• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    Для высвятлення спецыфікі залатарства на дзяцінцы Наваградка істотным з’яўляецца назіранне В.А. Галібіна аб аднолькавасьці сплаваў матрыц і заведама кіеўскіх па паходжанню, знайдзеных тамсама энкалпіёнаў і мяркаванне аналітыка аб агульным іх паходжанні. Іначай кажучы, матрыцы Замкавай гары былі разам з іншымі вырабамі прывезены з Кіева. Гэта дазваляе мяркаваць, што ў Наваградак у XII ст. прыбылі кіеўскія рамеснікі са сваім інструментам, якія на дзяцінцы працавалі разам з мясцовымі залатарамі. Бронзаліцейшчыкаў і залата
    ’ДН. С. 127137.
    2 Воронин Н.Н. Op. cit. С. 71.
    3 Штыхов Г.В. Op. cit. С. 64.
    4 Загорульский Э.М. Исследования... С. 8789.
    147
    Глава IV
    роў Замкавай тары, якія абслугоўвалі феадальны двор, трэба разглядаць як вотчынных рамеснікаў.
    Такім чынам, для Наваградка ХПХШ стст. вымалёўваюцца дзве сацыяльныя трупы адной галіны рамяства  аб’яднанне свабодных рамеснікаў у вакольным горадзе і залежныя ад феадала залатары на дзяцінцы.
    3.	Ганчарства
    Масавая кераміка, сабраная падчас раскопак Наваградка, прадстаўлена калекцыяй з каля 24 000 адзінак. Амаль увесь посуд зроблены з дапамогай ганчарнага круга. Ляпная кераміка адзінкавая. Адзіная цэлая ляпная пасудзіна прадстаўляла з сябе гаршчок з прамым горлам, на сьценках якога прачэрчаны рыскі.
    Кераміку, што знайшлі ў выніку раскопак 19671968 гг. на тэрыторыі Малага Замка, даследвала М.У Малеўская. Вывучыўшы больш за 13 тысяч фрагментаў непаліванага посуду, аўтар вылучае гаршкі з атагнутым венчыкам, якім належыць 94% матэрыялаў, гаршкі з вертыкальным горлам, міскі, збанкі і іншыя формы. Класіфікація і тыпалогія наваградскай керамікі, што зрабіла М.У. Малеўская, выкарыстаны ў кнізе «Старажытны Наваградак»1.
    Новыя керамічныя матэрыялы, атрыманыя раскопкамі наступных гадоў, падцвердзілі дадзеную ёй характэрыстыку. Высветлілася таксама, што масавы посуд Малага Замка і Замкавай тары не мелі адрозненняў, за выключэннем таго, што на тэрыторыі апошняй не знайдзены патэльні і жароўпі, характэрныя для першапачатковага паселішча на Малым Замку.
    Старажытныя насельнікі Наваградка выраблялі гліняны посуд на ганчарным крузе. Аднак, яны сталі ім карыстацца незадоўга да засялення Малага Замка. Аб гэтым можна мяркаваць не толькі па абломках ляпных пасудзін, але і па тым, што наібольш раннія гаршкі з атагнутым венчыкам абточаны на крузе толькі ў верхняй частцы, радзей цалкам2.
    Развіццё формаў і тыпаў непаліванага посуду добра прасочваецца па комплексах, што паказвае табліца з матэрыялам, атрыманым на Малым Замку.
    Для Замкавай тары, кераміка, што знайдзена ў комплексах, паказвае наступнае: у першапачатковым паселішчы (пад старажытным валам) знайдзены гаршкі I, III i V тыпаў і абломак гаршка з вертыкальным горлам. У вялікай яме, выкапанай у мацерыку, палову керамікі складалі гаршкі V тыпу, тамсама знайдзены гаршкі I і III тыпаў і няшмат фрагментаў гаршкоў I тыпу. У сатлеўшых гаспадарчых пабудовах кераміка прадстаўлена гаршкамі VVI тыпаў, у ранніх згарэўшых свірнах сустракаюцца гаршкі VVIII тыпаў, а ў свірнах, што адносіліся да канца гісторыі старажытнарускага Наваградка — гаршкі VIX тыпаў. У курганах, як адзначалася ў свой час, знайдзены, амаль выключна,
    'ДН.С. 1215.
    2 Малевская М.В. Некоторые исторические связи Новогрудка в X в. (по материалам керамики). // КСИА. 1972. Вып. 129. С. 14.
