Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Новыя формы візантыйскага шклянога посуду з’яўляюцца ў дамах другой паловы XII ст. Так у пабудове 5 знайдзены флакон з сіняга шкла, распісаны золатам і белай эмальлю, шарападобная бязколерная пасудзіна з выступам на ўнутраным баку сьценкі. Такія пасудзіны выкарыстоўвалі для сцэжваньня вадкасьцяў. У гэтай жа пабудове былі фрагменты безколернай пасудзіны на паддоне, чырвонай пасудзіны з залатым роспісам, сіняга з роспісам белай эмальлю і асклепак блакітнага празрыстага шкла. Наібольш багаты набор шкляных пасудзін паходзіць з пабудовы 10. Там пабытавалі: флакон і чара з малочнабелага шкла, распісаныя золатам і чырвонай эмальлю, флакон і чара з безколернага шкла, распісаныя золатам і «келіх Ядвігі», а таксама абломкі пасудзін з блакітнага і малочнабелага шкла2.
’ ДН. С. 32, 41, 45, 47. Мал. 22,7; 25,2; 31,5; 37,3.
2 ДН. С. 79. Мал. 61, 62,1,4.
214
Гандль. Знешнія сувязі
Мал. 89. Шкляны сасуд (рэканструкцыя).
У пабудовах XIII ст. візантыйскія шкляныя пасудзіны не сустракаліся за выключэньнем асобных абломкаў чырвонага шкла з залатым роспісам, верагодна, захаваныя ад больш раньняга часу. Вялікая бутыль з прамавугольным тулавам і ўвагнутым дном, зробленая з сіняга шкла1, магла быць не толькі візантыйскага, але і блізкаўсходняга паходжаньня.
Вышэй гутарка ішла аб шкляных пасудзінах Наваг / радка, вядомых па публіка' цыях. Спынімся на раней не \ вядомых пасудзінах з візан \ тыйскага шкла. На тэрыторыі Малага Замка былі знайдзены абломкі сінебелага шкла ў спалучэньні з безколерным, гэта дазволіла аднавіць пасудзіну вышынёй 9,5 см. з кальцавой ножкай і ручкамі з безколернага шкла. У майстэрнях Карынфу вядомыя знаходкі донцаў, ручак і сьценак2, якія дазваляюць аднавіць форму нашай пасудзіны. Праўда, шкло карынфскіх пасудзін, у адрозеньне ад наваградскага, аднатоннае. Наваградскі бакал з ручкамі з безколернага шкла дазваляе
ўспомніць сведчаньне Тэафіда (X ст.), які пісаў у сваім трактаце, што грэкі ў сваіх пікляных пасудзін «з белага жа шкла робяць і ручкі»3. Пасудзіна з сінебелага шкла была ў Наваградку не адзіная. Вышэй успамінаўся абло
мак сінебелага шкла распісаны золатам.
На Замкавай гары, дзе абломкі візантыйскіх шкляных пасудзін прад стаўлены донцам і сьценкамі безколернай празрыстай пасудзіны і абломкам малочнабелай пасудзіны, распісанай золатам4, у 1985 г. былі знайдзены венчык і сьценка ад яшчэ адной такой жа пасудзіны.
1 ДН. С. 96. Мал. 74,3.
2 Davidson G.K.A. A medieval mystery:
Bizantine glass production //JGS. 1975.
XVIII. P. 140., feg. 29.
3 Манускрипт Теофила «Записки о разных искусствах» // Всесоюзная центральная научноисследовательская лаборатория по консервации и реставрации. М., 1963. Сообщение 7. С. 107.
4 Зильманович И.Д. Op. cit. Мал. 35,6; Гуревич Ф.Д., Джанполадян Р.М. Op. cit.
Табл. XII.
215
Глава IIV
3 часу періпай публікацыі Р.М. Джанпаладзян аб наваградскіх шкляных пасудзінах — чырвонага келіха і сіняга флакона, большасьць савецкіх і замежных даследчыкаў уключаюць іх у лік візантыйскіх вырабаў. Англійскі даследчык А. Мігоў адзначае, што такі роспіс, як на наваградскіх шкляных пасудзінах, распаўсюджаны ў выяўленчым і прыкладным мастацтве Візантыі. Арэал сініх флаконаў, як піпіа вучоны, распрасьціраўся ад тэрыторыі Беларусі да Кіпру і, магчыма, Егіпту і ад Карынфа да Ірану. На
Мал. 90. Абломкі распісных шкляных пасудзін. думку Мігоў, сінія флаконы выраблялі ў адным цэнтры Канстанцінопалі'. Амерыканская даследчыца Г. Дэвідсон, якая шмаг гадоў праводзіла раскопкі ў Карынфе, лічыць, што такія флаконы выраблялі ў карынфскіх майстэрнях2.
