Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак
Фрыда Гурэвіч
Памер: 324с.
Мінск 2003
Наваградскія шкляныя вырабы старажытнарускага паходжаньня дазваляюць прыйсьці да наступнага заключэньня: посуд, ваконнае шкло, устаўкі«вочкі», пацеркі, пярсьцёнкі і бранзалеты, якія, мяркуючы па рэштках вытворчасьці, выраблялі ў адных і тых самых кіеўскіх майстэрнях, прывозілі ў Наваградак безперапынна з канца XI ст. і да таго часу, калі Кіеў спусташыла мангольскае нашэсьце. Першапачаткова колькасьць кіеўскіх шкляных вырабаў была невялікая. Масавы імпарт рэчаў са шкла пачына
1 Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 185.
2 Арциховский А.В. Курганы вятичей. М., 1930. С. 2526.
3 Шекун А.В. Раскопки и разведки на Черниговшчине // АО 1979 г. М„ 1980. С. 352.
4 Загорульский Я.Г. Op. cit. С. 229; Лысенко П.Ф. Города... С. 60.
5 Щапова Ю.Л. Op. cit. С. 11118.
6 Яніцкая М.М. Op. cit. С. 99100; Калядзінскі Л., Скрыпчанка Т. Ткачоў М. Віцебскія бранзалеты // ПКГБ. 1984. Вып. 4. С. 41—42; Скрыпчанка Т.С. Свіслацкія шкляныя бранзалеты // Весці АН БССР. 1980. Вып. 3. С. 71; Белорусская археология. Минск, 1987. С. 100.
7 Щапова Ю.Л. Стеклянные браслеты Волковыска // ТДКБ. С. 170.
201
Глава IIV
ецца, прыкладна, з другой чвэрці XII ст., калі ў яго склад уваходзіць ваконнае шкло, устаўкі, пярсьцёнкі, разнастайны шкляны посуд і бранзалеты. Усё гэта багата прадстаўлена ў заможных дамах на Малым Замку і, натуральна, у меныпай ступені ў простых дамах і гаспадарчых пабудовах на Замкавай тары.
Майстэрні Кіева, адкрытыя ў межах «гораду Яраслава», на тэрыторыі Пячорскага і Міхайлаўскага манастыроў і на Падоле, як лічаць кіеўскія археолагі, «сведчаць аб значнай і высокаарганізаванай вытворчасьці шкла, якая задавальняла патрэбы не толькі Кіева, але і другіх гарадоў Русі XIIXIII стст.»1. Апошняе палажэньне ў поўнай меры датычыць Наваградка.
Апраўдана было б мяркаваць, што сярод наваградскіх шкляных вырабаў, перш за ўсё, бранзалетаў, павінны былі быць рэчы з тэрытарыяльна блізкіх заходнерускіх гарадоў, дзе іх выраблялі. Калі б гэта было так, то ў Наваградку шкляныя бранзалеты, якія выраблялі яшчэ ў XIV ст. (Полацк, Свіслач), былі б знайдзены ў слаях, датаваных паслямангольскім перыядам. Але там іх няма, і, такім чынам, шкляныя бранзалеты Наваградка, як і іншыя вырабы са шкла, былі прывезены з Паўднёвай Русі.
Прадукцыя Кіева, Кіеўскай і іншых паўднёварускіх земляў прадстаўлена ў Наваградку рознымі індывідуальнымі знаходкамі. Гэта срэбная завушніца з трыма напускнымі зярнёнымі пацеркамі, што знайдзена на Замкавай тары. Падобныя ўпрыгожаньні — частыя знаходкі ў скарбах Кіева і Княжай гары2. Аб падабенстве Наваградскіх упрыгожаньняў з паўднёварускімі ішла гаворка ў нашай кнізе. Гэта — бронзавы медальён з устаўкай, плецены бранзалет з тонкага дроту, абломак бронзавага бранзалета з заканчэньнем у выглядзе полай трубкі і інш.3. Да вырабаў кіеўскіх майстроў быў аднесены таксама срэбны пярсьцёнак з чэрньню. У сувязі з выхадам у свет працы Т.І. Макаравай, што прысвечана чарненьню ў Старажытнай Русі4, спынімся ізноў на дадзенай знаходцы. Пярсьцёнак вузкі з прамавугольным шчытком, у сярэдзіне якога ў раме паказапы завіток5, у каталогу ТІ. Макаравой паралеляў не мае. Па тыпалогіі Т.І. Макаравай наваградская знаходка належыць да другога тыпу, а па характару арпаменту да падтыпу з рапартам бардзюра з лазы6. Пасля супастаўленьня з іншымі рэчамі, пярсьцёнак з черню ўпэўнена можна разглядаць як выраб кіеўскага майстра. Арыгінальная бронзавая праразная накладка, са стылізаванымі галовамі жывёлаў, разеткамі і крынападобнымі фігурамі7, якую, на нашу думку, трэба звязываць з вырабамі кіеўскага майстра.
