Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Змены ў культуры Наваградка ХПХШ стст. у параўнаньні з культурай раньняга гораду, не звязаны ні з якімі знешнімі ўплывамі. Яны з’яўляюцца ў выніку пераўтварэньняў, што адбываліся на месцы. Самыя выразныя матэрыялы, што характарызуюць домабудаўніцтва, рамяство, кантакты з другімі землямі і іншыя бакі жыцьця гораду перыяду яго росквіту, сягаюць сваімі каранямі ў яго папярэднюю гісторыю. Змены ў культуры Наваградка, з пачатку XII ст. абумоўлены сацыяльнымі зменамі, якія адбываліся ў яго жыцьці. Натуральна, што пры гэтым з’явіліся новыя, раней невядомыя бакі культуры.
Археалагічныя матэрыялы, што належаць да жыцьця прывіліраванага насельніцтва гораду ХПХШ стст. даюць канцэнтраванае прадстаўленьне аб старажытнарускай гарадской культуры гэтага часу. Нешматлікія пісьмовыя сведчаньні, датычныя палітычнай і культурнай гісторыі прыпадаюць, выключна, на XIII ст.
У XII ст. наваградскі дзяцінец належыць феадалу, які валодаў Замкавай тарой. Мяркуючы па тым, што пад 1235 г. летапісцу вядомы Ізяслаў Наваградскі, магчыма, што княжацкая ўлада існавала тут і ў больш раньні час. Феадалы і іх атачэньне мелі шмат зброі і такіх каштоўных рэчаў як іранскі фаянсавы посуд, шкляны посуд і іншы імпарт. Сацыяльным вярхам дзяцінца належала спецыяльная гаспадарчая зона ў паўночнай частцы пляцоўкі Замкавай тары. У амбарах і засеках гэтай зоны захоўваліся харчы і іншыя запасы. Багатыя насельнікі дзяцінца займаліся гандлем, аб чым можна мяркаваць па скапленьню гірак для вясоў, знайдзеных у адной з гаспадарчых пабудоў. 3 духоўным жыцьцём прывеліраванай часткі жыхароў Замкавай тары звязаны мясцовыя і прывазныя хрысьціянскія рэаліі і ўвайшоўшыя ў побыт кнігі.
261
Глава IX
Рамесніцкая дзейнасьць на тэрыторыі наваградскага дзяцінца XIIXIII ст. прадстаўлена, галоўным чынам, залатарамі, якія сумяшчалі сваю асноўную работу з апрацоўкай горнага крышталя. Рабілі, галоўным чынам, цісненьне і коўку каляровых металаў і срэбра, радзей ліцейныя работы. Распаўсюджаньне матрыц кіеўскага ўзору дазваляе мяркаваць з’яўленьне ў Наваградку залатароў з Паўднёвай Русі. Магчыма, што сярод ганчароў, якія працавалі за межамі дзяцінца і выраблялі паліваны посуд, таксама былі кіеўскія рамеснікі, якія паўтаралі ўзоры паўднёварускай паліванай керамікі.
Вярнуўшыся да пытаньня аб сацыяльных трупах насельніцтва дзяцінца, адзначым людзей простых — чэлядзь. Абслуга феадала і яго атачэньня, плебс Замкавай тары сяліўся ў паўднёвай і часткова паўднёваусходняй частцы пляцоўкі, займаючы звычайныя зрубныя дамы, да якіх, часам, прымыкалі невялікія гаспадарчыя пабудовы. Асобныя знаходкі абломкі амфар, прывазны шкляны посуд і інш., знайдзеныя пры раскопках гэтых пабудоў, наўрад ці звязаны з побытам нізшай праслойкі насельніцтва дзяцінца і, па ўсёй верагоднасьці, трапілі туды з багатых комплексаў дзяцінца.
Канцэнтрацыя несвабодных рамеснікаў дзяцінца і асоб, якія заняты абслугай феадала ў пэўнай частцы пляцоўкі гарадской крэпасьці, адзначана ў Друцку і Мсьціслаўлі, раскапаных Л.В. Алексеевым’.
Такім чынам, мяркуючы па дадзеных археалогіі, невялікую пляцоўку наваградскага дзяцінца ў ХІІХІІІ стст. займалі тры катэгорыі гараджан, дзьве з якіх — рамеснікі і чэлядзь — абслугоўвалі ўладальніка Замкавай гары і яго атачэньне. Рамеснікі дзяцінца, натуральна, належалі да катэгорыі вотчынных.
Сацыяльнае аблічча насельніцтва вакольнага горада Наваградка, разглядалася ў кнізе «Старажытны Наваградак»2. Матэрыялы, якія адносяцца да гэтай праблемы незвычайныя і шматгранныя. Іх трактоўку нельга лічыць вычарпанай.
Матэрыяльная культура раскапанай намі гэтай часткі гораду і датаваная ХІІХІІІ стст. на дзіва аднародная. За выключэньнем двух жылых пабудоў, якія належалі простым грамадзянам, астатняя тэрыторыя была забудавана вялікімі і багатымі дамамі, частка якіх на працягу стагоддзя належала адным і тым жа сем’ям.
Шматлікі і багаты інвентар жылых пабудоў спалучаўся са знаходкамі, якія неабвержна сведчылі, што ўладальнікі дамоў займаліся апрацоўкай каляровых і шляхетных металаў і што асабліва важна, золата. Гэтыя асаблівасьці прывялі аўтара да высновы, што ў багатым квартале залатароў вакольнага гораду можна бачыць своеасаблівае аб’яднаньне рамеснікаў3.
Алексеев Л.В. 1) Op. cit. С. 153—157; 2) Смоленский город Мстиславль. Стратиграфия, хронология, топография // ТДСД. С. 120
2ДН. С. 130137.
3ДН. С. 132.
262
Аб культуры і сацыяльным абліччы старажытнарускага Наваградка
У савецкай літаратуры неаднаразова падымалася пытаньне аб магчымасті існаваньня рамесных аб’яднаньняў у Старажытнай Русі. Аб тэтам пісалі: С.В. Юшкоў, М.М. Ціхаміраў, В.В. СтокліцкаяЦерашковіч, Б.А. Рыбакоў, М.М. Варонін і Б.А. Колчын. Існаваньне арганізацыі рамеснікаўбудаўнікоў у старажытнай Гродне бачыў археолаг В. Галубовіч1. Іначай ставілася да гэтай праблемы Н.Л. Подвігіна, прымяняльна да Ноўгорада. Прызнаваючы ўслед за Б.А. Колчыным інстытут вучнёўства ў кавалёў, аўтар спрабуе на ноўгарадскіх матэрыялах праверыць прыкметы існаваньня цэхаў, якія на думку Б.А. Рыбакова ім уласьцівыя. Гэта існаваньне патранальнай царквы, сумесныя піры, наяўнасьць цэхаван адміністрацыі і некаторыя іншыя асаблівасьці. Н.Л. Подвігіна прыходзіць да высновы, што довады Б.А. Рыбакова не падцвярджаюцца матэрыяламі, у прыватнасьці археалагічнымі, і што ў Ноўгарадзе ХІІХІІІ стст. не было эканамічных і палітычных прадпасылак для ўтварэньня карпарацый рамеснікаў. Не абмяжоўваючыся Ноўгарадам, даследчыца распаўсюджвае сваю выснову на всю Старажытную Русь і піша: «На наш погляд, у дамангольскі час на Русі яшчэ не склалася сукупнасьць тых эканамічных і сацыяльных умоў, якія прывялі да ўзнікненьня цэхаў на Захадзе»2.
У апошнія гады праблема існаваньня аб’яднаньняў рамеснікаў ізноў падымаецца ў савецкай літаратуры. Археалагічныя матэрыялы Кіеўскага Падолу прыводзяць М.А. Сагайдака да думкі, што высокая ступень знаходак таварнай прадукцыі ў гэтай частцы гораду, дазваляе думаць аб узнікненьні там аб’яднаньняў рамеснікаў3.
Прыхільнікам існаваньня ў Старажытнай Русі аб’яднаньняў рамеснікаў з’яўляецца П.С. Пеняк, на думку якога шматпрофільнае рамяство старажытнарускіх гарадоў дазваляе мяркаваць існаваньне ў іх рамесных аб’яднаньняў. Мабілізуючы дадзеныя пісьмовых крыніц і археалогіі, П.С. Пеняк прыходзіць да высновы, што такія маглі ўтварыцца ў вялікіх гарадах4.
Наваградак не належыць да ліку вялікіх гарадоў Старажытнай Русі. Тым не меньш яго вакольны горад мае многія рысы, якія дазваляюць убачыць на яго тэрыторыі своеасаблівае аб’яднаньне рамеснікаў. Гэта знайшло праяву ў строгай адасобленасьці квартала багатых і добра ўзброеных залатароў, спадчынасьці іх рамяства, існаваньні прывеліраваных могілак, якія ўзніклі, верагодна, каля патранальнай царквы, рэаліях, што сведчаць аб пірах жыхароў квартала і другіх прыкметах, што вылучаюць іх сярод іншых гаражан.
1 ДН. С. 132.
2 Подвигина Н.Л. Очерки социальноэкономической и политической истории Новгорода Великого в ХИХШ вв. М., 1976. С. 8793.
3 Сагайдак М.А. Новое в археологии Киевского Подола // ЗСА. С. 222.
4 Пеняк П.С. 1) К вопросу о социальной организации древнерусского ремесла // ДГ. С. 9496; 2) К вопросу о ремесленных объединениях Древней Руси XIIXIII вв. // Земли Южной Руси в IXXIV вв. Киев, 1985. С. 126130.
263
Глава IX
На кожным з трох этапаў існаваньня багатага квартала вакольнага горалу Наваградка з пачатку XII ст. да яго гібелі ў 70я гады XIII ст., сярод багатых дамоў вылучаюцца асобныя жылішчы. Для першай паловы XII ст. такім быў дом, сьцены якога пакрываў фрэскавы роспіс. Мяркуючы па тым, што сьцены гэтага дому і Барысаглебскай царквы пакрывалі адны і тыя ж фрэскісты, гаспадары яго маглі мець сувязі з наваградскім храмам1.
У другой палове XII ст. шматлікім і разнастайным інвентаром вылучаліся два дамы. Пабудова 10, якая змяніла дом з фрэскавым роспісам і пабудова 5 у цэнтры пляцоўкі, якая ўзведзена над заглыбленым домам. У гэтых абодвух дамах побач з апрацоўкай каляровых металаў і срэбра, займаліся гарачай і халоднай апрацоўкай золата2.
Выснова аўтара гэтай работы аб тым, што ў вакольным горадзе Наваградка ХПХШ стст. магло фарміравацца аб’яднаньне рамеснікаў, аб чым упершыню было сказана ў друку ў пачатку 70х гадоў3, застаецца ў сіле. Пры гэтым варта зазначыць, што ў познім Сярэднявеччы на тэрыторыі Беларусі адзначаны даўнія традыцыі карпаратыўнага рамяства. Узнікненьне цэхаў там адзначана задоўга да атрыманьня гарадамі Магдэбургскага права (XVI ст.)4.
Забудова багатага квартала рэзка скарачаецца з пачатку XIII ст. Аднак і ў гэты час сваім маёмасным становішчам вылучаюцца ўладальнікі пабудовы 4, якая пабудавана на месцы загінуўшай у пажары пабудовы 55.
Тэрыторыя Малага Замка, што даследавана археалагічнымі раскопкамі, дае яркую, але няпоўную карціну засяленьня вакольнага гораду. Багаты квартал займаў мыс узвышша. Яго граніцы ўдалася акрэсліць з поўначы, усходу і поўдня. Працягласьць гэтага кварталу на Захад зза сучаснай забудовы тэрыторыі высвятліць не ўдалася. У закладзеных шурфах сустракаецца культурны слой старажытнарускага часу, але няясна, ці звязаны ён з дамамі багатага кварталу. Магчыма, што на тэрыторыі вакольнага гораду жылі рамеснікі тых прафесій, якія не прадстаўлены ў багатым квартале. Разам з тым, частка рамеснікаў магла сяліцца за межамі гарадзскіх умацаваньняў. У нядаўнім мінулым, вуліцы на поўдзень ад Замкавай гары называліся Кавальскай, Бандарскай, Рымарскай і інш.
У сувязі з вызначэньнем сацыяльнага аблічча пасадувакольнага гораду старажытнарускага Наваградка, звернемся да высновы Б.А. Цімошчука аб археалагічных прыкметах пасадаў гарадоў Старажытнай Русі. Аўтар раз
1 ДН. С. 3644.
2ДН. С. 5465,7181.
3 Гуревич Ф.Д. Ремесленная корпорация древнерусского города по археологическим данным // КСИА. 1972. Вып. 129. С. 3136.
Копысский З.Ю. Социальноэкономическое развитие городов Белоруссии Минск, 1968. С. 143.
5ДН. С. 9398.
264
Аб культуры і сацыяльным абліччы старажытиарускагаНаваградка____________
глядае іх як самакіруемыя абшчыны, якія ўзніклі ля сьцен дзяцінцаў і зассленыя дробнымі рамеснікамівытворцамі1.
Пакуль няма тлумачэньня прычыны заняпаду жыцьця на тэрыторьб багатага кварталу. Магчыма, што маючы больш слабыя ўмацаваньні чым дзяцінец, Малы Замак быў аб’ектам нападу раней таго часу, які зафіксавалі летапісы. Безперапынная ваенная небяспека магла адбіцца на яго забудовс.