Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Пярсьцёнкі (34 экзэмпляры). За выключэннем двух срэбных, зроблены з бронзы. Сярод іх:
Кругладрацяныя з патаўшчэннем (2 экзэмпляры). Адзін з магільніка Каменка. Такі ж пярсьцёнак знайдзены ў Бярэсьці4.
Спіральны. Знайдзены ў наваградскім магільніку. Аналагічныя адзначым у Тураве і Мінску5.
Шырокія пласцінкавыя з несамкнутымі канцамі (3 экзэмпляры). Упрыгожаны гравіроўкай. Пабытавалі да сярэдзіны XII ст. Падобныя пярсьцёнкі вядомыя ў Ноўгарадзе і шэрагу курганных магільнікаў6.
Шырокія з завязанымі канцамі (4 экзэмпляры). Два з іх знайдзены ў курганах. Упрыгожаны кропкамі і штрыхамі. У Наваградку былі распаўсюджаны да сярэдзіны XII ст. Пярсьцёнкі гэтага тыпу шырока распаўсюджаны ў помніках Паўночнаусходняй Еўропы7.
Вузкія пласцінкавыя з несамкнутымі пашыранымі канцамі (2 экзэмпляры). Аналогія вядомая ў Ваўкавыску8.
1 ДН. С. 59. Мал. 49,14.
2 ДН. Мал. 8,11; 66,7; Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 90,4.
3 ДН. Мал. 90,5; 49,8,9.
4 Поболь Л.Д. Op. cit. Мал. 81,7; Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 264.
3 Павлова К.В. Раскопки могильника... Мал. 37,3; Лысенко П.Ф. Города... Мал. 9,5.
6 ДН. Мал. 11,4; 22,2; Седова М.В. Ювелирные изделия древненого Новгорода (XXV вв.). М., 1981. С. 129.
7 ДН. Мал. 30,10; 16; Павлова К.В. 1) Op. cit. С. 1032; 2) Раскопки кургана у д. Городиловка. Мал. 16,2; Седова М.В. Op. cit. С. 129130.
8 ДН. Мал. 66,11; ЗверугоЯ.Г. Указ.Соч. Мал. 13,30.
141
Глава IV
Кругладрацяныя замкнутый (2 экзэмпляры). Такія ж пярсьцёнкі знайдзены ў Полацку1.
Вузкапласцінкавыя незамкнутыя (4 экзэмпляры). Арнаментаваныя кропкамі альбо штрыхамі. Аналогіі вядомыя ў Лукомлі і Ваўкавыску2.
Рубчатыя (5 экзэмпляраў). На патоўшчанай частцы кругладрацянога пярсьцёнка зроблена насечка. Тры пярсьцёнкі паходзяць з курганаў. Рубчатыя пярсьцёнкі знайдзены ў Гродне, Полацку і Мінску3.
Срэбны плецены пярсьцёнак з разкляпанымі канцамі знайдзены ў магільніку Батароўка ХІІХІІІ стст. Блізкі да знаходак Ноўгараду4.
Пярсьцёнкі з авальнымі і шасьцівугольнымі шчыткамі. Пярсьцёнак з авальным шчытком знайдзены ў Бярэсьці5.
Пярсьцёнкі са шклянымі ўстаўкамі (2 экзэмпляры). Падобныя былі ў Полацку6.
Бранзалеты (15 экзэмпляраў). Усе бронзавыя. Знайдзены, галоўным чынам, на Малым Замку у культурным слоі да канца XI ст. У ваколіцы толькі адзін бранзалет паходзіць з кургана і, верагодна, абломак такога з селішча Гардзілоўка.
Вялікая частка бранзалетаў у абломках. Пераважаюць пласцінкавыя, літыя і каваныя. Сярод знаходак, тын якіх можна вызначыць, знайдзены авальнаканцовы і шырокаканцовы бранзалеты. Апошнія аналагічныя вырабам з Полацка і Турава7.
Вузкамасіўныя (2 экзэмпляры) з круглымі канцамі. У сячэнні трохвугольныя. Арнаментаваны па краях лініямі. Падобныя бранзалеты маюцца ў Ваўкавыску8.
На тэрыторыі Малага Замка і на селішчы Гардзілоўка знайдзены бранзалеты ў абломках, канцы якіх былі звужаны. У Ваўкавыску такія знаходкі датуюцца XII ст.9.
Сярод абломкаў бранзалетаў маюцца: з тонкай пласцінкі, упрыгожаны перакрэснымі лініямі і фрагмент літога паўкруглага ў сячэнні з пашыраючыміся канцамі.
1 ДН. С. 66; Штыхов Г.В. Op. cit. С. 67.
2 ДН. Мал. 83,2,1,4; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 13,24.
