• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    1	Павлова К В Хозяйственные постройки ХПХШ вв. на детинце древненого Новогрудка//КСИА. 1972. Вып. 129. С. 7980.	древненого
    282
    Дадаткі
    рам 15см, якія ляжалі на адлегласьці 60 см адно ад другога. Месцамі на насьціле адзначаны абпаленая гліна і попел. На ім амаль не было знаходак. Сустракаюцца адзінкавыя абломкі керамікі і шкляных бранзалетаў.
    Пабудова 15 (кв.кв. БГ1719).
    На плошчы каля 16 кв. м на вуглістым слоі з рэшткамі саломы ляжалі згарэўшае зерне і гарох. Над імі знаходзіўся насьціл із дошак, шырынёй да 40 см, які падтрымлівалі лагі — бярвеньні 1518 см. Насьціл месцамі пакрывала бяроста. Сярод развалу пабудовы былі астаткі дзьверы вышынёй 1 м, шырыней 1,5 м, з дошак, змацаваных драўлянай шпонкай. Сярод рэшткаў пабудовы было чатыры згарэўшыя слупы вышынёй 20 см і такога ж дыяметру. У заходняй частцы адкрыта скапленьне гліны.
    Пры разборцы пабудовы знайдзены фрагменты гаршкоу V, Vil і IX тыпау, берасьцянае донца, драўляныя абручы ад бочак, драўляная лыжка, абломак аплаўленай бронзы і фрагмент шклянога бранзалету.
    Будынкі, якія загінулі ў трэцім пажары.
    Пабудова 9а (кв.кв. ДЖ 2123).
    Знаходзілася над пабудовай 9/14. Яе развал на глыбіні 0,81,2 м чатырыхвугольнай формы, займаў плошчу 5x5 м і быў прарэзаны той самай траншэяй, якая прарэзала ніжэйляжачую пабудову. На лагах дыяметрам 10 см ляжаў насьціл. Яго дошкі шырынёй 15 см, былі арыентаваны перпендыкулярна дошкам папярэдняй пабудовы. На насьціле ляжалі асобныя бярвеньні, абпаленая гліна і попел. Знайдзены абломкі гаршкоў VII і VIII тыпаў, жалезны ключ, два тычыльныя камяні, жалезныя вырабы і асобныя абломкі шкляных бранзалетаў.
    Пабудова 10 (кв.кв. ВД 1820).
    Ляжала на глыбіні 72100 см, часткова перакрываючы пабудову 15. Развал пабудовы 10 займаў 6x5,5 м яе ніжнюю частку займаў вугальны слой з рэшткамі саломы, на якіх ляжалі гарэлае зерне і гарох. Над гэтым слоям быў дашчаты насьціл на лагах дыяметрам 10 см. Шырыня дошак 20 см. У паўночнаўсходняй частцы развалу знайдзены астаткі дзьверы і дошак шырынёй 2030 см, змацаваныя двума драўлянымі шпонкамі. Пасля гібелі пабудовы ў пажары, на яе плошчы былі вырыты дзьве ямы і пакладзены камяні.
    Пры даследваньні астаткаў пабудовы пад дзьвярыма быў знайдзены раздаўлены гаршок (тыпы мал. 51,2). Сярод іншых знаходак: абломкі лубяных скрыняў, верацяно з наматанымі ніткамі, жалезны наканечнік чарашковаи страды, невызначаныя вырабы з жалеза і фрагменты шкляных бранзалетаў.
    Будынкі, якія загінулі ў чацьвёртым пажары.
    Пабудова 7/16 (кв. кв. БД 1922).' „
    Ляжала на глыбіні да 1 м і прадстаўляла з сябе двухузроуневую пабудову якая абмежавана з поўначы бервяном ад ніжняга вянца. Дыяметр бярвеньняу 22 см. Паўднёваўсходняя частка пабудовы прарэзана позняй траншэяи шырыней
    1	Павлова К.В. Op. cit. С. 81, 83.
    283
    Дадаткі
    70 см. У ніжнім ярусе на гумусе знайдзены днішчы, клёпкі і абручы ад сямі драўляных бочак і астаткі трох лубяных скрыняў. Каля адной з бочак ляжалі плады і абгарэлыя костачкі ад сліў, каля другой — косьці жывёлы. Утулка адной з клёпак паказвае на тое, што гэта бочка прызначалася для вадкасьці. Мяркуючы па астатках бочек, яны былі вышынёй ад 64 да 80 см дыяметрам 3565 см. Знаходак рэчаў, за выключэньнем абломкаў керамікі, не было.
