• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    Утульчатыя (5 экзэмпляраў). Даўжынёй 7,510 см. Пірамідальныя квадратнага сячэньня з шыйкай і без яе. Аналагічныя знайдзены у Гродне і Бярэсьці6.	„	..
    Чарашковыя квадратнага сячэньня з ромбападобнаи граньню (4 экзэмпляры), даўжынёй 6,57,5 см, паралелі якім знайдзены ў Гродне, Ваукавыску і Бярэсьці7.
    1 ДН. Мал. 42,1; Загорульский Э.М. Op. cit. Табл.ІХДЗ,	. Y ..
    2 Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,43,45; Загорульскии Э.М. Op cit. Табл. Х,11.
    3 Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,42; Загорульскии Э.М. Op. cit. Табл. Х,10.
    4 ДН. Мал. 79,6,7; Медведев А.Ф. Op. cit. С. 43, табл. 9,2.
    5 ДН. С. 20. Мал. 8,9.	„
    s Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 88,8; Лысенко n®\OP; clt^’ 15?гДп. 4npnv
    7 Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 88,2,6; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 150,20, Зверу
    го Я.Г. Op. cit. С. 111.
    171
    Глава V
    Іарашковыя квадратнага сячэньня з ромбападобнай граньню і зрэзанымі вугламі (3 экзэмпляры). Даўжыня іх 8,59 см. У свой час А.Ф. Мядзведзеў адзначыў, што акрамя Наваградка, тэты тып стрэлаў, характэрны для тэрыторыі Латвіі, на Русі невядомы. 3 публікацыяй ваўкавыскіх матэрыялаў высьветлілася, што яны прымяняліся і ў гэтым горадзе'
    ^,1, абарончых даспехаў захаваліся абрыўкі кальчуг і пласцінкі ад панцыраў. Аорыўкі кальчужнага пляценьня знайдзены ў абедзьвух частках гоРТіу Кавалак скіпелых калец на Малым Замку належаў да інвентара пабудовы другой паловы XII ст. Сустракаюцца асобныя кольцы ад даспеху гэтага віду. Усяго ў Наваградку, відавочна, пабытавалі тры кальчугі. На тэрыторыі Беларусі ў гарадах рэшткі кальчуг прысутнічаюць у Полацку Ваўкавыску, Мінску і Бярэсьці2.
    Пласцінкавымі даспехамі гаражане таксама карысталіся ў абедзьвух частках гораду. У Наваградку предстаўлена два тыпы гэтай абарончай зброі нласцінкавага раменнага мацаваньня і чашуйчатага, якое мацавалася на ткашну альбо скураную аснову3. У пабудове XIII ст. Малага Замка было некалькі пласцінаў ад чашуйчатага панцыра4. Пласціны памерам 6x5 см ад надобнага панцыра паходзяць з Замкавай тары. Выдатнай знаходкай з’яў?ппІШа пласцінкавьі Даспех з Замкавай гары, да якога належалі больш за 100 пласцінак 6,5x1,5 см. Некаторыя пласціны мелі трохвугольны выступ. Па колькасці пласцін, што належаць да аднаго даспеху, наваградскі саступае толькі ноўгародскім, дзе лік пласцінаў доходзіў да 300s. Самы старажытны панцыр на тэрыторыі Беларусі (ІХХ стст.) паходзіць з гарадзішча Хатомсль, а знаходкі сінхронныя наваградскім, вядомыя ў Полацку, Дпупку, Мінску і Бярэсьці6.
    Ад аброці верхавога каня ў Наваградку захавалася 11 цугляў, 6 на Малым Замку і пять на Замкавай гары. Абломак цугляў зпайдзены на селішчы Гардзілоўка7. Цэлых цугляў знайдзена 3 экзэмпляры. Яны, як і тыя, што захаваліся ў абломках, з’яўляюцца двухсастаўнымі. Цуглі з Замкавай гары з TOHKiMi псаліямі, (на канцах якіх канічныя шышачкі), па А.М. Кірпічнікаву належаць да другога тыпу8. Экземпляр з вакольнага гораду, знайдзены ў
    2 пи и3"1;81,41 Медведев А.Ф. Op. cit. С. 95; ЗверугоЯ.Г. Op. cit. С.111
    ДН. Мал. 66,16; Штыхов Г.В. Древний Полоцк. С. 57; Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 112Загорульский Э.М. Op. cit. С. 220; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 148,3,4
    Л	AR Древнерусское оружие. // САИ. 1971. Серия Е136. С 1718
    ДН. Мал. 73,6.
    mJZZ™ Н™ ВЛ' АРхеологии Новгорода 50 лет.// Новгородский сбор
    6КухаРенк°ЮВСРедневековык Полесья.//САИ. 1961. Серия Е 157 Табл 8ЭМ^Оо ей'™ Схт^эЛп30’15; К"Р™чников АН Op. cit. С. 16; Загорульский J.M. Op. cit. Табл. XI,1,2; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 149.
