• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    У вялікіх дамах вакольнага гораду ў якасьці будаўнічага матэрыялу ўжывалі цэглу. Развал яе знайдзены ва ўсходняй частцы пабудоў 18, 7, 28 і інш. Вельмі многа дробных абломкаў цэглы знайдзена пры разборцы рэшткаў пабудовы 10. У тых выпадках, калі ўдавалася цэглу замерыць, яна мела памеры: 2430x1520x45 см. Зрэдку побач са звычайнай цэглай сустракалася лекальная. У развалах пабудоў сустрэлася даволі многа камянёў.
    Такім чынам, будаўнічы матэрыял вялікіх дамоў вакольнага гораду дастаткова разнастайны. Гэта дрэва, аб распаўсюджанні якога, акрамя сатлелых і згарэлых бярвенняў і дошак, сведчыла вялікая колькасьць цьвікоў, важнае значэнне мелі гліна, цэгла і камяні. Сярод апошніх толькі аднойчы знайдзена сьцяна складзеная з вапняку.
    Шмат якія вялікія дамы былі двухкамерныя. Такой была пабудова 5, збудаваная над заглыбленым домам 6, яна паўтарыла яго план. Верагодна дзве камеры мела пабудова 4, якая змяніла пабудову 5, хаця печ у ёй была
    1ДН. С. 2628.
    2 ДН. С. 28.
    95
    Глава III
    пастаўлена іначай, чым у абодвух ніжэй ляжаўшых дамах. У іншых дамах няма археалагічнага абаснавання таго, што яны мелі дзве камеры, але, верагодна, гэта было так. Тым больш, калі гутарка ідзе аб пабудове 12, сьцены якой былі атынкаваныя і пакрыты фрэскавым роспісам.
    У старажытнарускіх гарадах раскапана шмат багатых дамоў, якія былі, як звычай, цэнтральнымі аб’ектамі сядзіб. Сярод такіх дамоў вылучаецца цудоўны комплекс мастака XII ст. у Ноўгарадзе. Зрубиы бататы дом, упрыгожаны карнізамі з разным арнаментам, датаваны XI ст., адкрыты ў Старай Русе. Багатыя зрубныя дамы адкрыты ў Серэнску, Белаозеры, Яраполчы Залескім і іншых гарадах. Дамы заможных гараджан горада Яраслава ў Кіеве былі зрубнымі і каркаснаслупавымі з часткова альбо цалкам заглыбленым аснаваннем’. Разнастайнасьць будаўнічага матэрыялу ў багатых дамах Наваградка, нехарактэрная для жылых будынкаў сацыяльных вярхоў іншых старажытнарускіх гарадоў. Бліжэй другіх да наваградскіх жылішчаў вакольнага гораду падыходзяць харомы баярына XIII ст. са Старай Рязані, якія прадстаўлялі з сябе наземны зруб плошчай каля 100 кв. м. Бярвенні яго былі абмазаны глінай. У якасьці будаўнічага матэрыялу былі выкарыстаны абломкі цэглы. У адрозненне ад наваградскіх дамоў з дашчатай падлогай, пабудова Старай Рязані мела гліняную падлогу, з уключэннем вугельчыкаў, абломкаў цэглы і абломкаў керамікі2.
    Частка печаў вялікіх дамоў нагадвала глінабітныя печы пабудоў XXI стст. Адтуліны ад калоў каркаса печы адзначаны ў глінабітнай печы пабудовы 7. У наібольшай па плошчы пабудове (16) акрамя глінабітнай падлогі захавалася аснаванне зводу печы. У пабудове 1 адкрыты пры печы квадратны драўляны насьціл і падпечная яма.
    Печы вялікіх дамоў складзены, галоўным чынам, з прымяненнем цэглы. Лепш за іншыя захавалася печ пабудовы 5, у ніжняй частцы яна складзена з камянёў змацаваных глінай, а на вышыні 6 м. была выкладзена радам цэглы, змацаванай растворам. Звод печы быў з камянёў, а падлога з пяці радоў цэглы. Печка пабудовы 4, якая змяніла пабудову 5, складзена з гліны з уключэннем цэглы, а яе драўляная апалубка была прамазаная глінай. У астатніх вялікіх дамах ад печаў захаваліся развалы цэглы, абломкі гарэлага дрэва, попел і вугольле3.
    У старажытнарускіх помніках нярэдка карысталіся цэглай пры ўзвядзенні печаў. Для ХХІ стст. гэта назіраецца ў Кіяве, Вышгарадзе і на
    1 Колчин Б.А., Хорошев А.С., Янин В.Л. Усадьба новгородского художника XII ст. М., 1981. С. 69; Медведев А.Ф. Раскопки в Старой Руссе. // АО 1972 г. М., 1973. С. 25; Никольская Т.Н. К истории древнерусского градостроительства. ДГ. Мал. 3; Рапапорт П.А. Op. cit. С. 108; Седова М.В. Ярополч Залесский. М., 1978. С. 51; Боровский Я.Е., Сагайдак М.А. Op. cit. С. 51.