1 Новое в археологии Киева. С. 351.
2 Корзухина Г.Ф. Русские клады ІХХІІІ вв. Л., 1954. Табл. XXIV,710; XXXI,10; Килиевич С.Р. Детинец Киева IX первой половины XIII вв. Киев, 1982. С. 101
3ДН. С. 115. Мал. 76,9; 90,1,4.
4 Макарова Т.Н. Черневое дело Древней Руси. М., 1986.
5 ДН. Мал. 90,2.
в Макарова Т.Н. Op. cit. С. 39.
7ДН. Мал. 49,27.
202
Гандпь. Знешнія сувязі
Ёсьць падставы лічыць, што бронзавыя часткі люстраўхорасаў таксама былі зроблены ў Кіеве. Зробленыя з алавяністай бронзы, яны маюць той жа хімічны склад металу, з якога зроблены наваградскія матрыцы, а кіеўскае паходжаньне апошніх не выклікае сумненьня.
Дзьве Наваградскія знаходкі паходзяць з Княжай тары. Гэта бронзавая прамавугольная спражка з акруглымі бакамі, упрыгожаная касымі крыжамі1 і абломак бронзавага люстэрка (мал. 80). У свой час на Княжай тары была ад
крыта майстэрня па вытвор
часьці металічных люстэрак, Мал. 84. Прывазныя вырабы з косьці, камяню дзе побач з гатовымі вырабамі г метала.
знайдзены ліцейны брак2. Ве
рагодна, што імпартам з поўдня была бронзавая абоймачка, адлітая ў адной форме з вырабам з гарадзішча Ленкавечкі ў Галіцкай зямлі3. Да пералічаных вырабаў далучым перакрыжаваньне шаблі паўднёварускага паходжаньня, аб якім гаварылася ў главе аб ваеннай справе.
Сярод матэрыялаў Замкавай гары, з якімі працавалі жыхары Наваградка, ёсьць горны крышталь. Радовішча яго вядома на Украіне, а ў Кіеве мела месца яго апрацоўка4. Не выключана, што горны крышталь Наваградка трапіў туды таксама з Кіева.
3 ружовага шыфера паўднёварускага паходжаньня зроблены асобныя культавыя прадметы. Нямала такіх вырабаў, выплаўленых з бронзы, выйшлі з кіеўскіх майстэрняў. Яны будуць разгледжаны ў наступнай главе.
Прыведзеныя матэрыялы паказваюць, што ў сваіх знешніх сувязях Наваградак быў цесна і актыўна звязаны з Кіевам і другімі паўднёварускімі землямі. Разам з тым, Кіеў быў не толькі пастаўшчык тавараў, якія вырабляліся ў яго майстэрнях і суседніх землях, але і буйным цэнтрам транзітнага гандлю. Тэты бок наваградскакіеўскіх адносін мы паспрабуем характэрызаваць на матэрыяле іншаземных тавараў.
1 ДН. С. 101. Мал. 77,12.
2 Беляшевский Н.Ф. Княжая гора. Киев, 1891. С. 8.
3ДН. С. 112., Мал. 90,7.
4 Фехнер М.В. Op. cit. С. 49.
203
Глава IIV
Сувязі Наваградка з іншымі заходнерускімі землямі і з тэрыторыяй Паўночнага Захаду і Паўночнага Усходу праяўляюцца, і'алоўным чынам, у асобных знаходках. Пэўныя кантакты існавалі з роднасным па культуры Ваўкавыскам. Гэта асабліва адчуваецца па матэрыялах канца X — пачатку XI стст., калі, як адзначалася ў главе 2, частка першапачатковага насельніцтва Наваградка перасялілася з Ваўкавыска, які быў заселены трошку раней. Магчыма, што з Ваўкавыска, дзе кастарэзнае рамяство было больш развітае чым у нашым горадзе1, прывозілі аднабаковыя грэбні, накладкі для лука і некаторыя іншыя вырабы, выраб якіх патрабаваў працы кваліфікаваных кастарэзаў.
Цікавая знаходка з Гродна — абломак даламітавай формы XII ст. для адліўкі шкляных пацерак2, дазваляе мяркаваць, што частка пацерак зоннай формы маглі быть дастаўлены з гэтага гораду. Зярнёныя металічныя пацеркі, якія лічацца характэрнымі ўпрыгожаньнямі дрыгавічоў, знайдзены ў абедзьвух частках гораду і вакольных магільніках3. Такія ўпрыгожаньні, як лічыць Б.А. Рыбакоў, магчыма, выраблялі ў Тураве4.