3ДН. Мал. 59,14; Павлова К.В. 1) Раскопки могильника... Мал. 19,12,13; 2) Раскопки курганов у д. Селец... Мал. 1,6; 2; Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 31,17; Штыхов Г.В. Op. cit. Мал. 34,17; Загорульский Э.М. Op. cit. С. 227.
4 Павлова К.В. Раскопки курганов у д. Селец... С. 90. Мал. 1,7; Седова М.В. Ор. cit. Мал. 45,16,17.
5 Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 169,1.
6 ДН. Мал. 66,8; Штыхов Г.В. Op. cit. Мал. 34,22.
7 ДН. Мал. 83,810; Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 97,2; Штыхов Г.В. Op. cit. С. 67; Лысенко П.Ф. Города... Мал. 9,18.
8 ДН. Мал. 83,5; Зверуго Я.Г. Указ соч. Мал. 14,24,25.
9 Гуревич Ф.Д Op. cit. Мал. 79,2; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 14,27.
142
Рамяство
Мал. 51. 1 міска, 2 гляк, 3 гаршчок.
143
Глава IV
Булаўкі з акруглымі галоўкамі (2 экзэмпляры). Зроблены з бронзы. Даўжыня 2,54 см. У Ноўгарадзе падобныя з’яўляюцца з пачатку XIV ст. Іх выкарыстоўвалі для прыкалвання жаночыххустак1. Магчыма, што адзежнай булаўкай быў не цалкам захаваны бронзавы выраб з вітым стрыжнем і сплошчаным арнаментаваным верхам.
Колькасьць наваградскіх упрыгожанняў мясцовай вытворчасьці трэба павялічыць за кошт такіх знаходак як бронзавыя і тонкія залатыя ланцужкі, металічныя петлі, вушкі, абоймачкі і іншыя дэталі невялікіх рэчаў2, а таксама тых упрыгожанняў, для адліўкі і ціснення якіх прызначаліся ліцейныя формачкі і матрыцы, але самі ўпрыгожанні да нас не дайшлі.
Сярод прадукцыі наваградскіх рамеснікаў маецца каля 30 пласцінак, галоўным чынам з бронзы, але сустракаюцца таксама са свінца, латуні, волава і срэбра. Памеры і форма іх розныя. Шмат арнаментаваных. На асоб
ных пласцінках прабіты адтуліны для мацавання да тканіны альбо другіх матэрыялаў. Адна бронзавая ажурная пласнінка ўпрыгожвала скураны выраб3.
У Наваградку выраблялася нямала рэчаў бытавога характару з каляровых металаў. Прынамсі іглы (5 экзэмпляраў), якія не адрозніваліся ад жалезных. Да гэтай жа катэгорыі знаходак можна аднесьці востраканечнікі (4 экзэмпляры). Даўжыня іх 3,54 см? Не зусім зразумела прызначэнне стрыжняў (5 экзэмпляраў), дыяметр якіх 3 мм, а даўжыня да 10 см. 3 домабудаўніцтвам звязаны масіўныя ручкі і накладкі з заклёпкамі5. Акра
1 Седова М.В. Op. cit. С. 158. Мал. 61,1720.
2ДН. С. 44, 59, Мал. 59,27.
3ДН. Мал. 59,26.
4ДН.Мал. 12,6.
3 ДН. Мал. 29,12; 67,22; 78,3.
144
Рамяство
мя жалезных вушкаў для драўляных пасудзін ужывалі бронзавыя’. Нярэдкімі знаходкамі былі бронзавыя пасудзіны, абломкі якіх знайдзены на абедзьвух частках гораду.
Стрыжнявыя ключы (2 экзэмпляры). Адзін захаваўся цалкам — ён мае даўжыню 4,8 см. Такія ключы, як і жалезныя, маглі выкарыстоўваць непасрэдна па прызначэнню. У каменных магілах Беларускага Панямоння, Літве і зямлі прусаў бронзавыя і срэбныя ключы, што знайдзены ў пахаваннях, з’яўляліся нагруднымі ўпрыгожаннямі2.
Цьвікі (10 экзэмпляраў), даўжынёй да 2 см з даволі шырокай шляпкай, сустракаліся, пераважна, на Замкавай гары. Адтуль жа паходзіць масіўны літы выраб у форме ножкі і ажурныя пласцінкі.
На заканчэнні адзначым бронзавыя знаходкі з вакольнага гораду: фігурную накладку з вузкіх палос3 і выраб
Мал. 53. 1,3 — паліўны посуд, 2 — паліўная цацка.
даўжынёй 18 см у выглядзе
гнутага стрыжня з пятлёй. Прызначэнне шмат якіх вырабаў з каляровых металаў з абедзьвух частак гораду не ўдалася вызначыць. Як адзначалася выпіэй, рэчы, што зроблены ў Наваградку, якія мелі адносіны да знепшіх сувязяў і духоўнага жыцьця, будуць разгледжаны ў адпаведнай частцы работы. У дадзеным выпадку мэтазгодна адзначыць, што такія знаходкі, як весавыя гіркі і кніжныя зашпількі на Замкавай гары прадстаўлены серыямі.
