• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    Пісалы з лапатачкамі служылі для скорых часовых запісаў, якія можна было легка правіць. Магчымасьць карыстацца лапатачкай для выпраўленьня напісанага нарадзіла ў Еўропе параду таму, хто піша: «Часьцей паварочвай стыль»2.
    Пісьмо на навошчаных дошчачках у Старажытнай Русі было распаўсюджана не толькі ў стольных, але і ў малых гарадах. Так жалезных, бронзавых і касьцяных пісалаў у Ноўгарадзе знайдзена больш за 453. У Наваградку ж іх было 14, у Ваўкавыску — 124, а ў Яраполчы Залескім — 11 экзэмпляраў5.
    Наваградцы мецілі ўласныя рэчы, у прыватнасьці амфары. На адной з іх, што адносілася да пабудовы першай паловы XII ст. выдрапана імя «Олъкъсн» (Аляксей), верагодна, уладальніка амфары. На веданьне жыхарамі гэтага дома граматы паказвае знайдзены там стыль6. Літара Н, выдрапаная на абломку другой амфары была напісана няправільна. Палеаграфічна яна нагадвае форму знака №. У старажытнарускім напісаньні сярэдні нахільны стрыжань гэтай літары цягнуўся ад верхняга канца левага стрыжня да канца правага7. У Наваградскім варыянце стрыжань нанесены ў адваротным накірунку. Магчыма, што асоба, якая нанесла гэту літару была не асабліва спрактыкаваная.
    На адным з наваградскіх прасліцаў з шыферу высячана літара Ж, а на каменным абразку Міколы, як адзначана вышэй, выразаны словы «Ніколае агнос». Палеаграфічна надпіс датуецца XIII ст.8.
    Пры даследваньні Барысаглебскай царквы Наваградка сабрана даволі многа абломкаў тынкоўкі са сграфіці. Іх атрыбуцыя належыць Т.У. Раждзественскай9. Аўтару ўдалася прачытаць наступныя надпісы і словы: «Господі
    1 Колчин Б.А., Янин В.Л. Археологии Новгорода 50 лет // Новгородский сбопник. М„ 1982. С. 88.	1
    2 ДобиашРождественская О.А. История письма в Средние века. МЛ., 1936. С 24
    3 Колчин Б.А., Янин В.Л. Тамсама
    4 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 122.
    5 Седова М.В. Ярополч Залесский. М., 1978. С. 115.
    6 Малевская М.В. Амфора с надписью из Новогрудка // СА. 1962. Вып. 2. С. 153154; ДН. С. 32.
    7 Черепнин Л.В. Русская палеография. М., 1956. С. 157, 167.
    8 Николаева Т.В. Op. cit. С. 145.
    9 Выказваю падзяку Т.У. Раждзственскай, якая ласкава паведаміла вынікі сваіх доследаў.
    248
    Духоўная культура
    помозі рабу своему»; «Господи, помози рабу Макъ(симоу)»; «Господи помози рабу своему Григо(риеви)»; «Господи помози рабу (гр)ъешиому»; «Господи оуслы(ши)»; «(Барыс) і Глъ(б)».
    Т.У. Раждзественская лічыць, што палеаграфічна надпісы датуюцца капцом XII — першай паловай XIII стст. Толькі надпіс з імем Максіма сведчыць скарэй аб XIII — пачатку XIV стст. Цікавая выснова аўтара, што дэталёвае вывучэньне наваградскіх надпісаў паказвае на іх палеаграфічнае падабенства да літараў у кіеўскай Сафіі і можна мяркаваць, што аўтары графіці знаходзіліся ў рэчышчы кіеўскай рукапіснай традыцыі.
    Побач з тэкстамі малітваў на тынкоўцы Барысаглебскага храма ёсьць выявы птушак.
    Графіці захаваліся таксама на асобных кавалках тынкоўкі з жылой
    пабудовы. На адным з іх Мял ^ графіці з Барысаглебскай царквы. можна прачытаць літару
    А. Сярод фрэсак гэтага дому знайдзены кавалкі, на якіх па белым фоне чорнай фарбай нанесены кірылічныя літары. Сярод вялікіх літар (вышынёй 5 см) выразна чытаюцца Е, С. 3 пэўнай верагоднасьцю можна вызначыць літары К, Л, Ъ. Больш дробныя літары  вышынёй да 3 см прадстаўлены літарай Е. Калі мець на ўвазе, што на сьцяне жылой пабудовы была выява маладога князя Глеба, то рэшткі надпісу былі звязаны з гэтай выявай. Тэкст надпісу жылой пабудовы першай паловы XII ст. такім чынам храналагічна ранейшы чым графіці храма з малітвенымі словамі, што датаваныя канцом XII — пачаткам XIII стст.
