Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
6 ДН. Мал. 28,14; Кирпичников А.Н. Op. cit. С. 102.
7 ДН. Мал. 88,5; Загорульский Э.М. Op. cit. С. 216; Штыхов Г.В. Древний Полоцк. Минск, 1975. С. 57; Лысенко П.Ф. Берестье. Минск, 1985. Мал. 148,5.
«ДН. С. 45., Мал. 34,1.
9 ДН. С. 107., Мал. 88,8.
165
Глава V
У Наваградскай калекцыі няма баявых сякер, але ў курганах такія былі, а ў Кашалеве дзве звычайныя сякеры знайдзены разам з кап’ём’. Трэба думаць, што сякеры Наваградка, аб якіх паведамлялася ў папярэдняй главе, у вьшадку неабходнасьці, таксама маглі служыць як зброя.
Зброя дальняга бою.
Да гэтага віду зброі належаць 186 жалезных і касьцяных наканечнікаў стрэлаў. 73 наканечнікі з жалеза, г. зн. 40% былі ўтульчатыя. Характэрызуючы гэтыя вырабы, аўтар, як і іншыя археолагі, абапіраецца на капітальную працу А.Ф. Мядзьведзева, што прысвечана зброі дальняга бою2.
Сярод утульчатых наканечнікаў вылучаюцца наступныя тыпы:
Двушыпныя. 16 экзэмпляраў, з якіх 10 знайдзены на Малым Замку, 5 на Замкавай тары і адзін на ўзгорку, дзе стаяла царква. Даўжыня гэтых наканечнікаў 610 см. Двушыпныя наканечнікі пабытавалі ў Наваградку да сярэдзіны XII ст. Аналагічныя — частыя знаходкі ў заходнерускіх гарадах (Гродна, Лукомль, Мінск, Тураў, Пінск, Бярэсьце, Браслаў, Ваўкавыск)3.
Ромбападобныя (2) 3 экзэмпляры. Знайдзены на Малым Замку. Даўжыня іх 2,5 см. Такія ж маленькія наканечнікі знайдзены ў Гродне і Ваўкавыску4.
Лаўралісты (5). Даўжынёй 5 см. Паралелі вядомыя на Кіеўшчыне і ў Ізяслаўлі (Украіна)5.
Шылападобныя (8). 48 экземпляраў з вастрыём квадратнага, рамбічнага і прамавугольнага сячэньня. Сячэньне аднаго наканечніка было трохвугольнае. Даўжыня іх 24,5 см. Паміж двума часткамі гораду падзелены амаль пароўну. Адзін наканечнік знайдзены каля схілу ўзгоркаў. Падобныя наканечнікі ў вялікай колькасьці знайдзены ў Ваўкавыску. Вядомыя яны таксама ў Мінску і Пінску. Для трохграннага ў сячэньні наканечніка А.Ф. Мядзведзеў паказвае толькі адну аналогію ў Ізяслаўлі6.
Пірамідальныя з кароткім масіўным вастрыём і доўгай шыйкай (9), 2 экземпляры. Знайдзены на Малым Замку. Даўжыня іх 4,57 см. Наканечнік гэтага тыпу знайдзены ў Мінску7.
1 Павлова К.В. 1)Раскопки могильника близ Новогрудка. // КСИА. 1965. Вып. 104. С. 100; 2) Раскопки курганов у д. Городиловка. // КСИА. 1973. вып. 135. С. 60; Поболь Л.Д. Op. cit. Мал. 83,1; 84,1,2.
2 Медведев А.Ф. Ручное метательное оружие // САИ. 1966. Серия Е. 136. Лічбы ў дужках пасля найменавання знаходак абазначаюць тып наканечнікаў па А.Ф. Мядзведзеву.
3 Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 22,7; Штыхов Г.В. Города... Мал. 45,2; Лысенко П.Ф. 1) Города Туровской земли. Минск, 1975. С. 53; 2) Берестье. Мал. 150; Алексеев Л.В. Полоцкая земля. М., 1966, Мал. 43,6; 72,12,13; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,1.
4 ДН. Мал. 81; Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 22,8; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,5.
5 Медведев А.Ф. Op. cit. С. 57.
6 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 105; Загорульский Э.М. Указ. счо. Табл. VIII,! 113; Лысенко П.Ф. Города ... Мал. 28,35; Медведев А.Ф. Op. cit. С. 59.
7 Загорульский Э.М. Op. cit. Табл. VIII,20.
166
Зброя
167
Глава V
Ад трох наканечнікаў захаваліся толькі ўтулкі.
Наканечнікаў чарашковых стрэлаў знайдзена 117 экзэмпляраў. Яны прадстаўлены наступнымі тыпамі:
Двушыпны з упорам (30). Знайдзены ў пабудове Малага Замка другой паловы XII ст. Даўжыня яго 7 см. У заходнерускіх гарадах такія наканечнікі вядомыя ў Мінску і Лукомлі'.
