Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
2 Загорульский Э.М. Указ. соч. Табл. XXV, 13; Лысенко П.Ф. Op. cit С 233
3 ДН. Рис. 21,3.
4 Лысенко П.Ф. Города... Мал. 8,11; 29,5; Штыхов Г.В. Op. cit. С. 105' Звеоуго Я.Г. Op. cit. Мал. 10,17.
5 ДН. Мал. 14, 1.
, J F™08 г в Древний Полоцк. Мал. 31,19; Загорульский Э.М. Op. cit. табл. XXX, 13, Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 10,18,19; Лысенко П.Ф. Берестье Мал. 157,2.
7 Штыхов Г.В. Города... С. 105; Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 12,1,2; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 10,2,23; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 157, 11, 13.
8 Штыхов Г.В. 1) Древний Полоцк. Мал. 31,17; 2) Города... Мал. 38,5' Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 12, 3, 4; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 10, 20.
120
Рамяство
Мал. 39. 1,2,5,9 ключы, 3,4, 6, 7, 8, 10 ножніцы.
121
Глава IV
Мал. 40. 14 — ключы, 510 — замкі.
122
Рамяство
Мал. 41. 14 — цьвікі, 57 — прабоі, 6 — накладка, 7 — дужка ад вядра, 911 — скобы, 12 — ключ.
Глава IV
Мал. 42. 1,2 накладкі, 3,4 спражкі, 58 булаўкі з Кольцовой галоўкай.
124
Рамяство
У Наваградку знайдзена таксама 4 ключы з полым стрыжнем і акруглым верхам, пакрытым бронзай, якія, мяркуючы па знаходцы іх у Гродне, належаць да XIIIXIV стст.’.
3 унутранымі замкамі і ключамі да іх звязана квадратная накладка з прорэзьзю. Такія ж накладкі паходзяць з Гродна і Лагойска2.
Красалы (8 экзэмпляраў). Даўжынёй 68 см. Шэсьць красалаў з язычкамі альбо без іх датуюцца ХХІП стст. Два красалы авальнай формы. Падобныя распаўсюджваюцца не раней XIII ст.3. Авальныя красалы — тыповыя знаходкі заходнерускіх гарадоў.
Цьвікі (каля 700 экзэмпляраў). У дамах знайдзена ад аднаго да 40 цьвікоў даўжынёй 611 см. Нескалькі цьвікоў мелі даўжыню 17 см.
Скобы (50 экзэмпляраў). Даўжыня іх 610 см. Прабоі (11 экзэмпляраў). Даўжыня 613 см. Дзвярныя кольцы (4 экзэмпляры) дыяметрам 5,511 см з язычкамі4, а таксама некалькі пракладак і пласцінак, што мацаваліся на дзвярах альбо скрынях, якія шырока распаўсюджаны ў заходнерускіх гарадах.
Сярод жалезных рэчаў адзначым абломак жалезнага катла5, рэдкай знаходкі ў рускіх старажытнасьцях, а таксама дужкі і вушкі ад вёдраў і ланцугі. Паралелі ім адзначым у Ваўкавыску і Бярэсьці6.
Значная частка прыладаў, бытавых знаходак і дамашніх рэчаў засталася нявызначанай. Гэта авальная ручка з меднымі заклёпкамі, што знайдзена ў старой пабудове Малага Замка7, прамавугольныя жалезныя зліткі даўжынёй да 10 см, таўшчынёй 1,2 см, плоскія кольцы дыяметрам да 15 см8 і інш. На Малым Замку знайдзены тонкі стрыжань даўжынёй И см, які заканчваецца вастрыём, над якім узвышаецца пласцінка. Падобную знаходку ў Латвіі В.А. Уртанс, супастаўляючы з этнаграфічнымі матэрыяламі, вызначае як інструмент для кровапускання9.
Упрыгожанні і прадметы убору.
Спражкі (20 экзэмпляраў). Часьцей за ўсё сустракаюцца падковападобныя са спіральна загнутымі канцамі. Дыяметр іх 46 см. Стрыжні такіх спражак разнастайнага сячэння (прамавугольнае, авальнае, трохвугольнае, рамбічнае). Часам спражкі маюць стрыжань з нарэзкай. Падковападобныя спражкі так папулярныя ў Старажытнай Русі і суседніх з ёй землях, што няма неабходнасьці спасылацца на паралелі гэтым рэчам.
* Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 96, 16.
2 Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 12, 9; Штыхов Г.В. Города... Мал. 20, 38.
3 ДН. Мал. 20, 11; 54, 8; Колчина Б.А. Хронология... С. 163.
4 ДН. Мал. 46,6,8,10.
5 ДН. Мал. 84,4.
