• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    Чаму ж наш горад атрымаў у летапісе найменне Новага гораду? У адносінах да якога паселішча ён быў новы? Ці сведчыць тэта аб існаванні нейкага папярэдняга паселішча ў іншым месцы ці гэта найменне тлумачыцца тым, што горад змяніў першапачатковае паселішча, што было тут, недалёка? Як вядома, шмат якія са старажытнарускіх гарадоў насілі найменне «Новгород». Аднак толькі прымяняльна да Ноўгарада Вялікага ў літаратуры ставілася пытание аб прычыне падобнага наймення. Папярэднікамі Ноўгорада на Волхаве лічылі гарадзішчы («Рюрыкава гарадзішча») у 2 км ад Ноўгараду, Старую Русу, Старую Ладагу і іншыя месцы. 3 пачатку 70х гадоў даследчыкаў прывабліваюць погляды У.Л. Яніна і М.Х. Алешкоўскага, згодна якім паперад Ноўгораду існавалі тры паселішчы славянскіх плямёнаў крывічоў і славен і чудскай мері. Пасля пабудовы агульных умацаванняў стаў існаваць Ноўгарад3.
    У апошнія гады пытаннямі паходжання Ноўгораду займаеццаЯ.М. Носаў. Шырока карыстаючыся матэрыяламі ноўгарадскай акругі і Гарадзішча, якое ён раскапвае, Носаў прыходзіць да высновы, што ў ІХХ стст. галоўным ваеннагандлёвым і адміністратыўным паселішчам было Гарадзішча і толькі ў пазнейшы час гэтыя функцыі перайшлі да Новага гораду4.
    1	Лысенко П.Ф. Города Туровской земли. Минск, 1975. С. 69.
    2	Седов В.В. Начало городов на Руси. // ДГС. С. 54.
    3	Янин В.А., Алешковский М.Х. Происхождение Новгорода (к постановке проблемы). // История СССР. М., 1971. Т. 2. С. 3261.
    4	Носов Е.Н. Проблемы изучения погребальных памятников Новгородской земли (к вопросу о расселении славян) // Новгородский исторический сборник. Л., 1982. Вып. 1(11). С. 378; Носов Е.Н. Новгород и новгородская округа ІХХ вв. в свете новейших археологических данных (к вопросу возникновения Новгорода). // Новгородский исторический сборник. Л., 1984. Вып. 2(12). С. 338.
    70
    Аб паходжаньні Наваградка і яго раньняй гісторыі
    Па ўсёй верагоднасьці, не заўсёды найменне «Ноўгарад», азначае перанос больш ранняга паселішча на новае месца. Так пры раскопках Ноўгарада Северскага, упершыню вядомага летапісу над 1096 г., высветлена, што тэты горад узнік на стагоддзе раней на месцы існавання населішча роменскай культуры1. Такім чынам, найменне «Ноўгарад», у гэтым выпадку, паказвае змену характару раней існаваўшага на гэтым месцы паселішча.
    Археалагічныя матэрыялы Наваградка і яго навакольля не даюць магчымасьці паказаць помнік — папярэднік пасяленню на наваградскіх узгорках2. Старажылы Наваградка лічылі, што горад раней быў каля в. Гарадзечна, у 4х км ад гораду. Па матэрыялах, што прыведзены раней, можна ўпэўніцца, што Новым горадам наш помнік стаў называцца адносна папярэдне існаваўшых дагарадскіх паселішчаў на наваградскіх узгорках.
    Узнікненне Наваградка было часткай працэсу гарадаўтварэння, што праходзіў у Панямонні ў канцы 1 пачатку II тысячагоддзя н.э. У свой час мы спрабавалі паказаць падабенства гістарычнага лёсу Наваградка і Ваўкавыска, хаця апошні меў трошку іншы этнічны склад насельніцтва3. Нягледзячы на тэту розніцу, этапы развіцьця абодвух гарадоў так падобныя, што не выключана паходжанне Ваўкавыска таксама з племяннога центру.
    Па ўсёй верагоднасьці, некалькі іначай пачынаўся старажытны Слонім, у 1 км ад якога знаходзяцца гарадзішча і селішча на Косавым тракце. У культурным слоі гарадзішча знайдзена шмат ляпной керамікі. Там жа знайдзены кружальны посуд ХХПІ ст. Археалагічныя работы ў Слоніме даюць магчымасть аднесьці пачатак яго існавання да другой паловы XI — пачатку XII ст.4 . Магчыма, што паселішча на Косаўскім тракце было папярэднікам Слоніму, а пасля ўзнікнення гораду існавала і далей.
