• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    карысталіся эквівалентам у выглядзе металу.
    3 ружовага шыфера зроблены дзьве біканіч
    ныя пацеркі, а таксама
    тачыльны камень2. Шыферныя культавыя знаходкі будуць разгледжаны ў адпаведнай главе.
    Побач з паліванай керамікай з каляровай гліны, якую ў Наваградку выраблялі мясцовыя
    рамеснікі, і, як мы спрабавалі паказаць, у некаторай ступені прыезжыя кіеўскія майстры, у горадзе пабытаваў белагліняны паліваны посуд. У ваколіцах Наваградка няма выхадаў белай гліны і таму няма падстаў лічыць белагліняныя пасудзіны этага гораду мясцовай прадукцыяй.
    L—і—і—і	Вытворчасьць кера
    Мал. 79. Белагліняная паліўная кераміка. мікі з белай гліны ў
    1 Янин В.Л. 1) Денежновесовые системы русского средневековья. М., 1956. С. 188189; Русские денежные системы IXXV вв. // Древняя Русь. Город, село, Замок. М„ 1985. С. 365.
    2ДН. Мал. 49,13; 58,2.
    192
    Гандль. Знешнія сувязі
    Кіеве і гарадах паблізу яго распачалося ў XI ст., а магчыма і ў канцы X ст.1. Гэта дае магчымасьць бачыць у наваградскім белагліняным посудзе паўднёварускі імпарт, уключыўшы туды нешматлікую непаліваную кераміку з белай гліны. Падобная атрыбуцыя дадзена ваўкавыскаму белаглінянаму паліванаму посуду. Адзначым падобную кераміку з Віцебска і Слоніма2. Істот
    на, што нават у Любечы, які экспартаваў паліваны посуд з каляровай гліны, белагліняная паліваная кераміка была прывазная3.
    Важным артыкулам наваградскага імпарту з’яўляецца шкляны посуд, што зроблены ў кіеўскіх майстэрнях. Ён даволі добра вядомы ў літаратуры. Значную частку пасудзін, знайдзеных на Малым
    Мал. 80. 1,37 — фрагменты шкляных пасудзін, 2 — абломак металічнага люстэрка.
    Замку, характэрызавала Ю.Л. Шчапава (надрукавана ў кнізе
    «Старажытны
    Наваградак»)4. Аднак тэму аб шкляных пасудзінах старажытнарускага паходжаньня нельга лічыць вычарпанай.
    1 Макарова Т.И. Поливная керамика древнего Любеча. М., 1972. С. 10.
    2 Зверуго Я.Г. Op. cit. С.79; Штыхов Г. В. Op. cit. С. 34; Пех Г.И. Раскопки древнего Слонима // Древнености Беларуси. Минск, 1966. С. 279.
    3 Макарова Т.И. Поливная керамика древнего Любеча // СА. 1965. Вып. 1. С. 235.
    4 Щапова Ю.Л. Стекло Киевской Руси. М., 1972. С. 4551; ДН. Мал. 24,1; 31,1,3,6;
    48,10,12,13; 62,3; 71,10; 74,46.
    193
    Глава IIV
    За час раскопак у Наваградку знайдзены фрагменты, якія належалі 70 пасудзінам, звараным па старажытнарускім каліевасвінцовакрэмнязёмным рэцэпце. Амаль усе знаходкі належаць да Малога Замка. На Замкавай
    тары сустракаюцца абломкі пяці пасудзін, з іх толькі адно донца і венчык
    (6 экзэмпляраў). Шкло іх безколернае, у адным выпадку блакітнае. Гэты тып пасудзін у Наваг
    Наібольш распаўсюджанай формай пасудзін з’яўляюцца келіхі, ад якіх захоўваецца часьцей за ўсё паддон. Такіх келіхаў было 36. У асобных пабудовах яны сустракаліся ў некалькіх экзэмплярах1. У заходнерускіх гарадах келіхі на паддоне вядомыя ў Полацку, Тураве, Пінску і Бярэсьці2.
    Варонкападобныя гладкія і рыфлёныя келіхі з вострым донцам
    радку з’явіўся раней за іншыя. Донца такаго келіха знайдзена ў пабудове другой паловы XI
    Мал. 81. Фрагменты шкляных пасудзін.	ст' Наібольш позні ва
    ронкападобны келіх адносіўся да другой паловы XII ст.3. У гарадах заходняга рэгіёну падобныя келіхі вядомыя ў Тураве і Полацку4.
    Шклянкападобныя пасудзіны з пятлястым венчыкам (6 экзэмпляраў). Часам такія пасудзіны мелі вертыкальныя рэбры. Паралелі ім знайдзены ў тых самых гарадах Заходняй Русі, дзе вядомыя вострадонныя келіхі5.
    1 ДН. С. 41., Мал. 31,1,3,6.
    2 Полубояринова М.Д. Стекляная посуда древнего Турова // СА. 1963. Вып. 4. Мал. 1,2; Яніцкая М.М. Вытокі шкларобства ў Беларусі. Мінск, 1980. Мал 19' Лысенко П.Ф. Города... С. 111; Бярэсце. С. 383.
    3ДН. Мал. 19,9; 55,15.
    4 Полубояринова М.Д. Op. cit. С. 234; Яніцкая М.М. Op. cit. Мал. 19,и.
    5 Полубояринова М.Д. Op. cit. Мал. 1,1; Яніцкая М.М. Op. cit. Мал. 19,6.
    194
    Гандль. Знешнія сувязі
    У пабудове Малага Замка другой паловы XII ст. знайдзена 25 абломкаў шклянога посуду з безколернага шкла, упрыгожаныя ніцямі з блакітнага і сіняга шкла1. Абломкі такіх жа пасудзін сустракаліся ў культурным слоі. Форму такіх пасудзін не ўдалася аднавіць. Фрагменты шкляных пасудзін з накладным! ніцямі знайдзены ў Тураве2. Ножку пасудзіны, анаментаваную паласой фіялетавага шкла і верхнюю частку чаркі з выступаючым рэльефам, можна супаставіць са знаходкамі з Полацка3.
    Астатнія наваградскія пасудзіны, вырабленыя па старажытнарускім рэцэпце, пакуль не маюць аналогій. Гэта гаршкападобныя (5 экзэмпляраў), колбы (5 экзэмпляраў), рыфлёны флакон, упрыгожаны фіялетавай шкляной спіральлю, абломак бірузовай пасудзіны з акруглымі сьценкамі, талерка, унутраная частка якой упрыгожана карычневафіялетавай эмальлю, абломак тоўстасьценнай пасудзіны з валікам і інш.4.
    У літаратуры агульнапрызнана кіеўскае паходжаньне Наваградскіх пасудзін, зробленых з каліевасвінцовакремнязёмнага шкла, як і такіх жа пасудзін з іншых заходнерускіх гарадоў. Жаданьне беларускага мастацтвазнаўцы М.М. Яніцкай у Наваградскім шкляным посудзе бычыць мясцовую прадукцыю, не мае падстаў5. У Кіеве адкрыты майстэрні, вырабы якіх блізкія да наваградскіх. Так на тэрыторыі «гораду Яраслава», былі: вострадонны келіх, бакалы на паддоне, пасудзіны, упрыгожаныя шкляной ніткай і інш. На тэрыторыі Падолу выраблялі чаркі і іншыя шкляныя пасудзіны. Такі ж малюнак назіраецца і ў майстэрнях КіеваПячорскай лаўры6.
    Аб ваконным пікле багатых дамоў вакольнага гораду мы гаварылі ў главе 3. У дадатак трэба адзначыць, што безколерныя з жаўтаватым адлівам ваконныя дыскі па колеру і фактуры шкла надзвычай падобныя да кіеўскага шклянога посуду. Падобны і рэцэпт вырабу абодвух відаў шкляных вырабаў. Асобныя фрагменты наваградскага ваконнага шкла, звараны з дамесам кальцыя. Гэта, на думку Ю.Л. Шчапавай, сведчыць аб тым, што такое шкло вышла з майстэрняў грэчаскіх майстроў, якія перасяліліся ў Кіеў7. Акрамя Кіева, ваконнае шкло выраблялі і ў Пераяслаўлі8.
    1 ДН. Мал. 79.
    2 Полубояринова М.Д. Op. cit. Мал. 1,3; 2,10.
    3 Щапова Ю.Л. Op. cit. Мал. 8,14,15.
    4 ДН. Мал. 62,3; 71,10; 74,1.
    5 Погляд М.М. Яніцкай прааналізаваны аўтарам у артыкуле «О Новогрудском стеклоделии» (по поводу выхода книги М.М. Яницкои «Истоки стеклоделия в Белоруссии») // СА. 1985. Вып. 4. С. 260264.
    6 Богусевич В.А. Мастерские по изготовлению смальты и стекла в Киеве // КСИА УССР. 1951. вып. 3. С. 20; Новое в археологии Киева. С. 314, 316.
    7 Щапова Ю.Л. Древнерусские стеклянные изделия как источник истории руссковизантийских отношений // ВВ. 1962. Вып. 21. С. 66.
    8 Сикорский М.И. Склоробна майстерня XII ст. у ПереяславлиХмельницкому //Дослиджения словяноруськой археологии. КиТв, 1976. С. 448.
    195
    Глава IIV
    Ваконнае шкло з’яўляецца ў Наваградку амаль адначасова са шклянымі кіеўскімі пасудзінамі. Калі самы раньні вострадонны келіх належыць да наваградскага жылога дому другой паловы XII ст., то ваконныя дыскі зафіксаваны ў першай палове XII ст. адразу ў трох дамах. Яны прыбывалі ў Наваградак напрацягу ўсяго XII і першай паловы XIII вв.1.
    Вялікая колькасьць ваконнага шкла на Малым Замку Наваградка выводзіць тэты горад на першае месца па колькасьці знаходак такога кшталту, што тлумачыцца канцэнтрацыяй на дадзенай тэрыторыі багатых жылых дамоў. На Замкавай гары жылыя пабудовы знаці не трапілі ў наш раскоп і таму там не знайдзена ні аднаго фрагмента ваконнага шкла, хаця няма сумненьня, што і на дзяцінцы дамы яго сацыяльных вярхоў былі зашклёныя. Знаходкі ваконнага шкла ў заходнерускіх гарадах Ваўкавыску і Тураве паходзяць менавіта з тэрыторыі іх дзяцінцаў2.
    Значны аб’ём шкларобчых работ майстэрні КіеваПячорскай лаўры, дзе, побач са шкляным посудам было знайдзена шмат ваконнага шкла3, ідэнтычнага наваградскаму, не пакідае сумненьня ў тым, што шкляныя пасудзіны і ваконныя дыскі Наваградка былі дастаўлены з Кіева.
    Шкляныя ўстаўкі (10 экзэмпляраў). Зробленыя, пераважна, з сіняга альбо зялёнага шкла, маюць авальную, акруглую, трохвугольную альбо квадратную форму. 3 сямі ўставак, якія былі прааналізаваны, пяць былі зроблены ў старажытнарускіх майстэрнях. Такія знаходкі, па матэрыялах Малага Замка, пабытавалі ў Наваградку з другой паловы XII ст.4. Да асобна знайдзеных уставак трэба далучыпь чатыры сэрцападобныя з зялёнага шкла, устаўленыя ў срэбныя з пазалотай бляшкі5. Яны таксама былі зроблены з каліевасвінцовакрэмнезёмнага шкла. Шкляныя ўстаўкі разнастайных формаў знайдзены ў Полацку, Ваўкавыску, Тураве і Гродне. У апошнім, вялікія па сваіх памерах (дыяметр да 3 см) устаўкі, верагодна, упрыгожвалі кнігі6.
    У Наваградку і яго навакольлі знайдзена шмат шкляных пацерак. 3 пабудоў і культурнага слоя паходзяць 253 знаходкі. Пры гэтым на Замкавай гары знайдзена толькі восем пацерак. Нітка з бісера ў колькасьці 90 штук была знайдзена пры пахаваньні на хрысьціянскіх могілках Малага Замка7. Больш за 500 бісерных пацерак знайдзена ў наваградскім курганным магільніку. Асобныя ніткі мелі да 150 пацерак. У іншых курганах шкляныя
    1 ДН. С. 32, 37, 45, 67, 73, 93.
    2 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 79; Лысенко П.Ф. Op. cit. С. 40, 60.
    3 Богусевич В.А. Op. cit. С. 19; Вытворчасць шкляных пасудзін і ваконнага шкла ў адных і тых жа майстэрнях адбывалася і ў майстэрнях феадальнай Грузіі: Чхарашвили М.Н. Стекло средневековой Грузии // Автореферат канд. дис Тбилиси 1977. С. 19.
    ’ДН. С. 39,71,91,93.
    3 ДН. Мал. 49,14.
    6 Яніцкая М.М. Op. cit. Мал. 49, вл.
    7ДН. С. 118.
    196
    Гандль. Знешнія сувязі
    пацеркі сустракаюцца ў невялікай колькасьці1. У масе шкляных пацерак пераважаюць вырабы старажытнарускага, больш дакладна кіеўскага паходжаньня, зробленыя са свінцовага альбо каліевасвінцовага шкла. Пры вывучэньні старажытнарускіх шкляных пацерак Наваградка ў яго ваколіц, выкарыстаны дадзеныя аналагічных знаходак, хімічны аналіз рабілі М.Ф. Фехнер, Ю.Л. Шчапава і З.А. Львова. Старажытнарускія пацеркі Наваградка і яго ваколіц маюць паралелі ва ўсіх заходнерускіх гарадах і іншых помніках, даследаваных на тэрыторыі Беларусі. Гэта пазбаўляе ад неабходнасьці паказваць паралелі для кожгага тыпу нашых пацерак.
    Старажытнарускія пацеркі прадстаўлены наступнымі тыпамі:
    Бітрапецэпадобныя (8 экзэмпляраў). Зроблены з сіняга і зялёнага шкла. Наібольш раньняя пацерка дадзенага тыпу знайдзена ў пабудове другой паловы XI ст.2. Хімічны аналіз паказаў, што шкло адной з такіх пацерак было