Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Нягледзячы на перапад у глыбінях печы і масіву гліны, абодва комплексы, верагодна, звязаныя паміж сабой.
Насьцілы.
На ўсходняй частцы раскопа, на мацярыку сустракаліся кавалкі дрэва і абгарэлы тлен. У квадратах Ю 2223 на бруку, на глыбіні 345 см ляжалі дзьве сатлелыя дошкі шырынёй 22 см пры расчыстцы знайдзены абломак керамікі, фрагмент фаянсавай пасудзіны і каменнае ядро дыяметрам 28 см.
Над дошкамі, прыкрытымі слоем белага пяску, на глыбіні 330 см ляжаў насьціл з негарэлых дошак (яны дасягалі шырыні 25 см), арыентаваных з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Другі насьціл займаў плошчу 3x3 м, заходзячы ў сьценку раскопа. На ім ляжалі косьці жывёлы, а з перакопу трапіў абломак шклянога бранзалета.
Трэці насьціл ад другога адзяляў тонкі слой пяску. Ляжаў ён на глыбіні 306325 см. Арыенаваны таксама як ніжэйшы, гэты насьціл складзены з сатлелых дошак дыяметрам 20 см. Частка дошак, рэзка падаючы на ўсход, ляжала перпендыкулярна асноўным дошкам. На гэтым насьціле знайдзена няшмат касьцей жывёлы і пяць каменных ядраў дыяметрам 2540 см.
Пабудова з бітай цэглы (кв. кв. ЧШ 3031).
На глыбіні 150260 см адкрыта пабудова прамавугольнай формы, плошчай 4,80x1,80 м, да якой прытыкаў выступ таксама прамавугольнай формы, плошчай 1,80x0,8 м. Матэрыялам для пабудовы былі бітая (крышаная) цэгла, вапнавы раствор, дробныя камяні і пясок. Пры разрэзе высветлілася, што яна складалася з двух слаёў — ніжняга таўшчынёй 30 см, перакрытага светлым гумусам таўшчынёй 50 см і верхняга таўшчынёй 20 см. Такім чынам вышыня пабудовы складала 1 м. Абломкі цэглы ў ёй мелі шырыню 15 см, таўшчыню 8 см.
Пры разборцы пабудовы знайдзена кераміка — абломкі гаршкоў са скошаным манжэтападобным венчыкам і кароткай шыйкай. Знайдзена донца пасудзіны з ружовай гліны, з сярэдзіны пакрытай бароздкамі, абломкі палівных пасудзін, жалезнае кальцо, пласцінкі і абломкі бронзы і абломкі пацінаванага шкла.
299
Дадаткі
Мал. 119. Замкавая гара. Раскоп 1. Насьціл III, план. 1 — сатлелае дрэва, 2 — камяні, 3 — граніца пабудовы XIV cm.
Яма (кв. кв. ЮIII 26).
У паўночную сьцяну раскопа ішла яма, вырытая ў мацярыку, глыбіня якой 3 м. Сьценкі яе вертыкальныя, але па меры набліжэньня да дна рабіліся ступенчатымі. У запаўненьні ямы, асабліва ў прыдонным слоі, знайдзена шмат абломкаў дрэва і шчапы. Сустракаецца шмат касьцей жывёлы. Другіх знаходак амаль не было.
Манеты.
У культурным слоі Замкавай тары знайдзены наступныя манеты: срэбная залатаардынская (1355 г.), вызначэньне А.А. Быкава, і больш познія Аляксандра Ягелона (14921506), двайны дынарый, дзьве манеты Жыгімонта Аўгуста (1562 і 1570 гг.), шылінг Густава Адольфа II Вазы (1621 г.), тры соліды Яна Казіміра (60я гг. XVII ст.) і бронзавая манета 1708 г. (вызначэньне В.М. Поціна).
300
Дадаткі
Аб датаваньні культурнага слою Замкавай тары.
Наібольш раньнія астаткі будаўніцтва і археалагічныя матэрыялы адкрыты ў раскопах 1 і 2. Яны знаходіліся на невялікіх участках, перакрытых першапачатковым валам. Будаўнічыя астаткі невыразныя. Што датычыць керамш, то набор глінянага посуду на 1 і 2 раскопах некалькі адрозніваецца адзін ад другога. У той час калі ў раскопе 1 кераміка прадстаўлена гаршкамі 11111 V тыпаў, на ўчастку раскопа 2 сустракаюцца гаршкі толькі I і II тыпаў. Аднак, гэтыя абставіны не перашкаджаюць таму, каб лічыць абодва ўчастка, што ля
301
Дадаткі
жацьпад валам сінхроннымі і бачыць у іх рэшткі пачатковага засяленьня Замкавай гары. Падобная карціна назіралася на Малым Замку, калі ў адных комплексах, прыналежных да аднаго будаўнічага перыяду сустракаецца кераміка I V тыпаў, а ў другіх толькі I і II тыпаў1. Дадзены будаўнічы перыяд датуецца першай паловай XI ст.2. Гэтым жа часам трэба датаваць разгледжаныя ўчасткі Замкавай гары.