Візантыйскі шкляны пасуд прыбываў у Наваградак напрацягу ўсяго XII ст., а потым прывоз яго спыніўся. Магчыма, гэта трэба звязваць з падзеньнем Канстанцінопаля ў 1204 г. і думка А. Мігоў аб канстантынопальскім паходжаньні сініх флаконаў правільная. У святле гэтага тлумачэньня, канстантынопальскімі трэба лічыць і астатнія цудоўныя шкляныя пасудзінь: нашага і ораду. «Кубак Ядвігі», на думку ІО.Л. Шчапавай, з’яўляецца прадукцыяй, перш за ўсё Канстанцінопальскай майстэрні3.
Наваградская калекцыя візантыйскіх шкляных пасудзін прыкметная не толькі сваімі дасканалымі ўзорамі, але і тым, што яны прыбывалі ў горад партыямі. У горадзе налічваецца тры сінія флаконы, што распісаны золатам і оелай альбо жоўтай эмальлю, столькі ж пасудзін з чырвонага шкла з залатым роспісам, не меньш чым дзве пасудзіны з сінябелага шкла. Флаконы, чашы і вазы з малочнабелага шкла, распісаныя золатам, часам у
1 Megaw А.Н.К. Op. cit. P. 102103.
2 Davidson G.K. Op. cit. P. 133.
3 Щапова Ю.Л. Op. cit. C. 214.
216
Гандль. Знешнія сувязі
спалучэньні з чырвонай эмальлю, таксама прадстаўлены не адзінкавымі экзэмплярамі, а флакон і чару, што знайдзены ў адной пабудове, увогуле можна лічыць прадукцыяй аднаго майстра. Абломкі зпаянага дымчатага шкла з Малага Замка, дазваляюць мяркаваць, што на вакольным горадзс Наваградка мог быць яшчэ адзін «келіх Ядвігі». Гэта выснова асабліва важная таму, што на думку ІО.Л. Шчапаваи, наваградскі ксліх з яўлясцца адзінай сапраўднай сярэдневяковай знаходкай, у той час як астатнія «келіхі Ядвігі», што захоўваюцца ў Польшчы і Заходняй Еўропе, з яўляюцца падражаньнямі такім пасудзінам і зроблены ў XVIIXVIII стст.1.
Перавага канстанцінопальскіх вырабаў у Наваградку не значыць таго, што сярод шкляных пасудзін не было прадукцыі правінцыйных візантыйскіх майстэрняў. Звесткі аб агюшніх нешматлікія і вядомыя пакуль толькі па матэрыялах Карынфу.
Знаходкі візантыйскіх шкляных пасудзін у гарадах Старажытнай Русі не шматлікія. Сярод заходнерускіх гарадоў абломкі іх сустракаюцца толькі ў Тураве2. Няшмат такіх пасудзін было ў Кіеве, Ноўгарадзе, Старой Разані, Ушчыжы, Старой Ладаге, Смаленску і Гарадзішчы пад Ноўгарадам3. У гарадах за межамі Старажытнай Русі, якія вядомыя сваімі трывалымі сувязямі з Візантыяй, асартымент візантыйскага посуду са шкла быў невялікі. Так у Херсоне — наібуйнейшай візантыйскай калоніі ў Паўночным Прычарнамор і, пры немалой колькасьці фрагментаў візантыйскага шкла няма тае разнастайнасьці формаў шклянога посуду, што ёсьць у Наваградку4. У сярэдневяковых гарадах Арменіі (Двін, Ані), якія цесна звязаныя Візантыяй, колькасьць шкляных візантыйскіх пасудзін вельмі невялікая ’.
Сярод упрыгожаньняў з натрыевакальцыевакрэмнезёмнага шкла, да візантыйскіх вырабаў належаць сінія і блакітныя бранзалеты (15% зпаходак). Вядома, што шкляныя бранзалеты выраблялі ў Карынфе6. Візантыйскія шкляныя бранзалеты сустракаюцца ў шэрагу заходнерускіх гарадоў Віцебску, Оршы, Мінску і Ваўкавыску. Па колькасьці гэтых пры
1 Щапова Ю.Л. Op. cit. С. 213214. Фрагмент яшчэ аднаго «келіха Ядвігі» XII ст. знайдзены пры раскопках палаца ў Вудзе (Венгрыя) — HellGyurky К. The use of glass in medieval Hungary //JGS. 1986. 28. P. 71., fig. 2.
2 Полубояринова М.Д. Op. cit. C. 235., Мал. 2,36.
