• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    У главе 2 успамянутая вялікая яма. Спынімся на ёй больш падрабязна. Авальная ў плане яма, выкапаная ў мацярыку і арыентаваная з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, гэта яма 4,8x2,5 (у наібольш шырокай частцы) часткова ішла ў сьцяну раскопа. У ніжняй частцы ямы быў вялікі камень. У прыдоннай частцы на шэрым гумусе і праслойцы пяску, знаходзілася паласа дрэўнага тлену, які пакрыты вугальным слоем. Апошні пакрывала яшчэ адна паласа тлену таўшчынёй да 4 см. Верхняя палова запаўненьня ямы складалася з карычневага гумуса. У ніжняй частцы запаўненьня ямы было даволі шмат керамікі, сярод каторой гаршкі V тылу складалі 50%, IV  25%, II  20% i I 5%. У вугальным слоі знайдзены срэбны бранзалет і злітак срэбра. Каля гэтай вялікай ямы было некалькі звычайных акруглых.
    У паўднёвай і паўднёваусходняй частках раскопа, якія былі вольныя ал будынкаў, побач сазвычайнымі невялікімі акруглымі ямамі, сустракаюцца ямы такой жа формы, але большага памеру, а таксама авальныя і ямы, якія не мелі геаметрычных абрысаў. Такіх ямаў не шмат. Ніжэй прыводзіцца іх апісаньне.
    Паўднёваусходняя частка раскопа.
    Яма 54 (кв.кв. Ж 1617). Неправільнай авальнай формы 80x60 см, глыбінёй 20 см. Запоўнена цёмным гумусам.
    Яма 55 (кв. Ж 18). Акруглая дыяметрам 50 см. Запоўнена гумусам, які змяшаны з пяском. Знайдзены железны выраб.
    Яма 57 (кв. кв. 31 18). Выцянутая 48x30 см, глыбінёй 20 см. Запоўнена цёмным гумусам.
    Паўднёвая частка раскопа.
    286
    Дадаткі
    Мал. 111. Замкавая гара. Раскоп 1. Пабудова 24. План. 1,2 — дошкі і бярвеньні, 3 — неабпаленая гліна, 4 — траншэя, 5 — камяні.
    Яма 1 (кв.кв. ІК 20). Няправільнай авальнай формы з выцянутым на поўнач канцом 60x30 см, глыбінёй 10 см. У запаўненьні ямы каменьне і гумус. Знайдзены косткі жывёлы і абломкі керамікі з лінейным арнаментам.
    Яма 3 (кв. 121). Авальная. Выцягнутая з поўначы на поўдзень 90x70 см, глыбінёй 50 см. Сьценкі ступенчатыя. У верхняй частцы некалькі камянёў. Яма была запоўнена гумусам, у якім былі косьці жывёлы, два абломкі керамікі і абломак амфары, а таксама жалезны стрыжань.
    Яма 6 (кв.кв. КЛ 21). Акруглая. Дыяметрам 106 см, глыбінёй 60 см. Частка сьценкі прыступкай. Запоўнена цёмнашэрым гумусам. У верхняй частцы запаўненьня вялікія і дробныя камяні. У запаўненьні фрагменты керамікі, тры абломкі амфар, жалезны стрыжань і частка бронзавай пласцінкі.
    Да пытаньняў даціроўкі матэрыялаў раскопа, акрамя тых, якія разглядаліся вышэй, нам прыйдзецца звярнуцца пасля таго, як будзе характэрызаваны ўвесь культурны слой Замкавай тары старажытнарускага часу.
    287
    Дадаткі
    ер еэ« езз ^. й, ш, в,
    Мал. 112. Замкавая гара. Раскоп 1. ІІабудова 15, план. 1 — гарэлае дрэва, 2 — сатлелае дрэва, 3 — неабпаленая гліна, 4  зала, 5 — тлен дрэва, 6 — вугаль, 7 — камяні, 8 — пясок, 9 — гумус.
    На заканчэньні каротка спынімся на комплексах, якія змянілі будаўнічыя астаткі старажытнарускага часу.
    Пабудова 12 (кв.кв. БВ 1718 Г18).
    Рэшткі пабудовы амаль прытыкалі да валу, які насыпаны на краі пляцоўкі пасля знішчэньня старажытнага вала. У яе аснаваньні, на 10 см вышэй рэпера, ляжаў цёмны гумус з абломкамі цэглы, кавалкамі вапнавага раствору, вуглямі і абпаленым пяском. Ад пабудовы захавалася некалькі абгарэлых бярвеньняў дыяметрам 22 см. Адно з іх мела ў даўжыню 2,80 м. Бярвеньні ляжалі перпендыкулярна адно да другога. Сустракаюцца асобныя гарэлыя дошкі шырынёй 20 см. Над развалам пабудовы ляжаў гумус, запоўнены бітай цэглай.
    Да пабудовы адносіліся адзінкавыя фрагменты керамікі.
    288.
    Дадаткі
    Мал. 113. Замкавая гара. Раскоп 1. Пабудова 9а, план. 1  вугаль, 2  неабпаленая гліна, 3 — зала, 4 — гарэлае дрэва, 5 — камяні.
    Пабудова 12а (кв. кв. БВ 1719).
    На ўзроўні пабудовы 12, у слоі цэглы і вапнавага раствору ляжалі асобныя абгарэлыя бярвеньні дыяметрам 23 см і адзначаны вугальны слой. Пабудова прарэзана позняй ямай. Знайдзены асобныя выразныя абломкі керамікі.
    Пабудова 13 (кв. кв. БВ 1920).
    На ўзроўні пабудоў 12 і 12а, шчыльна да валу ляжала вымастка з аопаленай гліны, змяшанай з пяском таўшчынёй да 15 см. На ёй знаходзіліся астаткізгарэлай пабудовы, ад якой захавалася некалькі бярвеньняў дыяметрам 20 см, даўжынёй да 3 м, якія ляжалі ў наірунку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Сустрэта дошка даўжынёй каля 2 м шырынёй 30 см ад насьцілу і больш тонкія бярвеньні (1820 см), верагодна ад лаг. У слоі пабудовы было шмат бітай цэглы, знайдзены абломкі дахоўкі.
    Пры расчыстцы развала пабудовы знайдзена некалькі абломкау керамікі, бронзавае кальцо і фрагмент бронзавай пласціны.
    Насьціл III.
    Над насьцілам IV сустрэліся: у кв. 3 15 на глыбіні 223 см ляжала чыстая неабпаленая гліна, да якой прытыкаў слой вугалю. У кв. 3 16 на глыбіні 222 см  вугальны слой таўшчынёй да 20 см і скапленьне неабпаленай гліны. У кв.кв. Е 1516 дзьве абгарэлыя плашкі даўжынёй 28 см. В кв.кв. 31411314 на глыбіні да 216 см ляжалі раскіданыя шчэпкі добрай захаванасьщ. Там жа былі
    289
    Дадаткі
    Мал. 114. Замковая гара. Раскоп 1. Пабудова 10, план.
    часткі драуляных рэчаў клёпкі і абады ад бочак. Сярод гэтых астаткаў было даволі шмат касьцей жывёлы, няшмат керамікі, абломак бронзы, бронзавая пласцінка і цьвік. У кв.кв. Е 15 Ж была ямка, запоўненая бітай цэглай.
    Над вышэйапісанымі рэшткамі ляжаў насьціл III, які займаў амаль такую ж плошчу, як ніжэйшыя насьцілы. Ён складаўся з сатлелых даволі добра захаваных дошак шырыней каля 25 см, таўшчынёй да 3 см. Асобныя дошкі захаваліся ў даужыню да 6,5 м. Зазоры паміж імі дасягалі 6 см.
    Насьціл III, арыентаваны так сама як і ніжэйшыя насьцілы. 3 поўначы на еН НЭ ГЛЫб™ ЭД 180 Да 214 СМ’3 захадУ на ЎСХ°Д на глыбіні ад да CM. Насьціл прылягаў да фундаменту царквы XIV ст.
    На насьціле акрамя абломкаў цэглы знаходак не было. Там, дзе можна было замерыць таушчыню цэглы, яна была 9,5 см.
    290
    Дадаткі
    Насьціл II.
    Над насьцілам III, на глыбіні 172179 см ляжаў слой жвіру таўшчынёй да 3 см, шэры гумус і кавалачкі неабпаленай гліны. У кв. Е 13 на глыбіні 170 см было скаплене камянёў, перамяшаных з бітай цэглай і вапнавым растворам. Сустракаюцца косьці жывёлы.
    Насьціл II, які ляжаў на гэтым развале, падзеньне якога з поўначы на полудзень было ад 151 да 164 см, а з захаду на ўсход ад 154 да 185 см, складзены з кепска захаваных сатлелых дошак шырынёй 20 см. Арыентацыя насьцілу такая ж як і насьцілаў папярэдняй пары.
    Насьціл I.
    Насьцілы I i II раздзяляў тонкі слой шэрага гумуса (таўшчынёй да 4 см). Насьціл I, які складзены са згарэўшых дошак альбо гарбылёў, якія пакладзены зцясаным бокам дагары і мелі шырыню 2022 см, у паўночнай частцы ляжаў на глыбіні 143144 см, у паўднёвай на глыбіні да 190 см, а ў паўднёваусходняй на глыбіні больш за 200 см. Арыентаваны так сама, як усе ніжэйшыя насьцілы. Аднак, у кв.кв. 3 1617 дошкі ляжалі перпендыкулярна астатняму насьцілу. У паўднёвай частцы насьціл прытыкаўся да каменнай выбрукоўкі каля храма, але не заходзіў пад яе.