Бронзавыя трохпяцельчатыя прывескі і зорчатая спражка з белага металу, паходзяць з тэрыторыі, занятай радзімічамі. У Наваградку яны з’яўляюцца ў раньнюю пару гісторыі гораду5. Цэнтрам вытворчасьці прывесак у форме лыжачкі быў Смаленск і яго ваколіцы6.
У вялікай яме, што выкапана ў мацерыку, знайдзены віты срэбны бранзалет з абламанымі канцамі. Бронзавы бранзалет такой жа формы, з петлямі на канцах, знайдзены ў ваколіцах Наваградка, каля вёскі Гарадзечна, і паходзіць, верагодна, з кургана7. Падобныя бранзалеты характэрныя для Ноўгарада, а таксама для Наўгародскіх славенаў, крывічоў і вяцічаў8. Не выключана, што наваградскія знаходкі былі дастаўлены з Ноўгараду, хаця актыўных сувязяў з гэтым горадам у матэрыяльнай культуры Наваградка не назіраецца. Магчыма, што з гэтага ж гораду паходзіць абломак паліванай керамікі з падглазурным роспісам, якую М.У. Малеўская лічыць характэрнай для Ноўгараду9. 3 Ноўгараду альбо Старой Рязані паходзіць абломак пісанкі з чорнай палівай, якая арнаментаванафігурнымі скобкам!10.3 паўночназаходнімі землямі Старажыт
1 Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 49.
2 Яніцкая М.М. Op. cit. С. 44.
3 ДН. Мал. 66,6; Павлова К.В. 1) Раскопки курганов у дер. Городиловка... Мал. 16,1,2; 2) Могильники у деревень Мольничи и Сулятичи // КСИА. 1974 С 63’ Поболь Л.Д. Op. cit. Мал. 81,5,6.
4 Рыбаков Б.А. Ремесло Древней Руси. М„ 1948 С 342
5ДН. С. 26. Мал. 19,6; 20, 2.
6ДН. С. 103104. Мал. 84,1.
7 Поболь Л.Д. Op. cit. Мал. 81,2.
8 Седова М.В. Ювелирные изделия древнего Новгорода (XXV вв.). М., 1981. С. 96.
9 Малевская М.В. Поливная керамика древнего Новогрудка // СА. 1969. Вып. 3. С. 199—200.
10 ДН. С. 110., Мал. 89,4.
204
Гандль. Знешнія сувязі
най Русі звязаны дзьве знаходкі, якія належаць да раньняга паселішча — абломак навершыя касьцянога грэбня ў форме жывёлы і жалезны паясны кручок, які заканчваецца выявай конскай галавы’.
Цяжка паказаць месца вырабу бронзавай вухавёрткі, якая захавалася ў выглядзе вітага стрыжня і навершыя з фігурай сабакі. Аналагічная вухавёртка знайдзена ў гарадзішчы на Менцы. Несумненна, што абодва вырабы зроблены ў адным месцы.
Іншаземныя прывазныя вырабы
Наваградскі імпарт з краін, што ляжалі за межамі Старажытнай Русі, разгледзім пачынаючы з суседняй Прыбалтыкі. Аб прадметах узбраеньня, прывезеных з вобласьці куршаў успаміналася ў главе аб вайсковай справе. Па даўняй традыцыі, пастаўшчыком бурштына лічацца прыморскія тэрыторыі Прыбалтыкі. У савецкай літаратуры выказана мяркаваньне, што ў старажытнарускіх гарадах побач з прыбалтыйскім мог выкарыстоўвацца бурштын, радовішча якога меліся на Дняпры і Прыпяці2. У гэтым выпадку дарэчы прывесьці выснову З.М. Сяргеевай аб тым, што павелічэньне знаходак бурштыну ў заходнерускіх землях з канца XI да XIII стст. супадае з актывізацыяй рускапрыбалтыйскіх адносін3. Таму няма падстаў сумнявацца, што бурштын у заходнерускія землі і, адпаведна, у Наваградак, прыбываў з Прыбалтыкі.
У канцы I і пачатку II тысячагоддзя з Прымор’я і заходнеславянскіх земляў у Літву, праз пасрэдніцтва прусаў вывозілі срэбра, якое апошняя пастаўляла Латвіі4. Ці магла Літва пастаўляць гэты шляхетны метал у блізка адстаячы ад яе Наваградак? Гэта тым болып верагодна, што лентападобны срэбны злітак аб якім успаміналася ў главе 3, аналагічны прыбалтыйскім знаходкам.