Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Мал. 68. Арбалетныя стрэлы.
прыватнасьці, яго мангольскага палка, заваяваць Наваградскі дзяцінец.
1 Медведев А.Ф. Op. cit. С. 76.
2 Культура Биляра. М„ 1985. С. 155.171; Никольская Т.Н. Военное дело в городах земли Вятичей (по материалам древнерусского Серенска). // КСИА. 1974. Вып. 139. С. 35.
175
Глава V
Мал. 69. Пласціны ад панцыраў.
Мал. 70. Цуглі.
Мал. 71. 1,2, 5 — часткі цугляў, 3 — ледаходны шып, 4 — падкова, 6 — скрабніца.
176
Зброя
Мал. 72. 13 шпоры і іх абломкі, 4 спражка от шпоры.
Як ужо адзначалася, асобныя знаходкі срэзняўрыдлёвачак вядомыя ў шэрагу заходнерускіх гарадоў, але цікава, што ў наіболый багатай ваўкавыскай калекцыі зброі, дзе налічваецца 234 жалезных наканечнікаў стрэлаў, такіх срэзняў не было1.
Раней прыведзеныя пісьмовыя сведчаньні аб Наваградку паказваюць актыўную ваенную дзейнасьць яго жыхароў, праўда, толькі для другой паловы XIII ст. Наваградцы адбіваюць паходы на горад валынскіх князёў, аб гэтым паведамленьні пад 1252,1253 і 1254 гадамі. У 1256 г. Раман Данілавіч, які атрымаў Наваградак ў сваё ўладаньне, збіраецца з гараджанамі на дапамогу свайму баньку, які ваяваў з яцьвягамі. Пад тым жа годам маецца паведамленьне, што «Роман и новгородцй» павінны былі ісьці да Возвяўля, а адтуль да Кіева. Войшалк, які валодаў Наваградкам у 60я гады XIII ст. узяўшы з сабой наваградцаў «и пойде в Литву княжить». Нарэшце пад 1274 г. паведамляецца, што пад напорам валынскага войска, паў Наваградскі вакольны горад, але дзяцінец утрымаўся.
Выдатная і разпастайная зброя Наваградка, характэрная для жыхароў гораду з пачатку XII ст., якая не саступала лепшым старажытнарускім узорам, давала ім магчымасть і ў XII ст. рабіць бліжнія і далёкія паходы, ў якіх прымалі ўдзел не толькі пешыя воі, але і коньнікі. Гэта зброя дазваляла трымаць у падпарадкаваньні просты люд гораду і жыхароў Наваградскай акругі.
1 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 103.
177
Глава IV
Глава в. Сельская гаспадарка і промыслы
Важную ролю сельскай гаспадаркі, у прыватнасьці, земляробства ў эканоміцы старажытнарускага гораду паказваюць шматлікія матэрыялы. Няма, здаецца, ні аднаго гораду дамангольскага часу, пры раскопках якога не былі б знайдзены тыя альбо іншыя сельскагаспадарчыя прылады, зярняты і іншыя рэаліі, што належаць зямляробству. Не выпадкова, гісторыя сельскай гаспадаркі Старажытнай Русі, шмат у чым будуецца на матэрыяле з раскопак старажытнарускіх гарадоў. Аб старажытнарускім горадзе апраўдана можна сказаць, як казалі аб сярэдневяковым горадзе Заходняй Еўропы: ён «напалову заселены і напалову засеяны».
У культуры старажытнага Наваградка спецыфічна адлюстраваны заняткі вясковых жыхароў гаспадаркай. Жывучы ў зоне наібольш урадлівых земляў Беларусі, наваградцы займаліся земляробствам галоўным чынам, у раньнюю пару існаваньня паселішча. Да наібольш старажытнай пары ў гісторыі Наваградка належыць свіран на пасадзе і, магчыма, другое такое ж памяшканьне, што стаяла амаль побач. Сошнік з Малага Замка належыць да раньніх ворных прыладаў на Беларусі'. У абедзьвух частках гораду знайдзены абломкі яшчэ двух сашнікоў і двух наральнікаў. На тэрыторыі Замкавай гары знайдзена касагарбуша. Такая ж каса на вакольным горадзе ляжала пад печкай дома2. Сярпы (3 экзэмпляры) вядомыя толькі на Малым Замку. За выключэньнем аднаго з іх, які ўваходзіў у інвентар простага гаражаніна другой паловы XII ст., два другія, як і ворныя прылады і косы, звязаны з раньняй гісторыяй гораду.
