• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    1 Колчин Б.А., Янин В.Л. Археологии Новгорода 50 лет. // Новгородский сборник. М„ 1982. С. 72.
    2 Новое в археологии Киева. Киев, 1981. С. 114; Килиевич С.Р. Детинец Киева IX — первой половины XIII вв. Киев, 1982. С. 121; Боровский Я.Е., Сагайдак М.А. Археологические исследования Верхнего Киева в 19781982 гг. // Археологические исследования Верхнего Киева в 19781983 гг. Киев, 1985. С. 3851.
    3 Орлов Р.С., Моця А.П., Пакульс П.М. Исследования летописного Юрьева на Роси и его окрестностей.// Земли Южной Руси в IXXIV вв. Киев, 1985. С. 3637; Толочко П.П. Исследования древнерусского Вышгорода.// АО 1979 г. М., 1980. С. 345346; Толочко П.П., Блажевич Н.В. Раскопки Ивангорода.// АО 1982 г. М., 1984. С. 114.
    4 Филипчук М.А. Исследования крестьянской усадьбы XI в. у с. Коростовата. // АО 1983 г. М„ 1985. С. 367.
    5 Засурцев П.И. Новгород, открытый археологии. М., 1967. С. 7983; Новое в археологии Киева. С. 114.
    6 Кирпичников А.Н. Раннесредневековая Ладога (результаты археологического изучения). // Средневековая Ладога. М., 1985. С. 14, 15.
    7 Рябинин Е.А., Черных Н.Б. Стратиграфия, хронология и застройка нижнего слоя Старой Ладоги в свете новых открытий. // СА. 1981. № 1. С. 72100.
    79
    Глава III
    га гораду. У іншых гарадах Старажытнай Русі сядзібы, галоўным чынам, толькі фіксаваліся і прыцягвалі да сябе значка меньш увагі чым жылішчы. Доследаў, у якіх была б разгледжана сядзібная забудова прымяняльна да ўсёй тэрыторыі Старажытнай Русі не было. Таму прьщягвае да сябе ўвагу невялікі артыкул на тэту тэму, які належыць А.І. Куставу. Ужо з самой назвы работы вынікае, што аўтар разглядае сядзібы як элементы горадабудаўнічай культуры, якія ўласьцівыя ўсім старажытнарускім гарадам. «Падабенства ў характары планіровачнай арганізацыі жылых кварталаў гарадоў розных земляў Русі — піша аўтар — сведчыць аб адзінстве горадабудаўнічай культуры гэтага перыяду»1. Аднак фактычны матэрыял не падцьвярджае такое катэгарычнае заключэнне.
    Калі звярнуцца да плапіроўкі стольных гарадоў Старажытнай Русі, то далёка не ўсе з іх мелі сядзібную забудову. Акрамя Ноўгарада і Кіева, бязспрэчныя рэшткі сядзіб адкрытыя ў Суздалі, Старай Рязані і Смаленску2. Што датычыць Полацка, які Кутаў уключае ў склад гарадоў з сядзібнай забудовай, то, як піша Г.В. Штыхаў, матэрыялаў галоўнага раскопа на Полацкім Верхнім Замку «недастаткова, каб гаварыць аб прынцыпах сядзібнай забудовы. Можна толькі мяркаваць, што адкрытыя раскопкамі пабудовы, уваходзілі ў склад гаспадарчых комплексаў, абнесеных частаколам»3. Астатнія стольныя старажытнарускія гарады ў гэтым плане мала вывучаны.
    Паказальныя суадносіны старажытнарускіх гарадоў (за выключэннем стольных), якія па дадзеных А.В. Кузы, мелі сядзібную забудову альбо былі такой пазбаўленыя. 3 64 помнікаў, якія можна прылічыць да гарадскіх і дзе праводзіліся стацыянарныя археалагічныя работы, сядзібнадваровую забудову мелі толькі 22 пасяленні4. Пры гэтым у ліку такіх двароў былі не толькі сядзібы, якія мелі пэўныя зямельныя дзялкі, але і звычайныя дваровыя комплексы. Значыць, горадабудаўнічая культура гарадоў Старажытнай Русі была не такая адзіная, як пра гэта піша А.І. Кутовой.