    Над рэшткамі бочак і скрыняў знаходзіўся насьціл з дошак шырынёй 2235 см, арыентаваных з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Насьціл, які падтрымлівалі лагі дыяметрам 1820 см, месцамі быў пакрыты бяростай. Вялікая колькасьць бсрасты, што знайдзена ў засыпе пад насьцілам, дазваляе лічыць, што ён быў цалкам пакрыты бяростай. Прастора паміж дошкамі запаўняла аопаленая да чырвонага гліна. Плошча, якую займаў насьціл, складала каля 20 кв. м.
    На насьціле сустрэліся няшмат керамікі ад гаршкоў V, VII і IX тыпаў, а таксама ад гаршкоў з прамым горлам. Акрамя таго знайдзены абломак місы, збанка і фрагмент белаглінянай пасудзіны. Сустракаюцца наканечнікі жалезнай і касьцяной стрэлаў і некалькі абломкаў шкляных бранзалетаў.
    Пабудова 6 (кв. Е 2021).
    Рэшгкі пабудовы ляжалі на глыбіні 80107 см і захаваліся ў выглядзе развалу абпаленай гліны, попелу і вуглю. 3 паўночнага ўсходу і паўночнага захаду развал аточаны абгарэлымі бярвеньнямі дыяметрам 20 см. Яны ўтваралі вугал, але знакаў урубкі прасочыць не ўдалася. Завал пабудовы займаў плошчу няшмат большую за адзін кв. м і ляжаў з ухілам на паўднёвы захад. Абпаленая іліна ляжала двума слаямі, паміж якімі былі попел і сажа таўшчынёй да 1,5 см. Пабудова была зрэзана позняй траншэяй.
    У развале пабудовы знайдзена некалькі невыразных абломкаў керамікі, масіўны жалезны крук, два вялікія тачыльныя камяні, язычок жалезнай спражкі, ключ ад замка, жалезны вялікі цьвік і тры абломкі шкляных бранзалетаў.
    Пабудова 8 (кв. кв. ДЕ 1820).
    На глыбіні 130 см ляжалі кавалкі гарэлага дрэва і тры допікі шырынёй 22 і от оо’ ДаУжынёй каля !80 см, а трошку вышэй дзве цагліны  плінфы 2 7x23x5x4,5 см, якія ляжалі in situ на слоі тонкай абпаленай гліны. Там жа адзначаны развал бітай цэглы і абпаленая гліна на плошчы 2x1,20 м, а таксама попел, кавалкі бярвеньпяў і абломкі дошак.
    Над іэтым будаўнічым развалам была вымастка з шчыльнай неабпаленай гліны чатырыхвугольнага абрысу, выцянутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Таўшчыня гліны ад 10 да 30 см. У гліне захаваліся абломкі цэглы і невялікія камяні. Дзенідзе прасочвалася праслойка попелу і кавалкі гарэлага дрэва.
    Иры расчыстцы гэтага развалу знайдзены косьці жывёлы, абломкі сьценак глшяных пасудзін, два нажы і некалькі абломкаў шкляных бранзалетаў
    Пабудова 11 (кв.ДЖ 1516).
    На глыбіні 105161 см адкрыты рэшткі гарэлых дошак шырынёй 2025 см, даўжыней ад 20 да 170 см, арыентаваныя з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, якія мелі нахіл да паўднёвага захаду. 3 паўночнага ўсходу дошкі абрэзаны
    284
    Дадаткі
    позняй траншэяй. Сустракаюцца асобныя дошкі, якія ляжалі перпендикулярна. Частка дошак ляжала на рабры. Месцамі адзпачаны тлен дрэва (мал. ).
    Сярод дошак знайдзены: сьценкі гліняных пасудзін, абломак амфары, донца і клёпкі ад бочак, два наканечнікі жалезных стрэлаў (типы мал. 66) і абломак шкляной усходняй пасудзіны.
    Пабудова 17 (кв. кв. БВ 1618).
    На глыбіні 2640 см ляжалі кавалкі абгарэлых бярвеньняў кепскай захаванасьці, якія, відавочна, належалі да заходняга вянца пабудовы. Адно з бярвеньняў ляжала ў накірунку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Дыяметр яго 22 см. Канец бервяна ўваходзіў у сьценку раскопа. На адлегласьці 15 см ад канца гэтага бервяна ляжала пад прамым вуглом яшчэ адно бервяно каля 70 см даўжыні і дыяметрам 12 см. Акрамя бярвеныіяў у развале пабудовы захавалася некалькі невялікіх кавалкаў абгарэлых дошак, адна з якіх ляжала паралелыіа бервяну, а астатнія без парадку. Над рэшткамі бярвеньняў і дошак ляжала вугальная пляма больш 4 м даўжыні і 3,6 м шырыні са звычайным ухілам на паўднёвы захад. Таўшчыня вугальнага слою 12,5 см. У ім сустракаюцца гнёзды з абпаленага пяску. У некаторых месцах сустракаецца абпаленая салома.
