• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    Паступленьне ў Наваградак імпарту партыямі дае падставы мяркаваць, што вялікая частка яго прыбывала ў выніку гандлёвых аперацый, а вырабы, што трапілі неэканамічным шляхам (ваенная здабыча, дарункі і інш.) былі нешматлікія. Для наваградцаў  жыхароў лясной зоны, асноўным эквівалентам у гандлёвых сувязях была пушніна4. Магчыма, што гаражане гандлявалі зернем, якое атрымалі на мясцовых урадлівых землях. У гэтым выпадку дарэчы ўспомніць пра бязмен, прыстасаваны каб важыць значныя грузы. Не выключана, што з Наваградка былі прывезены ціснёныя срэбныя ўпрыгожаньні. Добра ўзброеныя наваградцы, не толькі спадарожнічалі князям у паходах, як сведчыць летапіс, але маглі выконваць ролю купцоў, тым больш, калі гутарка аб багатых златакавалях вакольнага гораду XIIXIII стст.5.
    Археалагічныя матэрыялы Наваградка даюць прадстаўленьне аб надзвычай актыўных знешніх сувязях гораду. У культуры раньняга Наваградка захавалася шмат вырабаў з другіх старажытнарускіх зямляў і краін за межамі Старажытнай Русі. У ХІІХПІ стст. імпарт павялічваецца ў шмат разоў, ператварыўшы Наваградак у горад, для якога характэрна канцэнтрацыя як масавых, так і раскошных, даступных толькі для сацыяльных вярхоў прывазных тавараў.
    1 Гуревич Ф.Д. Византийский импорт... С. 79.
    2 Schmidt R. Op. cit. S. 57.
    3 Musianowicz K. Drohiczin we wczesnym sredniowieczu // MW. 1959. IV S 220
    4ДН. C. 156.
    5 Тамсама
    230
    Духоўная культура
    Глава 8. Духоўная культура
    Наваградак быў горадам позняга язычніцтва. Яго гісторыя з канца X да капца XI і нават мяжы ХІХІІ стст. знаходзіццаў дахрысьціянскімчасе. Рэаліі язычніцкіх всраванняў на паселішчах рэдкія. Не выключана, што амулетам гэтага часу быў авальны выраб з лазурыту (ляпіслазур) з двума адтулінамі, які знайдзены ў мацерыковай яме Малага Замка. Радовішча лазурыту знаходзяцца ў Сярэдняй Азіі, аднак наваградскую знаходку трэба звязваць скарэй з палавецкімі старажытнасьцямі, сярод якіх сустракаюцца вырабы з гэтага мінерала’. Як адзначана ў папярэдняй главе, асобныя рэчы паўднёвых качэўнікаў у Наваградку вядомыя. Магчыма, што ахоўныя функцыі прыпісваліся бурштыну, які ў гэты час сустракаецца выключна ў выглядзе неапрацаваных кавалкаў. Можна мяркаваць, што з язычніцкімі вераваньнямі звязана мініяцюрная сякерка з жалеза, з выбітым на ёй знакам2. Знайдзеная ў культурным слоі XI ст. бронзавая чара — рэч хрысьціянскага культу. Аднак, у язычніцкім Наваградку яе маглі выкарыстоўваць не па прамым прызначэньні. Далучым да названых знаходак прасвірлаваныя іклы мядзведзя і дзіка.
    Язычніцтва наваградцаў у раньні перыяд існаваньня паселішча, а пазней гораду, адлюстравалася, галоўным чынам у яго курганным магільніку. Звычай трупасналеньня, якога жыхары трымаліся ад часу заснаваньня паселішча ў Наваградку, паступова замяняўся звычаем трупапакладаньня. Па абраду пахаваньня і інвентару наваградскі курганны магільнік амаль не адрозніваецца ад навакольных вясковых помнікаў. Толькі ў інвентары жаночых пахаваньняў сустракаюцца скроневыя кольцы, адзін канец якіх сагнуты ў форме спіралі і шмат бісеру. Істотна, што ў Наваградскім магільніку не было пахаваньняў, якія сінхронныя самаму раньняму пасяленьню на Малым Замку. Так у курганах не знайдзена старажытнейшая кераміка часткова абточаная на ганчарным коле. Магчыма, што такія пахаваньні не былі намі раскапаны, але не выключана, што першыя жыхары будучага Наваградка хавалі сваіх нябожчыкаў і якімсьці іншым месцы3.