    3 усіх старажытнарускіх гарадоў, на тэрыторыі якіх не развілася сядзібная забудова, тлумачэнпе ёсьць толькі для Берасьця і Ізборска. Аўтар раскопак у Бярэсьці П.Ф. Лысенка тлумачыць гэта цеснай забудовай, а У.В. Сядоў мяркуе, што шчыльная вулічная забудова вышэй успамяпутых гарадоў, нагадвае планіроўку заходнееўрапейскіх гарадоў1. Аднак гэта праблема яшчэ чакае свайго даследвання. Няясна з прычыны якіх сацыяльных
    1 Кутовой А.И. Усадьбы как главные элементы градостроительной культуры древнеруского города.//ДГ. С. 67.
    2 Седова М.В. Работы ВладимироСуздальской экспедиции.// АО 1983 г. С. 8182; Даркевич В.П. Раскопки на южном городище Старой Рязани (19661969). // Археология Рязанской земли. М., 1974. С. 1928; Даркевич В.П. Раскопки в Старой Рязани. // АО 1975 г.  АО 1976 г. С. 61; Авдусин Д.А., Асташева Н.И., Юркина Т.В. Смоленская экспедиция. // АО 1974 г. М., 1975. С. 52.
    3 Кутовой А.И. Op. cit. С. 66; Штыхов Г.В. Древний Полоцк. Минск, 1975. С. 50.
    4 Куза А.В. Малые города в Древней Руси ХХШ вв. // ДГ. С. 64.
    80
    Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
    альбо іншых умоў гарады адной і той саман зямлі мелі розную планіроўку. Так у Полацкай зямлі, дзе не толькі ў Полацку, але і ў Віцебску2 не развілася сядзібная забудова, у Мінску тэрыторыя дзяцінца была падзелена на сядзібы плошчай 220250 кв. м.3. У Смаленскай зямлі, акрамя Смаленска невялікія сядзібы адкрыты ў Мсьціславе, але іх не было ў Таропцы4. У Ноўгарадскай зямлі сядзібы былі амаль ва ўсіх гарадах (Ладага, Пскоў, Руса)5, але ў Ізборску не развіліся. Прыклады можна памнажаць. Асаблівасьці планіроўкі гарадоў патрабуюць адпаведнага тлумачэння.
    Планіроўка і забудова Наваградка не падыходзіць пад тыпы забудовы старажытнарускіх гарадоў. Да таго ж, пры сістэматычных археалагічных работах на тэрыторыі Малага Замка і Замкавай тары, высветлілася, што кожная частка гораду забудоўвалася пасвойму. Нават арыентацыя збудаванняў па старанах свету ў двух частках гораду розная: на пасадзевакольным горадзе — сценамі пабудоў, а на дзяцінцы — іх вугламі. У выпадку калі вуглы будынкаў альбо іх сьцены не захаваліся, аб арыептацыі збудаванняў сведчылі бярвенні альбо дошкі, якія ляжалі in situ. Так, выяўлена, што на дзяцінцы ў раскопе 1, дошкі насьцілаў мелі той жа напрамак, што і дошкі пабудоў.
    Арыентацыя пабудоў вугламі па краях свету, распаўсюджаная рыса ва ўсходнеславянскім і старажытнарускім домабудаўніцтве. Яе звычайна звязваюць альбо з адпосінамі набудоў да ракі, на якой стояў помнік, альбо сувязьзю з валамі на яго пляцоўцы. Для Наваградка падобпыя тлумачэйні не прымальныя. Ракі ля падножжа наваградскіх ўзгоркаў не было, атрывалая арыентацыя пабудоў адзначаецца ўжо ў перніых насельнікаў Малага Замка ў канцы X ст., калі абарончых збудаванняў у Наваградку яшчэ не было. У далейшым, арыентацыя пабудоў вугламі па краях свету  на дзяцінцы і бакамі  на вакольным горадзе, утрымлівалася нанрацягу ўсяго старажытнарускага гіерыяду гісторыі гораду. Разгледзім характар забудовы абедзьвух частак гораду паасобна.
    Наібольш старажытныя насельнікі Малага Замка ў канцы X ст. жылі, галоўным чынам, па краях пляцоўкі. Паўднёвая яе частка пры гэтым, выкарыстоўвалася для гаспадарчых і вытворчых патрэбаў. Тут стаяў сьвіран (набуд. 38), паблізу якога, відавочна, стаяла яшчэ адна такая пабудова. Тут жа былі адкрыты ямы, вырытыя ў мацерыку (55, 90 і інш.) з несумненнымі слядамі бронзаліцейных работ. Першапачаткова жылішчы знаходіліся ў
    1 Лысенко П.Ф. Берестье. Минск, 1985. С. 176; Седов В.В. Изборск — горад крепость ХПХШ вв.// ДГ. С. 119.
    2 Звесткі аб Віцебску ласкава паведамілі М.А. Ткачоў і Т.С. Бубенька.
