Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
2 ДН. С. 815.
73
Глава III
Мал. 5. Замкавая гара. Разрэз старажытнага вала: 1,2 — гумус, 3 — пясок, 4 — пясок з каменьчыкамі, 5 — гарэлае дрэва, 6 — вуглі, 7 — камяні, 8 — мацярык.
Мал. 6. Замкавая гара. Гародні старажытнага вала: 1 — гарэлае дрэва, 2 — сатлелае дрэва, 3 — слуп, 4 — камяні, 5 — зала.
74
Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
Мал. 7. Замкавая гара. Вежа «Шчытоўка».
Значныя вынікі пры даследванні абарончых збудаванняў Замкавай гары атрымаў Міхась Ткачоў. На ўсходняй частцы пляцоўкі аўтар выявіў тры этапы гісторыі ўмацаванняў старажытнарускага гораду, якія ляжалі пад каменнай сьцяной. Рэпіткі старажытнага вала адкрыты на глыбіні 5,55,3 м. Ад яго захаваліся абвугленыя плахі, што ляжалі паралельна і перпендыкулярна насыпу. Верагодна, што дадзеныя будаўнічыя рэшткі сінхронныя той частцы вала, якая была адкрыта намі ў паўночнай частцы пляцоўкі. На глыбіні 4,63 м М.А. Ткачоў адкрыў рэшткі двайнога частаколу з дубовых бярвенняў дыяметрам 2225 см, над якімі была гумусіраваная праслойка з украпленнямі вугляў, абпаленай гліны і попелу. Нарэшце, на глыбіні 2,44 м знаходзіліся рэшткі абвугленага дрэва, верагодна рэшткі зрубнай канструкцыі. Галоўная частка яе ішла пад фундамент каменнай сьцяны.
Па мяркаванню Ткачова, вышыня
першапачатковага вала была каля 1 м, а на момант узвядзення мураваных сьценаў XIV ст. каля 4 м. Наібольш ранні вал аўтар адносіць да канца X ст., а наступныя да XI — пачатку XII і XIII стст.1.
Канечная дата існавання абарончых збудаванняў Замкавай гары, якую прапанаваў М.А. Ткачоў, бясспрэчная. Што датычыць часу заснавання вала на Замкавай гары, то наўрад ці ўсходняя частка пляцоўкі была ўмацавана раней за паўночную і паўднёвую частку. Да таго ж, вал з усходу быў адразу збудаваны на краі пляцоўкі і стаяў там, аж да ўзвядзення каменных сьценаў. Відавочна, што і з усходу, як з поўначы і полудня, вал быў насыпаны адначасова, г.зн. у другой палове XI ст.
Такім чынам, старажытны вал Замкавай гары, які ператварыў неўмацаванае паселішча ў дзяцінец Наваградка, з поўначы і палудня агараджваў толькі частку пляцоўкі, у той час як з усходу ён адразу быў насыпаны на яе
1 Ткачев М.А. Исследования памятников военного зодчества Белоруссии.// АО 1969 г. М„ 1970. С. 312; Ткачев М.А. Военное зодчество Белоруссии XIIIXVIII вв.: Автореферат канд. дис. Минск. С.21.
75
Глава III
рйнманйч^^ь.
H О П
Мал. 8. Малы Замак. Забудова конца ХХІ стст.: 1 — конец X cm., 2 — першая полова XI cm., 3 — другая полова XI cm., 4 — камень.
76
Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
краі. Вал з яго драўлянымі канструкцыямі не быў аднолькавы па вышыні. 3 поўдня насып узвышаўся на 0,8 м, з усходу вышыня яго была каля 1 м, а з поўначы — наібольш небяспечнага напрамку — вышыня вала дасягала 2,5 м.
У канцы XII ці на мяжы XII—XI11 стст. вал у паўночнай частцы пераносяць на край пляцоўкі. П.А. Рапапорт, які яго праразаў, адзначае, што вышыня дасягала 6 м. Вал быў цалкам насыпаны з пяску з дамескам рачнога жвіру. На вонкавым баку вала пясок быў больш шчыльны’.