Наканечнікі з бакавымі выступамі (32), 5 экзэмпляраў. Знайдзены на Малым Замку. Даўжыня іх 89,5 см. Такія ж сустракаюцца ў Гродне, Лагойску і Ваўкавыску2.
Ромбападобныя выцягнутыя (39). 2 экземпляры. 3 вакольнага гораду. Даўжыня іх 1011 см. Адзін з іх на
Мал. 64. Утульчатыя наканечнікі лежыць да інвентара пабудовы перстрэлаў. шай паловы XII ст. Аналогіі вядомыя
ў Гродне, Друцку і Ваўкавыску3.
Ромбападобныя гнёздаўскага тыпу (41). 3 экземпляры. Усе з Малага Замка. Даўжыня іх да 11 см. Сустракаюцца ў Ваўкавыску і Віцебску4.
Ромбападобныя з пашырэньнем у сярэдзіне пяра (43). 11 экзэмпляраў. Паміж вакольным горадам і дзяцінцам размяркаваныя амаль пароўну. Даўжыня наканечнікаў 511 см. У заходнерускіх гарадах гэты тып зброі адзначаецца ў Тураве, Ваўкавыску, Слоніме і Лагойску5.
Ромбападобныя наўгародскага тыпу (46). 11 экзэмпляраў. Дзевяць знайдзены на Малым Замку. Даўжыня наканечнікаў 67 см. Два падобныя паходзяць з Ваўкавыску6.
Рамбічныя без упору (47) 4 экзэмпляры. Усе з Малага Замка. Даўжыня іх 59 см. Падобныя сустракаюцца ў Ваўкавыску і Лукомлі7.
1 ДН. Мал. 47.1; Загорульский Э.М. Op. cit. табл. IX,14; Штыхов Г.В. Города... Мал. 45,22.
2 ДН. Мал. 28,8; 47,4; 60,5; Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 22,5; Штыхов Г.В. Op. cit. Мал. 45,21; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,21.
3 ДН. Мал. 34,2; Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 22,4;Медведев А.Ф. Op. cit. С. 65; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,12.
4 ДН. Мал. 81,1; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,14; Штыхов Г.В. Города... Мал. 45,9.
5 ДН. Мал. 47,5; 67,5; Лысенко П.Ф. Города... С. 52; Зверуго Я.Г. 1) Op. cit. Мал.
33,25; Археологические работы в Слониме.// БС. Мал. 17,6.
6 ДН. Мал. 55,4; Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 107. Мал. 33,15.
7 ДН. Мал. 55,8; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,16; Штыхов Г.В. Op. cit. Мал. 45,28.
168
Зброя
Ромбападобныя з упорам і з наібольшым пашырэньнем у верхний палове пяра (52). 8 экзэмпляраў, з іх ёсьць з тэрыторыі Малага Замка. Даўжыня наканечнікаў 57 см. Аналогіі вядомыя ў Ваўкавыску і Мінску1. Такі ж наканечнік, але без упору паходзіць з пабудовы другой паловы XII ст. на Малым Замку. Паралелі яму знайдзены ў Ваўкавыску2.
Двурогія срэзні з упорам (60) 3 экзэмпляры. Наібольш раньні наканечнік этага тыпу знайдзены ў пабудове другой паловы XI ст. на Малым Замку і меў па краях зазубрыны. 3 Замкавай тары паходзіць адзін наканечнік даўжынёй 5 см. Двурогія срэзні прысутнічаюпь у Ваўкавыску і Воріпы3.
Востралістыя (61) 3 экзэмпляры. Даўжыня іх 5 см. Усе знайдзены на Замкавай гары. Аналогіі ім вядомыя ў шэрагу помнікаў за межамі
Мал. 65. Чарашковыя наканечнікі стрэлаў.
Беларусі4. t .
Ланцэтападобны з упорам (62) 7 экзэмпляраў. Пяць з іх з Малаіа Зам
ка Даўжыня — 911 см. У абезьвух частках Наваградка належаць да слаеу, якія датаваныя раней за канец ХІ ст. Ланцэтападобныя наканечпікі знайдзены ў Полацку, Лукомлі і Ваўкавыску5.
Лістападобны з наіболыпым пашырэньнем каля вастрыя (65). Даужыня яго 4 5 см. Знайдзены на Малым Замку. На тэрыторыі старажытнарускіх гарадоў аналогій не мае. Па прапорцыях пяра адпавядае наканечшкам, што пабытавалі да канца XI ст.6. „ „
Срэзні ў выглядзе вузкай выцягнутай лапаткі (67). 16 экзэмплярау. нераважаюць знаходкі з Замкавай тары (13). У ліку наканечнікаў Малага Зам
' ДН. Мал. 71,1; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,18; Загорульский Э.М. Op. cit.
табл. IX,5.
2 ДН. Мал. 55,5; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,17.
