Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Мал. 10. Замкавая гара. Раскоп 1. Забудова ХІІХІІІ стст.:
1 — першая полова XII cm., 2 — другая полова XII cm., 3 — конец XII — пачатак XIII ст., 4 — XIII ст., 5 — верагодныя контуры пабудоў, 6 — сатлелыя дошкі, 7 — мяжа каменных фундамента# збудаваньняў XIVXVI стст.
Максімальны росквіт вакольнага гораду прыпадае на другую палову XII ст. На месцы дамоў першай паловы, што стаялі пры вале, узводзяцца дамы 7,10,16. Новыя жылыя пабудовы будуюцца і на раней незабудаваным прывальным участку. У цэнтры пляцоўкі над заглыбленым домам узводзіцца жылішча 5, а на пустуючых дзялках дамы 1, 2 і 28. Багатыя дамы займаюць тэрыторыю могілак (32,35). Там жа ўзнікаюць два звычайныя жылішчы (26, 27), якія адрозніваюцца сваёй арыентацыяй. Ямы ад слупоў у паўднёвай частцы пляцоўкі з керамікай XII ст. і абломкі амфар могуць сведчыць на карысьць таго, што ў тэты час там рабілі пабудовы аблегчанай канструкцыі.
У пачатку XIII ст. на тэрыторыі вакольнага гораду адзначаецца рэзкі заняпад будаўніцтва. Паўднёвую частку пляцоўкі ізноў займаюць могілкі, на тэты раз, амаль выключна занятыя дзіцячымі пахаваннямі. Жылых пабудоў гэтага часу налічваецца толькі тры. Гэта дом 9, які змяніў пабудову 10 ля вала, жылішча 4, якое прыйшло на змену дому 5 і пабудова 17, якая збудавана на раней пустым месцы1. У такім выглядзе вакольны горад існуе да 70х гадоў XIII ст., калі ён быў заваяваны Львом Данілавічам.
84
Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
Мал. 11. Малы Замак. Пабудова 6. План:
1 — неабпаленая гліна, 2 — абпаленая гліна, 3 — зала, 4 — под печы, 5 — насьціл, 6 — бервяно, 7 — камяні, 8 — ракушачнік, 9 — сучасная пабудова.
Археалагічныя матэрыялы дазваляюць прыйсці да высновы, што забудова Малага Замка калі ён быў першапачатковым паселішчам, а потым пасадам і вакольным горадам Наваградка, была выключна свабодная і рэгламентацый не мела. Невялікая колькасьць гаспадарчых памяшканняў ранняга паселішча, пазней знікае. Выключэннем была пабудова 11, якая ўваходзіла ў сьцяну раскопа і, верагодна, прадстаўляла з сябе падсобнае памяшканне багатага дома 10.
Такім чынам, да таго часу, калі наваградскі пасад ператварыўся ў вакольны горад, на яго тэрыторыі не было будынкаў, якія можна было б лічыць свірнамі, клунямі, хлявамі і іншымі пабудовамі, звычайнымі каля жылых памяшканняў. Застаецца мяркаваць, што ўсе гэтыя, неабходныя для жыцьця пабудовы, знаходзіліся на спецыяльна вылучанай тэрыторыі, якая не
1 ДН. С. 32101.
85
Глава III
Мал. 12. Замкавая гара. Зрубная пабудова 19. План:
1 — бярвеньні, 2 — сатлеўшая падлога.
трапіла ў наш раскоп. Археалагічныя работы на Замкавай тары паказалі, што ў Наваградку мела месца выдзяленне асобнай гаспадарчай зоны.
Раскапаная намі тэрыторыя вакольнага гораду ХПХШ стст. была амаль цалкам занятая вялікімі і багатымі дамамі залатароў. У выніку даследвапяў старажытнарускіх гарадоў знайдзена шмат багатых жылішчаў, але такой канцэнтрацыі іх, якая аказалася ў Наваградку, пакуль не сустракалася. У Кіеве, на тэрыторыі гораду Яраслава адкрыты дамы з багатым інвентаром. Па мяркаванню даследчыкаў, яны размяшчаліся ўздоўж адной вуліцы і належалі багацейшым кіянам ХІХШ стст.1. У Наваградку ж, багатыя дамы займалі ўсю ўсходнюю частку вакольнага гораду, складаючыся ў асобны квартал. Да таго ж яны пераўзыходзілі кіеўскія як па характару домабудаўніцтва, так і па інвентару.