Па дадзеных Ткачова, вал у паўночнай частцы быў умацаваны гароднямі, а пазней на ім быў пастаўлены частакол. Аўтар высветліў, што з поўначы вал меў дадатковае ўмацаванне ў выглядзе вежы. Пры даследванні цэнтральнай вежы познесярэдневяковага гораду, вядомай пад назвай «Шчытоўка», датаванай XIV ст. Ткачову ўдалася высветліць, што да яе існавала вежа, якая ішла ўглыб на 7,5 м. і стала фундаментам для Шчытоўкі. Гэта больш ранняя, амаль квадратная вежа складзена з буйных абчасаных камянёў. Яе фундамент, вышынёй 3,5 м. ляжаў на падушцы з раствору і жвіру і заканчваўся цокалем вышынёй 0,3 м. Кладка сьцяны захавалася на 4 м. Яна складзена з добра апрацаваных камянёў, прасветы паміж імі закладзепы дробна паколатымі камянямі і абломкамі цэглыпальчаткі, прамазанай вапнавым растворам. Па заключэнню Ткачова, старажытная вежа стаяла ў паўночнай частцы, як бы замыкаючы кальцо землянога вала і некалькі выступаючы ўперад. Аўтар датуе збудаванне гэтай вежы 60мі альбо 70мі гадамі XIII ст., і лічыць яе блізкай да валынскіх2.
Яшчэ адным абарончым збудаваннем быў вал, што насыпалі каля падножжа Замкавай гары ў XIII ст., а відавочна, у XIV ст. ён быў падоўжаны, агароджваючы таксама Малы Замак. Гэта быў вал з пяску і гліны шчыльнай структуры3.
Замкавую тару ад Малага Замка аддзяляў роў. Яго запаўняла вада. Паведамляючы аб паходзе Льва Данілавіча пад 1274 г. на Наваградак, летапісец пісаў: «паря идяшеть со истоковъ текоущихъ из горъ, зане морозе бяхоуть велице»4. Тэты пар ішоў ад вады, якая сьцякала з гары і запаўняла роў5.
Вал на Малым Замку Ткачоў характэрызаваў як дрэваземляное ўмацаванне. У заходняй частцы вала адкрыты рэшткі ахоўнай вежы, складзенай з камяню і цэглы. Гэтая вежа, як і на Замкавай гары, належыць да тыпу валынскіх6.
Абарончыя збудаванні Наваградка ўдасканальваюцца напрацягу ўсяго перыяду яго старажытнарускай гісторыі. Старажытны вал Замкавай гары,
1 Рапапорт П.А. Op. cit. С. 122.
2 Ткачев М.А. Исследования памятников оборонного зодчества Белоруссии. // АО 1970 г. М., 1971. С. 307308; Ткачоў М.А. Вежы валынскага тыпу і іх распаўсюджванне на Беларусі.//БС. С. 322324.
3 Ткачоў М.А. Op. cit. С. 307.
4 ПСРЛ. Т. II. Стб. 873.
5 Ткачоў М.А. Абароннае дойлідства... С. 21.
6 Ткачев М.А. Работа отряда по изучению военного зодчества Белоруссии.// АО 1973 г. М„ 1974. С. 382.
77
Глава III
які ператварыў неўмацаванае паселішча ў маленькую крэпасьць, абкружаў не ўсю пляцоўку. Гэта адбудзецца пазней, калі ранні вал будзе засыпаны, а новы збудаваны на краю пляцоўкі. 3 узвядзеннем вала на Малым Замку ў пачатку XII ст. жыхары ствараюць другую лінію абарончых збудаванняў і фарміруецца вакольны горад Наваградка. У XIII ст. ля падножжа Замкавай тары насыпаецца дадатковы вал, які абараняў горад з паўночнага ўсходу.
Дрэваземляная канструкцыя характэрная для шэрагу гарадоў на тэрыторыі Беларусі (Пінск, Давідгарадок). Разнастайныя драўляныя канструкцыі мае вал крэпасьці ў Мінску1. Такая канструкцыя валоў тыновая для гарадоў Валыні і Галіцкай зямлі, дзе яна зафіксавана ў помніках пачынаючы з канца 1 тысячагоддзя2.
Адкрыццё ў Наваградку каменных вежаў уключае яго ў лік гарадоў Старажытнай Русі, у якіх існавалі вежы валынскага тыпу. Істотныя змяненні ў тактыцы аблогі, якія адбыліся ў XIII ст. і праяўляліся ў актыўным штурме, адлюстраваліся ў змене і арганізацыі абароны. Менавіта ў тэты час у Заходняй Валыні і Панямонні з’яўляюцца каменныя вежы (Камянец Літоўскі, Столп’е, Белавіна блізка Холма, Чартарыйск і інш.)3. Наваградак з’яўляецца другім горадам на тэрыторыі Беларусі, дзе рэальна захаваліся сляды валынскіх вежаў. У іншых гарадах (Гродна, Брэст, Тураў) звесткі аб існаванні такіх вежаў вядомыя толькі па пісьмовых крыніцах4.
Магчыма, што ўзвядзенне вежы на Замкавай гары было звязана з уладараннем у Наваградку валынскага князя Рамана Данілавіча. Будаўніцтва каменных вежаў спачатку на гарадскім дзяцінцы, а пазней на тэрыторыі вакольнага гораду, паказвае на тое, што ваеннаінжэнерныя збудаванні Наваградка былі падрыхтаваны да актыўнай абароны пры штурме гарадскіх умацаванняў. Не выключана, што словы летапісца «а детинец остася», якія адносяцца да 1274 г. — часу спробы Льва Данілавіча захапіць Наваградак, адлюстроўваюць непрыступнасьць гарадской крэпасьці з існаваўшай ужо ў той час вежай.
Інтэнсіўнае ўдасканаленне абарончых збудаванняў ператварае Наваградак у канцы старажытнарускага перыяду яго гісторыі ў выдатна ўмацаваны горад. Гэта спрыяла актыўнаму ўмацаванню Замкавай гары, якое пачалося ў XIV ст. і прывяло да таго, што ў XVI ст. тут узнік сямівежавы Замак — адзін з самых магутных на тэрыторыі Беларусі.
Перш чым спыніцца на праблемах планіроўкі і домабудаўніцтва Наваградка, якія ў папярэдніх работах аўтара разглядаліся паасобна для абедзь
1 Лысенко П.Ф. Города Туровской земли. Минск, 1974. С. 81,121; Загорульский Э.М. Возникновение Минска. Минск, 1982. С.153157.
2 Рапапорт II.А. Op. cit. С. 122127; Тимощук Б.А. Древнерусские города Северной Буковины//Древнерусские города. М., 1981. С. 117, 119, 121123, 126.
3 Рапопорт П.А. Оборонные сооружения Западной Волыни в XIIIXIV вв. // Swiatowit, Warszawa, 1962. Т. XXIV. С. 619624; Военное зодчество... С. 141149.
4 Ткачоў М.А. Вежы валынскага тыпу... С. 315328.
78
Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
вух частак гораду, трэба каротка асвятліць некаторыя пытанні, прымяняльна да старажытнарускіх гарадоў.
Вялікім дасягненнем у вывучэнні культуры старажытнарускага гораду з’явілася адкрыццё і даследванне на яго тэрыторыі сядзіб, на якіх размяшчаліся жылыя, гаспадарчыя, вытворчыя і іншыя памяшканні, абмежаваныя плотамтынам. Па дадзеных Ноўгараду вылучаюцца сядзібы простых гараджан, плошча якіх не перавышала 465 кв. м і баярскія сядзібы, што займалі тэрыторыі да 1400 кв. м.1. Наібольш выразныя сядзібы Кіева адкрыты на Падоле, памер іх да 700 кв. м. Сядзібны характар забудовы прасочваецца і ў Верхнім горадзе, дзе некалькі сядзіб стварылі асобны квартал2.
Параўнальна нядаўна сядзібы, выяўленны таксама ў Кіеўскай зямлі (Юр’еў на Росі, Вышгарад, Івангорад)3.
Цікавая вясковая сядзіба XI ст., раскапаная каля в. Чарноўцы. Яна была абмежавана прыроднымі схіламі і ўзвышшамі і складалася з паўзямляначнага жыльля і астаткаў сямі пабудоў слупавой канструкцыі4.
Да нядаўняга часу наібольш старажытныя сядзібы на тэрыторыі Старажытнай Русі адносілі да X ст. Да гэтага часу належаць сядзібы Ноўгарада і кіеўскага Падолу5. Больш ранняя дата з’яўлення сядзіб з’явілася з новай атрыбуцыяй вялікіх дамоў Старай Ладагі, а менавіта — VIIIIX стст. Дамы, даякіх належалі гаспадарчыя пабудовы займалі плошчу да 1000 кв. м.6. Я.А. Рябінін адкрыў у Старай Ладаге сядзібу, якую складалі малы дом і гаспадарчыя памяшканні, агароджаныя частаколам. Па дадзеных дэндрахраналогіі, сядзіба датавалася 810 г.7. Такім чынам, у святле стараладажскіх матэрыялаў, сядзібная забудова ўзнікае ў дагарадскі перыяд рускай гісторыі.
Вывучэнне сядзіб Ноўгараду, які доўгі час быў адзінным горадам, дзе яны былі адкрыты, і дзякуючы берасьцяным граматам, у шэрагу выпадкаў, знайшлі імёны сваіх гаспадароў, знаменавала новы этап у даследванні гэта