    ' Гуревич Ф.Д. Древнености белорусского Понеманьня. 1962. Мал 76 4 //СаКТс^еЙ”
    172
    Зброя
    пабудове другой паловы XII ст. фігурна акаваны і інкруставаны бронзам1. Аналагічныя цуглі з дзяцінца ўпрыгожаны насечкай. Цуглі такога ж тыпу, з двух рухомых частак і двух кольцаў, пераважалі і сярод знаходак захаваных нецалкам. Гэта чацвёрты тып па А.М. Кірпічйікаву2. Сярод знаходак сустрэліся 5 псалій3.
    Двусастаўныя цуглі былі шырока распаўсюджаны ў старажытных гарадах на тэрыторыі Беларусі. Яны вядомыя ў Панямонні (Гродна, Ваўкавыск), у гарадах Полацкай зямлі (Полацк, Мінск, Віцебск, Копысь, Лагойск, Браслаў, Гарадішча на Менцы). Цуглі з Малага Замка А.М. Кірпічнікаў супастаўляе са знаходкамі з Ізяслаўля, Воішчыны і Паросься4.
    3 рыштункам каня, верагодна, звязаны асобныя знаходкі з жалеза і орон зы  гэта Тпадобная бляшка, якая магла быць часткай аброці, агалоўе ў выглядзе фігурнай жалезнай пласцінкі, якая анаментаваная бронзавымі цвічкамі5, а таксама вялікія жалезныя спражкі, якія разглядаліся ў папярэдняй главе.
    У Наваградку знайдзены тры падковы з вострымі шьшамі. Дзьве з іх на Малым Замку, адна — на Замкавай тары. А.М. Кірпічнікаў вызначае такія падковы як другі тып. Падковы з двума шыпамі знайдзены ў Ваўкавыску і Бярэсьці6. „
    Да рыштунка наваградскага коньніка належаць 28 шпор. 24 шпоры знаидзены на Малым Замку, дзе яны пабытавалі пачынаючы з XII ст. У жылых пабудовах знайдзены ад адной да чатырох шпор7.
    Амаль усе шпоры Малага Замка былі прадметам вывучэньня А.М. Кірпічнікава, які распрацаваў іх тыпалогію8. Наступныя знаходкі на Малым Замку і Замкавай гары папоўнілі назіраньні гэтага аўтара. Вось характэрыстыка гэтых шпораў:
    1	тып (3 экзэмпляры). 3 стрыжнепадобным шыпом. Адна арнаментавана бронзавым дротам. Аналагічныя сустракаюцца ў Полацку, Мінску і Bay кавыску9.
    III тып (14 экзэмпляраў). «Вуглаватыя». Адна з іх для падлетка. Шыпы гэтых шпораў пірамідальныя, канічныя альбо з шарападобным наростам. Амаль усе шпоры гэтага тыпу анаментаваны бронзавым дротам, срэбнай
    1 ДН. Мал. 55,16.
    2 Кирпичников А.Н. Op. cit. С. 16.
    3 ДН. Мал. 88,4,6.	г
    4 Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 88,21; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 35,14; Штыхов ГВ. Города... С. 107; Лысекно П.Ф. Op. cit. Ill 153,1,2; Кирпичников А.Н. Op. cit. С. 16.
    5ДН. С. 93,107. Мал. 73,2; 88,1.	п	ч
    6 ДН. Мал. 40,8; 47,8; Кирпичников А.Н. Op. cit. С. 8384; Зверуго Я.Г. Op. cit.
    Мал. 35,1; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 153,12.
    7 ДН. Мал. 28,7,8; 34,5,9; 60,8,9,11; 67,2427.
    8 Кирпичников А.Н. Op. cit. С. 105.
    9 Кирипичников А.Н. Тамсама.
    173
    Глава V
    плаціроўкай, срэбнай, залатой альбо алавянай кропкавай інкрустацыяй. Знайдзена шпора, якая ўпрыгожана срэбнымі кружкамі. Такі тып сустракаецца ў Полацку, Мінску, Гродне і Ваўкавыску1.
    IV тып (5 экзэмпляраў). 3 «манжэтамі» на шыпах. Адназ іх інкруставана бронзавым дротам. Паралелі гэтаму тыпу сустракаюцца ў Полацку, Гродне, Ваўкавыску і Бярэсьці2.
    V тып (6 экзэмпляраў). Дзьве з іх (з Малага Замку) былі парныя. Шпора Замкавай гары плаціравана волавам. Разам з ёй знайдзена спражка, праз якую быў прасунуты раменьчык. Шпоры V тыпу сустракаюцца ў гарадах Полацкай зямлі, Ваўкавыску, Пінску і Бярэсьці3.
    Стрэмян у Наваградку амаль не было. Адзіны абломак стрэмя, абкручаны бронзавым дротам, знайдзены на Малым Замку4.
