка будаўнічыя астаткі і характар знаходак дазваляюць, такім чынам, аднесьці дадзены гарызонт да XIII ст.
310
Дадаткі
Мал. 128. Замкавая гара. Раскоп 3. Печка II. План.
311
Дадатхі
Мал. 130. Замковая гора. Раскоп 3. Каменных ядры.
Сведчаньне летапісца, (якое можна аднесьці да Малога Замка) аб тым, што вакольны горад быў заваяваны князям Львом Данілавічам пад 1272 г., у свой час дало нам падставу датаваць верхнюю граніцу старажытнарускага перыяду гэтай часткі гораду 70мі гадамі XIII ст.1. Дзяцінец гораду, які быў на Замкавай тары, выстаяў пад гэтым націскам і таму няма падстаў удакладніць менавіта калі ў XIII ст. там заканчваецца гісторыя старажытнарускага часу.
Культурны слой старажытнарускага Наваградка на Замкавай тары мае пераканаўчыя зыходную і канечную дату з першай паловы XI да канца XIII стст. Еольш умоўны ўнутраны падзел гэтага перыяду, які заснаваны на дадзеных стратыграфіі і знаходках. Аднак і ён не грашыць асаблівымі адхіленьнямі. Акрамя комплексаў з прыналежным ім інвентаром, перыядызацыю культурнага слоя можна было кантраляваць масавымі і характэрнымі знаходкамі, што знайдзены паза пабудовамі. Так, як паказана вышэй, паміж насьцілам V першай паловы XII ст. і насьцілам IV, які адносіцца да XIII ст. ляжаў слой, звязаны з пажарамі, у якім было шмат знаходак, датаваных XII ст. На ўсходняй частцы раскопа, у культурным слоі былі знайдзены матрыцы для цісненьня крына і пацерак (мал. ), верагодна, сінхронныя матрыцам, што паходзілі з пабудовы 9/14. Пры расчыстцы рэштак пабудоў раскопа 3 знайдзена няшмат рэчаў, але ў культурным слоі, які прылягае да гэтых пабудоў, іх было нашмат больш. Так на узроуні пабудовы 27 у слоі знайдзены цыліндрычны замок, абломак паліванай пасудзіны з гранёным вушкам. За межамі пабудовы 29 знайдзена сякера з
‘ДН. С. 117.
312
Дадаткі
шырокім лязом, а ў паўночнай сьцяне раскопа на ўзроўні пабудовы наканечнік стралы ў форме лапатачкі, тыповы для XIII ст.
У выніку ўсё прадстаўляецца наступным чынам:
Табліца
Культурны слой Замкавай тары ў старажытнарускі час
Будаўнічы перыяд Раскоп 1 Раскоп 2 Раскоп 3 Дата
6 Пабуд. 6, 7/16, 8, 11, 17 Насьціл IV/ Пабуд. 1, 2 Пабуд.29. Гліняная вымастка. XIII ст.
5 Пабуд. 6, 7/16, 8, 11, 17 Насьціл IV/ Пабуд. 1, 2 Пабуд.29. Гліняная вымастка. XIII ст.
4 Пабуд. 9/14, 15 Пабуд. 20/23, 21, 22. Пабуд. 4 Пабуд. 27 Сярэдзіна другой паловы XII ст.
3 Пабуд. 26 Пабуд. 18, 19, 24, 25 Насьціл V Пабуд. з плятнём Другая чвэрць XII ст.
2 Вогніска. Вялікая яма. — — Другая палова XI ст
1 Першапачатковае паселішча. Першапачатковае паселішча Другая палова XI ст.
У святле гэтых дадзеных больш інтэнсіўна чым іншыя, была заселена паўночная частка пляцоўкі, якая з XII ст. была гаспадарчай зонай дзяцінца. Меньшая забудова ў яе паўднёвай частцы, магчыма, тлумачыцца невялікім раскопам. Што датычыць паўднёваусходняй часткі (раскоп 3), то як сказана вышэй, познесярэдневяковай забудовай былі знішчаны будынкі старажытнарускага часу. Там, дзе рэшткі будаўніцтва захаваліся in situ, відавочна, што забудова яе пачалася на стагоддзе пазней, чым у паўночнай і паўднёвай частцы пляцоўкі.