Земляробчыя прылады, падобныя да нашых, з’яўляюцца ў X ст. На падставе знаходкі сашніка з Гродна, які нагадваў наваградскі, А.В. Кір’янаў рэканструяваў саху Панямоньня ў выглядзе трох, а магчыма і чатырохзубай вупражнай прылады. Такая саха яшчэ не мела прыстасаваньня для адвалу пласта і магла толькі разрыхляць зямлю на нязначную глыбіню3. Наваградскія сярпы належаць да ноўгарадскага тыпу прыладаў, якія лічыліся наібольш эфектыўнымі4. Драўляная рыдлёўка для веяньня зерня адзначана ў главе 4. Яна знайдзена ў той зоне Наваградскага дзяцінца, дзе жылі княжацкія чаляднікі.
У Наваградку знайдзены восем камянёўжорнаў, з якіх толькі адзін належаў да культурнага слою XII ст. Астатнія, ізноў такі звязаны з жыцьцём паселішча да канца XI ст. У гэтым плане цікавая пабудова 23 вакольнага гораду. Да яе належалі пяць жорнавых камянёў. На Замкавай гары знайдзе
1ДН. Мал. 80,3; КоробушкинаТ.Н. Земляробствана тэрыторыі Беларусі. Мінск, 1979. С. 2224.
2ДН. С. 26.
3 Кирьянов А.В. Материалы по истории земледелия из раскопок в Гродно. // МИА. 1954.ВЫП.41.С.209. 7
4 Коробушкина Т.Н. Op. cit. С. 48, 49.
178
Сельская гаспадарка і промыслы
ны толькі адзін такі камень. Ён ляжаў у мацерыковай яме. Для апрацоўкі агародаў служылі рыдлёўкі, ад якіх захаваліся жалезныя акоўкі (3 экзэмпляры). Падобныя акоўкі добра вядомыя ў старажытнарускіх помніках, у тым ліку ў заходнерускіх гарадах.
Занятак земляробствам, характэрны для перыяду з канца X да канца XI стст., у XII ст. спыняецца. Гэта праца робіцца заняткам простых гараджан, у той час як насельнікі багатага кварталу вакольнага гораду і заможныя слаі Замкавай тары прадстаюць толькі як спажыўцы ўраджаю. У апошніх гэта праявілася ў гумнах, якія запоўнены зернем і іншымі сельскагаспадарчымі культурамі.
У юрыдычных дакументах XVI ст. яшчэ добра прасочваецца сувязь Наваградка з сельскай гаспадаркай1. Натуральна, што ў старажытнарускі час яна была нашмат цяснейшая. Можна сабе ўявіць, што вытворцамі сельскагаспадарчай прадукцыі побач з шэраговымі наваградцамі, якія займаліся земляробчымі работамі, былі таксама жыхары акругі.
Сельскагаспадарчыя культуры ў Наваградку прадстаўлены наступным чынам: азімае жыта складала 56% злакаў, мяккая пшаніца — 42%2. Зусім паіншаму прадстаўлены гэтыя дзьве культуры ў другіх гарадах Панямоньня. У Гродне азімага жыта было 98%, а ў Ваўкавыску 96% ураджаю3. У невялікай колькасьці ў Наваградку прадстаўлены іншыя культуры — ячмень, авёс, гарох і канапля4. У адной з бочак кладавой на Замкавай гары ляжалі згарэўшыя косткі яблык і сліваў5.
Разнастайныя матэрыялы сведчаць аб жывёлагадоўлі гараджан. Гэта рэшткі хлявоў з гноем, ножніцы, каб стрыгчы авечак, прасліцы з разнастайных матэрыялаў і остэалагічныя матэрыялы. Апошнія прадстаўляе табліца 5 — вынік доследаў В.І. Цалкіна.
Сярод хатняй жывёлы ў Наваградку перавага была за буйнай рагатай жывёлай і свінямі, што, увогуле, адпавядае характару остэалагічных астаткаў старажытнарускіх гарадоў. Авечкі і козы ў рацыёне насельнікаў складалі адносна невялікую долю, але людзі шырока выкарыстоўвалі скуры і воўну гэтай жывёлы, а косьці былі матэрыялам для розных вырабаў.
У археалагічнай літаратуры неаднаразова падымалася пытаньне аб тым, ці былі коні на Русі мясной жывёлай. Вялікая частка даследчыкаў лічыць, што гэта адбывалася ў галодныя гады6. Па назіраньнях В.І. Цалкіна жыха
1 Бурдзейка А. Нарыс соцыяльна эканамічнага жыцьця места Наваградку ў XVI сталецьці. // Гістарычнаархеалагічны зборнік. Менск, 1927. Т. 1. С. 167168.
2 Кирьянов А.В. Op. cit. С. 20, 207; Зверуго Я.Г. Древний Волклвыск. Минск, 1975. С. 84.
3 Вызначэнне Н.А. Кір’янавай.
4 Вызначэнне М.М. Якубцінера.
5 Вызначэнне В.А. Калеснікава.
6 Третьяков П.Н. Сельское хозяйство и промыслы // ИКДР. 1951. Вып, 1 С. 59; Монгайт А.Л. Старая Рязань // МІ4А. 1955. Вып. 49. С. 166; Седов В.В. Сельские поселения центральных районов Смоленской земли // МИ А. 1960. Вып. 92. С. 75
179
Глава IV
Табліца 5
Косьці хатняй жывёлы (Малы Замак)
Назва віду Колькасьць Працэнтныя суадносіны да ўсяго остэалагічнага матэрыялу
Буйная рагатая жывёла 105 21,4
Свіньні 94 19,1
Дробная рагатая жывёла 77 15,7
Коні 25 5,1
Сабакі 11 2,2
Усяго 312 63,5
ры Малага Замка елі каніну. Рэіпткі конскіх касьцей сустракаліся ў такім стане, што гэта былі рэшткі мясной ежы1, косьці каня былі матэрыялам для вырабу пралак. Але галоўнае выкарыстаньне коней было для транспартных і баявых патрэбаў. Пры адносна невялікай колькасьці конскіх касьцей — няшмат больш за 5% ад усіх касьцей жывёлы, у Наваградку знайдзена шмат рэчаў, якія належаць да рыштунку коньніка і вупражжы верхавога каня, аб якіх гаварылася ў папярэдняй главе.
Апошнім у шэрагу хатняй жывёлы стаіць сабака. Па заключэньню Н.М. Ермолавай ён быў дробнай пароды.
Вялікае значэньне мела ў Наваградку паляваньне. Остэалагічныя матэрыялы, даследваныя В.І. Цалкіным паказваюць наступнае:
Косьці дзікай жывёлы (Малы Замак)
Табліца 6
Назва віду Колькасьць Працэнтныя суадносіны да усяго остэалапчнага матэрыялу
Зубр 30 6,2
Лось 37 7,6
Алень шляхетны 43 8,5
Касуля 21 4,3
Мядзведзь 4 0,9
Бабёр 5 1
Заяц 5 1
Усяго 179 36,4
1 Асабістае паведамленне В.І. Цалкіна. Канінай, магчыма, харчаваліся ў гарадах
Панямоння — Гродне і Ваўкавыску. Зверуго Я.Г. Op.cit. С. 90
180
Сельская гаспадарка і промыслы
Дзікія жывёлы прадстаўлены касьцямі зубра, шляхетнага алепя, дзіка і інш. Сярод остэалагічнага матэрыялу Замкавай тары Н.М. Ермолава вылучае косьці тура — вельмі рэдкай жывёлы. Такім чынам, палявалі на мясных жывёлаў. Заўважым, што да такіх В.І. Цалкін залічае мядзведзя і бабра'.
Пушныя звяры, якіх у лясах Панямоньня вялося багата, астаткамі касьцей не прадстаўлены. Гэта, аднак, не значыць, ніто яны не былі аб’ектам паляваньня. Пушніна, несумненна, была хадавым таварам, якім наваградцы маглі расплачвацца за дарагія і нярэдка унікальныя вырабы, знайдзсныя ў гэтым горадзе. Яшчэ ў 1950 г. Е.І. Гарунова, а пазней В.І. Цалкін звярнулі ўвагу на тое, што остэалагічны матэрыял дае скажонае прадстаўленьне аб санраўдных памерах паляваньня на пушнога звера. Адсутнасьць касьцей пушных зьвяроў на паселішчы аўтары тлумачаць тым, што пасля таго як скура звера была знята, тушу яго пакідалі у лесе2. Праўдзівасьць гэтага мяркаваньня падцвярджаецца драўлянай скульптурай са Штральзунда (ГДР), якая паказвае паляўнічага, які здымае ў лесе скуру забітай вавёркі3. Праўда, на асобных паселішчах знайдзена шмат касьцей пушных звяроў, так на гарадзішчы Асотэ ў Латвіі косьці куніцы складалі 45% остэалагічных астаткаў дзікай фаўны4.
Вялікае значэньне паляваньня характэрнае і для іншых гарадоў Панямоньня. У Ваўкавыску, на Замчышчы — вакольным горадзе, косьці дзікай жывёлы складалі 29,1% остэалагічных матэрыялаў, а на «Шведскай тары» — дзяцінцы — 55,4%. На гродзенскім дзяцінцы — Старым Замку прадстаўнікі лясной фаўны складалі 57% касьцей5. Остэалагічныя матэрыялы Замкавай тары Наваградка не былі так сістэматычна вывучаны як адпаведныя матэрыялы Малага Замка, але можна сабе ўявіць, што значэньне паляваньня там было, прыблізна, такое ж, як у Ваўкавыску і Гродне. Нагадаем, што менавіта на Наваградскім дзяцінцы была знайдзена серыя касьцяных стрэлаў, прызначаных для таго, каб не пашкодзіць скуру звера і косьці тура, незафіксаваныя ў іншых заходнерускіх гарадах.