    Станаўленне Гродна на Нёмане ў канцы XI ст. разглядаецца, звычайна, як крэпасьці, што паступова прыцягвала да сябе рамеснае насельніцтва’. Археалагічныя работы апошніх гадоў выявілі на тэрыторыі гродзенскага дзяцінца  Старога Замка  шмат раннекружальнай керамікі X ст.6, што адсоўвае ўглыб дату заснавання там паселішча.
    Старажытнарускія гарады Панямоння ўзніклі рознымі шляхамі. Адзін з іх — гэта перарастанне дагарадскога, верагодна, племяннога центра ў паселішча гарадскога тыпу. Так паўстаў Наваградак.
    1 Коваленко В.П. Новые исследвания летаписных городов ЧерниговоСеверской земли.//ДГ. С. 5051.
    2 Заўвага перакладчыка: праведзеныя ужо пасля смерці Ф.Д.Гурэвіч даследванні даюць магчымасць назваць іншых папярэднікаў старажытнага Наваградка: Піваварчык С.А. Гарадзішча Радагошча  магчымы папярэднік Наваградка//Белорусский сборник. Вып. 2. СанктПетербург, 2002. С. 172173.
    3 Гуревич Ф.Д. Формирование городов... С. 6364.
    4 Супрун В.Р. Гарадзішча каля Слоніма. // ПГКБ. 1979. Вып. 4. С. 3940; Зверуго Я.Г. О начальном периоде истории г. Слонима. // ЭБ. С. 63.
    5 Воронин Н.Н. Древее Гродно. // МИА. 1954. Вып. 41. С. 197.
    6 Звесткі ласкава паведаміў А.А. Трусаў.
    71
    Глава III
    Глава 3. Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
    Пытанні тапаграфіі Наваградка разгледжаны ў кнізе «Старажытны Наваградак»'. Абмяжуемся некалькімі дадатковымі заўвагамі, датычнымі гэтай праблемы. Добрай акалічнасьцю для гісторыі нашага гораду з’яўляецца тое, што яго двухчасны падзел быў занатаваны ў летапісе, калі пад 1274 г. былі ўспамянуты яго «вакольный град», які захапіў князь Леў Данілавіч і дзядзінец, які валынскаму князю заваяваць не ўдалася2.
    Як ужо адзначалася, вакольны град і дзядзінец, што размешчаныя на наваградскіх узгорках, Малым Замку і Замкавай гары, з’яўляюцца галоўнымі часткамі старажытнага гораду, дзе праводзіліся археалагічныя работы. Дамінуючая на мясцовасьці Замкавая тара самой прыродай была прызначана, каб гарадская крэпасьць была закладзена менавіта тут. Перінапачатковая крэпасьць, што ўзнікла з узвядзеннем вала, была вельмі невялікая. Вал быў збудаваны ў 10 м ад края пляцоўкі, плошча якой складае 0,75 га. Толькі пачынаючы з першых дзесяцігоддзяў другой паловы XII ст. вал пераносіцца на край пляцоўкі.
    Малы Замак — летапісны «вакольны град» саступае па вышыні Замкавай гары, але плошча яго амаль у тры разы большая. Пляцоўка Малага Замка заставалася неўмацаванай да пачатку XII ст.
    Памеры ўмацаванай часткі гораду ў перыяд яго росквіту не перавышалі 2,5 га. Гэта ставіць Наваградак у шэраг.малых гарадоў са складанай сістэмай абароны, так як Ваўкавыск, Тураў, Холм, Тэрэбоўль і некаторыя іншыя3.
    У папярэдняй главе адзначалася, што адначасова з Малым Замкам быў заселены ўзгорак, што прытыкае да яго з паўдзённага захаду, на якім у XII ст. была пабудавана царква Барыса і Глеба. Магчыма, што заселены былі і нізіны, як гэта мела месца ў Ваўкавыску, тапаграфія якога надобная да тапаграфіі Наваградка4. Пры закладцы шурфа з напольнага боку наібольш позняга вала, што збудаваны каля схілу Замкавай гары і Малага Замка на паўночны ўсход ад іх, была знайдзена кераміка, а таксама наканечнік жалезнай стралы, абломкі шкляных бранзалетаў і некаторыя рэчы XIIXIII стст.5. Аднак наўрад ці гэта былі рэшткі паселішча. Скарэй за ўсё, гэтыя знаходкі трапілі туды з культурным слоем з паселішчаў на ўзгорках, пры збудаванні гэтага вала. У 1983 г. аўтар і М.В. Нікалаеў заклалі некалькі
    1	ДН„ С. 7.
