Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Вісочныя (скроневыя) кольцы (46 экзэмпляраў). Характэрныя 9 бронзавых і срэбных кольцаў са спіральным завітком, знайдзеныя ў першапачатковым паселішчы Малага Замка і наваградскім магільніку. У апошнім, акрамя цэлых экзэмпляраў, знайдзены і абломкі надобных калец. На тэрыторыі Беларусі такія кольцы вядомыя ў курганным магільніку сгаражытнага Ізяслаўля. Вісочныя кольцы са спіральнымі завіткамі цікавыя сваім падабенствам з агульнаславянскімі ўпрыгожаннямі трэцяй чвэрці і канца 1 тысячагоддзя н.э.2.
Палутараабаротныя кольцы з бронзы і срэбра (19 экзэмпляраў). Гэтыя ўпрыгожанні былі распаўсюджаны ў Наваградку напрацягу ўс.яго старажытнарускага перыяду і з’яўляліся наібольш частымі ўпрыгожаннямі жыхароў акругі. У заходнерускіх гарадах такія кольцы вядомыя ў Гродне і Бярэсьці'.
Пярсьцёнкападобныя вісочныя кольцы з зыходзячыміся канцамі (10 экзэмпляраў) зроблены з бронзы і таксама пабытавалі напрацягу ўсяго старажытнарускага перыяду як у Наваградку, так і ў ваколіцы. Гэтыя вырабы ў заходнерускіх гарадах рэдкія. Аналогіі ім у цікавых для нас гарадах паходзяць з Бярэсьця4.
Кольцы з крукападобнымі канцамі (2 экзэмпляры). Бронзавыя. Знайдзены ў раннім паселішчы Замкавай гары і ў наваградскім магільніку. Гакія ж сустракаюцца ў магільніку Ізяслаўля (над Мінскам)’.
Кольцы з завязанымі канцамі (2 экзэмпляры). Бронзавыя. Знайдзены толькі ў магільніку Гардзілоўка 1. Паралелі вядомыя ў магільніку Ізяслаўля і ў Полацку6.
Кольцы з напускнымі пацеркамі, апошнія не захаваліся (2 экзэмпляры)7 . Характэрныя старажытнарускія ўпрыгожванні.
1 Назаренко В.А. О находке очелья в Новогрудке. // Культура средневековой Руси. Л., 1974. С. 170172.
2 Павлова К.В. Раскопки могильника... Мал. 38,3,7; ДН. С. 29, 32. Мал. 20,4; Заяц Ю.А. Курганный могильник Изяславля. // ДГС. С. 40. Мал. 9; Кирпичников А.Н. Раннесредневековая Ладога (результаты археологических исследований). // Средневековая Ладога. Л., 1985. С. 1718.
3 Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 99,7; Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 260.
4 Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 260.
5 Павлова К.В. Op. cit. Мал. 38,2; Заяц Ю.А. Op. cit. Мал. 9.
6 ІЙтыхов Г.В. Древний Полоцк. С. 66. Мал. 33,2; Заяц Ю.А. Тамсама.
’ДН. С. 96.
135
Глава IV
Кальцо, аплеценае бронзавым дротам. Падобна да знаходкі ў магільніку ў Ізяслаўлі1.
Завушніца залатая драцяная гнутая2. Аналогіі невядомыя.
Прывескакрын срэбная, ціснёная з мясцовай матрыцы. Разгледжана вышэй.
Пацеркі залатыя (9 экзэмпляраў). За выключэннем адной знайдзены на Малым Замку. Па форме — біканічныя, авальныя, шарападобныя. Даўжыня альбо дыяметр 58 мм. Адна пацерка прымацавана на залатым дроціку, другая да залатога ланцужка. Вытворчасьць іх адзначана ў пабудове 10, дзе побач з інструментамі залатара знайдзены ліставое золата і мініяцюрны залаты шарык3.
Бубеньчыкі бронзавыя (17 экзэмпляраў). У ваколіцы знайдзены толькі ў магільніку каля в. Суляцічы. Дыяметр бубеньчыкаў 0,71,5 см. Чатыры з іх маюць крыжападобны прарэз. Астатнія шчылепадобны. Тулавы бубеньчыкаў са шчылепадобным прарэзам часам упрыгожаны нарэзкай4.
Гузікі бронзавыя (18 экзэмпляраў). Дыяметр іх рэдка перавышае 0,5 см. Знайдзены гузікі, адлітыя ў формачцы на тэрыторыі Малага Замка5. Бубеньчыкі і гузікі надзвычай папулярныя вырабы Старажытнай Русі. У гарадах на тэрыторыі Беларусі вядомыя ў Полацку, Ваўкавыску і Мінску. У апошнім знайдзена не меньш за 200 формачак для адліўкі гузікаў6.
Прывескі бронзавыя (9 экзэмпляраў). Пяць з іх памерамі 1,23,5 см, прадстаўлены трапецэпадобнымі арнаментаванымі цісненнямі і гравіроўкай. Мяркуючы па нарыхтоўкам з Малага Замка, прывескі былі каваныя. Трапецэпадобныя прывескі — традыцыйныя ўпрыгожанні жыхароў Прыбалтыкі, нярэдкія ў гарадах Заходней Русі. Вялікім прывескам Наваградка даволі блізкая знаходка з Лукомля7.
Манетападобныя прывескі (2 экзэмпляры). Знайдзены ў адной пабудове, маюць дыяметр 3 см. На адной прывесцы выява сяміпялёсткавай разеткі, Другая з геаметрычным арнаментам. Такія прывескі па арнаменту блізкія знаходкам з Гродна і Полацка. У апошнім, а таксама ў Ваўкавыску знайдзены формачкі для адліўкі манетападобных прывесак8.
Фігурны стрыжань даўжынёй 5,5 см з адтулінай, верагодна з’яўляўся часткай булаўкі з кальцавой галоўкай, падобнай да знаходак з Ваўкавыска і
1 Заяц Ю.А. Тамсама.
2ДН. Мал. 76,6.
3 ДН. С. 59, 74, Мал. 30,4; 59,15,16.
’ ДН. Мал. 30,2; 15,6; 49,17; 59,13; Павлова К.В. Могильники... Мал 19 10
5 ДН. Мал. 30,7; 49,7; 69,2; 71,1.
С^2™°В ГВ Города... С. 71; ЗверугоЯ.Г. Op. cit. С. 48; Загорульский Э.М. Ор.
7 ДН. Мал. 20,3; 35; Штыхов Г.В. Города... Мал. 18,15.
8 Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 32,13; Штыхов Г.В. Древний Полоцк. Мал. 34,1,14,15; Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 40.
136
Рамяство
Мал. 48. 1 — крын, 24 — абломкі бранзалетаў, 5 — стрыжань, 6 — вушка ад вядра, 7 — ключ, 3, 8, 9 — вырабы, 10 — абломак прасліца, 11 — тыгельчык, 12 — пярсьцёнак, 13 — накладка з заклёпкамі.
Бярэсьця'. Адзначым таксама літую бронзавую дыскападобную прывеску з вушкам (дыяметрам 2 см). Да мясцовых вырабаў златакавальства трэба далучыць частку залатога авальнага медальёна (даўжынёй 1 см), запоўненага па вызначэнню Т.І. Макаравай чырвонай і зялёнай перегародчатай эмальлю. Гэта знаходка паходзіць з пабудовы 10 Малага Замка і знайдзена разам з залатымі пацеркамі і адходамі вытворчасьці2.
Сярод спражак, якія ўсе былі зроблены з бронзы, больш за ўсё падковападобных са спіральна загнутым! канцамі (8 экзэмпляраў). Дыяметр іх 34,5 см. Гэтыя спражкі, акруглыя, паўкруглыя і трохвугольныя ў
сячэнні, аналагічныя жалезным спражкам такой формы. Сустракаюцца яны як у Наваградку, так і ў курганных магільніках3. Паралелі ім ёсьць амаль ва ўсіх заходнерускіх гарадах.
1 ДН. Мал. 49,21; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 14, 28, 29; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 176.
2 ДН. С. 74. Мал. 59,17.
3 ДН. С. 26; Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 90,9; Павлова К.В. Раскопки курганов у д. Городиловка. Мал. 16,8.
137
Глава IV
Мал. 49. 1 — профілі венчыкаў галоўных тыпаў гаршкоў. Тылы I і II — канец X першая полова XI стст. Тыпы III г IV першая полова XIXII ст. Тып V — другая полова ХІХІІ cm. Тып VI — канец XI — пачатак XIII ст. Тып ^11 ~ канец XIXIII стст. Тып VIII — ХПХШ стст. Тып IX — канец XIIXIII стст. (па М.У. Малеўскай).
2 — ляпны гаршчок, 3 — крышка, 4 — глінянае прасліца, 5 — гаршчок I тыпу.
138
Рамяство
Мал. 50. 1 глгняны кубак, 2 гаршчок ІІтыпу, 34 гаршкі Утыпу.
139
Глава IV
Лірападобныя спражкі (3 экзэмпляры). Знайдзены толькі ў курганных магільніках. Вышыня спражкі 3,5 см. Адна са знаходак была з жалезным шпеньком. Аналагічныя знайдзены ў Мінску і Ваўкавыску1.
