• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    Мяркуючы па разрэзах сьценак раскопа I, паселішча аж да канца XI ст гала ад края пляцоўкі, прыкладна, на 20 м.
    Як неўмацаванае першапачатковае паселішча Замкавай гары існавала вел кароткі тэрмін і хуткім часам было агароджана валам, які насыпаны ў 10 м
    1 Мы выкарыстоўваем тыпалогію наваградскай керамікі, якую выпрацавала М.У. Малеўская для масавага посуда Малога Замка // ДН. С. 1415.
    2 ДН. С. 26; Павлова К.В. 1) Раскопки могильника близ Новогпудка / СИА. Вып. 104. Мал. 37; 2) Раскопки курганов у д. Городиловки // Ь ИА. 1 Вып. 135. мал. 10.11.
    275
    Дадаткі
    паўночнага краю пляцоўкі. Канструкцыя яго апісана ў главе 3. Памежная дата існаваньня гэтага валу сярэдзіна  першыя дзесяцігоддзі другой паловы XII ст„ калі вал быў перанесены на край пляцоўкі.
    Пабудова вала і пераўтварэньне Замкавай гары ў крэпасьць не зрабілі заўважнага ўплыву на культуру паселіпіча да пачатку XII ст. Комплексы другой паловы XI ст. невыразныя.
    На слоі шэрага гумуса ў кв.кв. Ж 2122 адкрытыя астаткі вогнішча (110x89 см) у выглядзе прапаленага пяску, камянёў і абпаленай залы. 3 вогнішчам звязаны вугальны слой таўшчынёй да 4 см і абпаленыя камяні. На вогнішчы і паабапал яго было шмат лускі рыбы. 50% знайдзенай керамікі належыць да гаршкоў V тыпу, 30% да IV, 15% да II. Астатнія 5% не ўдалася вызначыць. Сустрэліся таксама два гліняныя і шыфернае прасліца, бронзавае колца і невыразныя железныя вырабы.
    Сатлелыя пабудовы. Насьціл.
    На глыбіні ад 105 см. з нахілам на поўдзень і ўсход да тыльнага боку вала прытыкаліся рэшткі трох сатлелых пабудоў.
    Пабудова 18 (кв.кв. БВ 1617).
    Значная частка пабудовы, што ляжала на глыбіні 105130 см ішла пад каменнацагляную кладку («палаты феадала»). У захаванай яе частцы, на шэрым гумусе ляжала неабпаленая гліна таўшчынёй 610 см, якая мела ўхіл на паўднёвы ўсход. Гліну пакрывалі рэшткі насьцілу з дошак, які арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Насьціл быў пакрыты другім слоям неабпаленай гліны, такой самай таўшчыні як і першы, у сваю чаргу пакрыты насьцілам на лагах. Апошнія — бярвеньні дыяметрам 10 і 20 см, знаходзіліся на адлегласьці 35 см адно ад другога. Дошкі гэтага насьцілу нешчыльна прылягалі адна да другой. Шырыня іх 2022 см. У паўночнаусходняй частцы пабудовы слаба намечана перакрыжаваньне з абломкаў двух бярвеньняў. Магчыма, гэта быў вугал пабудовы.
    Пры расчыстцы насьцілаў знайдзена нешмат керамікі — гаршкі V тыпу, абломак амфары з дробным рыфленьнем, жалезная булаўка з кальцавой галоўкай і некалькі цьвікоў.
    Пабудова 19 (кв.кв. ВД 1719).
    Размешчана на шэрым гумусе на адлегласьці каля 2 м на ўсход ад пабудовы 18. Арыентавана таксама як вышэйапісаная пабудова. Маючы ўхіл на ўсход і полудзень, пабудова ляжала на глыбіні 1,241,78 м.
    На гумусе знаходзілася падушка з неабпаленай гліны плошчай 4,6x4 м таўшчынёй да 8 см. У паўднёвай частцы яе захавалася няшмат дравеснага вугалю. Краі падушкі роўныя, у паўднёвай частцы мелі тры акруглыя выступы. На гліне ляжалі валокны з насьцілу падлогі. Захавалася частка зруба ад паўночнай, усходняй і заходняй сьценак пабудовы. Зруб рабіўся ў абло. Бярвеньні заходняй і ўсходняй сьценак ўсечаны ў чашку да бярвеньняў паўночнай сьценкі.
    У паўночнай частцы пабудова тройчы перабудоўвалася, аб чым можна мяркаваць па двух радах дошак, якія прамазаныя глінай, ляжалі на галоўным слоі глінянай падушкі.
    У больш позні час пабудова 19 была прарэзана канавай шырынёй 25 см, глыбінёй да 80 см і чатырма акруглымі ямамі дыяметрам 2025 см. Тры ямы прабілі бервяно паўночнай сьценкі, а чацвёртая была выкапана ў слоі гліны.
    276
    Дадаткі _	____
    Пры разборцы пабудовы на драўляпым тлене і гліне знайдзена шмат птупіыных касьцей. Сярод керамікі пераважалі гаршкі VI тыпу. Сустрэліся таксама абломак белаглінянай пасудзіны з лінейным арнаментам, донца бочачкі, адзінкавыя абломкі шкляных бранзалетаў, палова дробнай пацеркі, абломак бронзавага званочка з крыжовай прорэзьзю і некалькі невызначаных жалезных вырабаў.
    Пабудова 24 (кв.кв. ДЖ1922).
    Плошча, якую займала пабудова не вызначана, бо яе паўднёвая частка прарэзана позняй траншэяй, а паўночная ссунута. Астаткі пабудовы ляжалі на шэрым гумусе. Як пабудовы 18 і 19, гэтая мела значны ўхіл на поўдзень і ўсход. Яе паўночная частка ляжала на глыбіні 207217 см.
    У паўночнай частцы на гумусе ляжала неабпаленая гліна, якая захавалася асобнымі скапленямі таўшчынёй 10 см. 3 прычыны таго, што астаткі пабудовы былі змешчаны, у паўночнай частцы гліна выходзіла за зруб. Да заходняй сьценкі зруба належала бервяно дыяметрам 22 см, якое ішло пад бервяно паўночнай сьценкі, што цянулася на 4,2 м. На месцы ўсходняй сьценкі ляжалі бярвеньні і дошкі. За межамі зруба гліну атачалі чатыры дошкі шырынёй 20 см.
    Пры разборцы пабудовы знайдзена шмат касьцей жывёлы. Сустракаецца таксама кераміка ад гаршкоў V і VI тыпаў. Амаль 10% масавага посуду прадстаўлена гаршкамі з прамым горлам. 70 абломкау амфар належалі да двух пасудзін. Знайдзены маленькі тачыльны камень, адтуліна якога была прасвірлавана не да канца, наканечнік абламанай касьцяной стралы, бронзавая прывеска з вушкам і абломкі цьвікоў.
    Пабудова 25 (кв.кв. ГД 1516).
    Пабудова 25, якая стаяла шчыльна з пабудовай 19, належала да іншага шэрагу сатлеўшых пабудоў. Захавалася яна кепска. На шэрым гумусе ляжаў слой абпаленай гліны таўшчынёй 3 см., частка якой знаходзілася на глыбіні 1,45, а другая рэзка падала на поўдзень на глыбіню 185 см. На гліне ляжалі дзьве дошкі даўжынёй 118 і 60 см, шырынёй 24 см з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. На дошках знаходзіўся другі слой гліны таўшчынёй 3 см. Пры разборцы верхняга і ніжняга слаёў гліны і дошак знайдзены косьці птушак і няшмат керамікі ад гаршкоў IV тыпу.
    Пабудова 26 (кв. ВГ1617).
    Паўночная частка яе часткова налагала на рэшткі пабудоў 18 і 19, ад якіх іх аддзяляў шэры гумусіраваны слой таўшчынёй 1012 см. Захаваліся асобныя бярвеньні дыяметрам 20 см. Дзенідзе прасочвалася сатлелае дрэва. Да рэштак пабудовы належалі косьці жывёлы, наканечнік жалезнай чарашковай стралы, два фрагменты амфар і абломак жалеза.
    Амаль усю паўднёвазаходнюю частку раскопа (кв.кв. ЖІ 1318) займалі сатлеўшыя насьцілы, якія ўваходзілі ў заходнюю сьценку. Пераходзім да іх апісаньня.
    Насьціл V.
    Ад насьцілу ацалелі каля 20 дошак шырынёй 20 см, арыентаваных з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Дошкі ляжалі на мацярыку. Астатняя частка насьцілу прадстаўляла з сябе тлен дрэва. Як і іншыя будаўнічыя астаткі, насьціл рэзка нахілены на паўднёвы ўсход. Глыбіня яго была 240184 см. 3
    277
    Дадаткі
    поўначы да насьцілу прытыкалі скапленьні неабпаленай і абпаленай гліны і камяні (мал.). Асобныя кавалкі йасьцілу рамантаваліся. Так пад дошкамі ў кв. 3 16 ляжалі астаткі зусім сатлелых дошак. Сярод знаходак разтрушаныя шкляные бранзалеты, а пры разчыстцы гліны і камянёў сустракаюцца фрагменты амфары.
    Ад пазнейшага часу ў раскопе 1 захаваліся астаткі згарэўшых пабудоў і яшчэ адзін насьціл. Пабудовы, якія загінулі ў пажары, звычайна разбіралі. Ад будынкаў ацалелі толькі асобныя бярвеньні і дошкі. Пабудовы раскопу 1 выгаралі напрацягу пяці разоў.
