• Газеты, часопісы і г.д.
  • Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак  Фрыда Гурэвіч

    Летапісны Новгородок: Старажытнарускі Наваградак

    Фрыда Гурэвіч

    Памер: 324с.
    Мінск 2003
    179.73 МБ
    209
    Глава IIV
    пасля разбурэньня вакольнага гораду, зафіксаванага пад 1274 г. Па ўсёй верагоднасьці, завушніцы такой формы трапілі ў Наваградак з тэрыторыі полаўцаў, дзе такія ўпрыгожаньні маглі з’явіцца ў пачатку XIII ст.1. Аднак, завушніцы ў выглядзе пытальніка, палавецкія па сваім паходжаньні, магчыма, трапілі ў Наваградак вельмі своеасаблівым спосабам. У летапісным паведамленьні аб першым паходзе князя Данііла на гарады Панямоньня, у тым ліку і на Наваградак, сярод удзельнікаў паходу ўспамінаецца сват валынскага князя Цягак «с половци»2. У Заходняй Русі група паселішчаў палавецкага паходжаньня вядомая ў былой Палавецкай воласьці Брэсцкага павету Гродзенскай губерні. Цюркапалавецкія тапонімы і імёны з цюрскімі каранямі сустракаюцца ў Камянецкім і ГІружанскім раёнах Брэсцкай вобласьці3. Такім чынам, палавецкія ўпрыгожаньні Наваградка маглі трапіць з тымі полаўцамі, якія засялялі пэўныя землі Заходняй Русі і ўваходзілі ў склад валынскага войска.
    3 палавецкім светам звязаны жалезны выраб Замкавай гары даўжынёй 21 см, адзін канец якога заканчваецца крукам, а другі пятлёй. Зусім нечаканыя блізкія аналогіі знаходкі маюцца ў паўднёвасібірскіх старажытнасьцях, дзе іх разглядаюць як крукі каб прадзёргіваць рамяні збруі. Д.Г. Савінаў лічыць, што мснавіта такія крукі стылізавана наказаны на палавецкіх бабах і што рэчы гэтага тыпу былі шырока распаўсюджаны ў асяроддзі качэўнікаў у пачатку II тысячагоддзя н.э.4.
    На Малым Замку знайдзсны два абломкі белаглінянай керамікі, пакрытыя блакітназялёнай палівай з чорным роспісам. Падобная кераміка ў Старай Разані разглядаецца як прывазная з Залатой Арды5.
    Землі, падуладныя Візантыі прадстаўлены шматлікімі фрагментам! амфар. У Наваградку знайдзена каля 2750 абломкаў гэтых пасудзін., якія належал!, прыблізна, 80 амфарам. Пераважная частка, каля 2500 фрагментаў, паходзіць з вакольнага гораду. Першыя амфары з’явіліся ў Наваградку ў самым пачатку XII ст. У пабудовах першай паловы XII ст. сустрэліся ад трох да васьмі пасудзін, а ў дамах другой паловы гэтага стагоддзя ад двух да дзесяці амфар. У пабудовах XIII ст. знайдзена ад двух да пяці амфар. Пасля таго як паўднёвыя шляхі, па якіх прыбылі амфары, былі захоплены манголамі, дадзеныя пасудзіны выкарыстоўваліся ў якасьці тары.
    Амфары Малага Замка М.У. Малеўская размяркавала на пяць тыпаў.
    1 Плетнева С.А. Печенеги, токи и половечки // МИА. 1958. вып. 62. С. 176, Мал. 16,2,3.
    2ПСРЛ. 1962. Т. 11.Стб.816.
    3 Алексеюк М.И. Половецкие поселения на Брестчине // ЭБ. С. 6368.
    4 Кызласов И.Л. Аскизская культура Южной Сибири // САИ. 1983. Серия Е318. С. 61. Мал. 34,14; Савинов Д.Г. Сибирские реалии половецких каменных изваяний// Археология Сибири и Дальнего Востока. Новосибирск, 1984. С. 117.
    5 ДН. Мал. 89,2; Даркевич В.П., Стародуб Т.П. Иранская керамика из Старой Рязани // СА. 1983. Вып. 2. С. 191.
    210
    Гандль. Знешнія сувязі
    Пераважаюць амфары другога тыпу(82%)зуздутым барозчатым тулавам і дугападобнымі ручкамі. Амфары першага тыпу — грушападобныя з вузкім дном, высокім горлам і паднятымі ручкамі — складалі 8,3%. Астатнія тыпы амфар складалі ад 0,9 до 5,5%’. Наамфарах першага, але пераважна, другога тыпаў захаваліся графіці. У адным выпадку выдрапана імя ўладальніка «Олъкъсн»2. Імёны гаспадароў пасудзін «Гавріло», «Доброгост», «Прокоп», часам з тумачэньнем «Ярополче віно»,
    Мал. 87. Абломкі амфар.
