Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Рэшткі заглыбленых пабудоў сустракаюцца толькі на тэрыторыі Малага Замка. 3 трох будынкаў гэтага тылу, два належаць дагарадскому перыяду ў гісторыі паселішча. Яны знаходзіліся ў цэнтральнай частцы пляцоўкі. Адзін з іх умоўна названы «паўзямлянкай». Плошча яго каля 18 кв. м. Сьценкі ўмацаваныя камянямі, каля ўсходняга вугла захавалася яма ад слупа. Для ацяплення «паўзямлянкі» было вогніска з камянёў. Гэты заглыблены на 0,7 м у мацярык комплекс вельмі недасканалы, вуглы яго непрамыя. Аднак у адрозненне ад гаспадарчых ям, сьценкі яго роўныя, а знайдзены там інвентар — кераміка, прылады працы і ўпрыгожванні цалкам адпавядаюць запаўненню жылой пабудовы. Плошчу другой заглыбленай пабудовы вызначыць не ўдалася. Яна, відавочна, мела ўпушчаны зруб, ад якога захаваліся згарэлыя бярвенні і дошкі. Печкакаменка гэтай пабудовы мела дзве глінабітныя падлогі, якія змянілі адна другую1.
З’яўленне ў Наваградку заглыбленых дамоў можна ўпэўнена звязаць з перасяленцамі з Ваўкавыска, дзе, як адзначалася ў папярэдняй главе, да канца XI ст. будаваліся, выключна, заглыбленыя дамы. На ўсход ад Наваградка паўзямлянкі вядомыя ў Заслаўлі і Мінску2.3 паўднёвай домабудаўнічай традыцыяй звязана знаходка патэльні ў пабудове 31 — сярод астаткаў печы, ад якой захаваліся гліна і попел3. Фрагменты патэльняў сустракаліся ў культурным слоі паселішча X—XI стст. на Малым Замку. Патэльні з’яўляюцца яшчэ адным доказам пранікнення ў ранні Наваградак жыльля паўднёварускага тыпу. Падобныя патэльні служылі як навершыя печаў; яны вядомыя ў паўднёварускіх землях з VIII ст. і сустракаюцца на паселішчах аж да XIІХІІІ стст. (Плеснеск, ІванГара, Перэяслаўль).
Заглыбленыя дамы, што былі ў Наваградку напачатку ранняй яго гісторыі даволі хутка знікаюць. Аднак у пачатку XII ст., з фарміраваннем вакольнага гораду Наваградка, там з’яўляецца адзіны заглыблены дом зусім іншага характару. Гэта пабудова 6, падрабязна апісаная ў нашай кнізе. Нагадаем яе галоўныя асаблівасьці. Рэшткі жылой пабудовы знаходзіліся ў катлаване, які вырыты ў цэнтры пляцоўкі. Гэта быў зрубны двухкамерны дом, плошчай 77 кв. м., заглыбленая частка якога складала каля 1 м. У вялікім, квадратным у плане памяшканні, знаходзілася прамавугольная печка з глінабітным подам і зводам. Падлога з дошак была насьцелена на лагі5. Заглыбленая ў мацярык пабудова 6, несумненна, мела наземную частку, знішчаную пры пабудове наступных па часу дамоў.
■ ДН. С. 20, 22, 26.
2 Рапопорт П.А. Древнерусское жилище. // САИ Ь 232. /о. с. оз.
3 ДН. С. 26.
4 Рапопорт П.А. Op. cit. С. 147,154.
5ДН. С. 3236, 120121.
89
Глава III
Мал. 15. Малы Замак. Пабудова 5.
План. 1 неабпаленая гліна, 2 абтіаленая гліна, 3 вапнавый раствор, 4 гарэлае дрэва, 5 сатлеўшая подлога, 6 камяні, 7 цэгла.
90
Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
@3' IBS' ИВ' ЕЙ' „ z 3
Мал. 17. Малы Замак. Пабудова 4. План.
1 неабпаленая гліна, 2 абпаленая гліна, 3 пясок, 4 гарэлае дрэва, 5 камяні, 6 цэгла, 7 абпаленая абмазка, 8 ракушнік.
91
Глава III
Мал. 18. Малы Замак. Разрезы пабудовы 4, 5, 6:
1 — неабпаленая гліна, 2 — абпаленая гліна, 3,4 гумус, 5 пясок, 6 пясок са жвірам, 7 — вуглі, 8 — зала, 9 — гарэлае дрэва, 10 — сатлеўшае дрэва, 11 — цэгла, 12 — камяні, 13 — абпаленая абмазка, 14 — мацярык.
92
Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва__________
У пабудове 6 цяжка бачыць працяг будаўнічай традыцыі заглыбленых жылых дамоў ранняга Наваградка. Ад іх дадзеную пабудову аддзяляла цэлае стагоддзе, калі на Малым Замку не будавалі жылых заглыбленых дамоў. Тым не меньш, пабудова 6 належыць да тылу паўднёвых жылых комплексаў. У кнізе «Старажытны Наваградак» паралелі ей наказаны ў Кіеве і Белгарадзе1. Далучым да іх дадзеныя з раскопак на Залатым Току ў Галічы. у 19801981 гг. там былі адкрыты заглыбленыя жылыя дамы, у тым ліку пабудова з багатым інвентаром. Падлога яе была накрыта тканінай, на думку аўтара раскопак, дываном. Цікава, што побач з гэтым домам была кладоўка ліцейшчыказалатара з багатым інструментарыям2.
Багатыя заглыбленыя дамы з поўдня пранікалі і ў лясную паласу. У Суздалі адкрыты такі комплекс, ён складаўся з трох памяшканняў. На падлозе аднаго з іх, пакрытай берастой, сярод знаходак ёсьць шкляны посуд і паліваны збанок усходняга паходжання3. У заглыбленым доме Старой Рязані, на падлозе, якая выкладзена драўлянымі плахамі, знайдзены два скарбы, а таксама срэбрны пярсьцёнак, фрагменты візантыйскай паліванай талеркі і інш.4.
Вярочаючыся да наваградскай заглыбленай пабудовы 6, трэба адзначыць, што яна аднесена да катэгорыі багатых не толькі па сваіх памерах, але і па характару інвентара. Тут былі знайдзены абломкі трох амфар і двух шкляных пасудзін. Разам з тым, дадзеная пабудова была адным з самых ранніх багатых дамоў вакольнага гораду. У ёй яшчэ не было шкляных бранзалетаў, якіх пачынаючы з 30х гадоў XII ст. у вакольным горадзе было вельмі шмат. Цікава, разам з тым, што ў дадзеным комплексе не было слядоў заняткаў залатарствам, што тыпова як для ранніх жылых пабудоў дзяцінца Замкавай тары, так і для багатых дамоў вакольнага гораду.
Вялікая жылая пабудова 6 — гэта адзінае пранікненне ў пачатку XII ст. паўднёвага домабудаўніцтва, якое не атрымала далейшага развіцця. Дом, які пабудавалі на гэтым месцы наступныя гаспадары, быў наземны, крыху заглыблены ў катлаван.
У Наваградку пераважала наземнае домабудаўніцтва. У абедзьвух частках гораду адкрыта і даследвана каля 15 наземных жылых пабудоў, якія належалі простым гараджанам. На працягу ўсяго разгледжанага перыяду яны даволі падобныя. Жылішчы былі зрубныя, узведзены з бярвенняў дыяметрам 2022 см. Пабудовы рабіліся на месцы, аб чым можна мяркаваць па слою шчэпак, які асабліва выразна выяўлены на Замкавай гары. Зрубы рабіліся «у
1 ДН С 120
2 Аулих В.В. О детинце древнего Галича. ДГ. С. 13; Аулих В.В. Раскопки древнерусского Галича.//АО 1981 года. М., 1983. С. 239240. //дпютог
3 Куглюковский П.И. Исследования древнего жилища в Суздале. // АО 1У/У г. М , 1980. С. 6061. „
4 Даркевич В.П. Исследования Старорязанскои экспедиции. // АО 1У/У г. м., 1980. С. 5253.
93
Глава III
абло». Чашку, звычайна, высякалі ў верхнім бервяне. Сьцены асобных жылішчаў на Малым Замку прамазвалі глінай. Не заўсёды можна было вызначыць плошчу жытла, але мяркуючы па межах падлогі, некаторыя дамы мелі плошчу да 40 кв. м. Усе шэраговыя пабудовы былі аднакамерныя з дашчатай падлогай. Падлога (з дошак шырынёй 2022 см) лепш захавалася ў дамах Замкавай тары.
Амаль ва ўсіх дамах былі глінабітныя печы. У некаторых пабудовах ад печаў захаваўся толькі тонкі слой гліны з залой. У самай старажытнай пабудове Малага Замка (15) выяўлены калы ад каркасу печы. Там, дзе печы захаваліся лепш, знайдзены рэшткі глінабітных скляпеністых зводаў (пабудова 23 на Малым Замку, пабудовы 2, 3 на Замкавай тары), а таксама рэшткі ад аднаго да чатырох глінабітных подаў. Часам удавалася прасочыць печкі, ад якіх ацалелі цясіны, пастаўленыя на рабро, а таксама слупы, што прылягалі да аднаго з вуглоў печы. Аб патэльнях, якія былі заканчэньнем печаў, гаварылася вышэй. Рэшткі печыкаменкі знайдзены толькі ў адной з наземных пабудоў Малага Замка.
Звычайныя наземный дамы Наваградка тыповыя для домабудаўніцтва лясной паласы — яны прадстаўлены зрубнымі пабудовамі з глінабітнымі печамі і дашчатай падлогай. Вуглавыя слупы пры печах, падобныя да тых, якія былі адкрыты на Замкавай гары, былі падпорай для падыходзячых да іх бэлек; некаторыя з такіх бэлек служылі аснаваннем ляжанкі’. Уплыў паўднёвай традыцыі ў домабудаўніцтве абмяжоўваецца існаваннем у гэтага тыпу будынкаў асобных печаў з заканчэньнем у выглядзе патэльняў.
Асобныя вогнішчы і вялікая колькасьць ямаў, што знайдзены на абодвух узвышшах Наваградка, даюць падставу мяркаваць, што як у раннюю пару яго гісторыі, так і ў перыяд росквіту ўзводзіліся аблегчаныя, магчыма сезонный пабудовы.
Пры вывучэнні вялікіх і багатых дамоў вакольнага гораду Наваградка ў свой час2, нам не ўдалася выявіць некаторыя іх асаблівасьці і неабходна ізноў вярнуцца да гэтых цікавых комплексаў. Як наказана, вялікі заглыблены дом 6 не атрымаў працягу ў домабудаўніцтве Наваградка. Усе астатнія вялікія дамы былі наземныя і ўзніклі як працяг мясцовай будаўнічай традыцыі.
Самы ранні вялікі дом быў пабудаваны яшчэ да афармлення на тэрыторыі Малага Замка вакольнага гораду. Гэта пабудова 13, датуецца каином XI альбо мяжой XI і XII стст. Мяркуючы па рэштках сатлеўшай і згарэлай падлогі, плошча яе была каля 70 кв. м., а мяркуючы па накірунку валокнаў падлогі, дом быў двухкамерны. Паблізу паўднёвай сьценкі знаходіліся рэшткі печы. Цяжка сказаць з якога матэрыялу былі сьцены
'Спегальскйй Ю.П. Жилище СевероЗападной Руси ІХХІІІ вв Л 1972 С 6871; Загорульский Э.М. Op. cit. С. 180181
2 ДН. С. 120125.
94
Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцгва__________
гэтага дома. Рэшткі неабпаленай гліны, асабліва масіў яе ў паўночнай частцы пабудовы, відавочна, адносіліся да верхніх частак дома. Інвентар пабудовы сьціплы ў параўнанні з тым наборам рэчаў, які запаўняў больш познія вялікія дамы1. Разам з тым пабудова 13 з’яўляецца папярэдніцай багатых наземных дамоў вакольнага гораду Наваградка. Над ён пазней была пастаўлена пабудова 126, выдатная сваім фрэскавым роспісам і цудоўнымі знаходкамі.
У пабудове 216 сінхроннай пабудове 13, таксама можна ўбачыць комплекс, папярэдні багатым дамам Наваградка, хаця ад яе захаваліся толькі рэшткі сатлелай і згарэлай падлогі. У дадзенай пабудове, больш выразна, чым у іншых дамах, выяўлена, што гаспадары займаліся залатарствам , такім характэрным для ўладальнікаў багатых дамоў ХІІХІІІ стст. рамяством.
Не ўсе багатыя дамы былі пабудаваныя на развале жытла папярэдняй пары. Амаль палова іх пастаўлена на культурным слоі XI ст., а пабудова 5, як гаварылася, узнікла над заглыбленым домам 6.
У тых выпадках, калі ўдавалася абазначыць граніцы дамоў, выявілася, што яны займалі плошчу ад 76 да 110 кв. м. Рэшткі зрубаў знайдзены пры даследванні пабудоў 10 і 33. У апошняй рубка зроблена ў абло. Гліна, якой прамазвалі толькі асобныя пабудовы ранняга паселішча, у будынках XII— XIII стст. мела вялікае значэнне. Паўсюдна сустракаліся кавалкі глінянай абмазкі з адбіткамі дрэва. У багатых дамах гліна выкарыстоўвалася парознаму. Дашчатая падлога пабудовы 4 ляжала на слоі неабпаленай гліны. Завалы неабпаленай гліны значнай таўшчыні, што ляжалі ў два і нават у тры слоі, мелі непасрэднае дачыненне да сьценаў дамоў. Абваленая частка сьцяны пабудовы 9 складвалася з вапняковых плітаў, устаўленых у гліну. У пабудове 1 знайдзены рэшткі двух ваконных праёмаў з абпаленай гліны з уключэннем цэглы.