Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Па распалажэньню культурнага слоя на краю пляцоўкі і па складу інвентара, гарадзішча Індура падобна да гарадзішча Муравельнік у Ваука выску. Для абодвух сінхронных помнікаў характэрная канцэнтрацыя культурнага слоя каля валоў і прысутнасьць воінау. У Муравельніку, сярод апошніх, побач са славянскім насельніцтвам былі нарманы. Аднак, жыцьцё, спыніўшыся на Муравельніку ў сярэдзіне XI ст., працягвалася на бл’іжэйшых узвышшах у той час як пасёлак у Індуры спыніў свае існаваньне’. „. „
У канцы I і пачатку II тысячагоддзя н.э. працэс утварэньня гарадоў ішоў у Полацкай зямлі. У адрозненьне ад Панямоньня, дзе будучыя гарады засноўвалі на раней незаселеных месцах, полацкія гарады ўзніклі на месцы больш раньніх пасёлкаў. Лукомль заснаваны на тэрыторыі, дзе быў пасёлак
1 Гуревич Ф.Д. 1)0 формировании городов Черной Руси по данным археологии // СА. 1983. Вып. 3. С. 6364; 2) Скандинавские знаходки ХХІ вв. на территорыи Белоруссии // Скандинавский сборник XXXIII.
257
Глава IX
пачатку I тысячагоддзя н.э., Друцк — на месцы паселініча IVV стст. н.э. Браславу папярэднічаў латгальскі пасёлак апошніх стагоддзяў I тысячагоддзя н.э. Феадальны Полацк вырас пасля пераносу Полацкага гарадзішча і селішча на новае месца1. Шмат гадоў ідзе дыскусія паміж Э.М. Загарульскім і Г.В. Штыхавым аб тым дзе і як быў заснаваны Мінск.
Археалагічныя матэрыялы прывялі аўтара да высновы, што людзі, якія заснавалі Наваградак, былі дрыгавічы. На думку П.Ф. Лысенкі Тураў і Берасьце таксама былі заснаваны дрыгавічамі2.
Першапачатковы наваградскі пасёлак, які ўзнік у канцы X ст., у сярэдзіне XI ст. ператвараецца ў старажытнарускі горад і ў гэтым статусе жыве больш 250 гадоў. Па поваду нашага гораду ў адной са сваіх работ Л.В. Аляксееў піша так: «Трэба памятаць, што Наваградак быў асобы, нетыповы для астатняй Русі цэнтр»3. Каб згадзіцца з гэтай высновай альбо адхіліць яе неабходна ўсебакова ацаніць культуру гэтага гораду. Пры гэтым трэба вылучыць у ёй агульнарускія рысы, галоўным чынам, у іх заходнерускім увасабленьні адзначыць асаблівасьці, якія збліжаюць Наваградак з другімі гарадамі Панямоньня — Чорнай Русі і вылучыць спецыфіку, уласьцівую толькі культуры Наваградка.
Агульнарускае аблічча перпіапачатковага паселішча ў Наваградку, у значнай меры, ахарактэрызавана паперадзе. У главе 2 сабраны матэрыялы, дзякуючы якім можна сабе ўявіць узнікненьне пасёлку, насельніцтвам якога былі пераважна нашчадкі дрыгавічоў, якія засвоілі ў канцы I тысячагоддзя ўрадлівыя землі Наваградчыны. Іх матэрыяльная культура — домабудаўніцтва, мясцовыя і нрывазныя вырабы, а таксама пахавальны абрад тыповыя для ўсходнеславянскага насельніцтва свайго часу.
Ператвараўшыся ў горад у сярэдзіне XI ст. і ўступіўшы ў пару максімальнага росквіту ў XII ст., Наваградак захоўвае старажытнарускі характар сваёй культуры. У горадзе працягваюць будаваць наземныя зрубныя жылыя дамы з глінабітнымі печкамі, характэрнымі для паселішчаў лясной зоны. Масавая кераміка прадстаўлена старажытнарускімі формамі посуду, пераважна, гаршкамі. Тыновая карціна вымалёўваецца ў жалезаапрацоўчым рамястве. Амаль усе катэгорыі знаходак з жалеза, што зроблены ў Наваградку, немагчыма адрозніць ад іншых вырабаў Старажытнай Русі, у першую чаргу заходнерускіх гарадоў. У гэтым плане асаблівую цікавасьць прадстаўляе ідэнтычнасьць наваградскага «арсеналу» з распаўсюджанымі на Русі прадметамі ўзбраеньня. Пры ўсіх асаблівастях арганізацыі
Штыхов Г.В. 1) Древний Полоцк. Минск, 1975. С. 21—33; 2) Города Полоцкай земли. Минск, 1978. С. 42; Алексеев Л.В. Полоцкая земля. С. 151, 173.