Звернем увагу на характар забудовы Замкавай гары. Малазасвоеная з пачатку існавання паселішча і перыяду ўзвядзення на ёй вала, яна пачынае інтэнсіўна забудоўвацца з пачатку XII ст. Забудова Замкавай тары — наваградскага дзяцінца — таксама незвычайная, як і забудова вакольнага гораду Наваградка, хаця своеасаблівасьць забудовы іншая.
У паўночным раскопе намі былі адкрыты пабудовы толькі гаспадарчага прызначэння. Гэта свірны і клуні, якія будавалі напрацягу пяці будаўнічых перыядаў. Ад наіболып ранняга з іх захаваліся рэшткі сатлеўшых пабудоў. Астатнія дайшлі да нас згарэўпіыя, часьцей за ўсё запоўненыя згарэлым зернем.
Пасля пераносу старажытнага валу на край пляцоўкі, зона, занятая клунямі і свірнамі пашыраецца, прымыкаючы да зноў пабудаванага валу. Для кожнага будаўнічага перыяду выяўлена дзветры пабудовы, аднак мяркуючы па скапленню згарэлага зерня на плошчы 260 кв. м іх, верагодна, было больш. Сатлелыя пабудовы, мяркуючы па знайдзеных у іх рэшткам
1 Боровский Я.Е., Сагайдак М.А. Op. cit. С. 51.
86
Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
бочак, абломкам амфар, косткам жывёлы і птушкі, таксама выкарыстоўваліся ў якасьці гаспадарчых памяшканняў.
У паўночным раскопе з адкрытых 15 пабудоў ХІІХІІІ стст. не было ні адной жылой і гэта дае падставы лічыць, што ў гэты час на дзяцінцы вылучаецца асобная зона, у якой былі сканцэнтраваны толькі пабудовы гаспадарчага прызначэння, што стаялі спачатку пад прыкрыццём старажытнага вала, а пОтым пад абаронай зноў пабудаванага вала.
У гарадах лясной зоны, да якой належыць наш помнік, падобная канцэнтрацыя гаспадарчых памяшканняў невядомая. Звычайна, яны стаялі паблізу жылых. Прыкладна, такая ж забудова характэрная і для паўднёвых старажытнарускіх гарадоўкрэпасьцяў (Райкі, Каладзяжын, Воін, Ізяслаўль і інш.), дзе гаспадарчыя памяшканні перамяжаліся з жылымі1.
3 паўднёвага захаду да гаспадарчых пабудоў прытыкалі насьцілы, да атрыбуцыі якіх мы звернемся ніжэй. Бронзавыя матрыцы і іншыя інструменты залатароў, а таксама нарыхтоўкі з каляровых металаў і срэбра, паказваюць на тое, што на полудзень ад гаспадарчай зоны працавалі рамеснікізалатары, хаця самі майстэрні адкрыць не ўдалося.
У паўднёвай частцы пляцоўкі да ХІІХІІІ стст. належаць рэшткі наземных жылішчаў, часам спалучаныя з гаспадарчымі памяшканнямі. Гэта былі наземный рубленыя дамы з глінабітнымі печкамі, іх гісторыя раскладаецца на чатыры будаўнічыя перыяды. Сярод вырабаў гэтага часу — характерная кераміка, жалезныя і драўляныя вырабы, абломкі шкляных бранзалетаў і інш.2.
Мяркуючы па інвентары, пабудовы паўднёвага раскопу сінхронныя сьвірнам і клуням паўночнага раскопа. Гэтая частка пляцоўкі дзяцінца была заселена залежнымі ад феадала гараджанамі.
Сляды забудовы ХІІХІІІ стст. адкрыты ў паўднёваусходнім баку пляцоўкі. На адным з кавалкаў гэтай часткі дзяцінца культурны слой старажытнарускага часу быў разбураны познесярэдневяковым будаўніцтвам, аднак аб тым, што ён тут быў, можна мяркаваць па знаходках адпаведнай керамікі, абломках амфар, шкляных бранзалетаў, шыферных прасліцаў і іншых тыпаў рэчаў3. Сляды забудовы старажытнарускага часу засталіся і на іншых частках пляцоўкі Замкавай гары.
