Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
3 розных абласьцей Прыбалтыкі прывезены ў Наваградак металічныя ўпрыгожаньні. Часьцей за ўсё гэта бронзавыя падковападобныя спражкі. У перадмацерыковым слоі Малага Замка знайдзена буйная спражка з варонкападобнымі галоўкамі. Блізкая да яе па форме паходзіць са скарбу ў Цэльміню (Латвія)5. На Малым Замку і Замкавай тары сустрэлася па бронзавой фібуле з заканчэньнямі ў форме галовак маку. Больш за 500 такіх фібул налічваецца ў Летуве6. Бронзавыя фібулы з патоўшчанымі канцамі, што праніклі ў Наваградак і Суляцічы над горадам і, знайдзеныя ў шэрагу
1 ДН. Мал. 84,3; Штыхов Г.В. Города... Мал. 28,10.
2 Розенфельдт Р.Л. Янтарь на Руси // Проблемы советской археологии. М., 1978. С. 197; Рыбина Е. Археологические очерки новгородской торговли. М„ 1978. С. 6061.
3 Сергеева З.М. Культурноэкономические связи западнорусских земель с Прибалтикой // Автореферат канд. дис. М., 1980. С. 12.
4 Накайте Л. Серебро в археологических памятниках Литвы // Автореферат канд. дис. Вильнюс, 1967. С. 1516.
5 ДН. Мал. 5,6; Urtans V. Senakie dcpoziti Latvja. Riga, Zinatne, 1977. att. 101,10.
6 ДН. Мал. 35,14; Lietuvos TSR archeologijos atlasas. Vilnius, 1978. T. IV. zem. 35.
205
Глава IIV
Мал. 85. Прывазныя металічныя і шкляныя вырабы.
заходнерускіх гарадоў (Стары Барысаў, Лукомль, Браслаў, Гродна, Слонім), таксама характэрныя для Літвы'. Да старажытнасьцяў гэтых земляў таксама трэба аднесьці бронзавыя масіўныя пярсьцёнкі2 і акруглыя гладкія і тардзіраваныя фібулы3.
У Наваградак трапляюць рэчы з тэрыторыі, занятай латгаламі. Гэта бронзавае чатырохчасткавае ўпрыгожаньне4, падковападобная бронзавая вітая фібула5 і прывескі ў форме калпачкоў6. Сувязі з гэтай і’рупай прыбалтыйскага насельніцтва праяўляюцца ў перанясеньні іх арнаменту на Наваградскія бытавыя нажы.
Да раньняга перыяду гісторыі Наваградка належыць бронзавая крыжападобная булаўка, пакрытая срэбрам і чэрню. Гэта ўпрыгожаньне
тыповае для мацерыковай Эстоніі7. Без удакладненьня месца паходжаньня да імпарту з Прыбалтыкі трэба аднесьці асобныя бронзавыя спіралькі8.
ДН. Мал. 59,25; Гуревич Ф.Д. Op. cit. Мал. 78,1; Сергеева З.М. О подковообразных фибулах с утолщенными концами на территории Древней Руси // КСИА 1977, Вып. 150. С. 36.
2ДН. С. 47. Мал. 35,12.
3ДН. С. 112. Мал. 85,8,9.
4ДН. С. 82. Мал. 66,19.
5 Сергеева З.М. Культурноэкономические связи... С. 8.
6 ДН. Мал. 83,6; Snore Е. Kivtu kapulauks. Riga, Zinatne, 1987. Tab. VII,9
7ДН. С. 1112. Мал. 5,7.
8ДН. Мал. 11,2,3.
206
Гандль. Знешнія сувязі
Пры разглядзе пытаньняў сувязі Наваградка з Прыбалтыкай ёсьць магчымасть мяркаваць, што наш горад не толькі атрымліваў упрыгожаньні з Літвы, але і ў сваю чаргу мог адпраўляць туды сваю прадукцыю. У склад літоўскіх скарбаў, што знайдзены ў Стоклішках і Гелегодзе ўваходзілі прывескі ў форме лілеі (крыну) і полыя металічныя пацеркі. Гэтыя скарбы О. НавіцкайтэКунцэне, Е. Антаневіч і Р. ВалкайтэКулікаўскене абаснавана звязваюць з Кіеўскай зямлёй. У сувязі са знаходкамі ў Наваградку матрыц кіеўскага тыпу, сярод якіх былі матрыцы, прызначаныя для цісненьня прывесак у форме крыну і полых пацерак, не выключана, што знаходкі ў Летуве мелі не толькі кіеўскае, але і наваградскае паходжаньне'. Пры суседстве і жывых сувязях Наваградка з літоўскімі землямі такое мяркаваньне цалкам рэальнае.