2 Лысенко П.Ф. 1) Города Туровской земли. Минск, 1975. С. 69; 2) Бепестье // ТДСД.С. 134. ; р
3 Алексеев Л.В. Три альбомакаталога по искусству Белоруссии XIIXVIII вв Рецензия // СА. 1986. Вып. 3. С. 278.
258
Аб культуры і сацыяльным абліччы старажытнарускага Наваградка
бронзаліцейства і залатарства ў Наваградку, у ім знайдзена вельмі многа прадметаў убору і ўпрыгожаньняў, паўсюдна пашыраных на Русі.
Вялікая частка старажытнарускіх гарадоў была звязана з Кіевам. У поўнай меры такая сувязь праяўляецца ў культуры Наваградка. Асаблівасьці кіеванаваградскіх кантактаў будуць разгледжаны ніжэй. Надобна да іншых заходнерускіх гарадоў, Наваградак меў шматбаковыя кантакты з Прыбалтыкай.
Зусім відавочны старажытнарускі характар духоўнай культуры жыхароў Наваградка. Ён праявіўся ў культавым дойлідстве, хрысьціянскіх рэаліях, кірылічным пісьме, распаўсюджаньні хрысьціянскіх імёнаў і другіх асаблівасьцях ідэалогіі.
Такія асноўныя асаблівасьці культуры Наваградка, ў гэта родніць яго з культурай іншых гарадоў Старажытнай Русі, у прыватнасьці, заходнерускіх.
У культуры нашага гораду ёсьць рысы, уласьцівыя, выключна, для гарадоў Панямоньня. Даследаваўшы масавую кераміку Наваградка і іншых гарадоў Чорнай Русі, М.У. Малеўскай удалася выявіць своеасаблівасьць іх керамічнага комплексу. Сярод асноўнага віду глінянага посуду — гаршкоў, вылучаюцца формы характэрныя для керамікі дрыгавічоў. Побач з гэтым распаўсюдзіліся, а ў раньнім Ваўкавыску сталі дамінуючым тыпам, гаршкі, якія вядомыя на ПаўднёваЗаходняй Валыні. Асобную групу керамікі складае заходнеславянскі мазавецкі посуд, арнаментаваны штампам і налепленым валікам, а таксама гаршкі з прамым горлам. У другой палове XI ст. уваходзяць ва ўжытак гаршкі так званага драгічынскага тыпу, вертыкальныя шыйкі якіх, таксама як і тулава, пакрыты лінейным арнаментам. Гэты посуд па сваім паходжаньні ўзыходзіць да паселішчаў Падляшша1.
Кераміка паселішчаў Чорнай Русі ў іх дагарадскі і раньнегарадскі перыяды, уключаючы посуд дрыгавічоў, валынян, жыхароў Мазовіі і Падляшша адлюстроўвае, такім чынам, керамічны комплекс перыяду засяленьня Панямоньня, фарміраваньня і першапачатковай гісторыі гарадоў гэтай зямлі.
Падабенства керамікі гарадоў Панямоньня захоўваецца і ў ХПХПІ стст. з той розніцай, што заходнеславянская кераміка, якая знікла ў Наваградку, працягвае пабытаваць у гарадах Заходняй часткі Панямоньня — Ваўкавыску іГродне2.
Спецыфіка гаспадарчага жыцьця гарадоў Чорнай Русі праявілася у вялікім значэньні паляваньня. У той час калі ў Полацкай і Тураўскай землях важная роля гэтага промыслу характэрна для асобных гарадоў (Лу
1 Малевская М.В. Некоторые исторические связи городов Черной Руси в ХХІ вв. // ЭБ. С. 3739. _ л п
2 Воронин Н.Н. Древнее Гродно // МИА. 1954. вып. 41. С. 60; Зверуго Я.Г. Древний Волковыск. Минск, 1975. С. 6170; Малевская М.В. К вопросу о локальных вариантах керамики западнорусских земель ХПХШ вв. // КСИ А. 1971. вып. 125. С. 2731.
259
Глава IX
комль, Клецк, Давідгарадок), у гарадах Панямоньня яна ўласьціва ўсім помнікам і нават пераважала над жывёлагадоўляй. Толькі ў гарадах Чорнай Русі палявалі на тура.