    Да будаўнічага развалу належалі некалькі сьценак керамікі і абломкаў шкляных бранзалетаў.
    Насьціл IV. (кв. кв. Е11318).
    Паміж насьціламі IV, які займаў трошкі большую плошчу чым ніжэйшы насьціл V, і пятым, послядоўна ляжалі слой згарэлага зерня і слой шчэпак. Слой з гарэлым зернем быў нераўнамерны. Больш за ўсё зерня адзначана ў кв.кв. 3 1518 і 118 на глыбіні 2,602,82 м. Там жа сустракаюцца невялікае авальнае на плане скапленьне пяску і асобныя вуглі. Яшчэ адно скапленьне зерня адкрыта ў кв.кв. Д 1314 на глыбіні 2,192,26 м разам з вугалем.
    Будаўнічых астаткаў у слоі зерня не было. Разам са згарэлым зернем сустракаюцца абгарэлыя rapox і проса. У кв.кв. 3 1718 была авальная ў плане яма, запоўненая зернем і гарохам.
    У слоі з зернем сустрэліся шмат знаходак. Масавы гліняны посуд, абломак паліванай керамікі, абломкі амфар, больш за 80 жалезных пласцінак ад аднаго панцыра і асобныя пласціны ад другога панцыра, скіпелыя матрыцы для цісьненьня пацерак, бляшак і калодачак, абломкі тыгляў, тачылыіыя камяні са знакам! работы, утульчатыя і чарашковыя наканечнікі жалезных стрэлаў, жалезны замок, ключы ад навяснога і ўразнога замкоў, жалезная булаўка з кальцавой галоўкай, рыбалоўны кручок, жалезныя іглы і невызначаныя жалезныя вырабы, шмат моцна абпаленых шкляных бранзалетаў, бронзавая кніжная зашпілька і іншыя знаходкі.
    Над слоем з гарэлым зернем знаходзіўся слой шчэпак таўшчынёй каля 20 см. У ім сустрэліся шмат зусім разложаных шкляных бранзалетаў.
    Насьціл IV, які ляжаў на слоі шчэпак з поўначы на полудзень сягаў на глыбіню 230257 см, а з захаду на ўсход на глыбіню 243266 см. Ад яго захавалася больш дошак чым ад больш раньняга насьцілу. Дошкі шырынёй 2225 см, таўшчынёй да 1 м лепш захаваліся ў заходняй частцы насьцілу, дзе побач з імі сустракаюцца абломкі тоўстых плашак са слядамі апрацоўкі, якія пакладзены там, дзе насьціл патрабаваў рамонту ў той час, калі ім яшчэ
    285
    Дадаткі
    карысталіся. Плахі ляжалі перпендыкулярна дошкам. Дошкі месцамі шчыльна прылягалі адна да другой, часам паміж імі заставаўся невялікі зазор. На некаторых дошках захавалася сасновая кара, але вялікая частка іх была з дуба.
    Знаходак на насьціле не было. Зрэдку сустракалася арэхавая шкарлупа.
    Ямы ў мацярыку.
    Мацярык прадстауляе з сябе характэрны для Наваградка светлы пясок з плямамі іржы. Залягае нераўнамерна. У паўночнай частцы раскопа ён паказаўся на глыбіні 130140 см, а ў паўднёвай падае на глыбіню больш за 315 см.
    У мацярыку выкапана шмат ям. Іх не было толькі над насьцілам V, які ляжаў на роўным мацярыку.
    Да наібольш раньніх ямаў належаць тыя з іх, якія былі выкапаныя на ўчастку, што заняты культурным слоем першапачатковага паселішча, якое пазней перакрыта старажытным валам (кв.кв. Б 16—18 В 18). У заходняй частцы раскопа адкрыта каля 10 такіх ям. Акруглыя ў плане, дыяметрам 1025 см, глыбінёй да 30 см, яны былі запоўненыя шэрым і цёмным гумусам, у якім часам ляжалі кавалкі абгарэлага дрэва, асобныя камяні і неабпаленая гліна. Адна з ямаў па краі была абкладзена камянямі. Сярод знаходак нешматлікія косьці жывёлы і адзінкавыя фрагменты кружальнага глінянага посуду.
    На астатняй тэрыторыі раскопа адкрыты яшчэ больш за 70 ямаў такой жа формы і запаўненьня, якія характэрныя для ямаў пачатковага паселішча. Мяркуючы па асобных знаходках (абломак жорна, кавалак бурштына, наканечнік утульчатай бранябойнай стралы) падобныя ямы пабытавалі і на паселішчы XII ст.