Шматлікія ямы раскопа 1, за выключэньнем вялікай ямы, можна датаваць шырока. Тыя з іх, якія былі ў мацярыку паселішча, што існавала да канца XI ст., датуюцца гэтым часам. Вялікая частка ямаў выкарыстоўвалася ў XII і XIII стст.
На Замкавай тары як і на Малым Замку ў старажытнарускім культурным слоі вылучаецца шэсьць будаўнічых перыядаў. Разам з тым у абедзьвух частках гораду яны храналагічна некалькі адрозніваюцца адзін ад другога.
Заканчэньне старажытнарускага перыяду ў гісторыі Замкавай тары праяўляецца, у першую чаргу, у тым, што знікаюць тыповыя рэчы, якія прывезены з Кіева альбо праз яго пасрэдніцтва (шыферныя прасліцы, амфары, шкляныя бранзалеты і інш.). Гэтыя імпартныя вырабы, якія трапілі ў Наваградак яшчэ да разгрому паўднёварускіх зямляў у 40я гады XIII ст., служылі гаражанам аж да канца гэтага стагоддзя.
313
Дадаткі
У забудове паўночнай часткі пляцоўкі Замкавай тары на мяжы XIII і XIV стст. і ў XIV стагоддзі адзначаецца пэўная пераемнасьць з забудовай гораду старажытнарускага часу. У пабудовах захоўваецца ранейшая арыентацыя. Упрытык да новага валу на краю пляцоўкі, які зрабілі пасля таго, як быў засыпаны стары вал, стаяць гаспадарчыя пабудовы зрубнай канструкцыі.
Насьцілы гораду XIV ст. немагчыма адрозніць ад насьцілаў старажытнарускага гораду. Насьціл III, аддзелены ад насьціла IV вугальным слоем, шчапой і выкінутымі драўлянымі рэчамі, па ўсім нагадвае гэты апошні. Аднак, знайдзеная на ім цэгла таўшчынёй 9,5 см, паказвае на яго больш познюю прыналежнасть. Іэта ж можна сказать і аб іншых насьцілах, паложаных адзн на другі. Тут трэба вылучыць самы верхні насьціл 1, які прылягаў да каменнага бруку прьі царкве XIV ст., на якім ляжала цэгла, вапнавы раствор і абломкі дахоўкі.
У раскопе 3, храналагічна блізкай старажытнарускаму культурнаму слою была вымастка з камянёў, якая часткова перакрывала пабудову 29. Сярод керамікі, знайдзенай пры разборцы вымасткі, побач з новымі формамі посуду, сустракаюцца абломкі гаршкоў IX тыпу. Знайдзеныя там крыцы паказываюць, што ў той час недалёка была кузня.
Такім чынам пабудовы і насьціл III раскопа 1 i каменную вымастку (забрукоўку) раскопа 3 трэба лічыць комплексам!, якія непасрэдна замянілі пабудовы старажытнарускага гораду. Да іх трэба далучыць насьцілы I і II блізкія па часу да насьціла III i прыналежныя да храма XIV ст.
Наступны этап забудовы прадстаўлены печкамі, адкрытымі ў раскопе 3. Л.Г. Панічава, характэрызуючы печку, адкрытыую ў 1983 г., вызначыла яе як горн XVIXVII стст. на той паставе, што ў культурным слоі знайдзены сплаўленая бронза, жалезны малаток, чорналашчоная і паліваная кераміка1. Аднак, гэтыя знаходкі належаць да таго часу, калі печка ўжо перастала існаваць. Стратыграфічнае яе становішча, (пабудавана над каменнай вымасткай і ідэнтычнасьць з другой печкай, а таксама прыналежныя да абодвух печаў знаходкі, дазваляюць мяркаваць, што яны не выходзяць за межы XIV ст., маючы, па ўсёй верагоднасьці, гаспадарчае прызначэньне. Памер цэглы печаў і іх вапнапясчаны раствор, магчыма, паказвае на іх адначасовае існаваньне з «палатамі феадала», што адкрыла М.У. Малеўская і паўночнай частцы пляцоўкі Замкавай тары, якія датуюцца сярэдзінай альбо другой паловай XIV ст.2.
Да наібольш позніх будаўнічых астаткаў належаць адкрытыя ў раскопе 3 драўляныя пасьцілы, пабудова з бітай цэглы і яма, запоўненая познесяредневечнай керамікай. У астатніх раскопах сінхронныя ім комплексы не захаваліся.