    Будынкі, якія загінулі ў першым пажары.
    Пабудова 20/23 (кв.кв. ДЖ 1718).
    Будаўнічыя астаткі, магчыма, ад двух пабудоў. 3 поўдня іх мяжа прасочвалася па шчыльнаму зляжаламу вугальнаму слою, насычанаму гарэлым зернем, змяшаным з саломай. Захаваліся астаткі зруба 3x2 м, які знаходзіўся на глыбіні 185—213 см. У згарэлым слоі знайдзена шмат рэчаў (зброя, прадметы культу і інпі.). Аднак, гэтыя знаходкі не звязаны з пабудовамі і трапілі туды, відавочна, пад час пажару.
    Пабудова 21 (кв.кв. ДЖ 2022).
    Астаткі гэтай пабудовы, каторую ад пабудовы 20/23 адлучала паласа гумуса шырынёй да 80 см, ляжалі на глыбіні 187217 см. Тут адкрыты вугальны слой таўшчынёй да 3 см. Месцамі ён складаўся з двух праслоек, раздзеленых гумусам таўшчынёй 34 см. Сустрэлася згарэлае бервяно дыяметрам 10 см.
    Пры зачыстцы слою вугаля паўсюдна сустракаліся абгарэлае зерне i гарох, больш за ўсё яны сустракаліся ў паўднёвай частцы. Там жа знайдзены адзінкавыя абломкі керамікі і шкляных бранзалетаў, два наканечнікі касьцяных стрэлаў (мал.) і жалезныя пласцінкі.
    Пабудова 22 (кв.кв. Д 1920).
    На глыбіні 173204 см ляжала шырокая дошка даўжынёй 2,80 м, арыентаваная з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Верагодна, да гэтай жа пабудовы адносілася яшчэ адна абгарэлая дошка даўжынёй 80 см, шырынёй 20 см.
    Пры расчыстцы знайдзена гарэлае зерне.
    Пад час пажару, які знішчыў пабудовы 2023, згарэлі горадні валу. Пасля пажару вал быў засыпаны. Засыпка таўшчынёй да 1 м складалася з гумусу, пяску, неабпаленай гліны і дробных вугельчыкаў. У засыпе знаходкі прадстаўлены гаршкамі V і VI тыпаў, амаль цэлай амфарай II тыпу, фрагментам бронзавага энкалпіёна, паловай пацеркі з горнага крышталя, фрагментам! шкляных бранзалетаў і вырабамі з жалеза. На засыпе валу былі ўзведены новыя пабудовы.
    278
    Дадаткі
    Раскоп IS. 1985,1985г профиль северной стенки раскопа
    279
    Дадаткі
    РяскопИ 7983,1985г.
    профиль восточной стенки раскопа
    Мал. 108. Раскоп 3. Разрэз усходняй сьценкі.
    280
    Дадаткі
    Мал. 109. Замкавая гара. Раскоп 1. Рэшткі пабудовы 18. План. 1  сатлелае дрэва, 2 — неабпаленая гліна.
    281
    Дадаткі
    Мал. 110. Замкавая гара. Раскоп 1. Пабудова 19, вугал зруба.
    
    Будынкі, якія загінулі ў другім пажары.
    Пабудова 9/14 (кв.кв.ДЖ' 2023).
    На ШЧЫЛЬНаЙ ^ИУ0^31331^^ глебе, якая знаходзілася на глыбіні ад 100 да 150 см, ляжалі астаткі бярвенчатага зруба. Ад зруба захаваліся ніжнія вянцы пауночнаи, усходняи і заходняй сьценак. Паўднёвая частка пабудовы прарэзана позняи траншэяй. Дыяметр бярвеньняў 20 см. У сярэдзіне зруба на слоі попела ляжала згарэлае зерне. Гэта былі: жыта, пшаніца, авёс, ячмень і каноплі а таксама гарох. Сярод зерня знайдзена шмат рэчаў. У паўночнаўсходняй час’тцы пабудовы стаяла лубяная скрыня, ад якой ацалела ніжняя частка Другая частцы' Кераміка прадстаўлена гаршкамі v 1 тыпау. Знаидзены таксама: фрагмент амфары, паліваны гляк, донца драулянаи пасудзіны, тачыльны камень, дзьве бронзавыя матрыцы для цісненьня бляшак, бронзавы пярсьцёнак, наканечнік жалезнай чарашковай стралы, свінцовая і чатыры бронзавыя гіркі, абломкі двух верацёнаў з наматанымі ніткамі і два клубкі нітак. У межах зруба над зернем і рэчамі знаходзіуся друп ярус пабудовы. Да яго належаў насьціл з сасновых дошак шырынеи 15 см арыентаваных з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і часткова пакрытых берастой. Насьціл падтрымлівалі лагі  бярвеньні дыямет