Прамавугольныя (4 экзэмпляры). Адна з выступамі па краях. У магільніку ля в. Маруліны такая спражка была ў інвентары мужчынскага пахавання. Памеры знаходак 12,5x12 см. Падобныя сустракаюцца ў Ваўкавыску, Мінску і Бярэсьці2.
Паўкруглыя (3 экзэмпляры). Дзве знайдзены ў пабудовах другой паловы XII ст. на Малым Замку. Вышыпя іх 1,5—2 см. Спражкі такіх і большых памераў ёсьць ў Мінску3.
Кольцападобныя пласцінкавыя (7 экзэмпляраў). Адна паходзіць з селішча Гардзілоўка. Спражкі дыяметрам 2,53 см, упрыгожаны кропкавым абадком, цісненнямі і рыфленнем. У асобных выпадках захаваліся іх іглы. Наваградскім знаходкам наібольш блізкія спражкі з Бярэсьця, якія датуюцца часам не раней за XIII ст.4.
Знаходка ў Бярэсьці зашпількі, якая была зроблена з двух бронзавых дыскаў, змацаваных раменьчыкам, дазволіла пановаму інтэрпрэтаваць дыск з Наваградка дыяметрам 8,5 см, як частку падобнай зашпількі. Раней тэту знаходку разглядалі як частку падсвечніка5.
Бронзавыя кольцы (8 экзэмпляраў), дыяметрам 2,53 см, арнаментаваныя, нагадваюць адліўкі з Наваградскай формачкі. У курганах кольцы знайдзены ў мужчынскіх пахаваннях. Арнаментаваныя кольцы нагадваюць адну са знаходак Бярэсьця6.
Бляшкішкарлупкі (10 экзэмпляраў). Адна знайдзена на селішчы Гардзілоўка. Дыяметр іх 0,5 см. Асобныя бляшкі адліты ў наваградскіх формачках. Бляшкі, верагодна, прымацоўваліся квадратнымі пласцінкамі (старана 1 см). Мяркуючы па формачках Полацка і Бярэсьця бляшкі шкарлупкі выраблялі ў гэтых гарадах7.
Бляшкі прамавугольныя з перахватам (2 экзэмпляры). Адносяцца да інвентара пабудовы 5 Малага Замка. Памер 2x1,5 см. Зроблены са срэбра і
' Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 90,9; Павлова К.В. 1) Раскопки могильника... Мал. 37,11; 2; 2) Раскопки курганов у д. Селец... Мал. 1,2; Загорульский Э.М. Ор. cit. Табл. XXXI,3; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 14,6.
2 Гуревич Ф.Д Op. cit. С. 169. Мал. 90,9; Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 46; Загорульский Э.М. Op. cit. Табл. XXXI,5; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 177.
3 ДН. Мал. 55,12; Загорульский Э.М. Op. cit. Табл. XXXI,1218.
4 ДН. Мал. 85,8,9; Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 79,1; Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 265. Мал. 177, 178.
5 ДН. Мал. 80,1; Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 265. Мал. 177.
е ДН. Мал. 41,4,7; 83,7; Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 96,1; Павлова К.В. 1) Раскопки могильника... Мал. 37,9,10; 2) Раскопки курганов у д. Селец... С. 86. Мал. 1,2;
7 ДН. Мал. 59,79; Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 79,3; Штыхов ТВ. Древний Полоцк. Мал. 32,16; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 188.
140
Рамяство
пакрыты ліставым золатам. Бляшкі інкруставаны сэрцападобнымі ўстаўкамі з зялёнага шкла. Маюць некаторае падабенства са срэбнымі бляшкамі скарбу з Рязані1.
Бляшкі індывідуальных формаў (6 экзэмпляраў). Амаль усе з заклёпкамі для прымацавання да адзежы. Сярод іх: бронзавая сяміпялёсткавая з кропкавым арнаментам. Дыяметр яе 1 см, чатырохпялёсткавая такова ж памеру, зробленая з белага метала, акруглая з латуні, дыяметрам 0,7 см з адціснутым мальтыйскім крыжом і кропкамі. Разам з апошняй знайдзена бронзавая міндалепадобная з кропкавым арнаментам. Даўжыня яе 1,7 см. Адзначым таксама бронзавую квадратную з чатырохпялёсткавым і штрыхавым арнаментам (старана бляшкі 1,1 см). У кургане магільніка Гардзілоўка 1 знайдзена бронзавая бляшка ў форме шчыта з цісненнямі ў выглядзе паўкруглых ліній. Вышыня бляшкі 1,5 см.2
Да індывідуальных знаходак належаць таксама тры бронзавыя фігурныя язычкі ад паясоў. Адзін з іх з дзяцінца. Даўжыня знаходак 1,8—2,5 см і дзве бронзавыя аправы для шкла альбо камяню, знайдзеныя ў пабудове 5 вакольнага гораду3.