3 ДН. Мал. 19,10; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,2224; Штыхов
Г.В. Op. cit.
Мал. 45,26.
4 Медведев А.Ф. Op. cit. С. 73. „ аг
5 Штыхов Г.В. 1) Древний Полоцк. С. 105; 2) Города... Мал. 45,5,6; Зверуго Я. .
Op. cit. Мал. 33, 26.
6 Медведев А.Ф. Op. cit. С. 75.
169
Глава V
Мал. 66. Срэзні.
ка адзін знайдзены ў пабудове XIII ст. Даўжыня срэзняў 711 см. На думку А.Ф. Мядзьведзева гэтыя стрэлы з’явіліся на Русі разам з ордамі Батыя. Адзінкі такіх срэзняў сустракаюцца ў Гродне, Друкцу, Полацку, Давідгарадку, Мінску і Бярэсьці1.
Ланцэтападобныя квадратнага сячэньня з упорам (77), 3 экзэмпляры. Адзін наканечнік даўжынёй 8,5 см знайдзены ў пабудове Малага Замка другой паловы XII ст. Аналогіі паходзяць з Мінска2. Пірамідальныя з масіўнай баявой галоўкай і з перахватам каля чарашка (91), 2 экзэмпляры даўжынёй 45 см. Наканечнікі гэтага тыпу маюцца ў Ваўкавыску3.
Бранебойны з кароткай масіўнай баявой галоўкай і доугім чарашком (92). Знайдзены на тэрыторыі Малага Замка, даўжыня 4 см. Гэтаму наканечніку няма паралеляў у гарадах на тэрыторыі Беларусі. Бліжэйшае падабенства знаходка XIII ст. з Ноўгараду4.
Шылападобныя квадратнага альбо рамбічнага сячэньня з перахватам каля чарашка (95). 10 экзэмпляраў, усе з Малага Замка. Частка належыць пабудовам ХПХШ ст., сярод іх вылучаецца наканечнікз насечкай на шыйцы. Такія наканечнікі сустракаюцца ў шэрагу заходнерускіх гарадоў (Ваўкавыск, Мінск, Лагойск)5.
Асобныя наканечнікі стрэлаў не маюць паралеляў у зводзе А.Ф. Мядзьведзева: два шылападобныя квадратнага сячэньня з кароткай шыйкай, даўжыня наканечнікаў 57 см. Тэты тып наканечніка ёсьць у Мінску. Адзначым таксама квадратны ў сячэньні наканечнік, раскляпаны каля чарашка і
1ТТ ' ДН ^^Л8^’ Медведев А.Ф. Op. cit. С. 75; Воронин Н.Н. Op. cit. Мал. 88.100; Города Мал 45’35> 2) Древний Полоцк. Мал. 30,2; Загорульсо " Э^ пОр' Clt Табл' Х,1: Лысенко П ф 1) Города... Мал. 38,2,3; 2) Берестье Мал. 150,9.
ДН. Мал. 69,1; Загорульский Э.М. Op. cit. Табл. IX 14 15
3 Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 33,35.
4 Медведев А.Ф. Op. cit. Табл. 25,7.
5 Д^М.аЛ.б7,5; 73’4; Штыхов г в Города... Мал. 45,33; Алексеев Л.В. земля. М., 1966. Мал. 431; Загорульский Э.М. Op. cit. Табл. IX,13.
Полоцкая
170
Зброя
наканечнік з кароткім рамбічным у сячэньні чарашком’. 20 зламаных йаканечнікаў стрэлаў не атрыбутаваныя.
Касьцяныя наканечнікі стрэлаў (9 экзэмпляраў), з іх шэсьць знайдзены на Замкавай гары. 3 гэтых наканечнікаў:
Утульчатыя (5 экзэмпляраў), даўжынёй 5—6 см. Кулепадобны наканечнік, аналагічны ваўкавыскім наканечнікам і томары з гранёным вастрыём, падобныя да знаходак з Ваўкавыска і Мінска2.
Чарашковыя (4 экзэмпляры), знайдзены толькі на Замкавай гары. Маюць рамбічнае ў сячэньні вастрыё. Даўжыня цэлага наканечніка 10 см. Яны падобныя да наканечнікаў стрэлаў успамянутых гарадоў3.
На Малым Замку знайдзены часткі складаных лукаў — абломкі
пятлі і пласцінкі з выразным арна Мал. 67. Касьцяныя наканечнікі ментам. Наваградскую пятлю стрэлау.
А.Ф. Мядзьведзеў залічвае да тыпу
ноўгародскіх4. У адной з наібольш старажытных пабудоу Малага Замка знайдзена частка жалезнай акоўкі ад калчана, форма якой блізкая знаходкам з Кіеўскага некропаля і Яраслаўскіх курганаў5.
Да зброі Наваградка належаць наканечнікі арбалетных стрэлау (12 экзэмпляраў), з якіх 9 знайдзены на Замкавай гары. Сярод іх: