Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Мал. 82. Пацеркі, устаўкі, пярсьцёнкі.
свіпцовакрэмнезёмнае.
Шарападобныя (12 экзэмпляраў). Сярод знаходак пераважалі вялікія пацеркі (дыяметр да 1,5 см). Зробленыя з жоўтага, сіняга, зялёнага, фіялетавага шкла. Шкло безколерных пацерак часам нагадвае ваконнае і шкло пасудзін. Наібольш раньняя шарападобная пацерка знайдзена ў Наваградскім магільніку3. Як разавыя знаходкі такія пацеркі сустракаліся на працягу ўсёй гісторыі старажытнарускага гораду. Жоўтыя шарападобныя пацеркі, як паказалі аналізы, зроблены з каліевасвінцовакрэмнезёмнага
шкла.
Зонныя (39 экзэмпляраў). Пераважаюць пацеркі з сіняга і зялёнага шкла, адзінкава сустракаюцца жоўтыя і безколерныя. Адна пацерка зроблена з
1 Павлова К.В. 1) Раскопки могильника близ Новогрудка// КСИА. 1965. Вып. 104. С. 100,103; 2) Могильники у деревень Мольничи и Сулятичи // КСИА. 1974. Вып. 139. С. 63; Гуревич Ф.Д. Древности... Мал. 97,5; Поболь Л.Д. Op. cit. Мал. 81,3,4; Архіў ЛАІА. ф. 35,8 90, л. 24.
2 ДН. С. 28.
3 Павлова К.В. Раскопки могильника... С. 100.
197
Глава IIV
чырвонага шкла. Зонныя пацеркі сустракаюцца ва ўсіх слаях старажытнарускага гораду. Знаходка з перадмацерыковага слоя была буйнейшай за астатнія (дыяметр 1 см). У пабудове першай паловы XII ст. сустракаюцца жоўтыя зонныя пацеркі, а для жылых дамоў другой паловы XII і для XIII стст. характэрныя сінія і зялёныя. Хімічны аналіз зоннай пацеркі вядомы для знаходкі з фіялетавага шкла, якое было каліевасвінцовакрэмнезёмнае'. Фіялетавых зонных пацерак у Наваградку не было, але, верагодна, склад нашых пацерак быў такі самы. Зонныя пацеркі Наваградка, што належалі да часу раней сярэдзіны XII ст. былі, бясспрэчна, кіеўскага паходжаньня. Што датычыць знаходак больш позняга часу, то яны маглі быць зроблены і ў другіх гарадах, паколькі ў тэты час выраб пацерак распаўсюджваецца ў шэрагу помнікаў Старажытнай Русі2.
Пранізкі — двайныя і трайныя (9 экзэмпляраў) з сіняга, зялёнага і жоўтага шкла.
Пацеркі з абадком і пласцінкавым арнаментам (6 экзэмпляраў). Яны распісаны хвалістымі лініямі зялёнага, жоўтага і карычневага колераў. З’яўляюцца ў Наваградку ў пабудовах другой паловы XII ст.3. Пацеркі з пласцінкавым арнаментам падрабязна апісала Ю.Л. Шчапава, уключыўшы і наваградскія знаходкі. Аўтар схіляецца да думкі, што такія пацеркі выраблялі ў Кіеве, дзе ў іх вытворчасьці маглі, побач са старажытнарускімі рамеснікамі, прымать удзел майстры грэкі. Частка ж такіх пацерак магла быць зроблена ў Ноўгарадзе4.
Плоскія падоўжаныя — «рыбападобныя» (7 экзэмпляраў). Зроблены з бледнаблакітнага шкла, яны з’яўляюцца адначасова з пацеркамі з пласцінчатым арнаментам. У адной з пабудоў другой паловы XII ст. знайдзена чатыры падобныя пацеркі5. Па складу шкла адна з «рыбападобных» пацерак была каліевасвінцовакрэмнезёмнай6.
Цыліндрычныя (2 экзэмпляры). Абедзве пацеркі зроблены з зялёнага шкла. Адна са знаходак уваходзіла ў інвентар пабудовы другой паловы XII ст.7.
3 агульнага ліку пацерак, да старажытнарускіх вырабаў належаць не больш за 80. Недахоп аналізаў робіць гэту карціну не поўнай. Магчыма, што некаторыя тыпы шкляных пацерак, для якіх не ўзяты аналіз, маглі быць таксама вырабамі майстроў Старажытнай Русі. Усе наваградскія пацеркі, для якіх быў зроблены аналіз, альбо якія былі супастаўлены з аналізамі
1 Фехнер М.В. К вопросу об экономических связях древнеруской деревни // Труды ГИМ. 1959. Т.ЗЗ. Прил. VI,6,8.