    2	ПСРЛ. М, 1962. Т. 11. Стб. 873.
    3	Рапапорт П.А. Военное зодчество западнорусских земель XXIV вв. // МИА. 1967. Вып. 140. С. 189.
    4	Зверуго Я.Г. Древний Волковыск. Минск, 1975. С. 20; Гуревич Ф.Д. О формировании городов Черной Руси по данным археологии.// СА. 1983. Вып. 3. С. 64.
    5	Гуревич Ф.Д. Отчет славянсколитовского отряда. (Архіў ЛАІА. Ф. 35. Вопіс).
    72
    Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
    шурфоў на поўдзень ад Малага Замка і Замкавай тары. Знайдзены там культурны слой быў не старэйшы за XIV ст.1. Нажаль, шчыльная забудова сучаснага Наваградка пазбавіла магчымасьці даследваць тэрыторыю, непасрэдна прылеглую з захада да Замкавай тары і Малага Замка, вуліцы якога мелі ў мінулым найменне Кавальскай, Бандарскай і Рымарскай.
    Такім чынам, з пачатку свайго існавання і на працягу старажытнарускага перыяду сваёй гісторыі, Наваградак быў паселішчам на ўзгорках. У яго, па ўсёй верагоднасьці, уваходзіла ўзвышша на паўднёвы ўсход ад Замкавай тары, на якім стаіць фарны касьцёл і могілкі ля яго сьценаў. Археалагічныя работы там правесьці не ўдалося.
    Стратыграфія Малага Замка, як і тапаграфія гораду, разглядалася раней2. Што датычыць стратыграфіі Замкавай тары, то падрабязна з ілюстрацыямі яна выкладзена ў дадатку да гэтай кнігі. Інтэнсіўная забудова Замкавай тары ў эпоху позняга сярэдневечча пакінула там больш магутныя напластаванні XIVXVII стст. У старажытнарускі час стратыграфія абодвух узвышшаў ідэнтычная.
    Як ужо адзначалася раней, першапачатковыя пасяленні на наваградскіх узгорках не мелі абарончых збудаванняў. У першыя дзесяцігоддзі другой паловы XI ст. узводзіцца вал на Замкавай тары. У паўночнай частцы пляцоўкі рэшткі старажытнага вала былі адкрыты пад гумусам, які падсьцілаў гаспадарчыя пабудовы XII ст. Вал вышынёй 2,5 м насыпаны з пяску, а ў верхняй частцы — з пяску, змяшанага з камянямі. Да насыпу тыльнага боку валу прытыкала згарэлае бервяно, умацаванае каламі і камяні. Бервяно і камяні ляжалі на слоі вугалю таўшчынёй 40 см, пад якім захаваліся згарэлыя гродні. Ад апошніх ацалела два паралельныя бервяна дыяметрам 20 см і кароткія папярэчныя бярвенні. Усе арыентаваныя з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Прастора паміж паралельнымі бярвеннямі (1,30 м), і паміж папярэчнымі (1,10 м) была запоўнепа гарэлым дрэвам, камянямі і залой. Двойчы адзначаны згарэлыя слупы дыяметрам 20 см. Гродні ляжалі на насыпной зямлі, таўшчынёй да 1 м, якая прытыкала да насыпу вала і пазбаўлена знаходак. Пад падсыпкай ляжаў культурны слой неўмацаванага паселішча.
    У насыпе вала і пры разборцы гародняў знайдзена кераміка XI ст., жалезны двушыпны наканечнік стралы, абломкі нажоў і невызначаны жалезны выраб.
    Відавочна, рэшткі такога ж вала, які першапачаткова ахоўваў паселішча, былі адкрыты ў паўднёвай частцы пляцоўкі. У сьцяне раскопа адлюстраваўся пяшчаны насып, у які былі запушчаны нахіленыя бярвенні. Тэты насып аддзяляў слой са знаходкамі XI ст. ад пабудовы з рэчамі XII ст.
    1 Нікалаеў М.В. Справаздача аб разведках на тэрыторыі Наваградка ў 1983 г. (Архіў аддзела археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР).