• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    Аб бясспрэчнай гандлёвай дзейнасьці гараджан даюць прадстаўленьне матэрыялы ХІІХІІІ стст. — бязмен і вагавыя гіркі. Жалезны бязмен і дзве гіркі знайдзены на Малым Замку. Да знаходак Замкавай гары належаць шэсьць гірак, пры гэтым пяць з іх сустракаюцца ў гаспадарчай пабудове XII ст.2.
    Наваградскі бязмен, кольцы якога інкруставаны белым металам, мае даўжыню стрыжня 41 см. Бязмены, якія рэдка сустракаюцца ў старажытнарускіх гарадах, вядомыя па знаходкам у Кіеве і Старой Рязані. На тэрыторыі Беларусі бязмены знайдзены ў Мінску і Слуцку, а гіркі ў ЛагойСКУ (2250 грамаў) і на гарадзішчы Масковічы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласьці3. Па разліках Б.А. Колчына, на стараразанскім безмене, даўжынёй 36 см можна ўзважыць груз вагой да 78 пудоў. Такі самы груз мог важыйь бяэмен 3 Мінска’які меЎ такую ж даўжыню4. Наваградскі бязмен даўжынёй 41 см павінен быў вытрымліваць большы цяжар.
    Гіркі Наваградка прадстаўляюць наступнае:
    1.	Свінцовая пляскатай формы. Дыяметр 3,4 см„ вышыня 1,8 см, вага 143 г.
    2.	Бронзавая з прасверленай адтулінай, залітай свінцом. Зоннай формы. Дыяметр 3 см, вышыня 1,5 см, вага 100 г.
    3.	Бронзавая біканічная. Дыяметр 1,5 см, вышыня 1,6 см. Вага 90 г.5.
    4.	Бронзавая зоннай формы. Дыяметр 1,8 см, вышыня такая ж, вага 57 г.
    5.	Металічная з гранёнымі бакамі. Дыяметр 1,8 см, вышыня такая ж. На сплошчаных баках выбіты крыжы. Вага 34 г.6.
    6.	Бронзавая. Зоннай формы. Дыяметр 1 см, вышыня 1,8 см. На сплошчаным баку выбіты крыж. Вага 21г.
    7.	Бронзавая дэфарміраваная (мал.), вага 29 г.
    'ДН.С. 148156.
    Павлова К.В. Хозяйственные постройки XII—XIII вв. на детинце древнего Новогрудка// КИСА. 1972. Вып. 129. С. 80
    3ДН. С. 107; Загорульский. Возникновение Минска. Минск, 1982. Мал. 183,184; Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли. Минск, 1978. С. 115; Бекцінееў Ш. Старажытныя вагі // ПКГБ. 1984. Вып. 3. С. 43. Звесткі аб слуцкім бязмене, як і другіх знаходках з гэтага гораду, ласкава паведаміў Л.В. Калядзінскі.
    4 Колчин Б.А. Черная металлургия и металлообработка в Древней Руси // МИА. 1956. Вып. 32. С. 164; Загорульский Э.М. Op. cit. С. 283284
    5ДН. С. 107.
    6 ДН. С. 93. Мал. 72,5.
    188
    Гандль. Знешнія сувязі
    8.	Бронзавая зонная. Дыяметр 1,8 см. Вышыня такая ж. На сплошчаных баках выбіты крыж, вага 34 г.
    Амаль усе Наваградскія гіркі былі прадметам доследу Шаміля Бекцінеева. Чатыром з іх  вагой 21,29,57 і 143 г. аўтар знаходзіць весавыя аналогіі сярод літоўскіх зліткаў XII—XIV стст. Гірка вагой 90 г. блізкая да адпаведных знаходак з Друцка і Берасьця і адпавядае палове літоўскага рубля вагой 170185 г. Што датычыць гіркі вагой 34 г, то падобныя, што маюць кратнасьць 4,25 (роўныя вазе скандынаўскага артуга  8,5 г) на думку Ш.І. Бекцінеева, хадзілі ў Наваградку, дзе асабліва моцны літоўскі ўплыў1.
    У заходнерускіх гарадах, акрамя бязменаў і гірак, што ўспамянутыя вышэй, знайдзены часткі чашачных вагаў (Ваўкавыск, Друцк). Вагі і гіркі вядомыя і ў курганным інвентары2.
    Аб гандлёвай дзейнасьці аднаго з насельнікаў Наваградскага дзяцінца сведчыць скапленьне гірак у адной пабудове. Аб гэтым занятку жыхароў вакольнага гораду сведчыць маленькая свінцовая пломба з адціснутай на ёй лацінскай літарай j. Дарэчы, у сувязі з гэтым, прыпомніць атрыбуцыю наваградскіх жалезных шчыпцоў Малага Замка, якую прапанаваў С.В. Белецкі — ён бачыў у іх буллотэрый — прыстасаваньне для вырабу свінцовых пломб.
    Перш чым характэрызаваць сувязі Наваградка з іншымі старажытнарускімі землямі і краінамі за межамі Русі, трэба зразумець яго эканамічныя адносіны з насельніцтвам навакольных вясковых паселішчаў. У нейкай меры гэта пытаньне разглядалася раней, але ў дадзенай главе яно патрабуе разгляду прымяняльна да ўсяго археалагічнага матэрыялу.
    Ідэнтычнасьць жалезных вырабаў цэнтральнага населішча і рэчаў, што знайдзены на селішчы Гардзілоўка і ў курганах, не пакідаюць сумненьня ў тым, што ў дагарадскі перыяд у гісторыі Наваградка, а таксама ў перыяд існаваньня раньняга і развітага старажытнарускага гораду, ён пастаўляў прадукцыю сваіх кавалёў у Наваградскую акругу. Вясковыя кавалі, відавочна, выпрацоўвалі толькі простыя жалезныя вырабы3, а рэчы, якія патрабавалі кваліфікаванай працы маглі зрабіць толькі рамеснікі цэн гральнаі а паселішча.
    Амаль усе бронзавыя вырабы акругі маюць аналогіі ў Наваградскім матэрыяле. Выключэньні адзінкавыя. Так у курганах знайдзены лірападобныя спражкі4, якіх няма ў Наваградку. Аднак такая спражка знайдзена ў інвентары Наваградскага могільніка5 і, натуральна, належала жыхару На
    1 Бектинеев Ш.И. Весы и гирькиразновесы з Беларуси // СА. 1987. Вып. 2. С. 233237.
    2 Бектинеев Ш.И. Op. cit. С. 44.
    3 Колчин Б.A. Op. cit. С. 193194.
    4 Гуревич Ф.Д. Древнености Белорусского Понеманьня. Л., 1962. Мал. 90,3, Павлова К.В. Раскопки курганов у деревень Селец и Ботаревка // КСИА. 1977, ВЫ” Павлова К.В. Раскопки могильника близ Новогрудка// КСИА. 1965. Вып. 104.
    Мал. 37,11.
    189
    Глава IIV
    ваградка. Толькі дзве знаходкі не маюць паралеляў у Наваградку. Гэта скроневыя кольцы з завязанымі канцамі з могільніка Гардзілоўка 1, якія нагадваюць племянныя ўпрыгожаньні крывічоў.
    Напачатку гісторыі Наваградка ў вясковыя паселішчы прывозілі вырабы Наваградскіх ганчароў. Некаторыя гаршкі з курганаў немагчыма адрозніць ад Наваградскіх. Уплыў Наваградскага ганчарства сягаў так далёка, што нават гаршок з селішча каля в. Чарэшля, амаль за 30 км ад Наваградка1 , нагадвае кераміку этага гораду. У XII ст. у вясковых паселішчах працавалі свае ганчары. Посуд гэтага часу адрозніваецца ад гарадскога2. Магчыма, што ў Наваградку была выраблена тканіна, абрывак якой (складаўся з чорных, чырвоных, жоўтых і белых нітак), быў знайдзены ў Каменке і, верагодна, паходзіць з кургана3.
    Прывазныя вырабы, знайдзеныя ў Наваградскай акрузе, якія трапілі туды праз Наваградак, істотна дапаўняюць наша прадстаўленьне аб знешніх сувязях цэнтральнага паселішча. Імпарт, знайдзены ў курганах гэта, галоўным чынам, пацеркі са шкла і камяню іншаземнага паходжаньня. У той час калі у Наваградку яны прадстаўлены адзінкавымі знаходкамі, у курганах, асабліва ў Наваградскім магільніку, знайдзены ніткі шкляных пацерак.
    Археалагічныя матэрыялы неаспрэчна паказваюць, што дагарадское паселішча, а потым і старажытнарускі Наваградак з канца X да XIII стст. сістэматычна пастаўлялі вакольнаму насельніцтву прадукцыю сваіх рамеснікаў і прывазныя вырабы. На абмен, як мы спрабавалі паказаць у папярэдняй главе, гаражане куплялі сельскагаспадарчую прадукцыю.
    Абмежаваўшыся гэтымі звесткамі аб сувязі Наваградка са сваёй акругай разгледзім як адбіліся ў культуры гораду кантакты з другімі старажытнарускімі землямі.
    Прывазныя вырабы старажытнарускага паходжаньня
    Галоўнымі пастаўшчыкамі прывазных вырабаў у Наваградак былі Кіеў, Кіеўская зямля і некаторыя іншыя паўднёварускія землі. Для паўднёварускага імпарту характэрна не толькі разнастайнасьць, але і паступленьне знаходак значнымі партыямі. Пераходзім да іх разгляду.