Прадукцыя рамеснікаў Малага Замка, што разыходзілася ў Наваградскай акрузе і пачатковым паселішчы Замкавай гары, трапляе на тэрыторыю апошняй і ў ХІІХІІІ стст. Адзіную знайдзеную там залатую пацерку немагчыма
1 ДН. Мал. 60,10.
2 Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 130. Мал. 11,22,1,6.
3 ДН. Мал. 90,3.
145
Глава IV
Мал. 54. Загатоўкі і вырабы з косьці і рога.
адрозніць ад адпаведных знаходак вакольнага гораду. Гэта ж можна сказаць аб некаторых іншых знаходках (бубеньчыкі, гузікі і інш.), віто выраблялі ў майстэрнях вакольнага гораду і рэдка сустракаюцца на дзяцінцы.
Да вырабаў, што зроблены на Замкавай гары і трапілі ў другую частку гораду належаць срэбныя бляшкі, ціснёныя з матрыцы дзяцінца. Як аб гэтым пісалася вышэй, яны знайдзены ў жаночым пахаванні Малага Замка. Праўда, на могілках, што прымыкалі да багатага кварталу вакольнага гораду і якія былі прывеліраваныя, магчыма, папросту, пахавана жыхарка Замкавай гары. Што датычыць залатарскіх вырабаў Наваградскай акругі ХПХШ стст., то яны нешматлікія і маглі быць зроблены ў абедзьвух частках гораду.
Археалагічныя ма
тэрыялы паказваюць старажытнарускі На
ваградак як цэнтр развітай апрацоўкі каляровых і шляхетных металаў. Яго рамеснікам былі даступныя ліцьцё, коўка, цісненне і валачэнне. Яны практыкавалі злучэнне ўпрыгожанняў з каляровых і шляхетных металаў з устаўкамі са шкла і інкруставалі жалезныя вырабы бронзай, волавам і срэбрам. Адзіная знаходка часткі залатога медальёна з перегародчатай эмальлю наўрад ці дае падставу бачыць у Наваградку вытворчасьць эмальерных работ.
146
Рамяство
Разам з тым, дадзеная рэч была знайдзена сярод матэрыялаў, над якімі працавалі златакавалі.
Прыгадаем асаблівасьці развіцьця залатарства на тэрыторыі Малага Замка, якія каротка прыводзяць да наступных палажэнняў: існаваўшае ад пачатку на паселішчы, гэтае рамяство з XII ст. робіцца вядучым. Разам з апрацоўкай каляровых металаў і срэбра, практыкуюцца золатакавальскія работы — выраб літых і каваных залатых вырабаў. У выніку, на тэрыторыі вакольнага гораду Наваградка фарміруецца квартал багатых залатароў, у якім можна бачыць зародак аб’яднання рамеснікаў’.
Іначай выглядае залатарства на дзяцінцы, з’явіўшыся тут толькі ў XII ст. Аб’ём яго невялікі. Наібольш характэрным для дзейнасьці рамеснікаў наваградскага дзяцінца з’яўляецца цісненне з матрыц, якое, мяркуючы па гатовых вырабах, рабілася па срэбру. Тут вырабляліся таксама літыя і каваныя вырабы.
У залатарстве дзяцінца, у адрозненні ад дадзенай галіны рамяства вакольнага гораду, выразна прасочваецца ўздзеянне кіеўскага мастацкага рамяства. Гэта, перш за ўсё, праяўляецца ў форме матрыц, а таксама ў форме некаторых літых вырабаў. 3 падобнымі з’явамі мы маем справу і на іншых помніках Заходняй Русі. У свой час М.М. Варонін, інтэпрытуючы, так званыя імітацыйныя ліцейныя формачкі Старога Замка Гродны, выказаў думку, што яны альбо прывезены з Кіева, альбо гродзенскія рамеснікі зрабілі іх на ўзор кіеўскіх для адліўкі ўпрыгожанняў, падобных да багатых нелітых вырабаў2. Імітацыйныя ліцейныя формачкі знайдзены ў Полацку, дзе яны былі зроблены мясцовымі рамеснікамі3, хаця яны, несумненна, паўтаралі адпаведныя кіеўскія формачкі. Аб матрыцах з Вішчына, з якіх маглі быць адціснуты паўднёварускія ўпрыгожанні (колты, прывескікрыны і інш.) пісалася вышэй.
Інструменты заходнерускіх залатароў ідэнтычныя альбо падобныя да кіеўскіх, знайдзены на тых частках паселішчаў, дзе жылі феадалы. У Гродне, Полацку і Наваградку гэта гарадскія дзяцінцы. Феадальным замкам з’яўляўся Вішчын4.