Паспрабуем разгледзець тыя прывазныя вырабы Наваградка, якія былі прывезены з краін Паўночнай, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.
Пастаўшчыком медзі для Ноўгараду і Латвіі лічыццца Швецыя2. Магчыма, што старажытнарускі Наваградак таксама атрымоўваў медзь з гэтай краіны. Паўночнае аблічча мае касьняны футаляр для грэбня са «сьцяжкамі», які належыць да раньняй гісторыі Наваградка3. Такі арнамент ёсьць на футалярах і грэбнях Біркі, Латвіі і Старай Ладагі. Э.Д. Шнорэ лічыць, што вырабы з такім арнаментам былі прывезены з паўднёвага берагу Балтыйскага мора4. Магчыма, што скандынаўскімі з’яўляюцца некаторыя наваградскія аднабаковыя грэбні з накладным! пласцінкамі, якія прымацаваныя цвічкамі. Падобныя распаўсюджаны ў Старажытнай Русі, атаксама Швецыі, Германіі і Польшчы5.
Асобныя знаходкі з Наваградка можна разглядаць як падражаньне скандынаўскім вырабам. Напрыклад жалезная спражка з увагнутымі бакамі, што знайдзена ў пабудове канца X ст. Аналагічная паходзіць з Ваўкавыска, дзе скандынаўскія знаходкі больш выразныя чым у Наваградку. Спражкі такой формы вядомыя ў Бірке. Там яны інкруставаны срэбрам6. Бронзавая крыжападобная прывеска з прымацаваным вушкам таксама магла быць падражаньнем паўночным упрыгожаньням. Прывескі такой формы знайд
1 Гуревич Ф.Д. Культурные связи древнерусских городов на территории Белоруссии с Прибалтикой // Проблемы энтоногенеза и этнической истории балтов. Вильнюс, 1985. С. 95.
2 Рыбина Е.А. Из истории торговли цветными металлами в Новгороде XXV вв. // Вестник МГУ. 1973. Вып. 1. С. 94; Коновалов А.А. Цветной металл, медь и её сплавы // Автореферат канд. дис. М., 1974. С. 10.
3 ДН. Мал. 5,8. „ . „
4 Ardman Н. Birka, Tafeln, Stockholm, 1940. Taf. 159,4; Давидан О.И. Гребни Старой Ладоги // АСГЭ. 1962. Вып. 4. Мал. 3,2; Шноре Э.Д. Асотское городишче. Рига, 1961. С. 124, табл. IX,15,19.
5 ДН. Мал. 5,4; Давидан О.И. Op. cit. С. 101.
6 ДН. Мал. 8,10; Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 11,26; Arbman Н. Op. cit., Taf. 26,2,5.
207
Глава IIV
зены ў Бірке, а ў нашай краіне, яны вядомыя ў Кіеўскім некропалі, у пахаваньні, дзе побач з другімі рэчамі, былі шкарлупападобныя фібулы1.
Цяжка Казань аб знаходках наканечнікаў жалезных ланцэтападобных стрэлаў — ці праяўляюць яны скандынаўскі ўплыў. У блізкім па культуры Ваўкавыску ланцэтападобныя наканечнікі спалучаліся з другімі скандынаўскімі знаходкамі адной з частак паселішча — Муравельніка (антрапаморфныя прывескі, ключ, шпоры)2.
Бронзавая булаўка з культурнага слоя Наваградка з навершыем у выглядзе фігуркі птушачкі, нагадвае булаўкі Фінляндыі3.
У кнізе «Старажытны Наваградак» выказана мяркаваньне аб тым, што каляровыя металы ў наш горад прывозілі не толькі з Паўночнай, але і з Цэнтральнай Еўропы. Калі лічыць, што Паўночназаходняя і Заходняя Русь карысталіся каляровымі металамі з адных і тых самых земляў, то гэта мяркаваньне падмацаванае знаходкамі бясспрэчна польскага свінца ў Ноўгарадзе'. Дакладнае вызначэньне крыніц каляровых металаў ускладняецца тым, што яны былі розныя. Да таго ж мясцовыя рамеснікі свабодна іх змешвалі5.
Невялікая группа керамікі першапачатковага Наваградка, упрыгожаная рамбічным і авальным штампам, адлюстроўвае кантакты наваградцаў з заходнеславянскімі зямлямі6. Хаця гэта маглі быць не столькі кантакты, колькі перасяленьне ў Наваградак асобных груп мазаўшан, якія выраблялі надобны посуд.