    «Мстіславля кор
    чага» і інш. выдрапаны на амфарах Пінска, Кіева і некаторых іншых старажытнарускіх гарадоў3. На Наваградскіх амфарах меліся таксама графіці у выглядзе асобных старажытнарускіх букв і геаметрычных фігур — кругоў, пяціканцовых зорак, крыжа, які ўпісаны ў круг і іншыя выявы і простыл лініі.
    ’ Малевская М.В. Амфоры Новогрудка ХІІХІІІ вв. // ТДКБ. С. 185,187, 188.
    Мал. 2; Гуревич Ф.Д. Византийский импорт в городах Западной Руси в ХПХШ вв. // ВВ.1986. Вып. 47. С. 6768.
    3 РавдинаТ В. Надпись на корчаге из Пинска// КСИИМК. 1957. Вып. 70. С. 151; Новое в археологии Киева. С. 374; Медынцева А.А. Надпись на корчаге с Полтавщины // КСИА. 1986. Вып. 187. С. 55—57.
    211
    Глава IIV
    Абломкі амфар знайдзены амаль ва ўсіх заходнерускіх гарадах дзе праводзілі раскопкі. Другое месца пасля Наваградка па колі>касьці сустрэтых фрагментаў амфар палежыць Ваўкавыску (знайдзена 1600 абломкаў)1.
    Нам ужо даводзілася адзначаць, што наваградскія амфары былі часткай інтэр еру багатых дамоў. Таму, на Замкавай тары, дзе дамы знаці не ўдалася даследаваць, знайдзена няшмат амфар. Цікава, што ў насыпе старажытняга вала Наваградскага дзяцінца знайдзена амаль цэлая амфара. Яна палежыць да самага распаўсюджанага другога тыпу.
    У Наваградку пераважалі амфары большых памераў. Ёмкасьць такіх пасудзін была 19—20 літраў2. Запаўненьнем амфар, як можна мяркаваць па граффіці, было віно. Разам з тым імпартаваліся і інпіыя тавары. Надпіс на амфары з Белаозера чытаецца як «Масло»3. Слова «Горуша», выдрапанае на самай старажытнай амфары з Гнёздава, Г.Ф. Карзухіна інтэрпрэтавала як паліва*. Амфары з нафтай вядомыя на Таманскім паўвостраве і Паўночным Каўказе5. Цяжка сказаць у якой меры імпарт гэтага паліва мог закрануць старажытнарускія гарады і, у прыватнасьці, Наваградак. Вялікія і моцныя амфары, пасля таго, як было выкарыстана тое, што ў іх было, працягвалі служыць як тара. У гэтым плане цікавы надпіс (графіці) на амфары са Звенігараду на Белке, які А.А. Раціч чытаў як слова «Рожь»6.
    Амфары Наваградка прыбылі ў тэты горад з розных месцаў. Так амфары пятага тыпу адрозніваюцца ад іншых пасудзін дадзенага віду формай, абпалам і апрацоўкай вонкавай паверхні. Як паказаў петрографічны аналіз, песта іх адрознівалася ад цеста астатніх амфар. Месцам вырабу гэтых амфар, па ўсёй верагоднасьці, была Тмутаракань7. Радзіму іншых амфар трэба бачыць на паўпочным і заходнім узбярэжжах Чорнага мора. Трэба пры гэтым заўважыць, што ў Прычарнамор’і знайдзены паралелі не да ўсіх наваградскіх амфар. Не маюць аналогій у Візантыі і яе правінцыях пасудзіны з маленькімі ручкаміскобкамі. Дно некаторых з іх было амаль
    ' Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 66; Зверуго Я.Г. Op. cit. С. 80.
    2 Баранова О.О., Платонов С.Б. К методике изучения объемов средневековых амфор // Античная древность и Средние века. Свердловск, 1982. Вып. 19. С. 133.
    3 Голубева Л.А. Надпись на корчаге из Белоозера // СА. 1960. Вып. 3. С. 321 323.
    Корзухина І.Ф. О гнездовской амфоре и её надписи // Исследования по археологии СССР. Л., 1961. С. 226230.
    Анфимов Н.В. Средневековые амфоры с нефтью с Таманского полуострова
    X вв.) // КСИИМК. 1953. Вып. 49. С. 151; Кострин К.В. Исследования нефти из средневековых амфор, найдзеныных близ станицы Пролетарской // СА 1965 Вып. 1. С. 291293.
    6 Ратич А.А. Надпись на амфоре из Звенигорода на Белке // АО 1970 г. М., 1980. С. 295.
    7 Малевская М.В. Op. cit. С. 188.
    212
    Гандль. Знешнія сувязі
    Мал. 88. Шкляны сасуд (рэканструкцыя), абломкі распісных шкляных пасудзін.