6 Зверуго Я.Г. Op. cit. С.37; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 166,116.
7ДН. Мал. 8,1.
8 ДН. Мал. 34,12; 46,7,8.
9 Уртанс В.А. Средневековые медицинские инструменты для кровопускания. / /СА. 1966. Вып.2. С. 329.
125
Глава IV
Прамавугольныя спражкі са шпеньком і без яго (4 экзэмпляры) былі розных памераў (2,56x1,54,5 см). Падобныя знайдзены ў Ваўкавыску і Бярэсьці'. Знайдзены спражкі індывідуальных формаў. Сярод іх прамавугольная з фігурным шчытком.
Часткі паяснога набору (каля 40 экзэмпляраў). У адной з пабудоў Малага Замка знайдзена 25 прамавугольных пласцінак з адтулінамі, тэты набор можна разглядаць як часткі поясу2. На Замкавай гары сустракаюцца фігурныя пласцінкі, якія таксама маглі быць часткаю паяснога набору. Ад паяснога набору, відавочна, захаваліся міндалепадобная бляшка і вялікі (даўжынёй 7 см) язычок.
Булаўкі з кальцавой галоўкай (7 экзэмпляраў). Даўжыня іх 918 см, дыяметр галовак 1,83,5 см. Кольцы асобных булавак упрыгожаны нарэзкай. Асабліва прыгожая булаўка, частка стрыжня і кольцы якой інкруставаныя бронзавым дротам. Такія булаўкі даследчыкі заходнерускіх гарадоў Старажытнай Русі, за Б.А. Колчыным, лічаць за дэталі касьцюма3. У свой час мы адзначалі, што ў польскай і савецкай літаратуры асобныя археолагі разглядаюць іх як універсальныя прылады4. Такая атрыбуцыя падцьвярджаецца матэрыяламі Кастрамскога Паволжжа, дзе жалезныя булаўкі з кальцавой галоўкай сустракаюцца выключна ў мужчынскіх пахаваннях і звычайна ляжалі каля поясу разам з нажамі і красаламі5.
У заключэнні адзначым падколкі для абутку (4 экзэмпляры), якія добра вядомыя па знаходках у многіх старажытнарускіх гарадах.
Як паказана вышэй, жалезныя вырабы мясцовага паходжання, якія служылі зброяй, прыладамі для сельскай гаспадаркі, а таксама былі культавымі вырабамі, будуць разгледжаны ў адпаведных главах.
2. Апрацоўка каляровых і шляхетных металаў
Матэрыялы аб мясцовым бронзаліцействе і залатарстве прадстаўлены ў Наваградку лепт чым другія віды рамяства. Пытанні, што датычаць апрацоўкі каляровых і шляхетных металаў па тэрыторыі Малага Замка, разгледжаны ў кпізе «Старажытны Наваградак»6. Пры характэрыстыцы гэтага віду рамяства прымяняльна да ўсяго гораду, натуральна, з’яўляецца неабходнасьць ізноў звярнуцца да матэрыялаў Малага Замка, выкарыстаўшы як раней вядомыя, так і некаторыя новыя матэрыялы.
1 Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 11,22; Лысенко П.Ф. Op. cit. Мал. 163,13.
2ДН. С. 44.
3 Колчин Б.А. Жалезоделательное ремесло... С. 106; Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 35, 37; Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 253254.
4ДН. С. 45.
5 Рябинин Е.А. Костромское Поволжье в эпоху средневековья. Л., 1986. С. 85.
6ДН. С. 127136.
126
Рамяство
Мал. 43. Жалезныя вырабы з інкрустацыяй.
1 — ключ, 2 — булаўка з кальцавой галоўкай.
Самымі старажытнымі комплексамі, у якіх займаліся бронзаліцействам, былі ямы канца X ст„ выкапаныя ў мацерыку паўднёвай часткі пляцоўкі Малага Замка. Такой была яма 55 (4x3,4 м), заглыбленая ў мацярык на 40 см, у заходняй частцы яе адкрыты развал камянёў і слаі попелу, абпаленых камянёў, вугалю і попелу. У запаўненні ямы знайдзены цэлы тыгель і абломкі яшчэ пяці тыгляў, кавалак бронзы, калачавіднае красала і кераміка, тыловая для канца X ст. Яма 90 была авальная 1,10x0,90 м, глыбінёй каля 30 см з адвеснымі сьценкамі і роўным дном. У яме знайдзены абпаленыя і патрэсканыя камяні, кавалкі абпаленай гліны, абломкі тыгелькоў і кераміка. Для бронзаліцейства выкарыстоўваліся таксама размешчаныя пепадалёку ямы 89 і 54, аб чым сведчыла іх запаўненне'.
Пачынаючы з першай паловы XI ст. бронзаліцейныя работы пераносяцца ў жылыя пабудовы Малага Замка, дзе знайдзены абломкі тыгелькоў, кавалкі аплаўленай бронзы і бронзавыя абрэзкі. У гэтым плане вылучаецца пабудова 21 (другая палова XI ст.), у якой былі: ліцейная формачка, абломкі пяці тыгелькоў і кавалкі аплаўленай бронзы2.
3 ператварэннем наваградскага пасаду ў вакольны горад апрацоўка каляровых і шляхетных металаў робіцца наібольш характэрнай асаблівасьцю і галоўным заняткам гаспадароў вялікіх і багатых дамоў. Амаль у кожным з багатых дамоў былі знайдзены інструменты бронзаліцейшчыкаў і залатароў, абломкі і абрэзкі бронзы і свінца, а ў асобных дамах сустракаюцца бясспрэчныя сляды апрацоўкі золата3. Гэта акалічнасьць дазволіла нам у свой час разглядаць сканцэнтраваныя вялікія і багатыя дамы вакольнага гораду як квартал залатароў4.
На дзяцінцы аж да канца XI ст. бронзаліцейнымі і залатарскімі работам! не займаліся. Нешматлікія знайдзеныя тут вырабы з бронзы і срэбра былі
1 Гуревич Ф.Д. Отчет о археологических работах в Новогрудке в 1967 г. (Архіў ЛАІА ф. 35 1/1967, 32, лл. 2627, 32.)
2ДН. С. 22, 28.
3ДН. С. 133. Табл. 18.
4ДН.С. 131132.
127
Глава IV
альбо зроблены на тэрыторыі Малага Замка, альбо з’яўляліся прывазнымі вырабамі. Toe самае можна сказаць аб адпаведных рэчах наваградскага магільніка і курганах Наваградскай акругі — помніках, якія былі насыпаны да канца XI ст.
Залатарства на Замкавай гары пачынае развівацца толькі ў XII ст. Майстэрні тут адкрыць не ўдалася, але існаванне апрацоўкі каляровых металаў і срэбра ў гэтай частцы гораду падцвярджаюць знайдзеныя інструменты, загатоўкі, спецыфічная сыравіна і некаторя асаблівасьці гатовых вырабаў.
У старажытных гарадах на тэрыторыі Беларусі, дзе захаваліся бязспрэчныя матэрыялы аб работе залатароў, амаль не вядомыя іх майстэрні. Іолькі ў Мінску адкрыта пабудова, у якой адліваліся бронзавыя вырабы’.
Інструментарый наваградскіх залатароў досыць разнастайны. Жалезныя прылады і інструменты гэтых рамеснікаў разглядаліся вышэй. Аб мясцовым ліцьці каляровых і шляхетных металаў і іншых відах залатарскіх работ можна мяркаваць на наступных знаходках:
Вогнеўпоры — тыглі і льячкі (каля 40 экзэмпляраў). У Наваградку пабытавалі розныя іх тыпы. 3 ямы першапачатковага паселішча паходзіць тыгель вышынёй 11 см. з акруглым дном. Абломкі такіх самых тыгляў знайдзены і ў гэтай і ў іншых ямах. Аналагі дадзеным тыглям вядомыя на паўночным захадзе2. Вялікая частка огнеўпораў — гэта мініяцюрныя тыгелькі (вышынёй 34 см). Пераважаюць вострадонныя, часам з ручкамі. Сустрэліся два плоскадонныя тыгелькі і тры льячкі — нізкія плоскія вогнеўпоры з ручкамі. Маленькія тыглі і льячкі — частыя знаходкі ў гарадах Беларусі. Асабліва многа знайдзена іх у Полацку, дзе на ўсходнім раскопе знайдзены 53 тыглі3. Болыпы тыгель з «грабеньчыкам» нагадвае знаходку з Кіева4.
Ліцейныя формачкі (4 экзэмпляры). Знайдзеныя, выключна, на Малым Замку, яны апублікаваныя5. Тры формачкі былі каменныя, адна гліняная. У наібольш раннюю формачку метал залівалі зверху. Астатнія мелі літнікі. Наваградскія формачкі прызначаліся для вырабу нескладаных вырабаў — бубеньчыкаў, гузікаў, бляпіак, калец і крыжыкаў. Формачкі для адліўкі такіх самых рэчаў знайдзены ў Полацку і Бярэсьці6.
Матрыцы (13 экзэмпляраў). Выразная серыя бронзавых матрыц паходзіць з Замкавай гары. Усе яны знайдзены ў паўночным раскопе. Дзве