3 Новое в археологии Киева. С. 371; Щапова Ю.Л. 1) Стеклянные изделия древнего Новгорода // МИА. 1963. Вып. 117. С. 133134; 2) Стеклянные изделия Старой Рязани. М„ 1984. С. 8187; Джанполадян Р.М. Стеклянная чара из Старой Ладоги // АСГЭ 1967. Вып. 28. С. 4950; Асташева Н.И. К вопросу о южных связях древнего Смоленска//Труды ГИМ. 1980. Вып. 51. С. 122; Матэрыялы Гарадзішча ласкава паведаміў Я.М. Носаў.
4 Колесникова Л.Г. Восточное стекло из собрания Херсонесского музея // ВВ. 1973. Вып. 34. С. 240251.
5 Джанполадян Р.М. Византийское стекло из раскопок Ани // КИСА. 1977. Вып. 150. С. 8589; Кафадарян К. Город Двин и его раскопки. Ереван, 1982. Т. 2. С. 147.
6 Davidson G. The minor objects. Corihth. 1952. XII. P. 262265.
217
Глава IIV
вазных упрыгожаньняў бліжэй за ўсё Ваўкавыск, дзе такія бранзалеты складалі 13%'. Асобная трупа шкляных бранзалетаў прадстаўлена вырабамі, інкруставанымі шкляной крошкай, з зашчыпамі на паверхні. Аналогіі да іх сустракаюцца на поўдні нашай краіны (Саркел, Тмутаракань, Херсанэс)2. Іх, верагодна, таксама трэба лічыць візантыйскімі вырабамі.
Вялікую колькасьць упрыгожаньняў з натрыевакальцыевакрэмнязёмнага шкла складаюць пацеркі. Не маючы пераканаўчых візантыйскіх аналогій, мы адносім іх да міжземнаморскага імпарту, маючы на ўвазе большы абшар, чым Візантыя і яе правінцыі.
Сярод пацерак колькасна пераважае бісер. Праўда, у культурным слоі Малага Замка і Замкавай гары ёсьць адзінкавыя знаходкі зялёнага і жоўтага бісеру. Аднак, пры пахаваньні ачэльлі з жоўтага бісеру былі распаўсюджаным упрыгожваньнем у наваградцаў. У чатырох жаночых пахаваньнях гарадскога курганнага магільніка знайдзены 425 бісерных пацерак. Пры адным з пахаваньняў наваградскага магільніка на Малым Замку было ачэльле, што сабранае з 90 такіх пацерак3. Такім чынам, лік бісерных пацерак Наваградка і яго магільніка перавышае 500 экзэмпляраў бісеру. У іншых заходнерускіх гарадах бісер сустракецца адзінкава альбо ў невялікай колькасьці4, а ў блізкім па культуры Ваўкавыску яго няма зусім.
3. А. Львова разглядае старажытнарускі бісер як імпарт з Міжземнамор’я. Верагодна, такое ж паходжаньне і нашых знаходак. Спецыфікай Наваградка з’яўляецца позняе пабытаваньне бісеру. У той час як у Ноўгарадзе бісер у канцы XI — пачатку XII стст. — вялікая рэдкасть5, то на нашым помніку, як вынікае са знаходкі ачэльлья ў пахаваньні першай паловы XII ст., ён быў дастаткова распаўсюджаны.
Лімонныя пацеркі — адзінарныя, двайныя і трайныя (6 экзэмпляраў). Колер іх жоўты. Мяркуючы па комплексах, такія пацеркі з’яўляюцца ў першай палове XI ст. і не выходзяць за межы гэтага стагоддзя. Аб гэтым сведчыць знаходка з кургана каля в. Мольнічы6. Лімонныя пацеркі знайдзены амаль ва ўсіх заходнерускіх гарадах.
Мазаічныя цыліндрычныя пранізкі (6 экзэмпляраў). У Наваградку падобныя пранізкі звязаны з начаткам існаваньня паселішча на Малым Замку У кургане каля в. Сялец мазаічная пранізка знайдзена пры пахаваньні з
1 Калядзінскі Л.У. і інш. Op. cit. С. 42; Штыхов Г.В. Города... С. 97; Загорульский Э.М. Op. cit. С. 233; Щапова Ю.Л. Стеклянные бранзалеты Волковыска. С. 169.
2 ДН. С. 153., Мал. 49,25.
3 Павлова К.В. Раскопки могильника... С. 100,103. Мал. 38,1. Архіў ЛАІАф 35. № 90. л. 24; ДН. С. 118., Мал. 79,3.
4 Воронин Н.Н. Op. cit. С. 67; Штыхов Г.В. Пацеркі з Віцебска //ТДАБ. С. 12.