    3 Загорульский Э.М. Op. cit. С. 191186.
    4 Алексеев Л.В. Смоленская земля. М., 1980. С. 173; Малевская М.В., Фоняков Д.И. Постройки древненого Торопца. // СА. 1985. Вып. 4. С. 79.
    5 ГроздиловГ.П. Раскопки древненого Пскова (1956,19581960).// АСГЭ. 1962. Вып. 4. С. 1939; Медведев А.Ф., Смирнова Г.П. Раскопки в Старой Русе. // АО 1974 г. М., 1975. С. 2425.
    81
    Глава III
    Мал. 9. Малы Замак. Забудова ХПХШ стст.:
    1 — першая полова XII ст., 2 — другая полова XII ст., 3 — XIII ст., 4 — мяжа могілак.
    82
    Абарончыя збудаванні. Планіроўка і домабудаўніцтва
    паўночнай частцы пляцоўкі (15, 20, 24). У адной з жылых пабудоў рабілі цэментацыю жалеза.
    Аддаленыя ад краю часткі пляцоўкі былі меньш засвоеныя. Тут былі адкрыты заглыбленая пабудова, названая «паўзямлянкай», рэшткі каменнай печкі з крыцай і асобныя ямы ў мацерыку з керамікай X ст.
    У першай палове XI ст. жылыя пабудовы з’яўляюцца ў паўднёвай частцы пляцоўкі і ў яе цэнтры. Ад другой половы XI ст. яны ўсё больш звязваюцца з рамесніцкай дзейнасьцю. Так, пабудову 22, у якой было знайдзена больш за 100 жалезных крыц і якая стаяла ў паўночнай частцы пляцоўкі, можна лічыць кузняй. Ярка вылучаецца залатарства ў пабудове 22. Бронзаліцейнымі работамі займаліся ў вялікім доме — пабудове 13'.
    Замкавая гара, што пуставала ў той час, калі першыя пасяленцы з’явіліся на Малым Замку, засяляецца ў пачатку XI ст. Жыцьцё ў тэты час фіксуецца выключна па краі пляцоўкі. 3 узвядзеннем вала на Замкавай гары, забудова яе пляцоўкі застаецца нязменнай. Сляды жыцьця другой паловы XI ст. тут вельмі інтэнсіўныя. Сярод будаўнічых астаткаў гэтага часу знайдзены малавыразнае вогніска і асобныя ямы. Верагодна, у тэты час, пляцоўка, агароджаная валам, служыла як крэпасьць і сховішча для жыхароў пасаду, што размяшчаўся на Малым Замку.
    У планіроўцы і забудове абедзьвух частак Наваградка з канца X да канца XI ст. цяжка ўбачыць якуюнебудзь сістэму. Замкавая гара, нават стаўшы дзяцінцам, была амаль незабудавана, а на Малым Замку пераважала свободная забудова. У жылых пабудовах паўсюдна сустракаецца рамесніцкая дзейнасьць, але ні пры адной з іх не было звычайных для старажытнарускіх паселішчаў гаспадарчых памяшканняў.
    3 пачатку XII ст. наваградскі пасад абнесены валам. Другая лінія абарончых збудаванняў ператварае пасад Наваградка ў ягоны вакольны горад. Пераважаючай формай домабудаўніцтва на раскапанай намі тэрыторыі, сталі вялікія і багатыя дамы. Планіроўка тэрыторыі вакольнага гораду дастаткова своеасаблівая. Напічыльна да валу, на месцы старых дамоў будуюцца новыя. Пабудова 12 змяняе пабудову 13, а пабудовы 18 і 19 узводзяцца на месцы раней існаваўшай пабудовы 21.
    Другая лінія дамоў займала цэнтральную частку пляцоўкі, прыкладна ў 10 м. ад прывальных пабудоў. Там паўсталі заглыбленая пабудова 6 і наземная пабудова 3. Наўрад ці можна лічыць прастору паміж двума лініямі дамоў вуліцай. Для гэтага яна была занадта шырокая. Да таго ж не было ніякіх слядоў замашчэння прасторы паміж лініямі дамоў, хаця праход паміж імі захаваўся і ў далейшыя часы.
    Паўднёвая частка пляцоўкі ў першай палове XII ст. была занята хрысьціянскімі могілкамі, што можа сведчыць аб з’яўленні на тэрыторыі вакольнага гораду царквы.
    1	ДН. С. 1832.
    83
    Глава III
    ....... t  ___________________s ^ттутлінч' 7	’—1 1—1 1
    •—• — . —j ^if^ 6