У культурным слоі Замкавай тары XIV ст. і больш позняга часу шмат знаходак. Гэта чорная і паліваная кераміка, кафля, дахоўка, каменныя ядры, рэчы з жалеза, бронзы і шкла. Сабраная калекцыя рэчаў чакае свайго даследчыка. Знаходкі макет XIVXVIII стст. сведчаць аб тым, што яны былі ва ўжытку на працягу многіх стагоддзяў.
1 Паничева Л.Г. Раскопки Новогрудка // АО 1983 г. М„ 1985. С. 402.
2 Малевская М.В. Архитектурный комплекс новогрудского детинца XIIIXIV вв. // ДГС. С. 124.
314
Дадаткі
Дадзеныя лабараторных аналізаў матэрыялаў з раскопак Наваградка
Вознесенская Г.А.
Матэрыялы металаграфічнага вывучэньня каваных вырабаў.
3 раскопак старажытнага Наваградка металаграфічна вывучана 42 рэчы. Металаграфічнае вывучэньне пробаў, якія ўзяты на рабочых частках вырабау, было скіравана на вызначэньне тэхналогіі кавальства. У выніку выяўлена, што кавалі карысталіся некалькімі тэхналагічнымі схемамі.
Па Б А Колчыну наібольш распаўсюджанай тэхналогіяй у старажытнарускім кавальстве ХІІХІІІ стст. была тарцавая наварка стальнога ляза на жалезную аснову вырабаў. У Наваградку гэта тэхналагічная схема сустракаецца толькі пры вырабе нажоў. 3 24 экзэмпляраў 6 мелі наварное стальное лязо. Усе яны былі загартаваныя (ан. 1882,1893,1897,1898, 1901,1909).
На другім месцы па распаўсюджанасьці прымяненьня была тэхналопя вырабу цэльнастальной рэчы. 3 11 цэльнастальных нажоў амаль усе былі заі артаваныя. Ёсьць клінкі нажоў, якія адкаваны з аднароднай паўцьвердай альбо цьвёрдай сталі (ан. 1905, 1906), ёсьць з няроўна навуглероджанай, пераважна, мягкай сырцовай сталі. Сярод нажоў сустрэта 3 экзэмпляры, дзе метал выкарыстаны другі раз (ан. 1885, 1890,1895).
Каса (ан. 1896) мае цэльнасталёвы гартаваны клінок. Аднак, сталь не лепшай якасьці: вельмі пяроўна навуглероджана, ёсьць чыста ферытныя зоны.
Са сталі адкаваныя некаторыя наканечнікі стрэлаў (ан. 1891, 1900), часам цьвёрдай (ан. 1876,1887).
Цэльнажалезныя вырабы прадстаўлены гаспадарчымі нажамі (ан. 1881, 1888, 1892, 1894, 1908, 1914), наканечнікамі стрэлаў (ан. 1904, 1911, 1912), наканечнікам кап'я (ан. 1874) і дробнымі бытавымі вырабамі.
Выкарыстаньне цэментацыі (навуглероджваньня) для узмацненьня ляза інструментаў і прыладаў, зафіксавана пры даследваньні нажа (ан. 1880) і сякеры (ан. 1878). У абодвух выпадках, верагодна, праводзілася папярэдняя цэментацыя паласы — нарыхтоўкі. Можна мяркаваць, што цэментаванае і загаріаванае лязо мае зубіла (ан. 1889). Не выключана таксама магчымасьць наваркі высокавуглеродзістага стальнога ляза на жалезную аснову інструмента. Прымяняльна да зубілаў у старажытнарускім кавальстве вядомыя абедзьве тэхналогіі. Патэхналогіі і якасьці кавальскія вырабы з Замкавай гары і Малага Замка паміж сабой не адрозніваюцца.
315
Дадаткі
Н.А. Кірьянава
Вынікі даследваньня зерня і пладоў
У лабараторыю Інстытута археалогіі паступілі пяць пакетаў з зернем, якое знайдзена пры раскопках Замкавай тары Наваградка ў 1969 г. У адным з пакетаў былі абвугленыя плады і костачкі. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар В.А. Калеснікаў вызначыў, што плады належаць яблыні лясной (Malus silvestris) і ігрушы звычайнай (Pyrus communis), костачкі — цёрну (Prunus spinosa).