У выніку раскопак на тэрыторыі наваградскага дзяцінца для XIIXIII стст. выяўлена зона гаспадарчых збудаванняў, дзе жылі простыя гараджане, тэрыторыя, дзе працавалі залатары і некаторыя другія часткі. За
1 Ганчаров В.К. Райковецкое городище. Киев, 1950. С. 29; Юра P.O. Древний Колодяжин // АП УРСР. 1962. Вып. 12. С. 6581; Довженок В.И., Юра P.O., Гаичаров В.К. Древньоруське мисто Воинь. Киев, 1966. С. 3653; Пескова А.А. Древний Изяславль. // КСИА. 1981. Вып.164. С. 67.
2 Зильманович И.Д. Раскопки детинца в Новогрудке в 1962 г. // КСИА. 1965. Вып. 104. С. 9398.
3 Гуревич Ф.Д., Николаев Н.В., Паничева Л.Г. Новогрудская экспедиция. // АО 1977 г., М„ 1978. С. 412.
87
Глава Hi
стаецца невысветленым, дзе жыў гаспадар дзяцінца і яго атачэнне, тыя каму, несумненна, належала зона гаспадарчых пабудоў. Засноўваючыся на ўласьцівай для Наваградка пераемнасьці ў домабудаўніцтве, можна мяркаваць, што жыльлё знаці размяшчалася ў паўночнай частцы пляцоўкі ля вала. Там, у XIV ст. стаяў каменны дом феадала1 і палац XVXVI стст., што прытыкаў да Шчытоўкі. Цікава пры гэтым заўважыць, што вялікая частка багатых дамоў вакольнага гораду таксама шчыльна притыкала да валу.
У ХПХШ стст. наваградскі дзяцінец робіцца магутнай крэпасьцю. Аб гэтым сведчаць яго абарончыя збудаванні і шматлікая зброя, знайдзеная падчас раскопак. Не выиадкова, што раць валынскага князя Льва, у якой акрамя старажытнарускіх воінаў былі манголататары начале з Ягурчынам, не змагла яго заваяваць.
Археалагічныя матэрыялы Замкавай тары ХПХШ стст. даюць падставы лічыць, што наваградскі дзяцінец — гэта цытадэль старажытнарускага гораду — прадстаўляе з сябе своеасаблівы феадальны двор2. Некаторы падзел па сацыяльнаму стану можна адзначыць на дзяцінцы старажытнага Друцка, дзе ў паўднёвай частцы пляцоўкі сялілася залежнае насельніцтва, а ў заходняй частцы, відавочна, стаялі княжаскія харомы. Цэнтральная ж частка пляцоўкі была незаселенай3. Больш блізка наваградскі дзяцінец нагадвае дзяцінец старажытнага Любеча XI ст., у якім, па Б.А. Рыбакову, быў палацавы комплекс, які ўваходзіў у лінію сьцяны, драўляная царква, участак, заняты гаспадарчымі пабудовамі, жыльлё чаляднікаў і іншыя комплексы, характэрныя для феадальнага двара4.
Падагульняючы назіранні аб забудове Наваградка, можна адзначыць, што калі дзяцінец ХПХШ ст. у нейкай ступені нагадвае дзяцінец Любеча XI ст., то вакольны горад, забудаваны багатымі дамамі, што ўтварылі асобны квартал, у іншых старажытнарускіх гарадах не мае паралеляў.
У спецыфічнай планіроўцы і забудове Наваградка, а таксама іншых гарадоў, пазбаўленых сядзібнапалацавай забудовы, адлюстроўваецца не адзінства горадабудаўнічай структуры старажытнарускіх гарадоў, як лічыць А.І. Кутовой, а яе разнастайнасьць, якая пакуль яшчэ не мае тлумачэння.
Жылыя і гаспадарчыя пабудовы падрабязна апісаны ў нашай кнізе, прысвечанай пасадувакольному гораду Наваградка. Там жа маецца глава, у якой прааналізавана домабудаўніцтва гэтай часткі гораду5. Адпаведныя матэрыялы дзяцінца — Замкавай гары прыведзены ў гэтай працы. Задачай дадзе
1 Малевская М.В. Архитектурный комплекс новогрудского детинца XIIIXIV ВВ.//ДГС. С. 124125.
2 Гуревич Ф.Д. Застройка новогрудского детинца в ХПХШ ст. // КСИА. 1984. Вып. 179. С. 5459.
3 Алексеев Л.В. Полоцкая земля. М., 1966. С. 153157.
4 Рыбаков Б.А Любеч — феодальны двор Ольговичей. // КСИА. 1964. Вып. 99. С. 67.
5ДН. С. 18101, 119126.
88
Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
най часткі главы з'яўляецца сістэматызацыя дадзеных домабудауніцтва ста ражытнарускага Наваградка.