Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Каменныя прасліцы пабытавалі даўжэй за гліняныя. Іх вельмі мала — дзевять экзэмпляраў, знайдзены на тэрыторыі Малага Замка. Да пабудовы другой паловы XII ст. належыць нарыхтоўка для такога прасліца. У жылым доме, што існаваў на працягу астатняга этапу ў гісторыі старажытнарускага гораду, былі два каменныя прасліцы — зоннае і біканічнае3. Каменныя прасліцы былі як грубай работы, так і адмыслова вырабленыя і нават запаліраваныя.
3 камяню таксама былі зроблены ліцейныя формачкі і некаторыя рэчы (жорны, грузілы і інш.), аб якіх гутарка пойдзе пазней.
Асартымент і якасьць каменных вырабаў не дазваляе бачыць адрозненьні ў развіцці камнярэзства ў абедзьвух частках гораду. Асаблівасьцю вакольнага гораду было тое, што там вырабляліся каменныя формачкі. Адсутнасьць такіх на Замкавай гары, верагодна, тлумачыцца тым, што бронзаліцейства на ёй не атрымала асаблівага развіцця. Прасліцы з камяню былі таксама распаўсюджаны толькі на Малым Замку.
1 Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 17,10.
2 ДН. С. 105.
3 ДН. С. 85,93. Мал. 72,12,13.
159
Глава IV
Мал. 59. Драўляныя вырабы.
160
Рамяство
Мал. 62. Вырабы са скуры. Ніткі.
161
Глава IV
У Наваградку знайдзена 55 кавалкаў чырванаватага бурштыну. На некаторых з іх захаваліся сляды апрацоўкі. Вялікая частка знаходак (35) паходзіць з Замкавай тары, але гатовыя вырабы сустракаюцца толькі на Малым Замку. Гэта тры пацеркі біканічнай і зоннай формы1 і два пярсьцёнкі — вузкі і больш шырокі са шчытком.
Пераважаньне неапрацаванага бурштыну над гатовымі вырабамі тыпова і для іншых заходнерускіх гарадоў (Полацкая зямля, Тураў, Бярэсьце, Ваўкавыск). У той час, як у іншых гарадах Заходняй Русі з бурштыну выраблялі, галоўным чынам, крыжыкі2, у Наваградку іх не знайдзена зусім.
Адзін з залатароў што працаваў на Замкавай тары, займаўся не толькі апрацоўкай каляровых і шляхетных металаў, але і горнага крышталю. У паўночнай частцы пляцоўкі сустракаюцца яго асколкі. Адзіным гатовым вырабам з гэтага мінерала з’яўляецца абломак зонной пацеркі, дыяметрам 3 см.
У глебе Наваградка кепска захоўваецца дрэва. Асабліва гэта характэрна для Малага Замка. Рэшткі дрэва там дайшлі, амаль выключна, у абгарэлым выглядзе. На Замкавай тары захавалася не гарэлае дрэва, што служыла як будаўнічы матэрыял і рэчы з яго. Аднак і для гэтай часткі гораду цяжка сабе ўявіць у поўнай меры, у якой ступені жыхары валодалі дрэваапрацоўкай. Аб маштабах выразна сведчаць прылады апрацоўкі дрэва, шматлікія цьвікі, вушкі і дужкі драўляных рэчаў і іншыя знаходкі. Дрэва, несумненна, было галоўным будаўнічым матэрыялам наваградцаў.
Драўляныя рэчы знайдзены на Замкавай тары. Гэта лапата для веяньня зярна. Бліжэйшым горадам, дзе знайдзена такая самая лапата, з’яўляецца Слонім3. У гаспадарчых пабудовах пастаянна сустракаліся клёпкі і донцы ад бочак, а таксама рэшткі лубяных скрыняў. У 1985 годзе пад пабудовай з плятнём знайдзены рэшткі доўбленага карыта. Сярод рэчаў з Замкавай тары маецца лыжка і некалькі чараў, апрацаваных на такарным станку.
У трох выпадках захаваліся па мастацку апрацаваныя драўляныя вырабы. На Малым Замку знайдзены дзве абгарэлыя пласцінкі, адна з якіх упрыгожана перакрыжаванымі лініямі, а другая пляцёнкай4. На Замкавай тары знайдзены чаранок, можа быць ад лыжкі, з пляцёным арнаментам.
Выраб драўляных рэчаў быў галіной хатняй вытворчасьці, але карыстаньне такарным станком паказвае, што гэта дзейнасьць прымала рысы рамяства.