    2 Даркевич В.П. Раскопки на Южном городище Старой Рязани (19661969 гг.) // Археология Рязанской земли. М., 1974. С. 1921.
    3 ДН. С. 36, 44,86, 93.
    96
    Рамяство
    Глава 4. Рамяство
    У апублікаваных матэрыялах Малага Замка адлюстравана разиастайпая рамесная дзейнасьць яго жыхароў у старажытнарускі час1. Надзвычай інтэнсіўным развіццё рамяства прадстае ў маштабе ўсяго гораду. Непасрэдныя сведчанні аб мясцовым характары рамяства ў Наваградку (майстэрні, інструменты, нарыхтоўкі вырабаў і інш.) захаваліся для нешматлікіх яго галінаў. Як і для большасьці паселішчаў, галоўнымі крыніцамі высвятлення гэтай праблемы з’яўляюцца масавыя археалагічныя матэрыялы. Разглядаць іх мы пачынаем з прадукцыі жалезаапрацоўкі.
    1.	Жалезныя вырабы
    Матэрыялы, якія сведчаць аб металургіі жалеза ў Наваградку, знаходзяцца толькі на раннім паселішчы на Малым Замку. Гэта крыцы, у тым ліку і ў развале печы і іх скапленне ў кузні2. Жыхары пачатковага наваградскага паселішча (пазней пасаду) валодалі прыёмамі гарачай і халоднай апрацоўкі жалеза, умеючы пры гэтым упрыгожваць жалезныя вырабы каляровым металам3. На Замкавай гары напрацяг усяго старажытнарускага перыяду яе гісторыі не захавалася ніякіх слядоў апрацоўкі жалеза. Знайдзеныя там крыцы, з’яўляюцца на дадзенай тэрыторыі не раней за XIV ст.
    Колькасьць жалезных вырабаў старажытнарускага Наваградка даволі значная. У культурным слоі Малага Замка больш за 1700 знаходак. На Замкавай гары — іх больш за 400. Уяўленне аб тым, які асартымент жалезных вырабаў і як яны размяркаваліся, дае ніжэйпрыведзеная табліца.
    Табліца 1
    Жалезныя вырабы Наваградка і яго акругі
    Віды вырабаў	Колькасьць		
    	Малы Замак	Замкавая гара	Акруга
    1. Прылады працы. Нарыхтоўкі	217	13	1
    2. Сельскагаспадарчы і прамысловы інвентар	28	4	
    3. Зброя	225	193	10
    4. Упрыгожанні. Прадметы ўбору	66	16	2
    5. Бытавыя рэчы	1045	155	30
    6. Прадметы няяснага прызначэння	96	55	48
    Усяго			1677	436	48
    1 ДН. С. 127148.
    2ДН. С. 28.
    3ДН.С. 138139.
    113
    Глава IV
    Агульная колькасьць жалсзных вырабаў з капца X да, прыкладііа, канца ХШ ст. складае больш за 2160 знаходак. Да канца XI ст. усе работы па металургіі жалеза і яго апрацоўцы праводзі л іся на тэрыторыі насаду, а пачынаючы з XII ст., відавочна, былі сканцэнтраваны за межамі раскапанай намі тэрыторыі.
    Для 53 жалсзных вырабаў быў зроблены мікраструктурны аналіз, праведзсны Л.С. Хамутовай і Г.А. Вазнесенскай. Важная выснова апошняй аб тым, птто тэхналогія вырабу і якасьць жалезных вырабаў абедзьвух частак гораду аднастайныя. Абедзьве даследчыцы адзначаюць, што жалезныя вырабы Наваградка вырабляліся па нскалькіх техналагічных схемах. Адны з іх былі цалкам са сталі, у іншых адзначаліся наварное сталёвае лязо на жалезную аснову з наступнай тэрмаапрацоўкай гатовага вырабу. Надаух нажах Л.С. Хамутова адзначыла складаны звараны ўзор клінкоў, якія імітуюць дамаскую сталь. Мікраструктурны аналіз паказаў складаную тэхніку вырабу амаль усіх даследаваных вырабаў, што сведчыць аб майстэрстве і высокім вытворчым вопыце кавалёў.
    Як у шэрагу невялікіх старажытнарускіх гарадоў, апрацоўка жалеза ў Наваградку была на агульнарускім узроўні. Вельмі разнастайны і асартымент жалезных вырабаў гэтага гораду. У ХХІ стст. ён складаўся з рэчаў 26 найменьняў, а ў XII—XIII стст. налічваў каля 60'.