3 польскай тэрыторыяй звязана акруглапрамавугольная жалезная спражка са срэбнай насечкай. Блізкая ёй па форме і арнаментацыі спражка знайдзена ў каменным магільніку Чарна Велька на тэрыторыі Польскага Падляшша7. Да старажытнасьцяў Польшчы мы адносім таксама прыгожа арнаментаваны касьцяны ігольнік8. Тыповымі знаходкамі ў польскіх скарбах з’яўляюцца бронзавыя пацеркі — шарападобныя з дробнай зерню і авальная са скапай ніткай паблізу адтулін9.
Праз Польшчу альбо ПаўднёваУсходнюю Прыбалтыку трапіла ў Наваградак бронзавая чара са слядамі шматлікіх рамонтаў. Наваградская знаходка ідэнтычная чары з магільніка Стэфанова Вейгероўскага павету10.
1 ДН. Мал. 83,3; Arbman Н. Op. cit., Taf. 102,5—10; Каргер М.К. Древний Киев. Л., 1958. Т. 1.С. 209210.
2 Зверуго Я.Г. Op. cit. Мал. 13,6; 10,1,2; 34,4,6.
3 Kivikoski Е. Die Eisenzeit urn Auraflussgebiet. Helsinki, 1939. Taf. V,2,3.
4 ДН. C. 150; Янин В.Л. находка польского свинца в Новгороде // СА. 1966 Вып.2. С. 324.
5 Коновалов А.А. Op. cit. С. 5.
6 Малевская М.В. Некоторые исторические связи Новогрудка в X в. (по материалам керамики) // КСИА. 1972. Вып. 129. С. 19.
7 Зильманович И.Д. Op. cit. С. 97.
8 ДН. С. 105. Мал. 86,6.
’ДН.С. 101. Мал. 77,7,8.
10 ДН. С. 102.
208
Гандль. Знешнія сувязі
УI Іаваградку маецца невялікая колькасьць фрагментаў шкляных пасудзін заходнееўрапейскага паходжаньня, шкло якіх з’яўляецца каліевакальцыевамагніевакрэмнезёмным. 3 Замкавай гары (дзяцінца) паходзіць абломак тоўстасьценнай гранёнай пасудзіны з безколернага шкла, з вертыкальнымі палосамі, што нанесены белай эмальлю. У вакольным горадзе заходнееўрапейскія пасудзіны мелі петлепадобныя венчыкі. Да гэтай трупы посуду належаць таксама фрагменты з бязколернага тоўстага шкла з палосамі, нанесенымі чырвонай, жоўтай і белай эмальлю1.
Важкай знаходкай з’яўляецца тонкі залаты
пярсьцёнак з чырвоным каменьчыкам. На яго Мал 86 дбломкі шкляных абадку з перахватамі выгравіраваны лацінскія пасудзін.
літары, з ліку якіх чытаюцца: і, v, s, d, u, n, m, a.2
Д.А. Дрбоглаў прачытаў надпіс на пярсьцёнку наступным чынам: «Jesus dominus vindicarit те» — «Іісус Гасподзь выратаваў мяне». Тэты ахоўны пярсьцёнак, трэба думаць, трапіў у Наваградак разам са сваёй уладальніцан. Да прадукцыі заходпееўрапейскай майстэрні трэба аднесьці і маленькую залатую бляшку з чырвоным камянем3, які падобны на камень апісанага
вышэй пярсьцёнка.
Заходняе паходжаньне маюць крыштальныя ўстаўкі, якія знайдзены ў пабудове першай паловы XII ст. Адназ іх плоская, а другая пірамідальная4. Надзвычай рэдкай знаходкай для Старажытнай Русі з’яўляецца заходнееўрапейская шкляная гемма, знайдзеная пры раскопках Наваградскага храма. Аднак, паколькі яна звязана з духоўным жыцьцём гараджан, то будзе
разглядацца ў наступнай главе.
Значная частка Наваградскага імпарту паходзіць з хрісьціянскага і мусульманскага Ўсходу і паўднёвага памежжа Русі. 3 апошнім звязаны завушніцы ў выглядзе пытальніка (6 экзэмпляраў), на двух з іх былі надзеты сінія шкляные пацеркі, а на астатнія бронзавыя спіралькі5. У Ноўгарадзе і некаторых другіх старажытнарускіх помніках падобныя завушніцы належаць да XIVXV стст.6. У Наваградку яны з’явіліся не пазней XIII ст., бо былі знайдзены ў слоі пад пяском, што насыпаны на тэрыторыі Малага Замка,
1 ДН. С. 110.
2 ДН. С. 44. Мал. 30,11.
3 ДН. Мал. 76,4.
4 ДН. Мал. 35,5; У ДН. устаўкі памылкова вызначаны як шкляныя.
5 ДН. Мал. 4
6 Седова М.В. Op. cit. С. 16.