У паўднёвай і паўднёваусходняй частцы дзяцінца знаходзілася даволі шмат абрыўкаў скуры і скураных вырабаў. Ад абутку захаваліся рэшткі галовак, задніка, абшыўкі краю і пракладкі падэшваў. 3 ліку іншых скураных
'ДН. С.51,65. Мал. 35,9.
2 Штыхов Г.В. Города... С. 115; Лысенко П.Ф. 1) Города... С. 60; 2) Берестье.
С. 325; Загорульский Э.М. Op. cit. Табл. XXII, 14,6; Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 6061.
3 Зверуго Я.Г. Археологические работы в Слониме. // БО. Мал. 27,1.
4ДН. Мал. 41,5; 86,4.
162
Рамяство
вырабаў сустрэліся частка рукавіцы і нарыхтоўка для заплаткі. Е.І. Ояцева, якая вызначала знаходкі, бачыць у іх рэшткі ўжываных рэчаў, якія не сведчаць аб тым, што яны былі зроблены на месцы знаходкі. Аднак, наўрад ці можна сумнявацца, што скураныя вырабы былі зроблены ў самым горадзе.
У кнізе «Старажытны Наваградак» успаміналіся хатнія заняткі жыхароў Малага Замка — прадзеньне, ткацтва і шыцьцё, аб чым сведчаць адпаведныя знаходкі'. Гэтыя ж заняткі мелі месца на тэрыторыі Замкавай гары, дзе знайдзены прасліцы і іглы. Да іх трэба далучыць клубкі абгарэлых нітак і рэшткі верацёнаў з наматанымі на іх ніткамі.
Такім чынам, матэрыялы, якія характэрызуюць апрацоўку чорных, каляровых і шляхетных металаў, а таксама ганчарства, выраб касьцяных і іншых вырабаў, паказваюць на вельмі рознабаковую і разам з тым своеасаблівую дзейнасьць наваградцаў з канца X да амаль канца XIII ст. Жалезаапрацоўчае рамяство Наваградка немагчыма адрозніць ад такой самай галіны гарадскога рамяства старажытнарускіх гарадоў і, у прыватнасьці, гарадоў Заходняй Русі. Жыхары Наваградка стварылі свой керамічны комплекс, шмат у чым блізкі да керамікі Ваўкавыска. Развітая ў горадзе вытворчасьць паліванай керамікі нараджае, у шэрагу выпадкаў, сваю арыгінальную прадукцыю.
Спецыфічная гісторыя развіцця залатарства ў Наваградку. Яго арганізацыя, як і сацыяльнае аблічча рамеснікаў у абедзьвух частках гораду розныя. На тэрыторыі Малага Замка, у вакольным горадзе, пачынаючы з XII ст. працавалі свабодныя багатыя залатары, яны прадстаўлялі сабой нейкае аб’яднаньне. Рамеснікі Замкавай гары, што абслугоўвалі феадала дзяцінца, належалі да катэгорыі вотчынных залатароў, сярод якіх, відавочна, былі выхадцы з Кіева. Не выключана, што ў складзе ганчароў, якія рабілі паліваную кераміку для насельнікаў Замкавай гары, таксама маглі быць прыбылыя паўднёварускія рамеснікі.
Апрацоўка косьці, камяню і некаторых іншых матэрыялаў у Наваградку адставалі ад кастарэзства, камнярэзства і іншых рамёстваў шэрагу старажытнарускіх гарадоў, у тым ліку, і гарадоў Заходняй Русі; у некаторых выпадках яна заставалася на стадыі хатняй вытворчасьці.
1ДН. С. 147.
163
Глава V
Г«и®ва 5. Зброя.
Рыштунан верхавога мани і коньніва
У жыхароў раньняга Наваградка не было багата зброі. У дамах і за іх межамі знаходкі зброі адзінкавыя, пераважна гэта наканечнікі стрэлаў. Бедный зброяй і курганы ваколіц гораду. Становішча карэнным чынам змяняецца з пачатку XII стагоддзя. Колькасьць зброі рэзка павялічваецца. Рыштунак уладальнікаў багатых дамоў вакольнага гораду складаўся са зброі бліжняга і дальняга бою, абарончай зброі, а таксама з прыладаў для язды конна. Шмат зброі з’яўляецца на тэрыторыі дзяцінца. Акрамя ўсяго іншага там у адным месцы былі знайдзены рэшткі доспеха з жалезных пласцінкаў, 15 бранебойных стрэлаў і цуглі. У навакольлі зброя ХІІХІІІ стст. сустракаецца вельмі рэдка.
Ніжэй прыводзяцца дадзеныя аб размяркаваньні прадметаў узбраеньня паміж двума часткамі гораду.
Зброя. Рыштунак верхавога каня і коньніка
Табліца 4
Віды вырабаў Колькасьць
Малы Замак Замкавая тара
Зброя бліжняга бою 10 1
Зброя дальняга бою 101 104
Абарончае ўзбраеньне 4 3
Рыштунак верхавога каня і коньніка 39 13
Усяго 154 121
Да гэтых знаходак трэба далучыць два жалезныя наканечнікі стрэлаў, што знайдзены ў Наваградку за межамі абодвух узгоркаў, а таксама зброю з ваколіц Наваградка. Наваградская калекцыя налічвае, такім чынам, каля 290 знаходак зброі і звязаных з ёй рэчаў.
Характэрызуючы прадметы ўзбраеньня, як і ў папярэдніх главах, паралелі аўтар прыводзіць, у першую чаргу, па матэрыялах гарадоў Заходняй Русі і ў выпадку адсутнасьці такіх звяртаецца да матэрыялаў другіх гарадоў Старажытнай Русі.
Зброя бліжняга бою.
Бронзавае перакрыжаваньне мяча з галовамі птушак альбо драконаў па краях знайдзена ў пабудове першай паловы XII ст. Даўжыня яго 9,5 см. Мячы з падобнымі перакрыжаваньнямі характэрныя для тэрыторыі куршаў1.
1 ДН. С. 39. Мал. 28,4.
164
Зброя
На Замкавай тары ў слоі XII ст. знайдзены бронзавы наканечнік ножнаў мяча, вышынёй 7 см. Па П. Паульсену падобныя наканечнікі выраблялі куршы і прусы пачынаючы з XI ст.1.
Пляскаты бронзавы ажурны наканечнік вышынёй 3 см, археолаг Е. Антаневіч прылічыў да прадукцыі прыбалтыйскага вырабу. Аднак, аналогій гэтай знаходцы няма2.
Перакрыжаваньне шаблі з латуні, пашыраецца ў сярэдзіне і на канцах, захавалася ў даўжыню на 6 см. Блізкае па форме жалезнае перакрыжаваньне вядома ў Мінску. А.М. Кірпічнікаў далучае Наваградскую і Мінскую знаходкі да аднаго тыпу, паралелі ёсьць у паўднёварускіх старажытнасьцях3.
Абломак ляза ромбападобнага ў сячэньні кап’я, належыць да той самай пабудовы, дзе знайдзена перакрыжаваньне мяча. Да гэтай знаходкі блізкі наканечнік кап’я даўжынёй 22 см з вёскі Кашалева паблізу Наваградка. Паралелі гэтым коп’ям адзначым у Гродне і Лагойску4.
У пабудове другой паловы XII ст. на Малым Замку знайдзена кап’ё даўжынёй 19,5 см з квадратным у сячэньні лязом і варонкападобнай утулкай. Такое ж паходзіць з Ваўкавыска5.
Утульчатая суліца (даўжынёй 15,3 см) на нашым абшары аналогій не мае. Па тыпалогіі А.М. Кірпічнікава належыць да другога тыпу, сустракаецца рэдка6.
Ўтокі (3 экземпляры). Вышыня іх 5 см, дыяметр 3 см. Такія вырабы для дрэўкаў коп’яў знайдзены ў Мінску, Полацку і Бярэсьці. Э.М. Загарульскі мяркуе, што з дапамогай ўтокаў у баі выкарыстоўвалі і тыльны бок кап’я7.
Жалезны выраб в форме стрыжня з галоўкай (галоўка мела адтуліну) у свой час мы вызначылі як кісьцень. Аналогіі не вядомыя8.
Са зброяй бліжняга бою мы звязваем жалезныя пласцінкі для ножнаў, верагодна, ад баявых ножнаў9.
1 Paulsen Р. Schwertortbander der Wikingerzeit. Stuttgart, 1953. S. 107, 125.
2ДН. С. 107. Мал. 88,2.
3 ДН, Мал. 88,3; Загорульский Э.М. Возникновение Минска. Минск, 1982. Табл. VI,4; Кирпичников А.Н. Древнеруское оружие. // САИ. 1966. Серия Е. 136.
4 ДН. Мал. 28,13; Побль Л.Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Минск, 1979. Мал. 83,2; Воронин Н.Н. Древнее Гродно. // МИА. 1954. Вып. 41. Мал. 22,1; Штыхов Г.В. Города полоцкой земли. Минск, 1978. Мал. 38,17.
5 ДН. Мал. 54,12; Зверуго Я.Г. Древний Волковыск. Минск: 1975. Мал. 32,2.