Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Археалагічныя матэрыялы Наваградка даюць прадстаўленьне аб розных катэгорыях гаражан, але спецыфікай гэтага гораду з яўляецца то, што ў ім незвычайна яскрава і шматвобразна адлюстравана жыцьцё гарадскіх вярхоў. Па сутнасьці, у гэтым заключаецца прычына прадстаўленьня аб нетыповасьці гэтага гораду. Якія ж былі ўзаемаадносіны абедзьвух труп прывіліраванага насельніцтва дзяцінца з яго феадалам і адпаведным атачэньнем і багатых залатароў вакольнага гораду? Абодва паселішчы абкружаны валам. Паміж імі быў глыбокі роў. Па колькасьці зброі жыхары дзяцінца (Замка) і багатага кварталу вакольнага гораду (Малага Замка) не саступалі адны другім. Гэта былі роўныя па сваім маёмасным становішчы насельнікі сярэдневяковага гораду.
Сумесныя дзеяньні гарадскіх вярхоў можна бачыць у тым, што ніжні вал, пабудаваны першапачаткова ля падножжа Замкавай тары, пазней быў працягнуты да падножжа Малага Замка і стау прадстаўляць дадатковае абарончае збудаваньне ўсяго гораду. На дзяцінцы выкарыстоўвалі ювелірныя вырабы, зробленыя рамеснікамі вакольнага гораду. Пахаваньне жанчыны на могілках Малага Замка з бляшкамі, ціснёнымі з матрыц дзяцінца, значыць альбо тое, што на прывіліраваных могілках хавалі знатных насельнікаў дзяцінца, альбо распаўсюджаньне падобных упрыгожаньняў сярод гараджанак багатага кварталу. Абедзьве трупы сацыяльных вярхоў дзейнічалі сумесна ў сувязях са знешнім светам: як з іншымі старажытнарускімі землямі, так і з тэрыторыямі, што знаходзіліся за межамі Старажытнай Русі.
У летапісных звестках аб Наваградку неаднаразова ўспамінаецца тэрмін «Новгородци». Сын Данііла Раман, які валодаў Навоградкам, ідзе на дапамогу бацьку, які змагаецца з яцьвягамі «со всими новгородци». Князь Міндоўг, звяртаючыся да Данііла кажа: «пришлю тобе Романе и Новгородце». Войшалк «поя з собой новгородце и поиде в Литвоу княжить»2. «Новгородци» летапісу — гэта воіны, княжаская раць. Мяркуючы па знайдзенай зброі, яна магла камплектавацца не толькі з княжаскага атачэньня на дзяцінцы, але і вельмі добра ўзброеных жыхароу вакольнага гораду.
Палітычнае значэньне Наваградка ў XIII ст. дапамагаюць зразумець словы летапісца пад 1253 г., у канцы паведамленьня аб другім паходзе
1 Тимощук Б.А. Археологические признаки посада древнерусского города // ТДСД. С. 7071.
2 ПСРЛ. М„ 1962. Т. И. Стб. 838, 861.
265
Глава IX
Данііла ў Панямоньні «Наоутрея плениша всю землю Новгородскую»’. Тэрмін «зямля» А.Н. Насонаў атаесамляў з найменьнем «воласьць» і «вобласьць», і лічыў, што так называліся феадальныя паўдзяржавы2. «Зямля Наваі радская» азначала існаваньне ў Чорнай Русі княства, цэнтрам якога быў летапісны Новгородок. Мяркуючы па археалагічных матэрыялах, гэта княства афармляецца з пачатку XII ст.
Мяжа наваградскага княства выразна прасочваецца толькі на поўначы, у 30 км. ад гораду на Нёмане. Менавіта там Войшалк заснаваў манастыр «на реце на Немне межи Литвою и Новым городком»3. Магчыма, што ўсходняя мяжа таксама абазначалася гэтай ракой. Заходнія землі наваградскага княства сутыкаліся з уладаньнямі Слоніма, адлеглага на 80 км, які, відавочна, таксама з’яўляўся княжацкім цэнтрам. Зусім няяснай застаецца працягласьць наваградскай зямлі на поўдзень.
Наваградскае княства XII—XIII стст., як і горад папярэдняга часу цесна звязана з акругай, менавіта ў тэты час назіраецца актыўнае жыцьцё на селішчы Гарадзілаўка [суч. Гардзілоўка — пер.]. Узаемаадносіны гораду і мясцовых паселішчаў відаць па мясцовых і прывазных вырабах, якія траплялі з Наваградка жыхарам акругі, за хлеб і іншыя прадукты сельскай гаспадаркі, што тыя пастаўлялі ў горад.