Асабліва шмат агульнага ў культуры Наваградка і Ваўкавыска. Першапачатковае засяленьне абодвух гарадоў адбываецца амаль адначасова і аднатыпна. Як адзначана ў главе 2, у Ваўкавыску акрамя двух першапачаткова неўмацаваных паселішчаў — Шведскай гары і Замчышча, існавала маленькая крэпасьць Муравельнік і гэтым Ваўкавыск адрозніваўся ад Наваградка. Пасля спыненьня жыцьця на Муравельніку, тапаграфія абодвух гарадоў становіцца ідэнтычнай. На Замкавай гары ў Наваградку і Шведскай гары ў Ваўкавыску адначасова ўзводзяцца валы, якія ператварылі неўмацаваныя ўзвышшы ў гарадскія дзяцінцы, а суседнія ўзвышшы — Малы Замак у адным горадзе і Замчышча ў другім — у насады. Яшчэ адна змена ў характары абарончых збудаваньняў абодвух гарадоў адбываецца ў пачатку XII ст., калі гарадскія пасады абносяцца валамі і ператвараюцца ў вакольныя гарады1.
Матэрыяльная і духоўная культура Наваградка, як можна мяркаваць на археалагічных матэрыялах, мае шмат агульнага з культурай Ваўкавыска. Важнай асаблівасьцю, якая збліжае абодва гарады, з’яўляецца шматлікая зброя, якой валодалі жыхары. Сярод зброі дальняга бою наваградцаў і ваўкавысцаў вялікае значэньне мелі ўтульчатыя наканечнікі жалезных стрэлаў, якія вельмі рэдка сустракаюцца ў другіх старажытнарускіх гарадах.
Для духоўнага жыцьця абодвух гарадоў Панямоньня характэрна актыўнае пранікненьне пісьменства, што падцьвярджае вялікая колькасьць знайдзеных стыляў — пісалаў. Па колькасьці гэтых знаходак Наваградак і Ваўкавыск займаюць адно з першых месцаў не толькі ў маштабе Панямоньня, але ўвогуле сярод гарадоў Старажытнай Русі.
Падабенства і нават роднасьць культуры Наваградка і Ваўкавыска фіксуецца дзякуючы таму, што абодва гарады археалагічна вывучаны больш за другія чорнарускія гарады. Цалкам магчыма, што даследваньне шырокай плошчай іншых гарадоў Панямоньня дазволіць паказаць ідэнтычнасьць іх культуры з культурай другіх помнікаў Чорнай Русі.
Асноўныя матэрыялы Наваградка дазваляюць акрэсліць месца гэтага гораду сярод заходнерускіх гарадоў і іх лакальнай групы гарадоў Панямоньня. Наваірадак, які ўзнік і існаваў на ўсходзе Чорнай Русі меў усе рысы таражытнарускага гораду.
Напрацяг стагоддзя ад часу свайго ўзнікненьня ў канцы X ст. і да канца XI ст., паселішча ў Наваградку не вылучалася якімі б ні было асаблівасьцямі. Больш за паўстагоддзя жыхары, што занялі наваградскія ўзвышшы, не ведалі і, відавочна, не мелі патрэбы ў абарончых збудаваньнях. 3 узвядзеньнем вала на Замкавай гары і з ператварэньнем яе ў крэпасьць, яе тэрыторыя служыла як сховішча.
' Гуревич Ф.Д. О формировании... С. 64.
260
Аб культуры і сацыяльным абліччы старажытнарускага Наваградка
У першапачатковым паселішчы і раньнім горадзе былі развітыя галоўныя рамёствы — ганчарства, апрацоўка жалеза і каляровых металаў. Падтрымліваліся сувязі са знешнім светам. Наваградцы пастаўлялі навакольнаму вясковаму насельніцтву свае і прывазныя вырабы.
У мацярыковай культуры Наваградка аж да канца XI ст. рэзка не выяўлялася маёмасная няроўнасьць. Зброя сустракалася рэдка. Мяркуючы па абраду пахаваньня і інвентару, наваградскі магільнік мала чым адрозніваўся яд магільных помнікаў сваёй сельскай акругі. Да канца XI ст. насельніцтва было язычнікамі.
Карэнныя змены ў культуры гораду прыходзяцца на пачатак XII ст. Яго дзяцінец з крэпасьцісховішча стаў месцам перабываньня феадала — феадальным дваром. Гарадскі пасад ператвараецца ў вакольны горад. Тая яго частка, якая была археалагічна даследавана, прадстала ў выглядзе багатага гарадскога квартала. Такім чынам, культура Наваградка XII—XIII стст. аднаўляецца па дадзеных аб, пераважна, сацыяльных вярхах гарадскога насельніцтва, сярод якога хутка распаўсюджваецца хрысьціянства. Менавіта гэтыя асаблівасьці ствараюць прадстаўленьне аб нетыповасьці старажытнарускага Наваградка.