Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Да пабудовы належалі абломкі гаршкоў V—IX тыпаў, наканечнік жалезной чарашковай стралы, жалезнае вушка ад драўлянай пасудзіны і адзінкавыя абломкі шкляных бранзалетаў.
Пабудовы 1 і 2.
Амаль непасрэдна над рэшткамі пабудовы 3, на глыбіні 150 см знаходзіўся абвуглены вянец ад усходняй і паўднёвай сьцен пабудовы і насьціл з дошак, пакрыты сатлелым дрэвам і саломай. У непасрэднай блізасьці ад гэтай пабудовы была яшчэ адна зрубная пабудова, да якой належылі рэшткі печы. Яна займала, прыкладна, такое ж месца як і печ стратыграфічна ніжэйшай пабудовы, але была бліжэй да сьценкі. Ад печы захаваліся неабпаленая і абпаленая гліна, кавалкі пода і камяні, а пры вугле знаходзіўся слуп такога ж дыяметру як слуп пабудовы 3, які падтрымліваў цясіну апечка. Супрацьлеглы бок апечка падтрымліваў маленькі слупок.
292
Дадаткі
Сярод знайдзенай керамікі пераважалі гаршкі IX тыпу. Знайдзена ручка амфары, з выдрапаным на ёй знакам, шыфернае прасліца, жалезны выраб, паліваная галоўка аленя і шкляная пацерка.
Верхні гарызонт культурнага слоя прадстаўляў з сябе шчыльную забіўку з камяню, глею і цэглы і быў насычаны бітым посудам чырванавата шэрага колеру. Наібольш устойлівымі формамі былі гаршкі, міскі, крышкі, патэльні і інш.
Раскоті 3
Раскоп плошчай 240 кв. м быў закладзены ў 20 м на ўсход ад раскопа 2. У большай палове яго культурны слой in situ не захаваўся. Аднак, аб тым, што такі быў, сведчыць тыповая кераміка, абломкі амфар і шкляных бранзалетаў наканечнікі стрэлаў старажытнарускага часу і іншыя характерный знаходкі. Тамсама была знайдзена такая выдатная рэч, як ліцік з выявай раства Хрыста. Верагодна, што пры забудове гэтага месца ў познім Сярэднявеччы, пабудовы старажытнарускага часу былі знішчаны. Рэшткі пабудоў старажытнарускага часу адкрыты паблізу ўсходняй сьценкі раскопа.
Пабудова 27 (кв. кв. ЧШ 2931)
На слоі шчэпак, што прыкрывалі мацярык, на глыбіні 4,20 см адкрыты вугал зруба з сатлелых бярвеньняў дыяметрам 20 см; чашка была высечана ў ніжнім бервяне. Паза зрубам пачынаўся замошчаны дошкамі двор. Шырыня дошак 2022 см, яны арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы усход. Пад гэтымі дошкамі ляжаў ніжні слой дошак, прыкрываючы перадмацярыковы слой. Зруб і рэшткі двара агарожваў пленены плот, ад якога захаваліся восем калоў, аплеценых гальлём. У некаторых месцах пляцень быў умацаваны камянямі. Каля плоту знаходзілася доўбленае карыта, прабітае адным з калоў. Карыта з падчасанымі ручкамі мела даўжыню 35 см, вышыню 22 см.
На дошках і пад імі шмат рыб’яй лускі, знайдзены косьці жывёлы.
Да пабудовы належалі гаршкі VII і IX тыпаў, абломак міскі і дробныя абломкі амфар. Знайдзены таксама невыразны драўляны выраб, рог жывёлы са знакамі работы і абрэзкі скуры. Тут жа знайдзены абломкі трох пасудзін візантыйскага альбо блізкаўсходнега паходжаньня.
Пабудова 28 (кв. кв. ЧШ 2831).
На глыбіні ад 365 см, у слоі гумуса са шчапой была адкрыта частка шжняга вянца зруба негарэлай пабудовы. Ад яго захавалася бервяно дыяметрам 25 см, што цягнулася з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад больш чым на 6 м 1 ўваходзіла ў сьценку раскопа, а таксама частка бярвеньняў, якія ляжалі перпендыкулярна. Рубка ў абло. Пабудова моцна паніжалася ў заходнім накірунку, дзе бервяно знаходзілася на глыбіні 411 см. У месцы злучэньня абодвух бярвеньняў быў слупок дыяметрам 10 см. Верагодна, да гэтай пабудовы належаць яшчэ два слупа ў 75 см ад вялікага бярвяна. Адзін з іх, дыяметрам 20 см, захаваўся на вышыню 55 см і быў падгранёны і ўмацаваны камянямі. Другі дыяметрам 15 см, меў вышыню 35 см. У верхний частцы яго мелася выемка. 3 пабудовай трэба таксама звязаць абломак негарэлай дошкі шырынёй 22 см, якая ляжала адвольна.
Пры разрэзе вялікага бярвяна выяўлена некалькі бярвеньняу ад сьцяны. Знаходак пры расчыстцы гэтага комплекса амаль не было. Знайдзены асобныя сьценкі гліняных пасудзін.
293
Дадаткі
ESS^] 1 ®® 2 ©° 3 С= 4
D 2
Мал. 115. Замкавая гара. Раскоп 1. Пабудова 6, план. 1 — вугаль, 2 — гарэлае дрэва, 3 — камяні, 4 — пгачыльны камень.
Пабудова 29 (кв.кв. ХШ 3031). Гліняная вымастка (кв. кв. ХШ 2729).
На інтэнсіўна гарэлым слоі, які знаходзіўся на глыбіні да 346 см ляжаў насьціл з дошак шырынёй да 25 см і арыентаваны з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, які ўваходзіў у паўночную і ўсходнюю сьценкі раскопу. Плошча, якую ён займаў у раскопе складала 5x2,15 м. На дошках перпендыкулярна ім ляжалі дзьве вузкія плашкі на адлегласьці 2 м адна ад другой. Я шчэ дзьве плашкі ляжалі не in situ.
Кераміка насьціла м прадстаўлена гаршкамі V, VI і IX тыпаў. Амаль усе фрагменты са слядамі нагару. Знайдзены некалькі сьценак амфар з рыфлень
нем і донца збанка, цеста якога падобна да цеста амфар. Сярод знаходак абломак жалезнага ключа, железная скаба, жалезная пласьцінка са скругленымі краямі, абломак рогу са слядамі работы, фрагмент шклянога бранзалета і абломак шкляной пасудзіны, якая распісана золатам і чырвонай і сіняй эмальлю.
На адлегласьці 1,20 м на ўсход ад насьцілу на глыбіні 294—325 см на тым жа гарэлым слоі, на якім знаходзіўся насьціл, ляжаў масіў неабпаленай гліны, які займаў плошчу 4x4 м. У гліну былі ўціснуты асобныя камяні. Гэты прамавугольнай формы масіў гліны, меў арыентацыю з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. 3 аднаго боку яго атачала вузкая паласа сатлелага дрэва.
На адлегласьці 150 см ад глінянай вымасткі, на глыбіні 323333 см былі адкрыты астаткі яшчэ адной вымасткі такой самай формы і арыентацыі і таксама абмежаванай вузкай плашкай сатлелага дрэва. Гліна другой вымасткі была толькі абпаленай, месцамі на ёй былі скапленьні пяску.
Пры разрэзе глінянай вымасткі ў кв.кв. ЧШ 2829 устаноўлена, што таўшчыня яе была 20 см. Гліну падсьцілаў цёмны гумус і ўжо ўспамянуты гарэлы слой.
Пры расчыстцы гліняных вымастак знайдзена кераміка ад гаршкоў IX тыпу і абломак шклянога бранзалета.
Комплексы гораду XIV cm. і больш позняга часу.
Над насьцілам пабудовы 29 і вымасткай гліны, на глыбіні ад 235 см у цэнтральнай, паўднёвай і ўсходняй частцы раскопа была вымастка з камянёў і асоб
294
Дадаткі
Л
m < 2533 г ESI J ESS a 5 Ф о б
О
Мал. 116. Замкавая гара. Раскоп 1. Пабудова 8, план. 1 — неабпаленая гліна, 2 вугаль, 3 — зала, 4 — цэгла, 5 — гарэлае дрэва, 6 — камяні.
295
Дадаткі
Мал. 117. Замкавая гара. Раскоп 1. Пабудова 11, план.
296
Дадаткі
Мал. ІІ8. Замкавая гара. Раскоп 1. Ямы ў мацярыку. 1 — неабпаленая гліна, 2 — камяні, 3 — гарэлае дрэва, 4 — вуглі, 5 — яма, 6 — граніца пабудовы XIV cm.
297
Дадаткі
ныя камяні. У паўднёвай і цэнтральной частцы участку раскопа камяні ляжалі Ў два а часам у тры слаі ў выглядзе суцэльнай выкладкі. Дыяметр камянёў яд 15 до 40 см. У цэнтры каменнай вымасткі былі пакладзены дзве цэглы шырынёй 14, таўшчынёй 8 см, тамсама адкрыты два слупкі абпаленай гліны. Каля паўночнай і ўсходняй сьценак раскопа ляжалі вялікія камяні (дыяметр больш за 50 см). У кв. ХЦ 3031 яны былі выкладзены ў два рады і арыентаваны з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Уздоўж усходняй сьценкі безпарадкава ляжалі вялікія камяні.
Сярод керамікі, знайдзенай пры даследваньні каменнай вымасткі гаршкі IX тыпу з атагнутым венчыкам, амаль без піыйкі з лінейным арнаментам, часам у спалучэньні з хваляй. Сустрэты абломак горла гаршка, фрагмент крышкі і некаторы іншы гліняны посуд. Зрэдку сустракаецца паліваная кераміка, сярод якой адзначым міску з жоўтакарычневай палівай. Знайдзены непаліваны абломак, магчыма, з больш верхняга слоя.
Акрамя керамікі да знаходак, звязаных з каменнай вымасткай належаць жалезная крыца, авальнапрамавугольная жалезная спражка і вялікая прамавугольная спражка з жалеза. Сустракаюцца таксама абломкі бронзы і дробныя абломкі шкла.
Печы.
У паўднёвай частцы раскопа на адлегласьці двух метраў адзін ад другога адкрыты развалы двух ідэнтычных печак.
Печ 1 (кв. кв. ЧШ 2729).
Над каменнай вымасткай і гумусам на ёй, на глыбіні 2,302,60 м стаялі рэшткі печы, захаваныя на вышыню да 40 см. Арыентаваная з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, печка мела памеры 3,40x2 м і была складзена з цэглы памерамі 27x12x5; 28x13x8; 29x12x7 см. У кладцы печы зрэдку сустракалася цэглапальчатка. У цэглы тамсям былі ўстаўлены камяні, змацаваныя вапнавым растворам.
Печ складалася з двух акруглых камер. Дыяметр Заходняй камеры 130 см, усходняй 150 см. Камеры, топачныя каналы якіх знаходзіліся з палудня, былі раздзелены перамычкай подтревугальной формы шырынёй да 60 см. Слой унутры камер прадстаўляў з сябе чорны гумус са слядамі агню, у якім не было знаходак.
Каля краю Заходняй камеры ляжала трупа цаглін, якія не былі ва ўжытку і, верагодна, прызначаліся для рамонту печы.
Пасля таго як печка была расчышчана і абмерана, яе разрэз паказаў, што пад цаглянай кладкай ёсьць неабпаленая гліна, але вялікая частка кладкі ляжала непасрэдна на гумусе.
Пры даследваньні печы знайдзена няшмат рэчаў. Сярод нешматлікай керамікі абломак міскі з ружовага цеста, на ўнутранай частцы якой маюцца поласы, полая ручка і цьвік. Па ўсёй верагоднасьці з верхняга слоя трапілі абломак ружовай дахоўкі і гаршок IX тыпу.
Печ 2 (кв. кв. ШЧЫЭ 2729).
На глыбіні 240285 см, на слоі цёмнага гумуса стаяла печка такой самай формы як печка 1, памерамі 3,9x2,4 м, арыентаваная з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад і выкладзеная з цэглы памерамі 2829x13,514x89 см. Часам
298
Дадаткі
цэгла мела памеры 2730x1216x4x6 см. У кутку пабудовы і паблізу яе ляжалі камяні дыяметрам да 40 см. У паўночным куце яны былі змацаваны растворам з белай і жоўтай вапны з дамесам пяску.
У двух акруглых камерах печы дыяметрам 1,20 і 1,40 см, уваходы былі з поўдня. На ўзроўні падлогі камер ляжала абпаленая гліна, якая пакрывала жоўташэры абпалены пясок. Камеры былі падзелены перамычкай таўшчынёй ад 40 да 80 см, выкладзенай з цэглы. Каля заходняй камеры печы адкрыта скапленьне цэглы, укладзенай насуха і невыкарыстанай. Скапленьне займала плошчу 1,4 кв. м.
Пры расчыстцы печы 2 знайдзена няшмат керамікі, сярод якой была паліваная.
У 1 м. ад заходняй камеры на глыбіні 305—310 см ляжаў масіў неабпаленай гліны, плошчай 2,4x2,2 м. Добра адмучаная гліна ляжала тонкім слоям, у які ўключана бітая цэгла. Цэгла, галоўным чынам, брусчатая, шырынёй 15 см, таўшчынёй 6,58,5 см.