    У гэтай главе разглядаюцца не ўсе наваградскія жалезныя вырабы, а толькі прылады працы, бытавыя рэчы, упрыгожанні і прадметы ўбору. Што датычыць астатніх рэчаў з жалеза (зброя, сельскагаспадарчы і прамысловы інвентар, прадметы, звязаныя з гандлем і інш.), то іх мы разгледзім у адпаведных главах.
    У савецкую археалогію трывала ўвайіплі тыпалогія і храналогія ноўгарадскіх старажытнасьцей, што распрацаваў Б.А. Колчын. Асабліва шмат гэты аўтар зрабіў для вывучэння жалезаапрацоўчага рамяства і сістэматызацыі як ноўгарадскіх, так і агульнарускіх жалезных вырабаў. На працы Б.А. Колчына абапіраюцца ўсе даследчыкі старажытнарускіх старажытнасьцей і, у прыватнасьці, аўтары манаграфій, прысвечаных культуры старажытнарускіх гарадоў на тэрыторыі Беларусі. Мы, у сваю чарту, карыстаемся іх матэрыяламі для супастаўлення з дадзенымі Наваградка.
    Інструментарый кавалёў прадстаўлены знаходкамі зубілаў (8 экзэмпляраў), што паходзяць з Малага Замка. Цалкам захаваныя зубілы маюць даўжыню 810,5 см. Аналогіі ім вядомыя ў Ваўкавыску, Полацку, Пінску і Браславе2.
    Больш жалезных прыладаўінструментаў належаць да залатарства. Яны таксама знайдзены толькі на Малым Замку. Поўны комплекс такіх знаходак паходзіць з пабудовы 103.
    'ДН. С. 140.
    2 Зверуго Я.Г. Древний Волковыск. Минск, 1975. С. 25; Лысенко П.Ф. Города Туровской земли. Минск, 1975. С. 104; Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли. Минск, 1978. С. 103; Алексеев Л.В. Полоцкая земля. М., 1966. Мал. 4142, 5.
    3ДН. С. 7374.
    114
    Рамяство
    Жалезны інструментарый залатароў вакольнага гораду прадстаўлены наступнымі знаходкамі:
    Клешчы (2 экзэмпляры). Ад адных кляшчэй захавалася палова даўжынёй 25 см., ад другіх толькі верхняя частка. Падобнымі клешчамі карысталіся залатары ў Ноўгарадзе1.
    Шчыпцы даўжынёй 11 см„ на губах якіх быў знак у форме буквы X. Іх выкарыстоўвалі для кляймення вырабаў2.
    Залатарскія ножніцы (2 экзэмпляры). Даўжыня іх да 25 см. Яны нагадваюць бытавыя шарнірныя ножніцы, але рабочая частка іх пашырана. Падобныя ножніцы вядомыя ў Ноўгарадзе3.
    Малаточкі (2 экзэмпляры). Даўжыня іх 77,5 см. Залатарскія малаточкі знайдзены ў Полацку і Друцку4.
    Накаваленкі (3 экзэмпляры). Адна вышынёй 9,5 см пірамідальнай формы. Другая з выступам для пракоўкі ўтульчатых рэчаў, вышынёй 5 см. Трэцяя, вышынёй 4,7 см. з выступаючымі краямі. Аналагі першым двум накаваленкам ёсьць ў Ноўгарадзе5. Трэцяя паралеляў не мае.
    Напільнікі (5 экзэмпляраў). Адзін мініяцюрны плоскі з вастрыём, даўжыня яго 5 см. Астатнія ў сячэнні прамавугольныя даўжынёй да 21 см з простай і крыжовай насечкай. Аналогіі ім вядомыя ў шэрагу старажытнарускіх гарадоў, а на тэрыторыі Беларусі ў Друцку6. Пінцэт даўжынёй 6 см з Гпадобнымі губамі. Аналагічныя вядомыя ў Тураве, Бярэсьці і Мінску7.
    Скрабкі (2 экзэмпляры), даўжынёй 89,5 см. Аналогіі невядомыя, таксама як для квадратнага вырабу з углублением (старана роўная 2,5 см.). Знайдзены разам з адным са скрабкоў сярод залатарскага інструмента.
    Штампік пяцічастны паходзіць з пабудовы з фрэскамі8.
    Даволі знайдзена прыладаў для апрацоўкі дрэва. Да іх належаць:
    Сякеры (15 экзэмпляраў), якія выкарыстоўваліся таксама ў якасьці зброі. Гэта тры сякеры з апушчаным лязом, што знайдзены ў курганах і «цяжкія» сякеры, знайдзеныя каля в. Кашалева разам з наканечнікам