2 Щапова Ю.Л. Стекло Киевской Руси. С. 78.
3ДН. Мал. 49,5; 77,3.
4 Щапова Ю.Л. Op. cit. С. 8884.
5 ДН. С. 79., Мал. 59,20,21.
6 Фехнер. Op. cit. Прил. VI,14.
’ДН. С. 61.
198
Гандль. Знешнія сувязі
такіх самых рэчаў з іншых помнікаў, былі кіеўскага паходжаньня. Толькі для пацерак з пласцінчатым узорам месцам вырабу, акрамя Кіева, мог быць і Ноўгарад. Даціроўка наваградскіх пацерак старажытнарускага паходжаньня шмат чым адпавядае храналогіі пацерак Ноўгараду1.
Шкляныя пярсьцёнкі (97 экзэмпляраў). Амаль усе, за выключэньнем адной знаходкі, сустрэліся на Малым Замку, дзе такія вырабы старажытнарускага паходжаньня з’яўляюцца не раней першай паловы XII ст.2. У багатых пабудовах вакольнага гораду было ад 10 да 28 пярсьцёнкаў3. Форма іх выпуклая і плоскавыпуклая. На некаторых знаходках маюцца плоскія альбо выпуклый шчыткі. Аднойчы знайдзены рубчаты пярсьцёнак. Колер шкла сіні, зялёны, жоўты, карычневы і фіялетавы. Адзіны цэлы пярсьцёнак быў з фіялетавага шкла. Адзначым таксама сіні пярсьцёнак, распісаны жоўтай эмальлю4. Шкло наваградскіх пярсьцёнкаў, мяркуючы па аналізах, што зроблены для дзевяці знаходак, свінцовакрэмнезёмнае і каліевасвінцовакрэмнезёмнае.
У шкларобчых майстэрнях Кіева пярсьцёнкі выраблялі разам з другімі шклянымі вырабамі. У адной з іх знайдзены распісаны шкляны пярсьцёнак5 . Наваградскія шкляныя пярсьцёнкі, зробленыя па старажытнарускім рэцэпце можна напэўна прылічыць да кіеўскага імпарту.
Шкляныя пярсьцёнкі даволі рэдкія знаходкі ў старажытнарускіх гарадах. Нават шматгадовыя раскопкі ў Ноўгарадзе выявілі 300 фрагментаў пярсьцёнкаў6. Таму каля 100 шкляных пярсьцёнкаў, што пабытавалі ў Наваградку адлюстроўваюць значную колькасьць гэтых упрыгожаньняў. Амаль ва ўсіх заходнерускіх гарадах пярсьцёнкі са шкла былі адзінкавымі знаходкамі. Толькі ў Ваўкавыску, дзе іх было больш чым у другіх гарадах Заходняй Русі, фрагменты шкляных пярсьцёнаў знайдзены ў колькасьці 127.
Масавымі ўпрыгожаньнямі са шкла, як і ў другіх старажытнарускіх гарадах, для наваградскіх жанчын былі шкляныя бранзалеты. На тэрыторыі Малага Замка знайдзена каля 3000 фрагментаў шкляных бранзалетаў8. Лік іх на Замкавай тары не паддаецца дакладнаму рахунку. За час раскопак там знайдзена 110 абломкаў. Акрамя таго, пад самым старажытным драўляным
1 Щапова Ю.Л. Стеклянные бусы древнего Новгорода // МИА. 1956. Вып. 55, С. 165170; Колчин Б.А. Хронология новгородских древненостей // Новгородский сборник. М., 1982. С. 168169.
2ДН. С. 32.
3ДН. С. 51,65,97.
4ДН. Мал. 41,7; 49,18,19.
5 Новое в археологии Киева. С. 312313.
6 Колчин Б.А., Янин В.Л. Археологии Новгорода 50 лет // Новгородский сборник. С. 85.
7 Зверуго Я.Г. Op. cit. С.78.
8 Да ліку гэтых знаходак, што прыведзены раней (2500) ДН. С. 154, далучым раней неўлічаныя знаходкі раскопаў 19651967 гг.
199
Глава IIV
Мал. 83. Абломкі шкляных бранзалетаў.
насьцілам паўночнага раскопа знайдзена скапленьне так моцна разбураных вырабаў, што шкло амаль разпалася. Цяжка было вызначыць колькі бранзалетаў тут знаходзілася.