    148
    Рамяство
    Табліца 2
    Масавая кераміка з жылішчаў на тэрыторыі Малага Замка
    Дата дамоў	Формы і тьшы керамікі
    Да 70х гадоў XIII	Пераважаюць гаршкі VIIIIX тыпаў
    Другая палова XII ст.	Гаршкі ПІІХ тыпаў, гаршкі з вертыкальным горлам, міскі I і III тыпаў, дробны сталовы посуд, карчагі.
    Першая палова XII ст.	Гаршкі IVIII тыпаў (пераважаюць гаршкі V тыпу), гаршкі з вертыкальным горлам, сталовы посуд, міскі I і II тыпаў, крышкі I тыпу.
    Другая палова XI ст.	Гаршкі IV тыпаў.
    Першая палова XI ст.	Гаршкі IV тыпаў (пераважаюць гаршкі II тыпу), гаршчок з вертыкальным горлам, мініяцюрны сасуд, патэльня.
    Капец X ст.	Гаршкі I і II тыпаў, гаршчок з вертыкальным горлам, патэльня.
    гаршкі II тыпу, аднойчы гаршчок III тыпу і міска II тыпу1. На селішчы Гардзілоўка пераважалі гаршкі V тыпу. Сустракаюцца абломкі карчаг2.
    Як у многіх старажытнарускіх гарадах, у Наваградку не захаваліся рэаліі, якія б паказвалі на мясцовае ганчарства. Ідэнтычнасьць керамікі вакольнага гораду і дзяцінца сведчаць на карысьць таго, што абедзьве часткі гораду абслугоўвалі адны і тыя ж ганчарныя майстэрні. Кераміку, што знайдзена ў курганах, таксама трэба аднесьці да прадукцыі наваградскіх майстроў. Верагодна, яны ж выраблялі посуд, што знайдзены на селішчы Гардзілоўка.
    Набор посуду Наваградка, характэрны для старажытнарускага гораду, бліжэй за ўсё да масавага посуду Ваўкавыска, хаця ў Ваўкавыску больш адчуваецца пранікненне заходнеславянскай керамікі3.
    Прадукцыяй наваградскіх ганчароў былі таксама тыгелькі і льячкі, а таксама гліняная ступка, відавочна, звязаная з залатарствам. Адзначым знаходкі піарыкаў з неабпаленай гліны.
    Асобнай галіной ганчарства быў выраб паліванай керамікі. Паліванай кераміке Малага Замка прысвечана работа М.У. Малеўскай, Замкавай
    1 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 6170.
    2 ДН. С. 15.
    3 Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 71,2,3; 73,2.
    149
    Глава IV
    тары — работа аўтара1. Наша задача зараз — даць уяўленне аб тым, што прадстаўляла з сябе паліваная кераміка Наваградка як галіна гарадскога рамяства.
    На Малым Замку было ўлічана 180 фрагментаў паліванага посуду. Да іх трэба дадаць яшчэ каля 20 абломкаў, знайдзеных пры больш позніх работах. Больш за 140 фрагментаў такога посуду паходзяць з Замкавай тары. Болып за 340 абломкаў належалі прыкладна да 110 пасудзін, з якіх цалкам можна аднавіць форму для 17, а часткова для 70 пасудзін.
    10% паліванай керамікі Замкавай тары і 38% Малага Замка зроблены з белай гліны. Мы лічым іх за прывазныя і разгледзім у главе аб імпарце. Мясцовыя паліваныя вырабы мелі пасля абпалу чырвоны альбо шэры колер і, як паказаў петраграфічны аналіз, песта іх, у шэрагу выпадкаў, па складу супадала са складам цеста непаліваных пасудзін.
    Суадносіны паліванай керамікі, якая мае пасля абпалу шэры альбо чырвоны колер, у абедзьвух частках гораду рознае. На тэрыторыі Малага Замка пераважалі знаходкі з чырвоным колерам чарапка, на Замкавай тары з шэрым. Вялікая частка керамікі Замкавай тары (84%) пакрыта палівай толькі звонку. На Малым Замку такой керамікі 57%. Зрэдку паліва накрывала пасудзіну толькі з сярэдзіны. Астатнія знаходкі маюць двухбаковую паліву.
    Ніжэй прыводзіцца колеравая гама палівы Наваградка, якая, згодна аналізам, зроблена па свінцовакрэмнезёмным рэцэпце.