    Шыферныя прасліцы (112 экзэмпляраў). Гэтыя вырабы прыбывалі ў Наваградак напрацяг усяго разгледжанага перыяду. Прасліцы з шыферу размяркаваліся наступным чынам: Малы Замак — 101 знаходка, Замкавая гара  8, ваколіцы — 3 прасліцы. Наібольш раньняя знаходка паходзіць з кургана з трупаспаленьнем у Гардзілоўцы 1. На Замкавай гары шыфернае прасліца ўпершыню з’яўляецца ў пабудове другой паловы XI ст.4. Гэта
    1 Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 73,1.
    2 Тамсама Мал. 74,125; 89,1.
    3 Поболь Л.Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Минск, 1979 С 131
    Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 90,1; ДН. Мал. 17,5; 19,5.
    190
    Гандль. Знешнія сувязі
    прасліца было знайдзена на вогніску гэтага ж часу. У пабудовах XIIXIII стст. на Малым Замку лік такіх прасліц даходзіў да 11 экзэмпляраў.
    Форма прасліц, пераважна,
    біканічная і зонная. Радзей сустракаліся бочкападобныя і дыскападобныя. Памеры: дыяметр 1,52,5 см, вышыня 0,72 см. Рэдкімі знаходкамі былі мініяцюрныя экземпляры (дыяметр да 1,5 см). Шыферныя прасліцы, знайдзеныя ў адной пабудове былі рознай формы і памераў. Храналагічнаму падзелу яны, такім чынам, не паддаюцца, чым і падцвярджаюць выснову В.А. Мальм’.
    Наваградскія знаходкі, як і ўсе шыферныя прасліцы былі паўднёварускага паходжаньня. Даўняе мяркаваньне аб тым, што гэтыя вырабы вывезены толькі з Оўруча, дзе здабывалі і апрацоўвалі ружовы шыфер, пахілена пераканаўчымі матэрыяламі аб тым,
    што падобны шыфер апрацоўвалі ў шэ | | | | | | рагу старажытнарускіх пунктаў (Кіеў,
    Суздаль, гарадзішча на Менцы, Мал. 78. Шыферныя прасліцы.
    Гарадзішча Вербычка ў Галіцкай
    зямлі)2. Пры тым значэньні, якое мелі сувязі Наваградка з Кіевам, наібольш верагодным прадстаўляецца, што Наваградскія шыферныя прасліцы былі
    прадукцыяй кіеўскіх майстэрняў.
    Наваградскія прасліцы з ружовага шыферу выкарыстоўвалі ў хатняй працы. На некаторых знаходках захаваліся сляды нітак. Колькасьць іх значная, але нашмат меньшая, чым у другіх гарадах Заходняй Русі, дзе імпартных рэчаў было не так шмат. У Тураве знайдзены 232 шыферныя прасліцы, у Бярэсьці больш за 200, у Ваўкавыску 224, на Лукомльскім гарадзішчы 222, на Мінскім Замчышчы толькі за сезон 1959 г. сабрана 234 прасліцы, а з Верхняга Замка ў Полацку паходзіць 451 экземпляр прасліц з ружовага шыфера3.
    1 Мальм В.А. Шиферные пряслица и их использование // История и культура Восточной Европы по археологическим данным. М., 1971. С. 205206.
    2 Новое в археологии Киева. Киев, 1981. С. 330—333; Седова М. В. Ярополч Залесский. М., 1978. С. 95; Штыхов В.Г. Op. cit. С. 113; Rauhut L. Wczesnosreniowieczne materialy z teren6w Ukrainy w Panstwowym muzeum archeologicznym w Warszawe // MW. 1960. V. s. 253. Tab. XVI, 1720; XVII, 6,7.
    3 Лысенко П.Ф. 1) Города Туровской земли. Минск, 1975. С. 40, 52. 2) Берестье. Минск, 1985. С. 383; Зверуго Я.Г. Древний Волковыск. Минск, 1975. С. 74; Штыхов Г. В. Op. cit. С. 114.
    191
    Глава IIV
    Вялікая колькасьць шыферных прасліц у заходнерускіх гарадах нагадвае аб палажэньні У.Л. Яніна аб тым, што ў безманетны перыяд XIIXIV стст. ролю дробных сродкаў абароту выконвалі таварагрошы, у ліку якіх былі шыферныя прасліцы1. Тая акалічнасьць, што ў Наваградку з яго актыўнымі знешнімі сувязямі, колькасьць шыферных прасліц заўважна саступала колькасьці гэтых рэчаў у другіх заходнерускіх гарадах і разам з тым, у нашым горадзе знайдзена больш гірак, у параўнаньні з астатнімі гарадамі Заходняй Русі, можа азначаць, што наваградцы ў большай ступені