Як адзначайа ў кнізе «Старажытны Наваградак», шкляныя бранзалеты ў нашым горадзе з’явіліся ў першай палове XII ст., і, напачатку, прыбывалі невялікімі партыямі. Вельмі шмат знаходак прыбывае ў другой палове XII ст. і аж да разгрому паўднёварускіх шкларобчых майстэрняў манголамі, гэтыя ўпрыгожаньні прывозілі ў Наваградак у вялікай колькасьці'. У дзьвух з трох пабудоў XIII ст. знайдзена адпаведна 44 і 320 фрагментаў шкляных бранзалетаў2. Для гаспадарчых будынкаў дзяцінца бранзалеты са шкла былі выпадковымі знаходкамі. Тым не
меньш, там сустрэліся больш за 100 такіх абломкаў, не лічачы скапленьня такіх бранзалетаў пад драўляным насьцілам. У паўднёвым раскопе гэтай часткі гораду, дзе знаходзіліся жылыя дамы, сустрэліся больш за 90 абломкаў. 75% іх адносіліся да пабудоваў XII ст.3.
Форма і колер бранзалетаў абедзьвух частак гораду некалькі адрозніваюцца. На тэрыторыі Малага Замка першае месца ў гаме колераў належала карычневаму шклу. Далей ішлі зялёнае, сіняе, бірузовае, фіялетавае і жоўтае. Пераважалі кручаныя. Другое месца належала гладкім, трэцяе — плоскавыпуклым. Астатнія формы (трохвугольная, вітая, рыфлёная) сустракаюцца даволі рэдка. У жылых пабудовах Замкавай гары адразу за карычневымі і зялёнымі, ішлі фіялетавыя, а на тэрыторыі гаспадарчых будынкаў другое месца пасля карычневых займалі бранзалеты з безколернага шкла. Па форме шкляныя бранзалеты Замкавай гары прадстаўлены, галоўным чынам, гладкімі. Вельмі рэдка сустракаюцца бранзалеты з каляровай аплёткай — даволі частыя знаходкі вакольнага гораду.
111 шкляных бранзалетаў Наваградка былі падвергнуты хімічнаму аналізу. 3 63 бранзалетаў вакольнага гораду 80% зроблены з каліевасвінцовакрэмнезёмнага шкла, 5% з каліевакрэмнезёмнага і 5% звараны па «античным» рэцэпце з натрыевакальцыевакрэмнезёмнага шкла. Усе 4% шкляных бранзалетаў дзяцінца мелі шкло каліевасвінцовакрэмнезёмнага складу.
'ДН. С. 153.
2ДН. С. 98, 101.
3 Зильманович И.Д. Раскопки детинца в Новогрудке в 1962 г. // КСИА 1965 Вып. 104. С. 98.
200
Гандль. Знешнія сувязі
Асаблівасьцю наваградскай калекцыі шкляных бранзалетаў з’яўляецца тое, што такія ж знайдзены на вясковым паселішчы Гардзілоўка. Сустракаюцца абломкі 11 вітых і гладкіх бранзалетаў фіялетавага, блакітнага і зялёнакарычневага колераў. Адзін фрагмент з безколернага шкла1. Знаходкі ў Гардзілоўцы пахіснулі замацаваную ў літаратуры думку А.У. Арцыхоўскага аб тым, што шкляные бранзалеты насілі толькі гаражанкі2. Тое, што жапчыны з вясковых паселішчаў карысталіся шклянымі бранзалетамі падцвярджаюць матэрыялы селішчаў Чарнігаўшчыны3.
Па колькасьці шкляных бранзалетаў, як і па іншых вырабах са шкла, Наваградку належыць першае месца сярод заходнерускіх гарадоў. Наібольшая колькасьць такіх упрыгожаньняў, што знайдзены ў Мінску і Тураве (1100 і 1600 экзэмпляраў)4 складае меньш за палову шкляных бранзалетаў, што паходзяць з Наваградка.
Хімічны аналіз шкла наваградскіх шкляных бранзалетаў пераканаўча сведчыць аб кіеўскім паходжаньні пераважнай колькасьці гэтых вырабаў. Магчыма, што сярод 5% шкляных бранзалетаў Малага Замка, што зроблены са свінцовакрэмнезёмнага шкла, былі вырабы з іншых, у прыватнасьці заходнерускіх гарадоў. Гэта, перш за ўсё, Полацк, дзе існавала ўласная вытворчасьць бранзалетаў5. Ёсьць мяркаваньні, што акрамя Полацка, вытворчасьць шкляных бранзалетаў была і ў іншых заходнерускіх гарадах: Гродне, Віцебску, Гомелі і гарадзішчы Свіслач6. Аднак аналіз наваградскіх бранзалетаў, які зрабіла Ю.Л. Шчапава, дазваляе аўтару зазначыць іх падабенства са знаходкамі з Мінска і Ваўкавыска па каларыту і паходжаньню, мяркуючы, што ў гэтыя гарады бранзалеты дастаўлялі карабейнікі кіеўскага паходжаньня7.