    Колер паліванай керамікі (у %)
    Табліца 3
    Колер палівы	Малы Замак	Замкавая тара
    Зялёны	58	91
    Жоўты	10,4	5
    Карычневы	31,6	3
    Цёмначырвоны	адзінкава	1
    Галоўную трупу гаршкоў Малага Замка складаюць гаршкі вышынёй 89 см. з двубаковай жоўтай, зялёнай і карычневай палівай. На Замкавай тары ў слоі XIII ст., знайдзены гаршчок па плечыках якога нанесены валік з насечкай. Такія валікі з насечкай характэрныя для сінхроннай непаліванай керамікі Наваградка. Паліваныя гаршкі былі распаўсюджаны ў Любечы і іншых старажытнарускіх гарадах2.
    1 Малевская М.В. Поливная керамика древнего Новогрудка.//СА. 1969. Вып. 3. С. 194203; Гуревич Ф.Д. Поливная керамика новогрудского детинца. // СА. 1981 Вып. 4. С. 99107.
    2 Макарова Т.П. Поливная посуда. Из истории керамического производства Древней Руси. // САИ. 1967. Сер. Е. Вып. 138. Табл. XV,2,8,17; XXIII,I.
    150
    Рамяство
    Мал. 55 Драўляныя вырабы.
    Больш як 40 % усіх абломкаў паліванай керамікі Замкавай гары належалі збанкам. Рэстаўраваны збанок з гаспадарчай пабудовы XII ст., вышынёй 28 см, меў венчык у форме шырокага раструба, шыйку, акруглае тулава, шырокае дно і гранёную ручку. Збанок накрыты буразялёнаи, месцамі карыч невай палівай. 3 абломкаў з зялёнай палівай удалася ўзнавіць большую частку збанка: яго акруглены венчык з плоскім валікам пераходзіць у ак
    151
    Глава IV
    руглае тулава, ручка з валікамі па краях. Збанок арнаментаваны гарызантальнымі лініямі, хваляй і акруглымі заціскамі. Пасудзіна знайдзена ў культурным слоі XIIIXIV стст., але і паперад пабытавалі аналагічныя збанкі, датаваныя ХІІХІІІ стст., ад якіх захаваліся сьценкі, ручкі і іншыя фрагменты. Збанкі падобнай формы, прапорцый і арнаменту вядомыя ў Кіеве, Мсьціслаўлі і гарадзішчы Асавік Рагнедзінскага раёна Бранскай вобласьці1. Сярод знайдзенай на Малым Замку паліванай керамікі зробленай з каляровай гліны, збанкоў не было зусім. Абломкі паліваных збанкоў, надобных да посуду з Замкавай тары на тэрыторыі Беларусі вядомыя ў Друцку, Тураве і Мсьціслаўлі2.
    У абедзьвух частках гораду сустракаюцца абломкі чараў, сярод якіх цікавы посуд Малага Замка — паўтор візантыйскіх узораў. Гэта адкрытае блюда з адагнутым краем і нізкім паддонам і чара на паддоне, пакрытая звонку блакітназялёнай, а ў сярэдзіне цёмначырвонай палівай.
    Сярод паліванай керамікі Малага Замка ёсьць крышкі ад вялікіх гаршкоў, якія нагадваюць крышкі непаліваных пасудзін. Падобна да апошніх, паліваныя крышкі часам упрыгожаны хваляй. Там жа пабытавалі біканічныя пасудзіны і паддоны — полыя конусападобныя аснаванні, верхнія часткі якіх не захаваліся3.
    На Малым Замку і Замкавай гары сустракаюцца пасудзіны з вертыкальнымі сьценкамі. Знайдзены фрагмент падобнай пасудзіны з штампаваным арнаментам. Сярод паліванай керамікі маюцца абломкі мініяцюрных збаночкаў з двухбаковай зялёнай палівай, якія, магчыма, служылі для лекавых альбо касметычных начынняў4. Трошку сагнуты венчык з рыфленнем і аднабаковай палівай рэканструіруецца ў форме кубка. Аналогіі яму ёсьць у Любечы, а таксама на хутары Палавецкім5. Ад пасудзіны на Замкавай гары захавалася частка гранёнай ручкі, пакрытая зялёнай палівай.
    Цікавая трупа паліванага посуду належыць да знаходак з Малага Замка і прадстаўлена шасьцю пасудзінамі. Лепш за іншыя захаваўся невысокі збанок з шырокім дном. Яго полая ручка ніжняй часткай, раструбам была прымацавана да прыдоннай часткі, а верхняй, верагодна, уваходзіла ў горла. Звонку сасуд накрыты карычневай палівай, а па плечыках нанесена хваля6. На Замкавай гары знайдзены раструб ад такога сасуда, пакрыты зялёнай палівай.