    Пранікненьне хрысьціянства ў Наваградак азнаменавалася пабудовай храма на узвышшы, што знаходзіцца на захад ад Малага Замка і заселена ад XI стагоддзя. Яшчэ ў 70я гады мінулага стагоддзя была выказана думка, што пад сёньняшнім храмам Барыса і Глеба, пабудаваным у XVI ст. павінны быць рэшткі старажытнай царквы4. Яны былі адкрыты і даследаваны
    1 Макарова Т.Н. Украшения и амулеты из лазурита у кочевников ХХІ вв.// АСГЭ. 1964. Вып. 4. С. 133.
    2 ДН. Мал. 90,8.
    3 Гуревич Ф.Д. Погребальные памятники жителей Новогрудка (конец X  /Ое годы XIII вв.)//КСИА. 1983. Вып. 175. С. 4849.
    4 Описание церквей и приходов Минской епархии. Минск, 18 /У. Кн. У. с. 11 iz.
    231
    Глава HIV
    М.К. Каргерам у 1961,1962 i 1965 гг. Раскапаны помнік аўтар рэканструяваў у выглядзе чатырохсталповага трохапсіднага храма, які абкружаиы галерэяй. У сярэднім нефе царквы адткрыта частка майолікавай падлогі. Ba ўсходняй частцы паўднёвага прытвора сабрана шмат фрагментаў тынкоўкі, пакрытай фрэскавым роспісам і кавалкі з граффіці. Кладка галоўнага аб’ёму храма з добра абчасаных квадратаў порыстага камяню з праслойкамі плінфы, паўтарас кладкі царквы Дабравешчаньня ў Віцебску. М.К. Каргер мяркаваў, што гэта тэхніка была занесена з правінцыйнавізантыйскай архітэктуры, магчыма з Крыму, спачатку у Віцебск, а потым у Наваградак. Сьцены галерэі царквы, складзеныя з плінфы на растворы з дамесам цзмянкі (так званы утоплены рад), былі ўзведзены полацкімі будаўнікамі. М.К. Каргер датаваў наваградскі храм XII ст.1.
    На думку П.А. Рапапорта, падабенства наваградскай і віцебскай цэркваў можна тлумачаць тым, што ў 20я  40я гады XII стаг. у склад віцебскай будаўнічай арцелі ўваходзілі візантыйскія будаўнікі. Пасля пабудовы храма ў Віцебску яны выбудавалі галоўны гмах царквы ў Наваградку. Галерэя ж наваградскага храма была зроблена полацкімі майстрамі2.
    Час пабудовы Барысаглебскай царквы ў Наваградку можна ўдакладніць матэрыяламі жылой пабудовы Малага Замка з фрэскавым роспісам. Фрэскі храма і жылой пабудовы падобныя па гаме колераў і арнаментах. Відавочна, што сьцены адзінага жылога дому з фрэскавым роспісам і сьцены царквы былі распісаны аднымі і тымі ж мастакамі і, прыблізна, у адзін і той жа час. Жыльлё, аб якім гаворка, па стратыграфічных дадзеных і інвентару належыць да другой чвэрці XII стагоддзя. Заканчэньне будаўніцтва Барысаглебскай царквы Наваградка можна датаваць гэтым самым часам.
    Храм Барыса і Глеба быў збудаваны ў Наваградку за межамі гарадскіх умацаваньняў прыкладна ў той час, калі там фармаваліся дзяцінец і вакольны горад. Было б дзіўна, калі б у самым горадзе не было сваёй царквы. Нажаль, непасрэдных дадзеных аб існаваньні храмаў на тэрыторыі Замкавай гары і Малага Замка няма, але ўскосныя матэрыялы дазваляюць мяркаваць, што яны існавалі.
    Для Малага Замка асновай для такога мяркаваньня з’яўляюцца хрысьціянскія могілкі ХІІХНІ стст., што займалі паўднёвую частку пляцоўкі. Хрысьціянскія могілкі ўзнікалі, звычайна, паблізу храмаў. За час раскопак было адкрыта 150 пахаваньняў у трупах і без іх. 83 пахаваньні датаваліся першай паловай XII ст., перакрываючы, а часам і праразаючы рэшткі забудовы ХХІ стст. Могілкі, размешчаныя паблізу багатых дамоў вакольнага гораду былі месцам пахаваньня багатых жыхароў Наваградка.
    ' Каргер М.К. Раскопки церкви Бориса и Глеба в Новогрудке // КСИА. 1977 Вып. 150. С. 7985.
    2 Раппопорт П.А. 1) Зодчество Древненай Руси. Л„ 1986. С. 8788; 2) Церковь Благовещения в Витебске// ПКНО 1985 г. С. 526527.
    232
    Духоўная культура
    Там хавалі не толькі насельнікаў квартала залатароў, але і багацейшых
    насельнікаў дзяцінца. Аб гэтым можна мяркаваць па жаночаму пахавань ню, пры якім знайдзены срэбныя пазалочаныя бляшкі, адціснутыя з матрицы Замкавай тары. У перыяд максімальнага росквіту вакольнага гораду тэрыторыя могілак была забудавана. Гэта адбывалася ў другой палове XII ст. Гарадская забудова на месцы хрысьціянскіх могілак мела месца і ў другіх старажытнарускіх гарадах. У Старой Разані грунтовы могільнік жыхароў гораду XI  першай паловы XII ст. быў перакрыты жылой забудовай. На дзяцінцы Чарнігава могілкі каля царквы ў другой палове XII ст. былі замошчаны жоўтай плінфай’. У Наваградку, у пачатку XIII ст., у сувязі з рэзкім заняпадам вакольнага гораду, тэрыторыя, аб якой гутарка, ізноў становіцца могілкамі. Але цяпер там хавалі, галоўным чынам, дзяцеи. Мяркуючы па наібольпіай канцэнтрацыі пахаваньняў, храм на тэрыторыі Малага Замка павінен быў стаяць паблізу паўднёваусходняй часткі пляцоўкі, дзе зараз знаходзіцца мемарыяльны капец Адама Міцкевіча (дыям. 25 м)2.
    Аб існаваньні храма на Замкавай тары
    можна мяркаваць па звестках летапісца пад 1262 г., які паведаміў аб хрышчэньні князя Войшэлка: «Воишелк же нача княжити в Новегородце в поганьстве буде... а посемь вниде страх Божий во сердце его, помыслив собе хотя прияти святое крещение и крестися ту в Новегородце и нача быти во хрестьянстве»3. Трэба думаць, што Войшалк хрысьціўся ў царкве, якая была пры яго двары на дзяцінцы.
    Аб археалагічных матэрыялах Замкавай тары, што сведчаць аб існаваньні там старажытнарускага храма, гаварылася ў главе 3. Гутарка аб драўляных насьцілах, што ляжалі пад насьціламі, пры царкве XIV ст. і, верагодна, суадносіліся з больш раньняй драўлянай царквой. Магчыма, штодастаражытнарускага храма дзяцінца належалі часткі бронзавай люстрыхораса.
    Мал. 93. Абломкі люстрыхораса.
    1 Даркевич В.П. Старая Рязань (Итоги археологических исследований 19701979 гг.) //ТДСД. С. 125; Коваленко В.П. Новые исследвания черниговского детинца // ЗС А. С. 117.
    2 Гуревич Ф Д. 1) Детинец и окольный горад древнерусского Новогрудка в свете археологических работ 19561977 гг. // СА. 1980. С. 8899; 2) Погребальные памятники... С. 4953.
    3 ПСРЛ. М„ 1962. Т. II. Стб. 858859.
    233
    Глава HIV
    Хрысьціянства, якое з’явілася ў Наваградку не раней за XII ст., начало ў горадзе інтэнсіўна распаўсюджвацца. Праўда, аб гэтым можна мяркаваць па дадзеных, якія звязаны з прывеліраванай часткай гарадскога насельніцтва. Цяжка сказать як прынялі новую рэлігію простыя гаражане. Аб ПОЗНІМ пабытаваньні язычніцтва сведчыць курган XII ст. гарадскога магільніка1, Болып трывалым было язычніцтва ў ваколіцах Наваградка, где курганныя магільнікі існавалі да XIII ст. Уплыў хрысьціянскай абрадавасьці праявіўся ў іх у тым, што нябожчыкі былі пахаваны, пераважна, у ямах2. Эвалюцыя пахавальнага абраду ў сельскіх жыхароў ваколіц Наваградка адбывалася таксама як і ў другіх старажытнарускіх абласьцях, у прыватнасьці ў Смаленскай зямлі3.
    У хрысьціянскім Наваградку з’яўляюцца разнастайныя культавыя вырабы (крыжынацельнікі, энкалпіёны, абразкі і інш.), як мясцовай работы так і прывазныя. У пошуках аналогій наваградскім знаходкам мы, у першую чарту, звяртаемся да матэрыялаў старажытнарускіх гарадоў, але нярэд