Наваградак як цэнтр княства вылучаўся сваімі актыўнымі знешнімі сувязямі. Рэдкі старажытнарускі горад не меў кантактаў з Кіевам. У Наваградку яны шматгранныя. Кіеўскі імпарт, што прыбываў з канца X ст., у XII ст. робіцца абільным і разнастайным. 3 пашырэньнем хрысьціянства заўважным патокам прывазных вырабаў становяцца прадметы культу, а ў помніках пісьменства засвайваецца кіеўская традыцыя. Праз горад на Дняпры транзітам прыбываюць дарагія, нярэдка унікальныя візантыйскія і бл’зкаўеходнія тавары. Археалагічныя матэрыялы дазваляюць гаварыць аб з’яўленьні ў Наваградку кіеўскіх і іншых паўднёварускіх рамеснікаў (залатары, ганчары).
Пабудова Барысаглебскай царквы паказвае на кантакты нашага гораду з Полацкай зямлей. Храм пабудавала грэчаская арцель, якая перад гэтым паставіла царкву ў Віцебску, удзельнічалі таксама полацкія будаўнікі. Наваградак быў звязаны і з іншымі старажытнарускімі землямі, а таксама з дзяржавамі Цэнтральнаіі і Заходняй Еўропы. Сваім абільным і разнастайным імпартам Наваградак ХІІХІН стст. вылучаецца сярод іншых гарадоў Старажытнай Русі.
.. Г'сторыкі, якія пісалі аб Чорнай Русі йа падставе пісьмовых крыніц, пры ўсёй абмежаванасьці, не маглі не вылучыць Наваградак, за які ў 5070я гг.
' ПСРЛ.Т. ІІ.Стб. 829.
2 Насонов А.Н. «Русская земля» и образование территорыи раннерусского государства. М., 1951. С. 26.
3 ПСРЛ. Т. П.
266
Аб культуры / сацыяльным абліччы старажытнарускага Наваградка
XIII ст. упарта змагаліся князі Валыні і Літвы. Толькі ў святле дадзеных археалогіі стала відавочна, што барацьба вялася за квітнеючы горад. Летапісныя звесткі як бы завяршаюць гісторыю старажытнарускага Наваградка, адноўленага археолагамі.
Гісторыя старажытнарускага Наваградка, якая заканчваецца да канца XIII ст. не звязана з заваёвамі альбо якімі знешнімі падзеямі. Разбурэньне вакольнага гораду, зафіксаванае летапісцам пад 1247 г., прывяло да загасаньня жыцьця на яго тэрыторыі, што адбывалася ад пачатку XIII ст.
Пасля заваяваньня вакольнага гораду жыцьцё на ім на нейкі час замірае. Паміж культурным слоем гораду ў перыяд Старажытнай Русі і познесярэдневяковым ляжыць магутная падсыпка пяску. У матэрыялах XIV ст. і пазнейшага часу нішто не нагадвае аб багатым квартале старажытнарускага гораду. . „ .
У канцы XIII ст. заканчваецца старажытнарускі перыяд іупсторыі Замкавай тары, але гістарычны яе лёс іншы. На навагрудскім дзяцінцы, што выстаяў перад войскам валынскага князя, а ў далейшым перад Ордэнам, пачынаецца інтэнсіўнае будаўніцтва. У XIV ст. на паўночнай частцы Замкавай тары ўзводзіцца з пачатку царква, а потым палац феадала, у якім адзначаецца спалучэньне старажытнарускіх традыцый з архітэктурнабудаўнічымі прыёмамі еўрапейскай готыкі, што ўласьціва часу фарміраваньня дойлідства Вялікага Княства Літоўскага1. У паўднёваусходняй частцы пляцоўкі былі адкрыты рэшткі двухкамерных печаў, складзеных з брусковай цэглы і каменю. Мяркуючы па фармату цэглы (28—29x1314,5x8—9 см)2, абедзьве печы сінхронныя грамадзянскай пабудове.
У далейшым, в выніку інтэнсіўнага будаўніцтва, тэрыторыя Замкавай гары ператвараецца ў сямівежавы замак адзін з магутных замкаў свайго часу3. • • » VTV
Сістэматычныя даследваньні наваградскіх старажытнасьцяу XIV XVII стст. дапаможа выявіць іх сувязь з культурай летапіснага Новгородка. Тэту сувязь прызнаваў М.К. Любаўскі, калі пісаў аб Наваградку стольным горадзе Вялікага Княства Літоўскага. «Самастойнасьць наваградскага намесніка ўзыходзіла да удзельнай эпохі і тлумачыцца тым, што ён быў пераемнікам удзельнага князя»4.
У томе «Археалогіі СССР», што прысвечаны старажытнарускаму гораду, сярод іншых помнікаў, пэўнае месца адведзена Наваградку. А.В. Куза,
1 Малевская М.В. Архитектурный комплекс новогрудского детинца XIIIXIV ВВ.//ДГС. С. 122125.
2 Гуревич Ф Д , Ковальская К.Т., Николаев Н.В., Пономарева Т.С. Новогрудская экспедиция // АО 1974. М„ 1975. С. 384385; Гуревич Ф.Д. Работы в Новогрудке // АО 1984. М., 1986. С. 340.
3 Ткачоў М.А. Замкі Беларусі. Мінск, 1977. С. 15—21.
4 Любавский М.К. Очерк истории Литовскорусского государства до Люблинской унии включительно. М., 1915. С. 127.
267
Глава IX
які зрабіў велізарную працу па сістэматызацыі паселішчаў Старажытнай Русі, змяшчае яго ў трупу помнікаў, чыя ўмацаваная тэрыторыя не перавыпіае 2,5 га. Для часу да XII ст., наш горад аднесены аўтарам да другой трупы, якую склалі 32 умацаваныя паселішчы. Для іх, на думку аўтара, цяжка вылучыць вядучы накірунак у гаспадарчай дзейнасьці, вузкую спецыялізацыю рамяства, дыферэнцыяцыю жылых пабудоў і інш. 3 сярэдзіны XII ст. Наваградак у ліку 25 помнікаў, сярод якіх Плісненск, Тарапец, Гродна, Ушчыж, Друцк і інш. пераходзіць у першую трупу, г.зн. гэтыя помнікі ператвараюцца ў сапраўдныя гарады, большай часткай у сталіцы удзельных княстваў1.
Згаджаючыся з А.В. Кузой, які акрэсліў працэсы, што нароўні з іншымі паселішчамі адбываліся ў Наваградку, трэба ўдакладніць, што ў нашым горадзе яны закончыліся на паўстагоддзя раней. Археалагічныя матэрыялы — узвядзеньне вала на Малым Замку, будаўніцтва вялікіх дамоў са шматлікай зброяй і прадметамі раскошы, адбудова Барысаглебскай царквы, узнікненьне хрысьціянскіх могілак паблізу багатай забудовы, фарміраваньне гаспадаряа^ 30ны Для знаці дзяцінца і распаўсюджаньне на ім разнастайнай зброі — з яўляюцца з пачатку XII стагоддзя. Няма сумневу, што сапраўдным гарадскім цэнтрам, якому ўласьцівыя ўсе альбо амаль усе прыкметы вызначаныя А.В. Кузой для гораду, Наваградак робіцца з надыходам XII ст.
Сьціплыя паселішчы дагарадскога характару канца X і першай паловы XI стст., якія не мелі абарончых збудаваньняў, дзяцінец і неўмацаваны пасад другой паловы XI ст., выдатны па сваей культуры старажытнарускі горад XII—XIII стст. і першакласны замак позняга среднявечча — такія асноўныя этапы гісторыі і культуры Наваградка. Істотна, што ўсе змяненьні ў абліччы старажытнарускага паселішча, асабліва значныя перамены, што адбываліся ў Наваградку з пачатку XII ст., з’явіліся ў выніку працэсаў, якія праходзілі ў эканоміцы і культуры нашага помніка, без уплыву заўважных знешніх падзей, у той час як яго культурная гісторыя больш позняга часу цесна звязана з Вялікім Княствам Літоўскім.
Археалагічныя доследы выявілі культуру летапіснага Новгородка як аднаго з гарадскіх цэнтраў Чорнай Русі і гэтым, несумненна, папоўнілі веданьне ўсёй старажытнарускай культуры. Разам з тым, у матэрыялах Наваградка ёсьць асаблівасьці, якія прымушаюць па новаму ацаніць некаторыя рысы культуры Старажытнай Русі.
У адной са сваіх работ А.В. Куза характэрызаваў культуру малых старажытнарускіх гарадоў. Выкарыстаўшы матэрыялы такіх паселішчаў XII—XIII стст., што раскапаныя шырокай плошчай, аўтар адзначаў, што ім уласьцівыя тыя ж «гарадскія» паказальнікі, што і стольным гарадам: разнастайная дзейнасьць рамеснікаў, знаходкі зброі, прывазных вырабаў, наяўнасьці^^н^ храмаў (сустракаюцца ў 27 малых гарадах),