    На Замкавай гары знайдзены дзьве скрабніцы вышынёй 7 см па тыпалогіі А.М. Кірпічнікава такія скрабніцы з пласцінкавым грэбнем належаць да першага тыпу5.
    Ледаходныя шыпы (5 экзэмпляраў). Сустракаюцца ў абедзьвух частках гораду і прызначаліся для чалавека і каня. Такія прыстасаваньні часта знаходзяць у Полацкай зямлі6.
    Па колькасьці і разнастайнасьці зброі Наваградская калекцыя адпавядае ўзбраеньню заходнерускіх гарадоў і блізкая да калекцыі зброі Ваўкавыска, якая наібольш поўна адлюстроўвае ваенную справу Заходняй Русі. Да таго ж для абодвух гарадоў было характэрна шырокае карыстаньне ўтульчатымі наканечнікамі стрэлаў. У Ваўкавыску жалезныя наканечнікі гэтага тыпу нават пераважалі, складаючы 63% усіх знаходак7. Гэта акалічнасьць падмацоўвае выснову А.Ф. Мядзведзева, згодна якому ўтульчатыя наканечнікі стрэлаў былі распаўсюджаны ўздоўж заходніх граніц Русі. Для астатніх старажытнарускіх земляў яны складаюць 1% адносна чэрашковых8.
    Зброя Наваградка мае агульнарускі характар. Амаль уся яна зроблена мясцовымі рамеснікамі. Аб гэтым сведчаць нарыхтоўкі жалезных і касьцяных наканечнікаў стрэлаў. Прыналежнасьць зброі на Малым Замку ўладальнікам багатых дамоў вакольнага гораду, а на Замкавай гары феадалу і яго дружыне, паўплывала на тое, што многія прадметы ўзбраеньня ўпрыгожаны інкрустацыяй, плаціроўкай і іншымі спосабамі. Акрамя шпораў, якія ў заходнерускіх гарадах нярэдка арнаментаваныя, наваградскія кавалі
    1 Кирпичников А.Н. Тамсама.
    2 Кирпичников А.Н. Тамсама; Лысенко П.Ф. Op.cit. С. 229230
    3 Кирпичников А.Н. Op. cit. С. 105, табл. ХХ,2,2а; Штыхов Г.В. Ор. cit. С. 107Лысенко П.Ф. 1) Города... Мал. 28,10; 2) Берестье. Мал. 152,4
    4 ДН. Мал. 81,8.
    5 Кирпичников А.Н. Op. cit. С. 84.
    6 Штыхов Г.В. Op. cit. С. 107.
    7 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 103
    8 Медведев А.Ф. Op. cit. С. 55.
    174
    Зброя
    фігурна адкавалі цуглі, пакрыўшы іх бронзавай інкрустацыяй. Насечка і кропкавы арнамент упрыгожвалі іншыя знаходкі цугляў. Стрэмя было абкручана бронзавым дротам, бронзавымі цвічкамі аздоблены выраб, які мы лічым агалоўем каня. Нават звычайны наканечнік жалезнай стралы, які
    прызначаны ворагу, меў насечку ля перехвату.
    Спецыфікай наваградскай калекцыі зброі была вялікая колькасьць срэзняў у форме вузкай рыдлёвачкі, у якіх А.Ф. Мядзведзеў бачыць зброю манголаў. У Ноўгарад і паселішчы Прыбалтыкі, якія не былі спустошаны манголамі, дадзеныя наканечнікі, на думку аўтара, трапілі пасля нашэсьця манголаў, у выніку палітычных і гандлёваэканамічных сувязяў'.
    У Наваградку срэзняў знайдзена больш чым у Біляры  сталіцы Булгар, які манглолы ўзялі ў 1236 г. 3 276 жалезных наканечнікаў стрэлаў, срэзнірыдлёвачкі прадстаўлены 11 экзэмплярамі, а ў старажытнарускім Серэнску, які быў абложаны мангольскім войскам у 1238 г., знайдзена 12 такіх срэзняў2.
    Нагадаем, што з 16 наваградскіх срэзняў рыдлёвачак, 13 былі знайдзены на Замкавай гары — Наваградскім дзяцінцы і паспрабуем зразумець канцэнтрацыю дадзенага віду ўзбраеньня менавіта ў гэтай частцы гораду з дапамогай летапісных звестак. Як паведамляе летапісец пад 1274 г., у складзе раці Льва Данілавіча, які пайшоў паходам на Наваградак былі татарскія воі начале з Ягурчынам, згуртаваныя ў асобны полк. У выніку нападу валынскаму войску ўдалася ўзяць толькі вакольны горад, а дзяцінец яны ўзяць не змаглі. Відавочна, вялікая колькасьць мангольскіх стрэлаў на Замкавай гары — гэта сведчаньне безпаспяховых спробаў воінаў князя Льва, у