Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
На Замкавай гары знайдзены выраб у выглядзе галавы жывёліны з прадаўгаватай мордай, акруглымі вачамі і кароткімі рагамі. Выраб пакрыты
1 Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 101.
2 Макарова Т.П. Op. cit. Табл. XXIV,8; XXV,2,11.
3 Малевская М.В. Op. cit. С. 196, 198.
1 Малевская М.В. Op. cit. С. 196,199; Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 103.
5 Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 103.
6 Малевская М.В. Op. cit. С. 198.
152
Рамяство
зялёнай палівай. Па вызначэнню Н.М. Ермолавай гэта фігурка аленя, што скінуў рогі. Знаходка была цацкай. Гліняныя паліваныя цацкі вядомыя ў Гродне. Там знайдзены конік цёмнажоўтай палівы з карычневымі плямамі, у Мсьціслаўлі (паліхромная ўкропка) і Кіеве, адкуль паходзіць галоўка аленя, пакрытая светлазялёнай палівай'. Пры адначасовым зяўленні паліванай керамікі на Малым Замку і Замкавай тары ў XII ст. і пэўным падабенстве вырабаў абедзьвух частак гораду, відавочна і іх адрознне. Ila дзяцінцы паліваную кераміку выраблялі, пераважна, з каляровай гліны, у той час як на вакольным горадзе доля каляровай гліны складае няшмаі больш за 60% паліваных рэчаў. У адной частцы гораду ганчары рабілі, галоўным чынам, чырвонагліняны посуд, а ў другой цеста пасля абпалу мела, часьцей за ўсё, шэры колер. У наборы прадукцыі абедзьвух гарадскіх уз вышшаў больш розніцы чым падабенства. Аднолькавы колер палівы не выключав таго, што адны і тыя ж кодеры на Малым Замку і на Замкавай тары прадстаўлены па рознаму.
Адрозненні, якія назіраюцца ў тэхналогіі і асартыменце паліваных вырабаў, даюць магчымасть мяркаваць, што ў горадзе было не менып як дзве майстэрні па вырабу паліванай керамікі, з якіх адна абслугоўвала багатае насельніцтва вакольнага гораду, а другая ўладальніка дзяцінца. Пераважанне шэрагліняных пасудзін з Замкавай гары збліжае іх з паўднёварускай паліванай керамікай, дзе такая пераважае. Папулярнасьць на дзяцінцы збанкоў, характэрных для паўднёварускай зямлі, а таксама знаходка кубка, аналагі якога вядуць туды ж, магчыма сведчаць аб тым, што для наваградскага дзяцінца, разам з мясцовымі ганчарамі, маглі працаваць прышлыя паўднёварускія рамеснікі. Рэальнасьць падобнага мяркавання падмацоўва ецца фактамі пранікнення ў Наваградак залатароў з Кіева. Актыўныя культурный сувязі, што існавалі паміж Наваградкам і Кіеўскай зямлёй, аб чым яшчэ неаднаразова будзе сказана ніжэй, маглі спрыяць пранікненню ў наш горад не толькі княжацкіх залатароў, але і княжацкіх ганчароў з Кіева, апошнія працавалі сумесназтутэйшымі рамеснікамі. У гэтым плане цікавае заключэнне Т.І. Макаравай, згодна якому паліваныя вырабы ў заходнерускіх землях з’явіліся пад уплывам Кіева2.
У Наваградку паліванай керамікі шмат больш, чым у іншых гарадах на тэрыторыі Беларусі і ў іншых старажытнарускіх гарадах. На тэрыторыі вакольнага гораду яна, разам з прывазным шкляным і фаянсавым посудам, упрыгожвала дамы багатых гараджан, а на дзяцінцы была прызначана для феадальнай знаці. . „
А.Л. Якабсон, які шмат гадоў даследваў паліваную кераміку Пауночнага Прычарнамор’я і Закаўказьзя, бачыць у ёй прадукцыю выключна
1 Макарова Т.И. Op. cit. Табл. XIV,8; Воронин Н.Н. Op. cit. С. 61; Новое в археологии Киева. С. 291.
2 Макарова Т.И. Op. cit. С. 56.
153
Глава IV
гарадскіх майстроў, якая сведчыць аб вялікім росквіце гарадскога рамяства1. Старажытнарускі паліваны посуд нашмат больш сьціплы, але і ён адлюстроўвае тыя ж з явы ў гарадской культуры. Гэта выснова падыходзіць і да Наваградка.
3 вытворчасьцю паліванага посуду звязаны выраб плітак з палівай. Пры даследванні храма Барыса і Глеба ў Наваградку (раскопкі М.К. Каргера), у сярэднім нефе была знайдзена дастаткова добра захаваная частка майолікавай падлогі. Квадратныя пліткі пакрывала карычневая, зялёная і жоўтая паліва2. Пліткі, як адзначана ў главе аб жылішчах, былі знайдзены ў запаўненні аднаго з багатых дамоў вакольнага гораду. Гэтыя пліткі розных памераў і формаў пакрыты жоўтай і зялёнай палівай. Гліняная ліцейная формачка з Малага Замка, прызначаная для адліўкі званочкаў, з адваротнага боку пакрыта палівай. Відавочна, у тых жа майстэрнях, дзе выраблялі паліваны посуд, наладзілася вытворчасьць майолікавых плітак. Для Гродны сувязь вытворчасьці такіх плітак з вытворчасьцю іншых вырабаў звязвае М.М. Варонін3.
Разам з вытворчасьцю паліванага посуду і плітак у Наваградку пачынаецца выраб цэглы. У першую чаргу, цэгла прызначалася для будоўлі храма. Адначасова, у першай палове XII ст., яна становіцца будаўнічым матэрыялам для багатых дамоў.
3 заканчэннем будаўніцтва царквы, вытворчасьць цэглы ў Наваградку не спыняецца. Яе выкарыстоўвалі пры выкладанні печаў, ваконных праёмаў і, магчыма, сьценаў вялікіх дамоў вакольнага гораду аж да 70х гг. XIII ст. Памеры цэглы, якая выкарыстоўвалася ў домабудаўніцтве наступныя (у см): 17x11x4,5; 24x20x4; 27x20x5; 27x21x4,5; 28x20x5; 30x15x4; 30x27x4. Апошні адзначаны для адзінай цагліны, пакладзенай у падпечку пабудовы другой паловы XII ст.
Такім чынам, выраб цэглы ў Наваградку, што распачаты ў пачатку XII ст., працягваецца напрацягу ўсёй гісторыі гораду старажытнарускай пары. Можа быць крыху пазней у Наваградку ўзводзілі яшчэ адиу царкву, якая наібольш верагодна, павінна была стаяць на ўскрайку Малага Замка, дзе ў першай палове XII і XIII стст. знаходзіліся могілкі. Не выключана, што цэглу выраблялі спецыяльна для багатых дамоў. Цагельства, што нарадзілася ў старажытнарускім Наваградку, атрымаў у спадчыну познесярэдневяковы горад, для якога характэрна актыўнае манументальнае будаўніцтва.
Галіной ганчарства быў выраб гліняных прасліц. 3 53 такіх прасліц, 50 знайдзены на Малым Замку, у яго наібольш ранніх комплексах. У свірне знайдзена 12 прасліц, у сінхроннай яму яме 11. Прасліцы сустракаюцца і ў
пп^К<™С°п ^"^' ^Редневековая поливная керамика как историческое явление. / / ВВ. 1978. Вып. 39. С. 149, 150.
2 Каргер М.К. Раскопки церкви Бориса и Глеба в Новогрудке //КСИА 1977 Вып. 150. С. 81; Архіў ЛАІА ф. 1. № 88/1965 л. 6.
3 Воронин Н.Н. Op. cit. С. 61.
154
Рамяство
ранніх жылых пабудовах. Форма прасліц, дыяметр якіх да 4 см, высата да 2 см, разнастайная. Пераважаюць біканічныя (24 экзэмпляры). Паверхня некаторых заглажана і нават залочана. Частка знаходак арнаментавана кропкамі, лініямі і хваляй’. Зонныя прасліцы (15 экзэмпляраў) маюць як гладкую, так і шарахаватую паверхню. Астатнія былі бочкападобныя з гранёнымі бакамі2.
Пераважанне біканічных прасліц у ранніх комплексах Малага Замка дае падставы лічыць, што першыя насельнікі Наваградка карысталіся вырабамі такой формы яіпчэ да засялення Малага Замка. Астатнія формы іх з явіліся пазней.
Гліняныя прасліцы нядоўга пабытавалі ў Наваградку і да канца XI — пачатку XII стст. былі заменены прывазнымі шыфернымі і мясцовымі з камяню. Падобная змена характэрная для многіх старажытнарускіх гарадоў, а на тэрыторыі Беларусі адзначана ў Полацкай зямлі3. Рэдкімі знаходкамі ў Наваградку з’яўляюцца прасліцы са сьценак гаршкоу і амфар.
4. Апрацоўка косьці, камяню і іншых матэрыялаў
Пераважаючым матэрыялам для кастарэзаў Наваградка былі рогі і косьці дзікай жывёлы. Па вызначэнню Н.М. Ермолавай, з 50 касьцяных вырабаў, толькі 10 зроблены з плюсневай, пястной і берцовай косьці авечкі (у адным выпадку, магчыма, казы) і грыфельнай косьці каня. Для ўсіх астатніх матэрыялам былі рогі і косьці лася альбо шляхетнага аленя.
У першапачатковым паселішчы Малага Замка косьці і, у меньшай меры, рогі апрацоўвалі хатнім спосабам. Характар рамяства кастарэзная справа набывае толькі напачатку XII ст„ будучы пры гэтым падсобнай галіной апрацоўкі каляровых і шляхетных металаў. Інструменты залатароў выкарыстоўваліся пры рабоце з косьцю і рогам, калі роля апошняга значна ўзрастае. Рост майстэрства наваградскіх кастарэзаў адлюстроўваецца, у прыватнасьці ў тым, што яны выраблялі наібольш цяжкія для работы вырабы — двухбаковыя грэбні. Разам з тым нават у рамесную пару сваёй гісторыі кастарэзы Малага Замка не дасягнулі тае дасканаласьці ў вырабе сваіх рэчаў, якая характэрна для іншых гарадоў на тэрыторыі Беларусі .
На дзяцінцы кастарэзства, у сутнасьці, так і не стала галіной рамяства. Там знайдзена 50 вырабаў з косьці і рогу (на тэрыторыі Малага Замка маецца больш за 320). Гэта рогі і косьці са слядамі апрацоўкі. Маюцца нарыхтоўкі, над якімі работа не закончана. Вырабы, амаль выключна, утылітарнага прызначэньня. Гэта праколы (10 экзэмпляраў) даўжынёй да 12 см, некалькі іглаў даўжынёй да 10 см. Знайдзены чатыры наканечнікі з завостраным альбо акругленым заканчэньнем.
1 ДН. Мал. 8,24.
2 ДН. Мал. 20,1.
3 Штыхов Г.В. Города... С. 111.
4 ДН. С. 141144.
155
Глава IV
Мал. 56. Вырабы з косьці і рога.
156
Рамяство
157
Глава IV
9 10
Мал. 58. 1,2 — каменныя прасліцы, 310 тачыльныя камяні.
158
Рамяство
Некаторыя касьцяныя вырабы дзяцінца зроблены больш кваліфікавана. Гэта акруглая і гранёная рукаяткі, вузкая паліраваная накладка са штыфтом, гузікпалачка з перахватамі, аналогія якой маецца ў Ваўкавыску' і іншыя вырабы. Аб выкарыстаньні цыркуля для кастарэзных работ сведчаць знаходкі з кружковым арнаментам. Добрай апрацоўкай вылучаюцца наканечнікі стрэлаў. Гутарка аб іх пойдзе ў наступнай главе, што прысвечана зброі. Супастаўляючы іх, а таксама пласцінку са штыфтом і вырабы з кружковым арнаментам з астатнімі прымітыўнымі вырабамі Замкавай гары, трэба мяркаваць, што лепшыя па якасьці рэчы былі зроблены на Малым Замку.
Як і для прадметаў з іншых матэрыялаў, прызначэньне асобных касьцяных вырабаў застаецца няяснае. Такая знаходка з адтулінай для падвешваньня, адзін канец якой завостраны. 3 раней неапублікаваных знаходак Малага Замка адзначым вастрыё з адтулінай даўжынёй 13 см і прасліцы з рогу.
Больш за 120 наваградскіх вырабаў былі зроблены з мясцовага камяню — гліністага сланцу і пяшчаніку. Галоўнымі вырабамі былі тачыльныя камяні, якіх на вакольным горадзе знайдзена 65, а на Малым дзяцінцы 30. Форма і памеры іх самыя розныя. На Замкавай гары знайдзены дзве нарыхтоўкі для тачыльных камянёў даўжынёй 22 см, шырынёй 6,5 см. Пераважаюць знаходкі ў форме брусочкаў альбо плоскія, даўжынёй да 10 см. Частка тачыльных камянёў з адтулінамі, прывешвалася да поясу. Прыгадаем і камяні з жалабкамі, што выкарыстоўвалі залатары для заточкі інструменту. На Малым Замку знайдзены два вялікія круглыя тачылы . Тачыльныя камяні Наваградка тыповыя для старажытнарускіх помнікаў і ніякімі асаблівасьцямі не адрозніваюцца.