    Жыхары Наваградка карысталіся кнігамі, ад якіх ацалелі толькі металічныя зашпількі. У той час, як прылады пісьма — стылі былі знайдзены па большасьці на Малым Замку, амаль усе зашпількі ад кніг належаць да знаходак Замкавай тары. 3 васьмі зашпілек толькі дзьве бронзавая і срэбная
    249
    Глава IIIV
    паходзяць з Малага Замка. Астатнія бронзавыя знайдзены на тэрыторыі дзяцінца. Усе зашпількі вышынёй 23 см аднатыпныя, трохпяцельныя. Падобныя знайдзены ў Бярэсьці, Тураве, Друцку і Ваўкавыску. Цікава, што в Ваўкавыску ўсе кніжныя зашпількі (4 экзэмпляры) паходзяць, выключна, з дзяцінца1. Мяркуючы па захаваных старажытнарускіх кнігах, у ніжнюю пятлю зашпількі прасоўвалі раменчык, другі канец якога мацаваўся на адной з дошак пераплету. Сярэдняя пятля надзявалася на цьвічок у верхняй частцы пераплету2 3 кніжнасьцю мы звязваем таксама шэсьць ^ юнзавых вырабаў з Замкавай гары, якія маюць форму маленькіх мячэй3дзірачкай налязе. Даўжыня іх 23 см. У літаратуры яны, часам, разглядаюцца як амулеты3. Аднак, знаходкі дэталяў кніг у Старай Разані з такім «мячом» дазваляюць бачыць у іх кніжныя рэаліі. Таксама трактуюцца такія знаходкі ў Кіеве4. Значная колькасьць падобных знаходак зроблена ў Херсанэсе5.
    Хімічны аналіз аднаго з «мячоў» папзаў, што ён был зроблены з алавяністай бронзы,
    Мал. 99. Графіці з Барысаглеб тыповай «ля кіеўскіх вырабаў. Разам з тым, скай царквы.	на адным з вырабаў не было адтуліны, г.зн.
    апрацоўка яго не была закончана. Гэта азначае, што, па крайний меры, падобныя рэчы выраблялі ў Наваградку.
    Значная колькасьць кніжных зашпілек, што знайдзены на Замкавай гары Наваградка дазваляе звярнуцца да гіпотэзы, якую высунуў у свой час Уладзімір Пашута. Аналізуючы пісьмовыя звесткі аб княстве Міндоўга і яго пераемнікаў, аўтар мяркаваў, што мог існаваць летапіс, створаны на тэрыторыі Чорнай Русі.
    1 Лысенко П.Ф. 1) города... мал. 9,8; 2) Берестье. мал. 260; Штыхов Г.В. Op. cit. С. 137; Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 127.
    2 Симони П. Опыт сборника сведений по истории и технике книгопереплетного искусства на Руси. СПб., 1903. Таб. IX, XI.
    Юра P.O. Op. cit. С. 104; Никольская Т.Н. Op. cit. С. 235; Загорульский Э М Op. cit. С. 224.
    4 Монгайт А.Л. Старая Рязань // МИА. 1949. Вып. 49. С. 179; Боровский Я.В., Сагайдак М.А. Археологические исследвання Верхнего Киева в 19781982 гг. // Археологические исследвання Киева в 19781982 гг. Киев, 1985. С. 3940., мал. 4,1.
    5 Экспозиция Херсонесского музеязаповедника.
    250
    Духоўная культура
    Магчыма, ён узнік у Наваградку, дзе хрысьціўся Войшалк альбо ў адным з праваслаўных манастыроў яго акругі1. Мяркаваньне У.Ц. Пашуты было катэгарычна адхілена гісторыкамі. У святле матэрыялаў, якія паказваюць пісьменнасць гараджан і існаваньне манастыра, заснаванага Войшалкам, думка У.Ц. Пашуты не прадстаўляецца неверагоднай і, як гіпотэза, мае права на існаваньне. Тым больш, што з пранікненьнем пісьменства і феадальнай раздзеленасьцю ў
    кожным значным цэнтры ^^ ^qq Графіці з Барысаглебскай царквы. ўзнікае сваё леташсаньне2.
    Наваградцы ведалі гульню ў шахматы. У пабудове Малага Замка знайдзена фігура каня з косьці выш. 2,9 см, якая выглядае як цыліндр з выступам наверсе. Наваградская фігура належыць да катэгорыі абстрактных шахматных фігур, што зроблены на арабскі ўзор. На думку савецкага гісторыка шахмат І.М. Ліндэра, наваградскі конь з’яўляецца ўзорам арабскай сімволікі3. На тэрыторыі Русі такія ж фігуры шахматных коней сустракаюцца на гарадзішчы на Менцы і ў Тураве4. Другая абстрактная шахматная фігура паходзіць з пабудовы Малага Замка. Гэта пешка з косьці ў форме цыліндра са скругленым верхам, вышынёй 2 см, дыям. 1,5 см. Наваградс кая пешка больш за ўсё мае падабенства з пешкамі з камплекту касьцяных шахмат зробленых па арабскіх узорах і знайдзенага ў Польшчы, у зямлянцы Сандаміра5.	о	.
    Шахматный фігуры з косьці, якія выкананы па ўзору арабскіх фігур, вядомыя ў шэрагу заходнерускіх гарадоў. Гэта ладьдзі з Копысі і Ваўкавыска, сланы з Турава і Друцка і пешкі, таксама знайдзеныя ў Друцку. Побач з сімвалічнымі фігурамі, у гарадах Заходняй Русі знайдзены арыгінальныя рэалістычныя (кароль, ферзь, ладьдзі, пешка). Прыцягвае ўвагу той факт, што з 20 старажытнарускіх пунктаў карты, складзенай І.М. Ліндэрам, у якіх
    1 Пашуто В.Т. 1) Очерки истории ГалицкоВолынской Руси. М., 1950. С. ИЗ121; 2) Образование литовского государства. М., 1959. С. 38.
    2 Воронин Н.Н., Кузьмин А.Г. Духовная культура Древней Руси // ВИ. С. 124.
    3 ДН. Мал. 55,10; Линдер И.М. Шахматы на Руси. М„ 1975. С. 79.
    4 Штыхов Г.В. Op. cit. Мал. 43,3; Лысенко П.Ф. города... Мал. 11,3
    5 Gassowska Е. Wczesnosrednioweczne szachy z Sandomierza // Archeologia Polski. 1964. IX,1.S. 150151., ris. 2.
    251
    Глава HIV
    сустракаюцца шахматный фігуры, датуемыя часам да XIII ст., 13 гарадоў належаць да Беларусі’.
    Распаўсюджанае ў савецкай літаратуры прадстаўленьне аб тым, што гульня ў шахматы распаўсюдзілася ў Заходняй Русі ў XI ст., у апошні час крытычна перагледжана Е.А. Рыбінай. Сярод шахматных фігур НоўгараДу> колькасьць якіх перавышае 150 экзэмпляраў, дакладна датаваныя належаць да часу не раней другой паловы XIII ст. Менавіта да гэтага часу аўтар адносіць з яўленьне шахмат у Ноўгарадзе. Е.А. Рыбіна адхіляе думку аб шырокім пабытаваньні шахмат на Русі ў ХІХІІ, а тым больш IXX стст., адзначыўшы, што вядомыя шахматныя фігуры не звязаны з дакладна датаванымі комплексам!2. Што ж у сувязі з такой высновай можна сказаць аб шахматах Заходняй Русі? Сапраўды, вялікая частка шахматных фігур з заходнерускіх гарадоў знайдзена паза комплексам!. Аднак, ёсьць выключэньні. Так конь з гарадзішча на Менцы ляжаў у мацярыковай яме. Археалагічны матэрыял дадзенай частцы паселішча сведчыць, што жыцьцё там спынілася пры канцы XI ст. Гэта падцвярджаецца знаходкамі адпаведнай керамікі, глазчатымі пацеркамі, пацеркамі «лімонкамі» і іншым тыповым інвентаром гэтага часу3. Даціроўка шахматнага каня паселішча на Менцы дакладна абгрунтавана. Гэта не толькі самая раньняя знаходка ў заходнерускіх гарадах, але і на ўсёй Старажытнай Русі. Цікава, што камплект шахмат з Сандаміра, які аўтар яго публікацыі Э. Гассоўская, звязвае са Старажытнай Русьсю, таксама датуецца XI ст.4.
    Наваградская шахматная фігура знайдзена ў пабудове другой паловы XII ст. Разам з ёй знаходзіліся абломкі амфар, наканечнікі стрэлаў XII ст., цуглі, а таксама абломкі двух шкляных пасудзін, што прывезены з Сірыі5. Фігуры каня і слана ў Тураве паходзяць з 4га слоя, які па знаходках датуецца ХПХШ стст. Ладьдзя з Ваўкавыска знайдзена на гарадзкім дзяцінцы ў слоі са знаходкамі XII ст.6.