Сярод рэчавых знаходак першапачатковага паселішча быў жалезны наканечнік утульчатай стралы — буйнейшая знаходка сярод стрэлаў гэтага тыпу ў Наваградку (даўжыня 8 см, дыяметр утулкі 2 см). Па назіраньню Р.С. Мінасяна, у наканечніках гэтага тыпу, якія з’явіліся ў абласьцях на поўначы ад Прыпяці і Дзясны ў ІХХ стст. (пазней чым на Правабярэжжы і Левабярэжжы Дняпра) адбіваецца паэтапнае засяленьне славянам! Ўсходняй Еўропы . Даце раньняга паселішча на Замкавай тары не супярэчыць раньняя знаходка жалезнага стрыжня з кручком, які, як гаварылася ў тэксьце работы, быў распаўсюджаны ў арэале качэўнікаў у пачатку II тысячагоддзя н.э.
Датаваньне раньняга паселішча некалькі парушае знаходка жалезнай спражкі з насечкай. Вядомая ёй аналогія паходзіць з каменнага могільніка Падляшша XII ст.’. Застаецца мяркаваць, што падобныя вырабы стал! вырабляць у больш раньні час.
Як неаднаразова зазначалася, раньняе паселішча на Замкавай гары было неўмацаваным і магло ў такім выглядзе існаваць некалькі дзесяцігоддзяў, а потым было ўмацавана валам. У засыпу вала раскопа 2 знаходак не было, а ў раскопе 1 пры разборцы астаткаў вала знайдзена кераміка ў выглядзе гаршкоў тых жа тыпаў, якія характэрныя для раньняга паселішча. Там жа знайдзены ўтульчаты наканечнік двушыпнай стралы, нож і іншыя знаходкі, якія таксама адначасовыя археалагічным матэрыялам першапачатковага паселішча. Такім чынам, вал, які ўзведзены над неўмацаваным паселішчам, быў насыпаны не пазней сярэдзіны XI ст.
3 пабудовай вала, пляцоўка Замкавай гары інтэнсіўна забудоўваецца. Да комплексаў другой паловы XI ст. можна аднесьці толькі агнішча і вялікую яму ў раскопе 1, дзе сярод керамікі гаршкі V тыпу прадстаўлены паловай глінянага посуду, а сярод знаходак сустракаюцца шыфернае прасліца і срэбны бранзалет. Форма апошняга адпавядае бранзалетам, якія з’явіліся ў Ноўгарадзе ў XIXII ст.5. '
Наступны этап у забудове Замкавай гары звязаны з сатлеўшымі пабудовамі раскопа 1, пастаўленымі пры вале пабудовамі 18, 19, 24, пабудовай 25, якая уваходзіла ў другі шэраг гаспадарчых пабудоў, пабудовай 26, якая зроблена трошку пазней і насьцілам V, што ляжаў на мацярыку, на раней незабудаванай частцы пляцоўкі. У раскопе 2 гэта была пабудова з плеценым плотам, пастаўленая на засыпе валу.
' ДН. С. 26.
2ДН. С. 117.
^И^,аоЯН РС' Втульчатые двушипные наконечники стрел // СГЭ. 1978. Иып. 43. С.37.
4 Зильманович И.Д. Op. cit. С. 97.
5 Седова М.В. Ювелирные изделия древнего Новгорода (XXV вв.). М„ С. 96.
302
Дадаткі
Мал. 121. Замкавая гара. Раскоп 3. Пабудова 27, план.
Масавая кераміка гэтага часу — гаршкі IIIVI тыпаў. Сярод знаходак з яўляюцца абломкі амфар і шкляных бранзалетаў, а ў пабудове з плеценым плотам быў знайдзены асколак візантыйскай шкляной пасудзіны з залатым роспісам. , . .
Мяркуючы па комплексах Малага Замка амфары у Наваградку з явіліся некалькі раней чым шкляныя бранзалеты і візантыйскі шкляны посуд. Так у багатай пабудове 6 знайдзены фрагменты трох амфар, але не было ніводнага асколку піклянога бранзалета ці імпартнага посуду, у той час як пабудаваныя крыху пазней жылішчы мелі ў сваім інвентары і тыя і друпя знаходкі. На гэтай падставе пабудова 6 была аднесена да самага пачатку XII ст., а жыльле у тэты ж будаўнічы перыяд, але са знаходкамі шкляных бранзалетау і візантыйскіх пасудзін, да другой чвэрці гэтага стагоддзя1. Пабудовы Замкаван гары, аб якіх ідзе размова, могуць быць таксама датаваны другой чвэрцю XII ст.
1 ДН. С. 117.
303
Дадаткі
м
н
Разрез SSi
Разрез KL
Мал. 122. Замковая гара. Раскоп 2. 1 пабудова 4.2 пабудова 3. Планы.
304
Дадаткі
305
Дадаткі
Мал. 123. Замковая гара. Раскоп 1. Насьціл II, план. 1 — сатплелае дрэва, 2 — камяні, 3 — граніца пабудовы XIV cm.
Над сатлелымі пабудовамі раскопа 1 захаваліся рэшткі згарэлых пабудоў 20/23, 21, 22, якія былі пастаўлены яшчэ ў межах старажытнага валу. У раскопе 2 над пабудовай з плятнём ставіцца пабудова 4, аддзеленая ад ніжэйляжачай слоем дрэва і шчапы, а ў раскопе 3 пабудова 27, якая стаяла на слоі шчапы, на мацярыку.
Па стратыграфічных умовах пабудовы ўсіх трох раскопаў, нібыта сінхронныя. Верхняя мяжа існаваньня пабудоў раскопа 1 вызначаецца пажарам, які знішчыў драўляныя канструкцыі першапачатковага валу і гаспадарчыя пабудовы, якія стаялі пад яго прыкрыццём. Для раскопа 2, уключыць пабудову 4 у дадзены будаўнічы перыяд дазваляе тая акалічнасьць, што яна замяняе пабудову з плеценым плотам, а пабудова 27 далучана на падставе падабенства яе інвснтара са знаходкамі ў пабудове 4.
306
Дадаткі
в ______г
рияадяи
Мал. 124. Замкавая гара. Раскоп 3 Пабудова 29 Вымастка з гліны.
1 — неабпаленая гліна, 2 — абпаленая гліна, 3 — сатлелыя дошкі, 4 — камяні, 5 — пясок, 6 — гумус, 7 — гумус з шчэпамі.
307
Дадаткі
ш
Щ
Знаходак у пабудовах раскопа 1 няшмат і яны не адрозніваюцца ад керамікі і другіх вырабаў ніжэйляжачых пабудоў. Час існаваньня згарэлых пабудоў супадае са спыненьнем функцыянаваньня старажытнага валу, і прыходзіцца, мяркуючы па кераміцы (гаршкі VVI тыпаў, амфары, частка бронзавага энкалпіёна і іншыя знаходкі) на сярэдзіну XII ст.
Сатлелыя пабудовы раскопаў 2 і 3, што ўзніклі адначасова з вышэйназванымі, маглі фукцыянаваць толькі пазней. Аб гэтым сведчаць знаходкі гаршкоў IX тыпу і фрагменты шкляных пасудзін блізкаўсходняга паходжаньня. Такая кераміка і шкляны посуд на тэрыторыі Малага Замка з’яўляюцца ў жылых дамах другой паловы ХІІ ст.1.
' ДН. С. 57, 71,78.
308
Дадаткі
Мал. 126. Замкавая гара. Раскоп 3. Печка 1, пабудова з бітай цэглы, каменная вымастка. План. 1 — цэгла, 2 — камень.
309
Дадаткі
Мал. 127. Замковая гора. Раскоп 3. Печка II. Bid з поўдня.
Гакім чынам, разглядаемы будаўнічы перыяд можна датаваць сярэдзінай і першым дзесяцігоддзем другой паловы XII ст.
У той час, калі ў раскопах 2 і 3 працягвалі стаяць пабудовы 4 і 27, у раскопе 1, на тэрыторыі засыпанага вала былі пастаўлены пабудовы 9/14 і 15, якія таксама загінулі ў пажары. Знаходкі, якія абільна былі прадстаўлены ў ніжнім ярусе пабудовы 9/14 даюць падставу лічыць, што абодва будынка належаць да комплексаў не пазней трэцяй чвэрці XII ст.
Непасрэдна над пабудовай 9/14 у раскопе захаваўся згарэлы насьціл пабудовы 9а, а згарэлая пабудова 10, часткова перакрывала пабудову 15. У раскопе 2 гэтым будынкам адпавядае пабудова 3, якая змяніла пабудову 4, а ў раскопе 3, такой была пабудова 28. Кераміку і іншыя знаходкі гэтых будынкаў цяжка адрозніць ад матэрыялаў папярэдніх пабудоў. Па стратыграфічных дадзеных, комплексы гэтага будаўнічага гарызонту трэба аднесьці да апошняй чвэрці XII і пачатку XIII стст.