    Дошкі і гарбылі былі добра прыгнаны паміж сабой, але часам паміж імі захаваліся невялікія зазоры (шырынёй 12 см). У кв.кв. Е 1314 замест насьцілу ацалеў толькі вугальны слой. У кв.кв. ЖЗ 1314 безпарадкава ляжалі ўпаўшыя бярвеньні дыяметрам 20 см.
    На насьціле ляжала бітая цэгла, абломкі дахоўкі, вапнавы раствор. Апошні пакрываў дошкі насьцілу, якія падыходзілі да каменнай выбрукоўкі храму.
    Раскоп 2.'
    Раскоп плошчай 24 кв. м быў закладзены ў 10 м ад Брамнай вежы. Маленькая плошча раскопа і магутны культурны слой у гэтай частцы пляцоўкі Замкавай тары, далі магчымасьць дайсьці да мацярыка на абмежаваным кавалку. Таму матэрыялы гэтага раскопа апісваюцца ў храналагічным парадку без падзелу яго на асобныя будаўнічыя гарызонты.
    На мацярыку, на глыбіні да 4,8 м быў культурны слой таўшчынёй да 60 см з будаўнічымі рэшткамі ў выглядзе абломкаў гарэлага дрэва, вугля, попелу і камянёў. У слоі знайдзена кераміка ад гаршкоў I і II тыпаў, касьцяная накладка, жалезны крук, жалезная спражка са срэбнай насечкай. 3 гэтым жа слоем трэба звязваць ляпны гаршчок і дзьве пацеркі «лімонкі», якія трапілі ў верхнія слаі ў выніку перакопаў.
    Над гэтым культурным напластаваньнем ляжаў слой шэрага пяску з уключэньнем камянёў таўшчынёй да 1 м. У сьценцы раскопа відаць запушчаныя ў тэты слой бярвеньні са сплошчанымі канцамі. Знаходак у гэтам слоі не было і мы разглядаем яго як насып вала.
    Над насыпам вала на глыбіні 2,242,88 см, адкрыты астаткі плятня і сатлелых дошак, арыентаваных з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Сярод знай
    1	Зильманович И.Д. Раскопки в детинце Новогрудка в 1962 г. // КСИА. 1965. Вып. 104. С. 9398.
    291
    Дадаткі
    дзенай керамікі гаршкі III і V тыпаў, донца гаршка з клеймом, абломак міскі, фрагменты сьценак ад амфар, наканечнік жалезнай стралы, бронзавая накладка, даволі шмат абломкаў шкляных бранзалетаў і асколак шкляной матавай пасудзіны з залатым роспісам.
    Пабудова 4.
    Над плятнём ляжаў шэры папялісты слой і нівеліровачныя пракладкі ў выглядзе шчапы і астаткау дрэва, а таксама арганічныя астаткі. Рэшткі пабудовы знаходіліся на глыбіні 220230 см у слоі перагною і шчапы. У раскоп увайшоў вугал дома з урубкай бярвеньняў у абло. Шчыльна да зрубу прытыкаў дашчаты насьціл (шырыня дошак 20 см). Пабудова арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы усход.
    Да паўднёваусходняй сьценкі прытыкаў насьціл з шчыльна прыгнаных дошак, але без зруба. Уздоўж заходняй сьценкі сярод дошак насьцілу захаваліся астаткі слупоў, у якія, верагодна, былі забраны сьцены. На дошках ляжала жэрдка і частка дзьверы, якая мела з аднаго боку паўкруглае заканчэньне. Насьціл быў пакрыты гноем, слой якога дасягаў 25 см. Прастора паміж зрубнай пабудовай і насьцілам запоўнена гноем, шчапой і абломкамі дошак.
    Да знаходак гэтага комплекса належаць абломкі гаршкоў V—IX тыпаў, драўляныя вырабы — абломак міскі, рыдлёука, крышка, лучыны. Сустрэлася даволі шмат шкляных бранзалетаў, асклепак сіняй пасудзіны з роспісам, фрагмент бронзавага люстэрка. Адзначым таксама абрыўкі скуранога абутку і рэмянёў. На падлозе пабудовы ляжалі таксама косьці рыбы і шкарлупа гарэхаў.
    Пабудова 3.
    Гэтую пабудову, адкрытыую на глыбіні 177190 см ад ніжэйшай адлучаў слой перагною і шчапы. У раскоп трапілі бярвеньні зруба, астаткі дашчатай падлогі і развал печкі. Апошняя з поўначы і захаду была ўмацавана буйнымі камянямі. Пад аморфным развалам печкі захаваліся чатыры глінабітныя пода, паміж якімі былі праслойкі з дробных камянёў. Лепш захаваны ніжні под меў дыяметр 120 см і ляжаў на вымастцы з камянёў, якую падсьцілалі жэрдкі і плахі. Да ўсходняй часткі печкі прытыкаў слуп дыяметрам 60 см, умацаваны камянямі. Захавалася частка апечка ў выглядзе цясін, пастаўленых на рабро.