Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Акрамя спецыяльнай паляўнічай зброі, амаль усе наканечнікі жалезных стрэлаў, за выключэньнем бранебойных і арбалетных, маглі прымяняцца і для паляваньня. Спецыфічнай зброяй паляўнічых былі жалезныя гарпуны, знайдзеныя толькі на Малым Замку (19 экзэмпляраў). Там яны з'явіліся
’ Цалкин В. И. К истории животноводства и охоты в Восточной Европе// МИ А. 1952. Вып. 107. С. 126.
2 Горюнова Е.И. К вопросу об «остеологической» статистике// КСИИМК. 1950. Вып. XXXV. С. 6065; Цалкин В.И. Op. cit. С. 65, 126.
3 Штэтылло Я.Ф. Деревянная скульптура XIVXV вв. из Штральзунда // СА. 1965. Вып. 1, С. 306314.
4 Шноре Э.Д. Асотское городишче // Материалы по археологии Латвийской ССР. Рига, 1961.
5 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 86,91; Цалкин В.И. Фауна из раскопок Гродно// МИА. 1954, Вып. 41. С. 233.
181
Глава IV
з пачатку XII стагоддзя. Адиашыпныя гарпуны даўжынёй да 15 см і двушыпныя, даўжынёй да 10 см (мал.). У пабудове 6, блізка печы, ляжалі восем двушыпных гарпуноў, з якіх шэсьць, верагодна, знаходзіліся ў звязцы'. У гэтым доме жыў добры паляўнічы. Гарпуны выкарыстоўвалі пры паляваньні на буйнага звера. У заходнерускіх гарадах падобныя гарпуны знайдзены ў Ваўкавыску, Мінску і Бярэсьці, а таксама на гарадзішчы Масковічы (замак)2.
У старажытнарускіх гарадах лясной паласы косьці дзікай жывёлы складаюць нязначную частку остэалагічных матэрыялаў. Так у Маскве, у «зарядье», у слоі ХІІХІІІ стст. яны прадстаўлены 0,6%, у Крамлі 5%, на дзяцінцы ў Серенску — 2,1%, у Слабодцы і Старай Разані — 5%, у Яраполчы Залескім 8,510%3. У гарадах Заходняй Русі значэньне паляваньня было болыпае. У Полацку косьці лясной фаўны складалі 17,6%, Віцебску — 18,1%, Тураве — 21,8%, Пінску — 25,6%, Бярэсьці — 26,3%, Давідгарадку — 41%, Лукомлі — 42,3% і Клецку — 45,7%4. Наібольшае значэньне паляваньня, як адзначалася, для Ваўкавыска і Гродна і ў тэту ж групу трэба ўключыць Наваградскі дзяцінец.
Значэньне паляваньня ў старажытнарускім Наваградку асабліва праяўляецца ў XII і XIII стст., калі сацыяльныя вярхі гораду перастаюць займацца земляробчымі работамі. Паляваньне для іх гэта не толькі эканамічная неабходнасьць, але і забава вярхушкі феадальнага гораду. Багатае насельніцтва вакольнага гораду і знаць дзяцінца бавіліся паляваньнем, «ловітвой», «ловом» як называлі яго пісьмовыя крыніцы. «Ловітва пріспе» паведамляецца ў павучэньні Грыгорыя Назіянзіна па спісу XI ст. Аповесьць мінулых часоў (временных лет) пад 1036 г. адзначае «Мстислав изиде на ловы», а ў павучэньні Ўладзіміра Манамаха князь гаворыць, што ён паляваў «на всяк зверь»5. Розніца ў паляваньні на пушных і мясных звяроў адлюстраваная ў наступных радках аб Ільлі Мурамцы: «В те поры Ильи Муромца дома не лучилося; полевал он далече во чистом поле. Зверя лютого на копье ловил, соболей, куниц на низок низал»6.
’ ДН. С. 35., Мал. 23,5; 54,9; 55,14.
2 Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 31,1719; Загорульский Э.М. Возникновение Минска. Минск, 1982. Табл. XI, 36; Лысенко П.Ф. Берестье. Минск, 1985. С. 367; Дучыц Л.У., Шчаглова В.В. Жывёлагадоўля і палявянне ў жыцці насельніцтва Маскавіцкага гарадзішча (ХІХШ стст). // Весці АН БССР. 1987. Вып. 2 С. 78.
3 Никольская Т.Н. Земля вятичей. М., 1981. С. 218; Данильченко В.Н. Характеристика остеологическогоматериала // Седов М.В. Ярополч Залесский. М. 1978. С. 154.
4 Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 364365.
5 Срезневский И.И. Материалы для словаря древнеруского языка // СПб., 1902. Т. И. С. 38; ПСРЛ. 1846. Вып. 1. С. 65.
6 Кириевский П.В. Песни. 1860. Вып. 1. С. 57.
182
Сельская гаспадарка і промыслы
Мал. 74. Гарпуны.
Мал. 73. 1 — сашнік, 2 — акоўка рыдлёўкі.
183
Глава IV
Мал. 75. 1 абломак касыгарбушы, 2,3 — сярпы, 46 — рыбацкія кручкі.
184
Сельская гаспадарка і промыслы
Мал. 76. Камяніжорны.
Сацыяльная афарбоўка Наваградскага паляваньня наглядна супрапьпастаўлена значэньню этага промыслу ў прыгарадным паселішчы Гардзілоўка. Косьці дзікай жывёлы складаюць там 84% остэалагічных матэрыялаў. У жыхароў паселішча былі свіньні, козы і буйная рагатая жывсла. Лясная фаўна ў роўнай ступені прадстаўлена касьцямі дзіка і лася’.
У 1 Іаваградку знайдзена некаторая колькасьць касьцей птушак. Скапленьне птушыньх касыіей адзначана ў адной з гаспадарчых пабудоў I іаваградскага дзяцінца. Тут разводзілі кур, гусей і качак. Цікавай знаходкай з яўляюцца косьці жураўля. Згодна«Рускай праўдзе» журавель лічыўся ўласнасьцю таго гаспадара, на страсе якога ён звіў сваё гняздо. Жураўлінае мяса «жеравіе» успамінаецца ў ліку блюд з дзічы на піру богатага чалавека ў «Слове аб багачы Лазары»2.
Разам з мясным сталом у Наваг
радку быў распаўсюджаны рыбны. У жылых пабудовах і паблізу іх неаднаразова сустракаліся косьці і луска рыб. Па дадзеных Н.М. Ермолавай, гэтыя косьці буйных рыб з пароды асетровых, а таксама шчупака, акуня, язя і карпа. У Гродне, які стаіць на Нёмане і ў Ваўкавыску, які звязаны з гэтай ракой прытокамі, набор рыбы быў больш разнастайны .
У рыбалоўны рыштунак наваградцаў уваходзілі астрогі, знайдзеныя толькі на Малым Замку (3 экзэмпляры). Даўжыня іх дасягала 28 см. Аналогіі астрогам вядомыя ў шэрагу заходнерускіх гарадоў. Для закола рыбы выкарыстоўвалі таксама гарпуны і двушыпныя наканечнікі стрэлаў4. Жалезныя рыбалоўныя кручкі з прамым і нахільпым стрыжнем. (5 экзэмпляраў) вядомыя ў абедзьвух частках гораду. Вялікія кручкі прызначаліся
1 Вызначэнне М.К. Верашчагіна.
2 Левашева В.П. Сельское хозяйство // Труды ГИМ. 1956. Вып. 32. С. Ржига В.Ф. Очерки по истории быта домонгольской Руси // Труды ГИМ. 1949. Вып. 5. С. 97.
3 Воронин Н.Н. Древнее Гродно // МИА. 1954. Вып. 41. С. 58; Зверуго Я.Г. Ор. cit. С. 95. „ u л л ж
4 ДН. Мал. 85,12; Куза А.В. Рыбный промысел в Древней Руси // Автореферат канд. дис. М., 1970. С. 11.
185
Глава IV
для жэрліца, дробныя для вудаў і перамётаў. Рыбалоўныя кручкі сустракаюцца ва ўсіх гарадах Заходняй Русі.
У пабудове другой паловы XI ст. на Малым Замку знайдзены жалезны выраб, які прадстаўляе з сябе, можа быць, падвоены рыбалоўны кручок з дадатковымі выступамі (мал)1. Паралелі яму невядомыя.
Наваградцы лавілі рыбу сеткамі. Аб гэтым можна мяркаваць па вялікім каменным грузілу з прасвірлаванай ступенчатай адтулінай і свінцовых грузілах. На Малым Замку вядомыя двайныя жалезныя кручкі з перавітым стрыжнем (3 экзэмпляры)2. Імі карысталіся каб вытасківаць сетку. Такія ж кручкі знайдзены ў Ваўкавыску3.
Іхтыялагічныя астаткі і рыбалоўныя прылады дазваляюць заключыць, што значную частку ўлову складалі вялікія рыбіны. Магчыма, што спецыфіка Наваградскага паляваньня сказвалася на характары рыбалоўства. Абодва гэтыя промыслы былі блізкія адзін да другога і невыпадкова месцы паляваньня і рыбалкі мелі агульнае найменьне «ловище». Аднак рыбалоўства ў гаспадарцы наваградцаў адыгрывала меньшую ролю чым паляваньне. Верагодна, гзта тлумачыцца тым, што галоўная крыніца рыбы — Нёман знаходзіцца ад гораду на адлегласьці каля 30 км.