    плоскае'. Тым не меньш, цвета іх падобна да цвета бясспрэчна прывазных амфар з правінцый Візантыі2.
    Асобную трупу прывазной керамікі складаюць чырвонагліняныя збаны. Цвета іх падобна да цвета амфар, што паходзілі з Тмутаракані.
    Шматлікія знаходкі прычарнаморскіх амфар у Наваградку і Ваўкавыску вылучаюць гэтыя заходнерускія гарады сярод астатніх гарадоў Старажытнай Русі. Па гэтай прывазной прадукцыі Наваградак і Ваўкавыск нашмат пераўзышлі Ноўгарад, дзе за ўсе гады раскопак знайдзена больш за 760 фрагментаў амфар3 інаблізілісядаКіева,дзе знайдзена шмат амфар, асабліва, за апошнія гады4.
    Візантыйскі шкляны посуд Наваградка неаднаразова фігураваў у рускай і замежнай літаратуры5. Амаль усе знаходкі пасудзін са шкла
    7
    апублікаваныя ў кнізе «Ста
    ражытны Наваградак». Аднак, гэта такая незвычайная калекцыя ў далёкім
    яд Візантыістаражытнарускім горадзе працягвае прыцягваіць увагу.
    1 ДН. Мал. 36.
    2 Малевская М.В. Op. cit. С. 190.
    3 Колчин Б.А. Хронология новгородских древностей // Новгородский сборник. С. 175.
    4 Новое в археологии Киева, з 373.
    5 Джанполадян Р.М. 1) Два стекляных сосуда из Новогрудка // ВВ. 1961. Вып. XIX. С. 161171; 2) Новые материалы по истории византийского стеклоделания // ВВ. 1967. вып. 27. С. 251—256; Гуревич Ф.Д, Джанполадян Р.М., Малевская М.В. Восточное стекло в Древненай Руси. Л., 1968. С. 712; Щапова Ю Л. О резном бокале з Новогрудка // Средневековая Русь. М., 1976. С. 209215; Гуревич Ф.Д. Op. cit. С. 7076; Philippe J. Le Mond Bizantin dans I’histoere de la verreree (VXVI siecle). Bologna, 1970. P. 168., feg. 57,58,67,72,8890; Megaw A.H.S. More gilt and enameled Glass from Cyprus // JGS. 1968. X. P. 90., feg. 2,3.
    213
    Глава IIV
    Падчас раскопак Наваградка знайдзена каля 350 фрагментаў шкляных пасудзін, зробленых з натрыевакальцыевакрэмнезёмнага шкла. 3 гэтай колькасьці ў канстантынопальскіх і правінцыйнавізантыйскіх майстэрнях былі зроблены 55 пасудзін. Астатнія фрагменты належалі вырабам мусульманскага Усходу. На Малым Замку знайдзены абломкі шкла, што належалі да 50 пасудзін, на Замкавай тары было толькі пяць пасудзін, зробленых у майстэрнях Візантыі.
    Наваградская калекцыя шклянога посуду складаецца з келіхаў, флаконаў, чар, ваз і тэхнічага посуду. Форма астатніх пасудзін засталася невызначаная.
    Пераважная частка візантыйскіх пасудзін была з тонкага безколернага, малочнабелага, чырвонага, сіняга, блакітнага і зялёнага шкла, распісанага золатам, нярэдка ў спалучэньні з каляровай эмальлю. Пасудзіны ўпрыгожвалі фігуры геральдычных птушак, медальёны, запоўненыя крыжыкамі, «візантыйскія крыжыкі», зорачкі, галінкі і іншыя выявы. Рэдкай знаходкай з’яўляецца тоўстасьценная пасудзіна — «келіх Ядвігі», з тоўстага дымчатага шкла, декараваная разьбой і шліфоўкай.
    Першыя візантыйскія пасудзіны з’яўляюцца ў пабудовах вакольнага гораду адначасова са шклянымі бранзалетамі, у другой чвэрці XII ст. Асартымент іх быў вельмі разнастайны. Да пабудовы 3 належаў марганцавачырвоны келіх, распісаны золатам. Тамсама былі асклепкі шкла ад блакітнай пасудзіны. У пабудове 12 знайдзены рэшткі вазы з малочнабелага шкла, распісанай золатам, крышка ад пасудзіны ў форме сабачкі з цёмнага шкла з белымі налепамі, а таксама фрагменты пасудзін з чырвонага, сіняга і безколернага шкла. У пабудовах 18 і 19 гэтага ж часу быў іншы набор шклянога посуду. Там знайдзены фрагменты сінебелага шкла, распісанага золатам, сіняга, упрыгожагана жоўтай эмальлю, белазялёнага і малочнабелага, распісанага золатам і чырвонай эмальлю’.