Сярод археалагічных знаходак Наваградка не захавалася матэрыялаў, якія б паказвалі заняткі гараджан бортніцтвам. Тым не менып, гісторыю бортніцтва ў Наваградку можна аднавіць рэтраспектыўна. У XVI ст. у гэтым горадзе існавала воскабойня, а ў прывілеях, дадзеных Наваградскім гараджанам па Мадзебургскаму праву, яны маглі сячы дрэвы «окром бортного дерева, которого рушить не смеють»4. Бортніцтва павінна было мець значэньне ў Наваградку, як і па ўсёй Літве, дзе мёд і воск складалі галоўную частку сялянскіх грашовых плат у феадальны час5. Праўда, няясна, займаліся ім гаражане ці толькі сяляне.
На заканчэньне адзначым, што наваградцы ласаваліся ляснымі арэхамі — ляшчынай, шкарлупа якіх захавалася ў культурным слоі старажытнарускага часу.
Археалагічныя дадзеныя, якія характэрызуюць сельскую гаспадарку і промыслы Наваградка, тыповыя для старажытнарускіх гарадоў. Спецыфіка нашага юраду заключаецца ў тым, што ў XII—XIII стст. там незвычайныя суадносіны паміж зямляробствам і паляваньнем. Значная роля паляваньня, тыловая для Гродна, Ваўкавыска і некаторых іншых заходнерускіх гарадоў, не адбілася на земляробчых занятках гараджан. У Наваградку, у тых
1 ДН. Мал. 19,8.
2 ДН. Мал. 45,3; 60,6; 77,15.
3 Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 31,6,12,13.
4 Бурдзейка А. Op. cit. С. 160, 166.
5 Паулекене Е. Хозяйственное значение бортничества в феодальной Литве // IS Lietuviu kulturos istorjos. 1964. IV. р. 278279.
186
Сельская гаспадарка і промыслы
частках гораду, дзе жылі прывеліраваныя слаі, паляўнічы промысел як бы выцясняе земляробства. Ім займаліся толькі простыл гаражане, а патрэбы ў сельскагаспадарчай прадукцыі, відавочна, задавальнялі таксама за кошт вясковага насельніцтва.
У сувязі з пытаньнем аб узаемаадносінах земляробства і промыслаў у старажытнарускім Наваградку, хацелась б звярнуць увагу, што за пару кіламетраў ад гораду знаходзіцца вёска Брацянка, упершыню ўспамянутая ў пісьмовай крыніцы капца XIV пачатку XV стст. пад найменьнем двор Бретена, які ўваходзіў в склад уладаньняў Наваградка1. Найменьне Брацянка верагодна ўзыходзіць да старажытнарускага слова Бретьяніца альбо Бретьяніча, што значыць сьвіран альбо гумно, дзе захоўваўся запас правіянту — гатавізна2. Цікава, што Іпацеўскі летапіс гумны альбо сьвірны пад такой назвай паказвае ў сельскай мясцовасьці. Пад 1146 г. паведамляецца: «Идоста на Игарыве селче идеже бяше сустроил двор добре, бе же тоу готовизни много в бретьяничах/брнетьяницех и в погребе вина и медове» . Цалкам магчыма, што ў старажытнарускім Наваградку на тэрыторыі сучаснай Брацянкі маглі быць склады, куды вакольнае насельніцтва звозіла сельскагаспадарчую прадукцыю і якія існавалі паралельна з гумнамі і свірнамі, адкрытымі на тэрыторыі дзяцінца.
1 Любавский М.К. Областное деление и местное управление литовскорусского государства. М., 1902. С. 128.
2 ПСРЛ. М. 1962. Вып. И. Стб. 333.
3 Срезневский И.И. Op. cit. Спб., 1893. Т. 1. С. 571.
187
Глава IIV
Глава 7. Гандль. Знешнія сувязі
Прывазныя вырабы і матэрыялы Малага Замка і некаторыя пытаньні знешніх сувязяў яго жыхароў разглядаліся ў кнізе «Старажытны Наваградак»1. Задача гэтай главы — даць прадстаўленьне аб сувязях нашага гораду з бліжнімі і дальнімі землямі Старажытнай Русі і краінамі, што знаходзяцца за яе межамі, пазнаёміць пры гэтым чытача з прывазнымі вырабамі, знайдзенымі на Замкавай гары і ў ваколіцах гораду.